І Клаз Па Дзвіне на вёслах


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > І. Клаз. Па Дзвіне на вёслах. 1975
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

І. Клаз. Па Дзвіне на вёслах. 1975

Статья написана 19 октября 2017 г. 19:59

ДАМОК НАД РАКОЙ

Прафесар Акадэміі мастацтваў Ілья Яфімавіч Рэпін ніколі быў багаты: хворы бацька, розныя

клопаты, паездкі па Русі і за мяжу патрабавалі многа грошай Цяпер, калі Рэпіну пайшоў сёмы дзесятак, ён раптам адчуў ся-бе стомленым, страшэнна стомленым ад усяго: ад Пецярбур-га, ад работы, ад хатніх спраў. Мозг увесь час настойліва свід-равала адна і тая ж думка: хутчэй атрымаць грошы за прада-дзеную карціну «Запарожцы» і паехаць куды-небудзь на два-тры гады, далей ад мітусні, ад шуму, ад людзей, куды-небудзь у глухмень.

Не магу, шаноўны, больш не магу,— з сумам казаў Рэ-пін свайму сябру Уладзіміру Васільевічу Стасаву.

А што, калі б вам купіць невялічкі маёнтак і пасяліцца ў ім на некаторы час? — Стасаў ямчэй усеўся ў крэсле.

Маёнтак? — спытаў Рэпін. Хутка ўзняўшыся з канапы, захадзіў па пакоі.— Маёнтак, гавораце? Магчыма, было б і не дрэнна. Але ж трэба ведаць, дзе гэты маёнтак...

Багатыя мясціны на Белай Русі... Дарэчы, мне нехта гава-рыў пра маёнтак пад Віцебскам.— Стасаў пацёр тонкімі паль-цамі высокі лоб.— Ды вось, не памятаю... Успомню да зау-

трашняга

• і ■

Стасаў успомніў.

I ў канцы красавіка 1892 года Рэпін выехаў з Пецярбурга чыгункай да Віцебска. А там, пасля кароткага адпачынку, на-няў балагола і хутка апынуўся на беразе Заходняй Дзвіны, у

семнаццаці вярстах ад горада. Месца ілью Яфімавічу спада-балася. Пад высокім берагам шырокай срэбнай стужкай бегла рака. Удалечыні густа-зялёнай паласой цягнуўся лес, а дамок патанаў у маладым і пяшчотным лісці яблынь і вішань. Але ма-ёнтак быў занядбаны: старэнькі дамок патрабаваў рамонту, а сад і надзел лесу засмечаны. Гаспадыні маёнтка — адзінокай немаладой жанчыне — гаспадарка была не па сіле.

Адразу мастак прыняў рашэнне адрамантаваць і зрабіць 17 перабудову дома. Захацелася абсталяваць невялікую мансар-ду пад майстэрню. I разам з тым будаўнічыя работы палохалі і непакоілі Ілью Яфімавіча.

У вёсцы Цякава Рэпіну параілі папытаць мужыка Антона, чалавека кемлівага і добрага майстра.

Антон палову дня хадзіў вакол дамка, прыкідваў, падлічваў і, пыхкаючы люлькай, скроб патыліцу.

Нарэшце ён падабраў сабе памочнікаў і на маленькі двор, загрувашчаны лесам, былі прынесены сякеры, пілы, рубанкі.

Мужыкі прыходзілі на світанні, калі пастухі яшчэ не выганя-лі кароў. Уставаў і Рэпін. Будучы па характары чалавекам бес-пакойным, ён без злосці бурчаў на мужыкоў за маруднасць і не пакідаў іх ні на гадзіну. Рэпін браў у Антона лёгкую і зруч-ную сякеру, каб шкурыць лес, варочаў бярвенні.

— Ці трэба вам, бацюхна, у смалу пэцкацца? — дакараў Антон.

— Трэба, трэба,— апраўдваўся Рэпін.— За вамі, лайдакамі, толькі глядзі...

I не маглі зразумець мужыкі, жартуе пан ці гаворыць сур'-ёзна.

На другім тыдні трохі супакоіўся Рэпін, калі пераканаўся, што работы ідуць добра. I вось надышоў дзень, калі ён увеча-ры, стомлены, сеў за пісьмо Стасаву. Хутка рука выводзіла не-спакойныя, нервовыя радкі: «Дах дсма напалам распілаваны, на двары чэшуць бярвенні, пілуюць і ўзнімаюць на козлы роз-нымі няхітрымі прыстасаваннямі. Па цудоўным нашым зялё-ным двары цяжка прайсці, бо ўсюды бярвенні, трэскі, стружкі, пілавінне; грукат сякер, пішчанне піл, шапаценне рубанкаў па-чынаюцца з чатырох гадзін раніцы, канчаюцца з заходам сонца».

3 раніцы да вечара Рэпін, як і мужыкі, працаваў не пакла-даючы рук. Да Дзвіны скатваў каменні, умацоўваў імі бераг, каб вада не размывала, чысціў лес і сад. Іншы раз дапамагалі дзве старэйшыя дачкі, Надзея і Вера.

— Тут не горш, чым у Пецярбурзе! — радасна гаварыла Надзея.— Толькі што дыліжансаў няма ды вулічных ліхтароў!

— Не горш, не горш,— згаджаўся Рэпін, а сам думаў пра тое, што жыццё ў Здраўневе пайшло па новым і разам з тым нечаканым рэчышчы. У Віцебску, куды ездзіў даволі часта, Рэпін пазнаёміўся з вельмі цікавымі людзьмі — мастаком Пэ-нам і гісторыкам Сапуновым. У майстэрні Пэна ён быў расчу-лены суровым і разам з тым лірычным палатном «Гадзіншчык». На карціне краёчак стала, які ўвесь застаўлены шклянымі бутэ-лечкамі з маслам, лінзамі, старымі гадзіннікамі. Згорбленая постаць гадзіннікавага майстра і зморшчаны, сканцэнтраваны твар...

— Я чуў, што вы арганізавалі ў Віцебску вучылішча? — не адрываючы вачэй ад карціны, спытаў Рэпін.

і, сквэаў

майстэр-

ствам малявання...

Гэта трэба ўхвальваць,— Ілья Яфімазіч адышоў ад па-латна на некалькі крокаў і, схіліўшы галаву, зноў, быццам упер-шыню, пачаў разглядаць карціну.— Ходзяць на эаняткі?

Пакуль ходзяць...

Рэпін адчуў схаваную трывогу, якая прагучала ў ціхіх, трохі сумных словах «пакуль ходзяць»...

Пакуль у Пэна ёсць грошы на алоўкі, паперу, фарбы... Па-і у-ч куль ёсць магчымасць збірацца ў яго цеснай майстэрні... Гу-бернскае ўпраўленне не дае ні фарбаў, ні памяшкання. Губерн-скае начальства лічыць, што даваць урокі малявання або не даваць нейкім дваццаці бэйбусам — гэта асабістая справа

мастака Пэна.

У сярэдзіне лета асноўныя работы ў Здраўневе бьілі закон-чаны. Цяпер Ілья Яфімавіч часта хадзіў на бераг Дзвіны, дзе садзіўся на камень і доўга-доўга нерухома глядзеў удалечьі-* ню. Віцебшчына з сумнымі ціхімі вёскамі, з узвышшамі, пера-лескамі, з блакітнымі талерачкамі азёр стала ўсё больш зай-маць яго думкі. Але моцна хваляваў мастака і людскі лёс, ня-годы і радасці, думы і надзеі. Ці не таму так блізка ўслрыняло сэрца карціну Пэна? I неяк больш зразумелы стаў край са звонкім імем — Белая Русь.

Аднойчы раніцай, калі фарбы больш сакавітьія, а святло роўнае, Ілья Яфімавіч выйшаў у поле і сцежкай падаўся да вы-гану. Па роснай траве хадзіў сялянскі статак, і самотная постаць пастуха нібы застыла непадалёку. Немалады, у маршчынах,

• *

твар, зблытаныя валасы, што выбіліся з-пад выцвілай на сон-цы старой шапкі, палапленая світка, палатняная торба на вяро-вачцы і на плячы пуга. Пастух... Такім і намаляваў яго Рэпін.

%

А ў думках прыглядаўся ўжо да вёскі Цякава, што недалё-ка ад маёнтка. Вёска як вёска. Маленькія хаты быццам прыля-піліся адна да адной. Саламяныя стрэхі і цьмяныя, падслепа-ватыя вокны. Гэта — звонку. I ў сярэдзіне галеча, панурая ці-шыня.

Вырашыў — маляваць. Узяў мальберт, фарбы і накіраваўся

%

да Цякава. Ледзь выйшаў на дарогу — услед бяжыць дачка

Вера.

— Дзеду дрэнна!..

Ілья Яфімавіч вярнуўся ў дом і ўжо не застаў Яфіма Васіль-евіча. Стары Рэпін памёр на дзевяноста першым годзе. Паха-валі яго на вясковых могілках каля вёскі Слабада. Адпяваў поп Ігнат і, калі адпеў, быццам між іншым, заўважыў:

— Іконамі бедныя, і заказаць цяпер няма каму... Не пі-шуць...

Рэпін нічога не адказаў. Калі прыехаў у Здраўнева, на на-ступны дзень загадаў дочкам, каб нікога не прымалі і не запра-шалі ў майстэрню: няма, маўляў, Рэпіна, паехаў у Віцебск... Дочкі зразумелі — будзе працаваць бацька.

Праз некалькі дзён запрог Ілья Яфімавіч у брычку буланага рысака — любіў Рэпін хуткую язду — і накіраваўся ў Слабаду да папа Ігната. Быў там нядоўга. А калі паехаў, поп Ігнат вывеў дрыготкай рукой у царкоўнай кнізе: «Чэрвеня 20 дня 1894 г. Слабадская царква атрымала ў падарунак ад славутага маста-ка, прафесара Акадэміі мастацтваў Ільі Яфімавіча Рэпіна яго

ўласнай работы... ікону Спасіцеля, для захавання якой ад паш-коды ім жа набыта шкло...»

Зімой Ілья Яфімавіч жыў у сталіцы, а ў маі зноў вярнуўся ў Здраўнева.

Толькі прыехаў, адразу папрасіў цякаўскіх хлапчукоў, якія заўсёды круціліся ля маёнтка I з якімі Рэпін сябраваў, каб па-клікалі Міколу, першага субяседніка Рэпіна. Той не прымусіў доўга чакаць, прыйшоў на двор, зняў стары картуз, перахрыс-ціўся, сеў на калоду, што ляжала каля ганка.

— Як вы тут жывяце? — спытаў Рэпін, у каторы раз агля-даючы рэдкую рыжую бараду Міколы. Падобную бараду ба-чыў Рэпін у дзяка пад Разанню, калі пісаў «Хрэсны ход». Але ў таго барада гарэла агнём. У Міколы — цьмяная.

— Яно як і было, бацюхна.

— Усе жывыя?

— Дзякаваць богу. Вось у Сахараве цуд божы адбыўся...

— Які цуд?

*

— У мужыка Шаўрова дзіця... Сідарам клічуць. 3 шасці га-доў ад роду аслепшы быў. Нядаўна дваццаць год мінула. I ві-душчы стаў...

— Чаму аслеп? Можа, хварэлі вочы?

— Хто яго ведае, бацюхна. Воля божая на тое была...

— I відушчы стаў?

— Відушчы. Усё бачыць.

— Так, цуд,— пагадзіўся Рэпін.— Далёка Сахарава?

— Вёрст дваццаць, можа...

Звечара Рэпін не мог заснуць. Звінелі камары, а перад ва-чамі ўвесь час — схуднелы, рабаценісты твар Шаўрова, з ва-

ласамі, што зліпліся ад каўтуна. Ра-ніцой, не дачакаўшыся снедання, Рэпін сеў у брычку, сцебануў рамен-нымі лейцамі каня па гладкім кры-жы і паехаў у Сахарава.

Бабы паказалі хату і ўпотай ціка-валі з-за частакола за панам. Рэпін убачыў Сідара — і адразу разбу-рыўся вобраз, які ўзнікаў ноччу. Быў Шаўроў каржакаваты, моцны, не шырокі, але і не вузкі ў плячах.

9

Русыя валасы, ганарлівая пастава га-лавы на пругкай шыі. Прамы лоб, пакрытыя лёгкім пухам шчокі, ак-руглы падбародак і шэрыя, з карыч-невымі крапінкамі, вочы. Ён бачыў, добра бачыў. Але мастак ужо ду-маў пра іншае. Вось ён, тып белару-са, якога хацелася сустрэць, калі прыехаў у гэты край. Пісаць, абавяз-кова пісаць...

Тры дні запар прыязджаў у Са-харава Рэпін. За хатай, у цяньку, пі-саў партрэт Шаўрова. Той сядзеў цярпліва, не варушыўся, баяўся во-кам міргнуць. Сяляне меркавалі, якім будзе Сідар на партрэце. Паві-нен быць прыгажэйшы.

Калі Рэпін закончыў — бабы завойкалі: такі, як ёсць у жыц-ці, ні дадаць, ні ўзяць. I кашуля палатняная, быццам сапраўд-ная, на ім, сахараўскімі бабамі сатканая. I вочы бачаць...

Рэпін не думаў, якую назву даць партрэту. Яна сама вызна-чылася: беларус.

Роўна восемдзесят гадоў прайшло з таго часу. Не выцвілі фарбы. Як жывы перад намі Сідар Шаўроў, селянін з вёскі Са-харава. 23

Захоўваецца партрэт у Віцебскім краязнаўчым музеі.

Здраўнева палюбілася Рэпіну. На трэцяе лета ён быў у Ві-цебску сваім чалавекам. Часта наведваў Пэна, сустракаўся з краязнаўцам Стукалічам.

Аднойчы, на пачатку жніўня, Стукаліч наведаў Рэпіна ў Здраўневе. Дзень быў спякотны, і яны накіраваліся да ракі, ад якой цягнула халадком. Селі на каменні каля вады. Рэпін тры-маў падарунак, што прывёз Стукаліч — нядаўна выдадзеную яго кнігу «Беларусь і Літва. 3 гісторыі гарадоў». 3 сумам і бо-лем расказваў краязнаўца пра закінуты і забыты богам край, які спакон веку быў прадметам разладу паміж Расіяй, Польш-чай і Літвой. Ілья Яфімавіч слухаў, апусціўшы галаву, кіёчкам моўчкі маляваў на пяску нейкія мудрагелістыя постаці. Стука-

ліч расказвау з захапленнем, і перад мастаком узнікалі тра-гічныя падзеі далёкіх гадоў. Колькі разоў хадзіў ён у Віцебску каля Успенскага сабора. Менавіта тут чытаў казань Іясафат Кунцэвіч, які атрымаў ад папы рымскага сан уніяцкага архіе-піскапа полацкага. Кунцэвіч загадаў, каб насельніцтва прыня-ло каталіцтва. Тых, хто ўпіраўся, ён кідаў на дыбу. Хваляваўся просты люд. У 1623 годзе віцябляне тайна аб'ядналіся з аршан-

#

цамі і палачанамі. Кастрычніцкім днём уварваліся ў дом, выцягнулі Кунцэвіча на двор, рассеклі галаву і кінулі ў Дзвіну. Папа Урбан VIII пі-саў каралю Сігізмунду і патрабаваў пакараць бунтаўшчыкоў. Сто чала-век былі пасланы на смерць...

Вечарам паехаў Стукаліч. Рэпін запаліў лямпу, узяў кнігу і чытаў да поўначы. Заснуў моцна, але спаў ня-доўга. Ужо на світанні прымроіліся яму казак з шабляй пад сценамі Ус-пенскага сабора і Кунцэвіч з ятага-нам у руцэ...

Праз дзве гадзіны брычка Рэпіна

спынілася на плошчы каля сабора.

• •

Не прыслухоўваючыся, як неспакой-на стукае сэрца, Ілья Яфімавіч пачаў хадзіць уздоўж каменнай сцяны. Вось тут шумеў натоўп, тут валаклі да ракі з каменем на шыі скрываў-ленага Кунцэвіча...

Прыехаў дадому і адразу сеў за пісьмо Стасаву. Паспешліва клаліся радкі: «Вельмі зацікавіўся эпізодам забойства Іясафата Кунцэвіча. Усё адбывалася тут, у Віцебску: і сцены Успенскага сабора і плошча яшчэ

цэлыя... Адным словам, гісторыя гэтая ўспрымаецца як ба-рацьба народа, што не вынес прыгнёту духоўнай каталіцкай арыстакратыі».

Праз некалькі дзён Рэпін зноў наведаў Віцебск. Не вылазя-чы з брычкі, лёгкімі штрыхамі зрабіў накід сабора і плошчы.

Ехаў дадому — не гнаў каня: пры ціхай яздзе і думкі па-вольныя. Напісаць карціну? Па-першае, невядома, як успрыме яе сінод? Хай сабе ў ёй не закранаюцца інтарэсы праваслаўнай царквы, але сінод не пажадае псаваць адносіны з папам. Усім жа вядома, што іменна па загаду папы жорстка пакараны ві-цебскія гараджане за расправу над Кунцэвічам. Па-другое, пас-ля «Хрэснага ходу», «Бурлакоў», «Адмаўлення ад споведзі», «Не чакалі» даходзілі да Рэпіна звесткі аб тым, што ўлады не задаволены сюжэтамі, якія выбіраў мастак. Але інакш Рэпін працаваць не мог. Ён маляваў тое. што хвалявала сэрца, што было яму блізкае.

Думкі аб будучай карціне ўсё больш захаплялі. Мастак зра-біў некалькі эскізаў алоўкам. I ўсе адклаў убок. Толькі адзін, апошні, доўга ляжаў на стале ў мансардзе. На ім — абрысы са-бора, натоўп людзей і Кунцэвіч, які чытае казань. Потым яшчэ адзін эскіз і яшчэ... Зноў натоўп людзей. Толькі людзі ўжо не ў звычайных, пакорлівых позах... I — Кунцэвіч...

Адзін з эскізаў можна ўбачыць у Віцебскім музеі.

У Здраўневе было напісана нямала пейзажаў, якія захоў-ваюцца ў розных музеях краіны і за яе мяжой.

На працягу васьмі гадоў кожнае лета прыязджаў Рэпін у Здраўнева. У маі дамок патанаў у бела-ружовай кіпені саду. Маладая светла-зялёная трава па раніцах зіхацела росамі. Па-

над Дзвіной клубіліся лёгкія туманы і плылі ўніз па рэчцы, у далёкае і незваротнае. Рэпін сумаваў, і на палатно таксама клаўся ціхі пяшчотны сум, і ажываў сад сваёй непаўторнай ру-жовасцю яблынь і вішань. Так і называецца карціна — «Сад у Здраўневе».

I — як развітанне са Здраўневам — «Месячная ноч». Мяк-кія сінія фарбы, трохі падсвечаныя ультрамарынам, рака са свінцовай паверхняй і дзяўчына — малодшая дачка Рэпіна Тац-цяна.

ВІЦЕБСК ЗВОНКУ

Наш кароткі прыпынак скончыўся. Лодка імкліва ішла на-перад, і хутка ўдалечыні, на гарызонце, паказаліся абрысы вя-лікіх дамоў.

— Ці не Віцебск? — запытаў я.

— Так, гэта Віцебск.

Панарама горада была велічная. Да самага небасхілу — бу-дынкі, будынкі, будынкі. Маленькія і вялікія, з белай цэглы і шкла, пафарбаваныя ў розныя колеры, яны яшчэ здалёк ства-ралі асабліва радасны і ўрачысты настрой. I ўсюды, у які б бок ні паглядзеў, нібыта дзюбы, выставілі вежы стальныя стрэлы.

Праз паўгадзіны мы наблізіліся да горада. Васіль Пятровіч выключыў матор, і я сеў за вёслы. Я не прывык да цяжкіх вёс-лаў: яны не слухаюцца, то ідуць глыбока ў ваду, то слізгацяць па паверхні, узнімаючы пырскі. За дзень язды рукі стаміліся і

скура на далонях пачырванела. Адчуваю,— паясніца зрабілася як драўляная. Але ад усведамлення, што ўваходзім у Віцебск, стомленасць знікае, і я не звяртаю ўвагі на далоні, якія гараць агнём. Углядаюся ў шматпавярховыя будынкі і пачынаю ўспа-мінаць, што я ведаю пра Віцебск. Выяўляецца, веды мае не вельмі багатыя.

Летапіс Віцебска пачынаецца з 974 года. У 1021 годзе кіеў-скі князь Яраслаў Мудры аддаў князю полацкаму Брачыславу Ізяслававічу гарады «Вьсвячь н Вмтебск...». Дружыны віцебскіх воінаў, якія ўзначальваў Аляксандр Неўскі, удзельнічаюць у біт-ве на лёдзе Чудскага возера... Пётр I загадаў спаліць Віцебск... Ведаю яшчэ, што ў 1853—1854 гадах віцэ-губернатарам быў рускі пісьменнік Іван Іванавіч Лажэчнікаў. У Віцебску ён сабраў матэрыялы для твораў «Внучка панцырного боярмна», «Вся беда от стыда» і падрыхтаваў да трэцяга выдання свой выдат-ны раман «Ледяной дом». Тут не раз бывала Соф'я Кавалеў-ская, ураджэнка Віцебшчыны. Не многія знаюць, што вядомы падарожнік, даследчык Цэнтральнай Азіі М. М. Пржавальскі родам з Полаччыны. Бацькі выдатнага дзеяча Камуністычнай партыі Я. М. Свярдлова нарадзіліся ў Полацку. Ураджэнцам Гарадоцкага раёна з'яўляецца вядомы савецкі кампазітар I. I. Дзяржынскі, аўтар выдатных опер «Ціхі Дон», «Узнятая цаліна», «Лёс чалавека». У вёсцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна нарадзіўся народны паэт Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі Пятрусь Броўка.

Вуліцы горада памятаюць Уладзіміра Маякоўскага. Уся краіна любіць песні Марка Фрадкіна. Вядомы кампазітар — былы рабочы віцебскай швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялі-

зацыі». А беларускі кампазітар

*

вецкага Саюза I. Ільінскі! Ды ці ма-ла славутых людзей нарадзіла Ві-цебшчына!

Я гляджу на горад і думаю пра тое, што сёння Віцебск — буйнейшы індустрыяльны цэнтр краіны. Працу-юць фабрыкі «Сцяг індустрыяліза-цыі», «Кім», Дывановы камбінат, за-воды керамзітавы і імя Кірава. На апошнім асвоена шэсцьдзесят ма-

V ■

дэляў розных механізмау і вядзецца выпуск універсальных станкоў. Ця-пер рабочыя гэтага завода вырабля-юць бесцэнтрашліфавальныя станкі з дакладнасцю апрацоўкі да аднаго мікрона. На такіх станках будуць шліфаваць дэталі таўшчынёй, знач-на меншай за чалавечы волас. Па якасці апрацоўкі дэталяў бесцэнтра-шліфавальны станок лепшы за стан-кі замежных фірм. Прадукцыя прад-прыемстваў горада адпраўляецца ў сорак восем краін свету, у тым ліку ў Злучаныя Штаты Амерыкі, Япо-нію, Францыю, Аўстралію, рэспуб-ліку Заір, Індыю.

Не меншую цікавасць уяўляе культурнае жыццё Віцебска. Тут працуюць дваццаць чатыры кінатэатры, восем Палацаў культуры, каля сотні бібліятэк, шмат самадзейных калектываў. На сцэне Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа ідуць спектаклі беларускіх, рускіх, украінскіх драма-тургаў, а таксама класікаў рускай і сусветнай драматургіі.

На пачатку гэтага стагоддзя ў Віцебску былі гімназія, жа-ночае вучылішча, каля дваццаці пачатковых школ, трыццаць дзве праваслаўныя царквы, два касцёлы, капліца і пяцьдзесят восем яўрэйскіх малітоўных дамоў.

Сёння каля пятнаццаці тысяч юнакоў і дзяўчат вучацца ў медыцынскім, педагагічным, ветэрынарным інстытутах, у фі-ліяле Мінскага політэхнічнага інстытута, у Тэхналагічным інсты-туце лёгкай прамысловасці і дванаццаці спецыяльных і прафе-сіянальна-тэхнічных навучальных установах.

— Вам вядома, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны Гітлер надаваў вялікую ўвагу Віцебску? — раптам спытаў Васіль Пят-ровіч.

Амаль два гады я быў у дзеючай арміі на поўначы ад Ві-цебска — Старая Руса, Дзям'янск, Невель. Я добра памятаю тыя жорсткія баі з ворагам.

— Так, Віцебск быў паўночнымі варотамі да Ленінграда, Масквы.

— Гэта на пачатку вайны. А ў канцы 1943 года фашысты гаварылі: «Віцебск — наш лёс!..» Вораг пачаў узводзіць тут такія ўмацаванні, якія, на яго думку, павінны былі вытрымаць націск савецкіх войск. У сакавіку 1944 года Гітлер паслаў на ўсходні фронт загад, у якім Віцебск быў абвешчаны крэпасцю.

Каменданту крэпасці загадвалася абараняць горад да апошня-га салдата. Але мары і загады — адна справаг а рэчаіснасць — другая. Нашы войскі прарвалі абарону ворага з поўдня і поў-начы, і склалася абстаноўка акружэння. 24 чэрвеня камандую-чы крэпасцю настойваў перад Гітлерам на здачы горада. У ад-каз быў загад: «Віцебск павінен быць утрыманы».

Праз суткі кола акружэння самкнулася. Ноччу спецыяльны афіцэр быў скінуты на парашуце, каб перадаць яшчэ адзін за-гад фюрэра ўтрымаць Віцебск. Толькі падзеі разгортваліся маланкава. У тую ж ноч нашы воіны ўварваліся ў горад, і крэ-пасць, на якую Гітлер ускладаў надзеі, перастала існаваць.

— У Віцебску ёсць вуліца Блахіна,— успомніў я.— Узвод Блахіна першы пранік у горад.

— Вораг, рыхтуючыся да адступлення, узарваў усе масты праз Дзвіну, пакінуў толькі адзін, каля вуліцы Смаленская ша-ша. Мост гэты, зразумела, моцна ахоўвалі, але і яго замініра-валі. Блахін са сваім узводам кінуўся на мост, у кароткім рука-пашным баі байцы знішчылі ахову і перарэзалі правады, якія вялі да фугасаў. Некалькі атак фашыстаў адбіла жмень-ка воінаў і пратрымалася да прыходу нашых. Вось за гэта стар-шаму сержанту Хведару Блахіну прысвоілі званне Героя Савец-кага Саюза...

— Ёсць чым цікавіцца і што глядзець!

— Але ў нас небагата часу. Мяркую, што ў першую чаргу вам неабходна пабываць у майстэрні галоўнага архітэктара го-рада,— Васіль Пятровіч загінае адзін палец.

— Буду,— адказваю я і дадаю: — Яшчэ мне трэба наве-даць электрастанцыю.

і

г

А што там?

Тое-сёе з мінулага... Яшчэ ха-чу пабываць у Галькевіча...

А наша лодка ўжо шпарка ішла па гарадской частцы Дзвіны. 3 пра-вага і левага бакоў будынкі, жылыя дзесяціпавярховыя дамы, карпусы прадпрыемстваў са зборнага жале-забетону і шкла, адміністрацый-ныя — з пілястрамі і моднымі апсі-дамі. Па Дзвіне насустрач, успень-ваючы ваду, цяжка пыхкаючы, ішлі буксіры з баржамі. На баржах

» V •

гравім і пясок.

Вось на левым беразе паказаўся вялікі будынак з порцікам і калона-мі. Гэта — тэатр імя Я. Коласа. Пе-

пераплётамі моста

Ён каля

рад ажурнымі

узвышаецца гмах з вежан. берага. Бачу шыльду: «Гасцініца «Дзвіна». Лодка ідзе да берага.

СТАРАЖЫТНЫ I МАЛАДЫ

і

.-Ы

Так, на старажытным гербе Ві-

цебска

воін на скакуне з пі-

кай і шчытом у руках... Прайшлі ста-

годдзі, а удзячныя нашчадкі памятаюць апранутых у кальчугі віцебскіх воінаў, якія давалі адпор нямецкім рыцарам, швед-скім захопнікам, ардзе хана Батыя. Многа разоў палілі і разбу-ралі Віцебск, і кожны раз ён адраджаўся з папялішчаў і на берасцяных граматах данёс да нашых дзён свой боль і сваю радасць. Сёння пра гэта нагадваюць мемарыяльныя дошкі, экспанаты музеяў і абеліскі.

Зусім нядаўна я быў у Віцебску па справах. Некалькі дзён жыў у гасцініцы «Дзвіна», хадзіў па вуліцах імя Леніна, імя Кі-рава, праспекце імя Чарняхоўскага. А вось цяпер прыехаў па-дарожнікам і гляджу на горад зусім іншымі вачамі. Я бачу тое, на што раней ніколі не звяртаў увагі. Усё цікавае запісваю, фа-таграфую, як гэта рабіў, калі падарожнічаў у гарах Каўказа.

Першы мой фотаздымак у Віцебску — помнік Уладзіміру Ільічу на плошчы, якая носіць яго імя. Калісьці ў газетах я чы-таў пра гісторыю помніка. Але нататка была маленькая. Я вы-рашыў, што больш падрабязна пра помнік раскажуць супра-цоўнікі абласнога архіва.

I яны расказалі, што закладка першага помніка Леніну ў Віцебску адбылася 1 мая 1924 года на плошчы Свабоды. Але плошча была надта малая, і ў лістападзе 1929 года гарадскі Савет прыняў пастанову аб узвядзенні помніка Уладзіміру Ільічу на былой Смаленскай плошчы, цяпер плошчы імя Лені-на. Восьмага лістапада 1930 года помнік быў адкрыты. Узво-дзілі яго мастакі і архітэктары Ленінградскага мастацкага ін-стытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны помнік разбурылі фашысцкія захопнікі. Але як толькі горад быў вызвалены — віцябляне аднавілі помнік стваральніку Савецкай дзяржавы.

Жыхары нясуць Ільічу жывыя кветкі. Каля помніка адбываюцца піянерскія зборы і юныя ленінцы да-юць клятву быць ва ўсім падобнымі

на правадыра.

Але ў Віцебску вясной 1923 года адбылася адна падзея, пра якую нельга не расказаць. Работнікі каму-нальнай гаспадаркі горада на агуль-нагарадскім сходзе прынялі паста-нову аб залічэнні Уладзіміра Ільіча машыністам Цэнтральнай электра-станцыі Віцебска. На сходзе было таксама вырашана, што машыністы электрастанцыі будуць працаваць за Леніна поўную змену, а зарплату, якую налічаць Уладзіміру Ільічу, адправяць у фонд Чырвонага Паве-транага флоту. Вось копіі некаторых з гэтых дакументаў:

«15 мая 1923 г. ...залічыць тава-рыша Леніна Уладзіміра Ільіча гана-ровым машыністам «Вадасвета». Рабочым... адпрацаваць, а грошы, на-лічаныя Леніну, перадаць у карысць Паветранага флоту. Абавязаць Са-юз камуністаў паслаць таварышу Леніну па пошце прафесійную кніж-

2 Зак. 1348

ку. Адначасова па тэяеграфе паведаміць пра гэта таварышу Леніну. Прапанова прымаецца аднагалосна...» I праз паўго-да: «13 лістапада 1923 года. Пры гэтым прэправодзім рублёў 21 614-90 савзнакамі 1923 г.— заробак ганаровага машыніста электрастанцыі У. I. Леніна, які адпрацавалі рабочыя і служа-чыя электрычнагз зддзела «Вадасвета» за кастрычнік месяц, і просім адзначаную суму залічыць у карысць Паветранага 34 флоту...»

Неяк раптам узнікла думка: ці жывы хто-небудзь з тых, ка-му давялося прысутнічаць пры цікавых падзеях? Па дакумен-тах вядома, што на сходзе было каля шасцісот рабочых і слу-жачых. Але з таго часу прайшло пяцьдзесят гадоў ды яшчэ — страшэнная вайна. Адным словам, няма чаго гадаць. Трэба ісці на гарадскую электрастанцыю, якая знаходзіцца на вуліцы Гор-кага.

ГАНАРОВЫ МАШЫНІСТ

Трамвайны прыпынак каля гарадской электрастанцыі. Вялі-кія шматпавярховыя карпусы. Першае, што кідаецца ў вочы#— мармуровая пліта. Яна паведамляе: «Пастановай гарадской «анферэнцыі прафсаюза камунальных рабочых 15 мая 1923 г. Уладзімір Ільіч Ленін залічаны ганаровым машыністам у штаг Віцебскай гарадской электрастанцыі».

У аддзеле кадраў сказалі, што адзіны чалавек, які працаваў на станцыі і быў удзельнікам таго знамянальнага сходу, памёр некалькі гадоў назад. Ведаў яго галоўны інжынер. Параілі па-

гаварыць з Рыгорам Сямёнавічам, якому за пяцьдзесят, зге на станцыі ён працуе чвэрць стагоддзя. Заходжу ў кзб нет гв-лоўнага інжынера і трапляю ў абдымкі свайго сябра Марчгза.

Яго я не бачыў каля трыццаці гадоў. Адразу пасля Вял Айчыннай вайны мы працавалі разам у рэдакцыі маладзёжна* газеты. Рыгор адначасова займаўся ў Політэхнічг<ым інстыт/це.

— Прыехаў пісаць пра нашы недахопы? — жартуючы, спьі-таў ён. — 35

— Не.

— Значыць, пра поспехі?

— Зноў не ўгадаў. Я падарожнічаю па Дзвіне.

— Усё зразумела. Зацікавіла гісторыя шыльды.

— Цяпер не памыпхўся. Ці ёсць хто-небудзь з жывых сведкаўі

— Па нашых вестках, няма. Быў дзед Гулідаў. Памер. Але ўсё, што цікавіць,— раскажу. Тая электрастанцыя знаходзіла-ся ў цэнтры горада, на рачулцы Віцьбе, непадалёк ад вуліцы Фрунзе. Магутнасць яе была мізэрная, і электраэнергіі, якую выпрацоўвала, хапала толькі на рух трыццаці маленькіх трам-вайчыкаў і ста пяцідзесяці гарадскіх ліхтароў. Ліхтары гарэлі вельмі цьмяна. Станцыю гэту знеслі яшчэ напярэдадні Айчын-най вайны. Наша станцыя — працяг той. Для параўнання скажу; першая паліла ў суткі пяцьдзесят фурманак вугалю, гэта, пры-кладна, па вазе — адзін МАЗ. Нам неабходна чатыры тысячы тон або восемсот МАЗаў. Цябе цікавіць, колькі выкарыстоў-ваецца электраэнергіі, каб прывесці ў рух трамваі Віцебска?

Вось лічы: па сваёй магутнасці адзін поезд у складзе двух ва-гонаў бярэ электраэнергіі столькі, колькі дзесяць дарэвалю-

2*

цыйных трамваяў. Такім чынам, энергіі былой станцыі хапіла б на тры — пяць сучасных паяздоў. Але трамвай забірае трох-сотую долю энергіі ў параўнанні з прамысловымі прадпрыем-ствамі горада. Да гэтага трэба дадацьг што электрычнасць па-даецца без абмежавання ва ўсе кватэры горада з насельніцт-вам больш за трыста тысяч чалавек. Вось якая арыфметыка. Пойдзем глянем, як працуе электрастанцыя...

36 Праз калідор накіраваліся да тэхналагічнага памяшкання.

Пакуль ідзём, пытаюся:

— Цікава, пры якіх абставінах прыйшла думка залічыць Уладзіміра Ільіча ганаровым машыністам?

— Хто канкрэтна ўнёс гэтую прапанову, цяпер удакладніць, бадай, немагчыма. Але растлумачыць не цяжка. Па-першае, імя Уладзіміра Ільіча стала сімвалам новага жыцця. Напярэда-дні ўвесь свет быў абураны зладзейскім замахам контррэва-люцыянераў і цяжкім раненнем Леніна. Па-другое, магутнасць станцыі была павялічана і электрычнае святло атрымалі сотні дамоў рабочых горада. I яшчэ адна акалічнасць. У гэты час стаў вядомы крылаты выраз Ільіча: «Камунізм ёсць Савецкая ўлада плюс электрыфікацыя...» Робіцца зразумелай прапано-ва рабочых «Вадасвета».

— Бадай, правільна,— пагаджаюся я.

Рыгор Сямёнавіч адчыняе дзверы, і мы ўваходзім у кацель-

ны цэх. Вялізнае памяшканне занята высачэзнымі, амаль двац-

цаціметровай вышыні катламі, ад якіх даносіцца роўны, ціхі

гуд. Чысціня, якую можна ўбачыць у аперацыйнай. Вось і ўсё. Галоўны інжынер усміхаецца.

— Ты думаў, што ўбачыш чорнага ад пылу і сажы качагара?

— Ведаю, што качагараў даўно няма на сучасных станцыях, але рабочыя павінны быць.

— I рабочых няма. Замест качагара ёсць машыніст катла. Ён адзін на ўвесь цэх і знаходзіцца ў пакоі пульта кіравання.

Заходзім у пакой. На вялізным шчыце дзесяткі прыбораў, лямпачак, самапісцаў. Яны паказваюць колькасць пары ў кат-лах, ціск, тэмпературу. Калі кацёл пачынае перагравацца, аў-таматычна пераключаецца ўся сістэма кіравання і тое, што ад-былося, рэгіструе самапісец. Тут ёсць нават таблічка з загадам: «Чалавеку не ўмешвацца!»

— Машыніст катла павінен дасканала ведаць усю апарату-ру. Гэта чалавек з адукацыяй тэхніка?

— Сярэдняя адукацыя абавязкова. У асноўным працуюць тэхнікі.

Рыгор Сямёнавіч запрашае ў турбінны цэх — сэрца электра-станцыі. 3 правага боку, супраць першай турбіны — бюст Ула-дзіміра Ільіча і копіі ўжо вядомых дакументаў. Іх заўважае кожны, хто заходзіць у цэх. I вось тут, калі стаіш ля турбіны магутнасцю ў трыццаць тысяч кілават, мацней уяўляеш геніяль-нае прадбачанне правадыра аб электрыфікацыі краіны.

За першай турбінай — другая. У вялізным цэху зноў нікога не відаць. Толькі і тут маецца пульт кіравання. Начальнік зме-ны і дзяжурны інжынер сочаць за расходам усёй электраэнер-гіі вялікага горада. На пульце пашчоўквае самапісец, мільга-цяць чырвоныя і блакітныя лямпачкі.

— Што гэта азначае?

— Ідзе электраэнергія Полацку і некаторым раёнам.

— Вы забяспечваеце і Полацк?

— Не зусім. Іншы раз Полацк дае электрычнасць нам. Гэ-та залежыць ад патрэб.

— Хутка на поўную магутнасць пачне працаваць Лукомль-ская ДРЭС. Відаць, віцебская станцыя тады страціць сваё зна-чэнне?

— Лукомльская ДРЭС — вельмі вялікая станцыя,— ажывіў-ся Рыгор Сямёнавіч.— Яна павінна даць столькі энергіі, колькі даюць усе станцыі Беларусі, разам узятыя. Вядома, там будуць працаваць магутныя турбіны. Энергія Лукомля прыйдзе і ў Ві-цебск. Тады, натуральна, мы пачнём забяспечваць горад цеп-лавой энергіяй. Даём яе і цяпер, але, зразумела, не ў такой колькасці.

Заходзім у апошнюю залу. За металічнымі агароджамі — вялізныя белыя ізалятары. Ад іх цягнуцца правады. Ізалятары злучаны шлангамі, з якіх выходзяць сотні правадоў розных ко-лераў. 3 гэтае залы электрычнасць накіроўваецца ў дарогу: яна рухае трамваі, прымушае працаваць тысячы станкоў на прадпрыемствах, прыводзіць у рух даільныя апараты на жы-вёлагадоўчых фермах, асвятляе пакоі і сцэны тэатраў, Палацаў культуры, бібліятэк, ззяе ў аўдыторыях навучальных устаноў і, вядома, трапляе ў кожную кватэру вялізнага горада.

Рыгор Сямёнавіч падрабязна расказвае пра тое, як расла магутнасць станцыі на працягу дваццаці апошніх гадоў, колькі выпрацавана за гэты час электраэнергіі, пра ветэранаў і мо-ладзь славутага прадпрыемства.

Мы развіталіся, і я абяцаў свайму даўняму сябру ў хуткім часе наведацца на станцыю, каб больш глыбока пазнаёміцца з яе работай і працаўнікамі.

УЛЮБЁНЫ Ў ГІСТОРЫЮ

У Васіля Пятровіча былі і некаторыя свае справы ў Віцебску. Таму мне прыйшлося адправіцца па наступным адрасе аднаму.

Аўтобус № 8 давёз мяне да незвычайнага па сваёй архітэк-туры будынка Ветэрынарнага інстытута, які стаяў на рагу вулі-цы Даватара. Якраз насупраць яго дом № 14. Узнімаюся на другі паверх і званю ў кватэру № 13. Адчыняе гаспадар — Іван Данілавіч Галькевіч. Ён запрашае ў кватэру, але я спыняю-ся на парозе: шафы, стэлажы, скрынкі, паліцы на сценах. Ні ложкаў, ні крэслаў, ні канапы. Толькі стол пасярэдзіне і каля яго вузкі праход у другі пакой, таксама застаўлены ад сцяны да сцяны, ад падлогі да столі. Прызнаюся, такіх кватэр мне яшчэ не даводзілася бачыць. Не сотні, а тысячы каштоўных экспана-таў розных часоў — скульптуры і вырабы з мармуру, бронзы, шкла, старадаўнія гравюры, рукапісы, кнігі, фотаздымкі...

Усё гэта Іван Данілавіч збіраў на працягу трыццаці гадоў. Пачынаў яшчэ ў дзяцінстве. Але кожны раз моцна хвалюецца Іван Данілавіч, калі чуе, што ў кагосьці ляжыць манета, выпад-кова знойдзеная на гародзе ці ў руінах будынка. Здаралася, за дваццаць пяць кіламетраў ішоў ноччу ў вёску, каб глянуць на медаль, што захоўвае дзед з часоў руска-японскай вайны. Пе-рад вайной ужо была ў Івана Данілавіча ладная калекцыя. Калі немагчыма стала трымаць яе дома — перадаў частку музею. Шмат чаго загінула ў часе вайны. Нічога Галькевіч так не шка-даваў у жыцці, як таго, што загінула.

— Хто вам дапамагае ў такой вялізнай рабоце?

— Як гэта хто?!

— Аднаму ж цяжка сабраць гэт-кую калекцыю,— мне здалося, што Іван Данілавіч пакрыўдзіўся за пы-танне.— Адных манет, вы гавораце,

каля пяці тысяч.

— Школьнікі. Цяпер яны такса-

ма сталі калекцыянерамі.

— 3 вашай дапамогай?

— Вядома. Мы вельмі сябруем. Як толькі мне трапляюць манеты, якія ёсць у калекцыі, я двайнікі пе-радаю школьнікам.

— Так, цікавы занятак,— зга-

джаюся я.

— Сказаць, толькі цікавы — ма-ла,— мякка папраўляе Іван Даніла-віч.— Карысны. Нават вельмі карыс-ны.— Галькевіч падышоў да стэнда, падняў шкло, дастаў манету-малют-ку, велічынёй з гарошыну, і перадаў мне.

— Чыя гэта? — я ўглядаюся ў ледзь бачны малюнак.

— Руская. Часоў Івана Грознага.

— Вельмі ўжо маленькая.

— Не выпадкова. Тады насілі грошы ў роце, за шчакой.

— Чым выклікалася такая неабходнасць?

— Рознымі акалічнасцямі,— усміхнуўся Галькевіч.— Варта ўспомніць, што ў той час адзенне было не падобна на сённяш-няе. Пінжакоў рамеснікі, і тым больш сяляне, не насілі. Апра-налі саматканую кашулю, якую рабілі нават без каўнерыкаў. Зашпільвалася яна на шыі на адзін драўляны гузік. Блакнотаў, аўтаручак, цыгарэт не мелася. Не было і патрэбы ў кішэнях. Купіць або прадаць якую-небудзь рэч можна было толькі на 41 кірмашы. Кірмашы збіраліся не так ужо і часта, а ў рамесніка грошай не багата. Вось і трымаў ён манету за шчакой, каб не згубіць. Пазней, у пятроўскі час, калі пацягнуліся па Русі ку-

#

пецкія фурманкі і паявіліся тавары — шырока пайшлі ў ход і грошы. З'явіліся і скураныя мяшочкі, якія называлі машной...

Шмат чаго ведае Галькевіч, таму што калекцыянер — гэта не толькі збіральнік старадаўніх і рэдкасных рэчаў або манет, але і руплівы даследчык, якому ўвесь час даводзіцца мець справу з культурай, побытам, звычаямі народаў. Больш таго, калекцыянер — гісторык.

Гляджу на манеты пад шклом, у спецыяльных скрынях. Тут і маленькія, як капейка, і вялікія, чатырохвугольныя, велічынёй з талерку. Ёсць медныя і срэбныя, тонкія, нібы папера, і таў-шчэзныя. На адных напаўсцёртыя надпісы, лічбы, на другіх ледзь прыкметныя абрысы чалавечага твару. Грошы часоў Аляксандра Македонскага, старажытнай Грэцыі, Рыма, Візан-тыі, персідскія, турэцкія, іранскія.

За манетамі — медалі. Асабліва шмат — рускіх. Разглядаць іх трэба ўсе, і тады складаецца карціна жыцця старажытнай Русі. На медалях партрэты цароў, выдатных палкачодцаў, ву-

чоных. Ёсць рэдкасны медаль з партрэтам Ламаносава. Адлі-ты ў 1775 годзе. Медалі, прысвечаныя Пушкіну і Лермантаву. Прыцягваюць увагу старадаўнія гравюры, якія расказваюць пра Палтаўскую бітву.

На паліцах расстаўлены мініяцюры з мармуру і слановай косці. Кожная з іх мае сваю цікавую гісторыю. Доўга шукаў, але знайшоў Галькевіч пасмяротную маску Бетховена. Хвалю-ешся, калі чытаеш запіс I. С. Тургенева на апошняй старонцы клавіра оперы Вердзі «Рыгалета».

Ёсць у Івана Данілавіча экспанаты, якія звязаны з падзеямі ў яго асабістым жыцці. У 1925 годзе Галькевіч пазнаёміўся з

,9

Янкам Купалам. Паэт падарыў Івану Данілавічу сваю «Адвеч-ную песню». 3 таго часу яны пасябравалі. Янку Купалу падаба-лася, што Галькевіч збірае старадаўнія рэчы, а таксама і бела-рускія кніжкі. Пазней Купала пазнаёміў Івана Данілавіча з Ко-ласам, Галавачом, Чаротам. Першае выданне «Новай зямлі» з аўтографам Я. Коласа — таксама на паліцы ў калекцыянера. У якасці госця Галькевіч прысутнічаў на I з'ездзе Саюза пісь-меннікаў БССР — Купала прыслаў запрашэнне.

Не спяшаючыся і ўспамінаючы падрабязнасці, Іван Даніла-віч расказвае пра сустрэчы з Янкам Купалам, пра незабыўныя рысы шчодрага і багатага характару народнага паэта.

— Менавіта шчодрага,— падкрэслівае Галькевіч і падае

мне выцвілы ад часу і пажоўклы бланк тэлеграмы. Тэкст невя-

лікі: «Віцебск. Медінстытут. Галькевічу. Просім абавязкова

прыехаць восьмага на юбілей. Янка Купала».— Здаецца, паэту

не да мяне было ў гэты час. Але ж успомніў. Ён быў вельмі ад-даным сябрам...

Галькевіч дастае з шуфлядкі фотаздымак памерам з паш-тоўку — каляровае фота народнага паэта. На адвароце над-піс: «На мілы ўспамін I. Д. Галькевічу. Я. Купала. Мінск,

8. 8. 1934».

Гаворка зацягнулася.

Зусім нечакана Іван Данілавіч сказаў:

— Калекцыя мая багатая. Нядаўна прыязджалі да мяне з музеяў Масквы і Ленінграда. Прапаноўваюць вялікія грошы. Але я вырашыў перадаць калекцыю ў дар Віцебскаму края-знаўчаму музею...

РАСКАЗАЛІ МАКЕТЫ

Якія ж перспектывы ў Віцебска як горада?

I вось я ў Віцебскім аддзяленні «Белдзяржпраекта». Спы-ніўся ў невялічкай зале, дзе на сценах развешаны фотаздымкі і малюнкі праектаў жылых і розных адміністрацыйных будын-каў. Акрамя таго, на шырокім стале, які прадстаўляе пэўныя раёны горада, белымі мініяцюрнымі кубікамі пазначаны новыя вуліцы і асобныя пабудовы. Сярод іх арыенцір, яго заўважаю адразу,— старажытная ратуша. Усё зразумела! Перада мной макет будучай часткі горада. Некаторыя будынкі ўжо сталі явай. Вось, напрыклад, шаснаццаціпавярховы жылы дом на Смаленскай шашы. Які ён прыгожы і ўрачысты! I жыхары, ві-даць, задаволены кватэрамі — добрая гукаізаляцыя, цудоўная планіроўка пакояў. Пакуль гэта адзіны шаснаццаціпавярховы

дом у Віцебску, а праз некалькі гадоў яны стануць асноўнымі ў жыллёвай забудове. 3 цэнтра горада паступова будуць пера-носіцца ўсе буйныя прамысловыя прадпрыемствы. I не толькі таму, што яны — прычына залішняга шуму. Прадпрыемствам стала цесна ў старых цэхах. У сувязі з гэтым архітэктары пла-нуюць не толькі кварталы жылых забудоў, але і маршруты су-вязі — трамвайныя, аўтобусныя і, нарэшце, тралейбусныя лініі. Забудова цэнтральнай часткі і мікрараёнаў Віцебска будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснасці — шырокія вуліцы, прасторныя кварталы з вялікай колькасцю зялёных масіваў паркаў і сквераў. Будынкі будуць мець пры-гожы вонкавы выгляд — скульптурная лепка, пілястры, карні-

зы, апсіды, порцікі і калоны зномдуць шырокае ужыванне.

Прыцягвае ўвагу праект рэканструкцыі цэнтральнай часткі горада. Тут мяркуецца стварыць у пойменных і прыпойменных месцах Заходняй Дзвіны і Віцьбы паркавую паласу. Гэта дазво-ліць уключыць гістарычныя помнікі ў новую гарадскую забу-дову, увязаць іх з іншымі помнікамі архітэктуры — былым гу-бернатарскім палацам, руінамі Благавешчанскай царквы і пом-нікам у гонар стагоддзя перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года. Там жа прадугледжваецца стварыць мемарыяльны комплекс героям Айчыннай вайны 1812 года і Вялікай Айчыннай вайны

1941—1945 гадоў.

Адзін з праектаў расказвае пра новы мост цераз Дзвіну. Гэта будзе буйнейшы з мастоў у рэспубліцы. На моцныя жа-лезабетонныя апоры, ці, як іх называюць, быкі, лягуць пралё-ты. Тут прадугледжана ўсё: пешаходныя дарожкі з агароджа-міг шырокая праезджая частка, цудоўнае электрычнае асвят-

ленне. Даўжыня моста — дзвесце сорак метраў. Мост ужо будуецца...

Інстытутам «Белкамунпраект» распрацоўваецца таксама праект комплекснай рэканструкцыі паркаў імя Фрунзе, імя Леніна, сквера на плошчы Леніна. Пасля рэканструк-цыі гэтых паркаў і азелянення бера-гоў Заходняй Дзвіны і Віцьбы вакол цэнтра створыцца зялёны пояс. У парках будуць пабудаваны шматлі-кія атракцыёны для дзяцей і дарос-лых, створаны пакоі адпачынку, дзі-цячыя пляцоўкі. Распрацоўваецца праект спартыўнага комплексу «Ды-нама». Толькі ў адной гімнастычнай зале прадугледжана восемсот мес-цаў для гледачоў. Запланавана зала для барацьбы, цір.

Звычайна, калі разглядаем той ці іншы праект забудовы мікрараё-на або квартала, мы захапляемся архітэктурай будынкаў, планіроўкай плошчаў, вуліц. I зусім не думаем пра тое, што плануецца пад зямлёй. Не многія ведаюць, што падзем-ныя камунікацыі горада патрабу-юць дасканалай архітэктурнай

і тэхнічнай распрацоўкі. Цікава ведаць, што адзін сучасны дзе-вяціпавярховы дом мае каля шасцідзесяці кіламетраў падзем-ных камунікацый. Гэта — водаправодныя, каналізацыйныя, га-завыя, тэлефонныя, электрычныя пуцяпровады. Яны залягаюць на розных глыбінях — ад двух да дзесяці метраў, праходзяць пад плошчамі, нібыта павуцінне, аплятаюць цэлыя кварталы. А ў Віцебску пракладка падземных камунікацый — справа складаная: мясцовасць няроўная, узгоркавая. I тым не менш, праз пяць —дзесяць гадоў Віцебск стане зусім непазнавальны.



Тэги: Віцебск


223
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх