Кнігапіс Я Маўр Сын


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Кнігапіс: Я. Маўр „Сын вады“
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Кнігапіс: Я. Маўр „Сын вады“

Статья написана 28 июня 2023 г. 11:41

Я. Маўр. „Сын вады“. Аповесьць. Выд.БДВ, Менск,1928г. Стар.106. Цана 80 кап.

Беларуская літаратура для дзяцей школьнага ўзросту ўзбагацілася яшчэ аднэю кніжкаю — аповесьцю Янкі Маўра з жыц; ця на Вогненай Зямлі пад назваю „Сын вады“.

Галоўнаю дадатнасьцю кніжкізьяў- ляецца перш за ўсё яе краязнаўчы характар. Перад тым, як пісаць яе, аўтар, відаць, доўга старанна выўчаў належныя матэрыялы і здолеў зра- біць свой твор вельмі каштоўным дапаможнікам для школьніка, які жадае папоўніць свае веды геогра- фіі пазаэўропэйскіх краін.

Аўтар даў надзвычайна прыгожыя малюнкі дзікае, але велічнае ў сваёй суровасьці, прыроды Вогненае Зямлі, а самае галоўнае—досыць поўна па- казаў нялюдзкае, цяжкае жыцьцё ту- быльцаў, іх звычаі, побыт, гаспа- дарку, працу і г- д. Усё гэта Маўр здолеў зрабіць бяз жадных ухілаў у бок тандэтнае экзотыкі, якая звы- чайна пануе ў гэтым літаратурным жанры.

У сваёй кніжцы аўтар закранае цэлы шэраг надзвычайна цікавых для моладзі пытаяьняў. Дзякуючы гэтаму, аповесьць, бязумоўна, будзе карысна і ў тым сэнсе, што яна дапаможа чытачу ўявіць сабе ступень залежнасьці агульна — культурнага ўзроўню грамадзтва ад характару процэсаў вытворчасьці, зразумець, адкуль і як нараджадіся ў людзей рэлігійныя культы і г. д.

У аповесьці краязнаўчыя і гра- мадазнаўчыя фактары сьцісла зьвя- заны з жывою і цікаваю фабулаю, дзякуючы чаму кніжка Маўра чы- таецца надзвычайна лёгка. Незразу- мелай зьяўляецца мэтазгоднасьць таго, што аўтар прыплёў багатую паненку ангельку, выкінутую ў часе караблякрушэньня на бераг да дзі- куноў. Увядзеньне ў аповесьць, зда- валася-б, зусім непатрэбнае асобы, праўда, надае дзеі пэўнае напру- жаньне, але ў той-жа час усё-ж ткі аддае тымтандэтным прыгодніцтвам, ад якога аўтар сам, відаць, зусім правільна, стараўся ўхіліцца. Калі аўтар такім спосабам хацеў давесьці гуманнасьць дзікуноў—дарма: гэтае мэты ён мог-бы дасягнуць і больш простымі спосабамі.

Неяк зусім штучна прышыты да аповесьці апошні разьдзел „Праз чатыры гады“. Зусім не паказана, як дзікун Манг зрабіўся лёкаем у Лён- донскім рэсторане. Тымчасам ясна, што перажываньні зусім першабыт- нага дзікуна, які раптам трапіў у адзін з большых сусьветных інду- стрыяльных цэнтраў, становяць самі па сабе тэму для вялікае аповесьці. Аўтар зрабіў-бы лепш, калі-б, заме- ста таго, каб так павярхоўна закра- нуць гэтую тэму, выкарыстаў яе больш рацыянальна, падрабязна рас- працаваўшы яе.

У цэлым—кніжка Маўра зьяўляецца ўсё-ж такі вельмі каштоўным укладам у нашу дзіцячую літаратуру. Крыху дарагаватая цана цалкам кампэнсуец- ца высокай якасьцю выданьня.

„Сын вады“—бязумоўна зьявіцца надзвычайна прыемным падарункам бацькоў дзіцяці-школьніку.

Ян. Дораг.

Полымя, 1928, №8 – с.165





64
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх