Васіль Дранько Майсюк Памяці


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Васіль Дранько-Майсюк. Памяці Аляксандра Кулінковіча (18/05/1972 - 04/08/2018)
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Васіль Дранько-Майсюк. Памяці Аляксандра Кулінковіча (18/05/1972 — 04/08/2018)

Статья написана 12 августа 2018 г. 13:40

У апошнім ЛіМе мой артыкул пра творчасць Аляксандра Кулінковіча.

...Прадказальна-эпігонскую, наіўную прастору айчыннага рока 90-х гг., ён узбагаціў гэтак неабходным пачуццём творчай і мастацкай разняволенасці, калі галоўным было не дакладна прамоўленае востра-сацыяльнае слова, а падтэкст, віртуозная гульня гукаў, знакаў і сімвалаў.

У яго песнях пануе эмоцыя заўсёднага расчаравання, пачуццё няўдачы, калі нічога добрага наперадзе не чакае, бо жыццё – «мноства дзён атручаных сумам».

Тэма таго, што шчасця няма – нязменная на працягу ўсёй яго творчасці. Але гэта зусім не азначае, што музыка Аляксандра Кулінковіча мае эстэтычнае падабенства да «Песняў жальбы» Якуба Коласа.

Сваё смутнагляднае разуменне рэчаіснасці Кулінковіч на манер А. Мрыя аздабляе вострай іроніяй і паэтычна-тэатральным уменнем надаваць любой, нават самай банальнай, з''яве гратэскна-карнавальную фантасмагарычнасць.

Гэтаму ўменню, ствараць такія нечаканыя, нервова-канвульсіўныя, гумарыстыча-балючыя песні ён вучыўся ў такіх гуртоў, як «АукцЫон» (тонкая гульня словаў і гукаў), «Сектор Газа» (лубачна-брутальны творчы падыход, паводле якога ты самаіранічна глядзіш на свет вачыма блазна), «НОМ» (з іх босхаўска-энсараўскім успрыняццем рэальнасці).

Але эмацыянальнае, і, нават сказаў бы, духоўнае сваяцтва Аляксандр Кулінковіч меў у першую чаргу з Уладзімірам Мулявіным.

Іх шмат што яднала.

Абодва любілі адзіноту, і паэзію Янкі Купалы.

У творчасці цанілі шчырую, непадманную думку і падобнай праўдзівасці (пазбаўленай нават намёку на пафас ды псеўдаглыбокадумнасць) ім вельмі не хапала ў нашай рок-музыцы.

Калі на іх лаялася розная набрадзь, то не ўмелі хавацца за маскай абыякавасці,.

Жылі не развагай, а эмоцыяй.

Крыўдзіліся, злаваліся, расчароўваліся і ратаваліся толькі адным – музыкай, бо разумелі: усё астатняе (сям''я, каханне, сяброўства, здрадніцка-вялікае кола фанатаў) – рана ці позна ператворыцца ў міфалагічнага спрута, які пачне цябе душыць, і тады, каб не загінуць, можна на манер Якуба Коласа падарожнічаць па «Новай зямлі», танцаваць на кольцах Сатурна эратычны танец з Сатурніянкай (як гэта рабіў у сваіх сомнамбулічных мроях Язэп Драздовіч), прыдумляць паралельную рэальнасць, такую ж фантомна-эфектную, як у прозе Янкі Маўра ці ў опернай музыцы Уладзіміра Солтана.

«Новай зямлёй» Кулінковіча стаў «Нейро Дюбель».

Брутальная, з''едліва-рэзкая, імкліва-істэрычная, а зрэдку і элегічна-вальсвая музыка гэтага калектыву нараджалася, калі « яшчэ бурамі рвецца душа і не пазнаць яшчэ — шырацца буры ці заціхаюць, а істота дайшла ўжо да найвышэйшага пункта імкненняў — або сцішыць буру, або адысці ад яе, каб яна заціхла сама ў сабе... Тады тое, што змагаецца з варожымі сіламі, выходзіць з глыбіні істоты, па-за яе і можа выяўляцца ва многіх, дробных часам, жаданнях, незразумелых чалавеку ў звычайных настроях. З''яўляецца жаданне бачыць вакол сябе і ва ўсім парадак, як бы гармонію ўсяго, бо бура — хаос, патрэбны для аднаўлення гармоніі...» (Кузьма Чорны. «Парфір Кіяцкі», 1926 г.).

Для мяне прыведзеная цытата – лепшае вызначэнне творчасці гурта, ці не самае дакладнае выяўленне мастацтва Кулінковіча.

Галоўны герой з гэтага апавядання, не вытрымлівае моташнага пачуцця, якое «ішло доўга і часамі нават раней ужо з''яўлялася, але, памучыўшы трохі, адыходзіла, а гэта прыйшло зусім і моцна заявіла аб сабе: я ёсць!»

Ён – усімі паважаны, любімы, каханы – кідае дом і знікае ў шырока-непрыкаяным празаічным свеце Кузьмы Чорнага.

Аляксандр Кулінковіч, які ў сваёй музыцы праз буру і хаос імкнуўся адрадзіць гармонію, пакінуў нас з такой жа вострай, шокава-жахлівай нечаканасцю.

Дзень яго смерці – 4-га жніўня – трагедыя для беларускай музыкі.

Бо не ведаю, колькі павінна прайсці часу, каб у нашай збольшага прадказальнай прасторы айчыннага рока ізноў з''явіўся б падобны новы адметны творца, які прынёс бы праз боль ды іронію, нечаканае меладыйнае мысленне і музычную карнавальнасць гэтак заўсёдна неабходнае пачуццё творчай і мастацкай разняволенасці і свабоды.

І рэк, і азёраў мы маем зашмат,

А мораў няма, акіянаў няма.

А мне дык нічога — а быў чалавек,

Што з гэтай прычыны закончыў свой век.

А мне дык нічога — а быў чалавек,

Што з гэтай прычыны закончыў свой век.

Ён тут нарадзіўся і вырас ён тут,

Але ў карабельны пайшоў інстытут.

Усе акіяны і моры скарыў

І вось на радзіму вярнуўся стары.

Усе акіяны і моры скарыў

І вось на радзіму вярнуўся стары.

Хадзіў ён, хістаўся па цьвёрдай зямлі,

Нібыта па хісткім ідзе караблі.

А мора не бачыў — гарэла душа

І ромам тушыў ён душэўны пажар.

А мора не бачыў — гарэла душа

І ромам тушыў ён душэўны пажар.

Вось так і сканаў між азёраў і рэк

Тутэйшы, але ўжо марскі чалавек.

Ляжыць у сваёй беларускай зямлі

У драўляным апошнім сваім караблі.

Ляжыць у сваёй беларускай зямлі

У драўляным апошнім сваім караблі.

***

А. Кулинкович — Продавцы душ, журнал «Парус» №2, 1989 г., с. 31




***

Alla Nikitina

5 августа ·

Не могу поверить. Не могу представить себе ленту интернета без его шуток, точных и смешных замечаний по поводу всего. Сегодня ночью перелистала журналы, нашла общее фото, и Саша там такой молодой, такой красивый и полный жизни. Он тогда ещё не знал, что станет звездой, равной которой в Беларуси нет пока. Там, на фото, ему 17-18. 1990-й год. Он был честным, порядочным человеком в этой непростой жизни. Талантливый, добрый, красивый. И сильный, каких не так уж много. Я не знаю, что там, по ту сторону жизни, но хочется, чтобы большая душа его покоилась с миром.

(журнал «Парус» Минск)






486
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх