Васіль Дранько Майсюк Ад


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Васіль Дранько-Майсюк. Ад антысталінскіх казак да гарэзьлівых вершыкаў. 20 знакавых беларускіх кніг для дзяцей
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Васіль Дранько-Майсюк. Ад антысталінскіх казак да гарэзьлівых вершыкаў. 20 знакавых беларускіх кніг для дзяцей

Статья написана 17 августа 2018 г. 16:33

2-га красавіка — Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. З гэтай нагоды Свабода сабрала 20 знакавых кніг, для дзяцей, напісаных беларускімі аўтарамі.

Тодар Кляшторны. «Пра зайца, ваўка і мядзьведзя». 1935 год

Сталінскія рэаліі ў апошняй кнізе Кляшторнага

Гэтая сьмелая кніжка выйшла на пачатку зімы 1935 году. Чаму сьмелая? Бо ў гісторыі зайца, які ўцякаў ад ваўка і ўваліўся разам зь ім у бярлог да мядзьведзя, яскрава паказаны тагачасныя сталінскія рэаліі. Галоўны герой — гэта інтэлігент, які ўсімі сіламі імкнецца ня трапіць «у капцюры ГПУ». У вобразе разьюшанага мядзьведзя-бадзягі ўгадваецца крамлёўскі тыран, які зь вядомай лёгкасьцю караў, і адданае яму ГПУ, і просты люд.

Воўк і зубы не ашчэрыў,

Як мядзьведзь

Падабраў яго пад чэраў —

Воўку сьмерць!

Зайка ж — скок! Тады зь бярлогі —

Лататы,

У яго адны дарогі —

У кусты.

Гэта была апошняя прыжыцьцёвая кніга Кляшторнага. 3-га лістапада 1936 году паэта арыштавалі і неўзабаве зьнішчылі. У адрозьненьне ад зайца, яму не пашанцавала.

Антыўтопія Маўра зь Люцыпарам-Сталіным

Янка Маўр. «Пекла». 1929 год

Беларуская антыўтопія Янкі Маўра, шыкоўна праілюстраваная авангардыстам Барысам Малкіным, выйшла асобным выданьнем за год да першай хвалі рэпрэсій 1930-га. Гісторыя піянэраў Янкі Пука і Юркі Шыша, якія зрабілі рэвалюцыю ў пекле і скінулі ўладу Люцыпара, недвухсэнсоўна намякала — рана ці позна любы дыктатарскі рэжым сканае. Само пекла, дзе немаўляты пакутуюць за грахі бацькоў, а грэшнікі ды іх ахоўнікі-чэрці выглядаюць аднолькавымі рабамі, што вымушаны падпарадкоўвацца злой волі Люцыпара, нагадвала страшную пародыю на савецкі дыскурс. Адзін з чарцей усклікае: «…нідзе, нават пры царох, ня было такога пекла для рабочых, як у нас тут…» Прыкладна так жа, у канцы 20-х думалі многія сучасьнікі Янкі Маўра, якія нават не падазравалі, што сапраўднае пекла іх яшчэ чакае наперадзе.

Коласавы ўцёкі ад савецкай рэчаіснасьці

Якуб Колас. «Міхасёвы прыгоды». 1935 год

Адна з самых папулярных беларускіх дзіцячых кніг 30-х гадоў. Яе таксама можна разглядаць, як своеасаблівыя ўцёкі ад тагачаснай рэчаіснасьці. Страшная зіма зь яе хваробамі і сьмерцю (вобраз рэальнасьці), зь якой пачынаецца паэма, мінае, мы пераносімся ў ідэальны сьвет, дзе Міхась і ягоныя сябры ловяць рыбу, прыдумляюць розныя цікавыя гульні, дурэюць у лесе, на лузе. Якуб Колас з уласьцівай яму цягай да стварэньня ідэальна-мройнага сусьвету прыдумляе своеасаблівы рай для дзяцей, дзе няма месца гвалту і таталітарызму. Фінал, праўда, самотны. Героі мусіць вярнуцца ў рэальнасьць. Іх чакае дзіцячы сад, дзе з кубікаў яны вымушаны «будаваць астрог, каб шкоднік больш шкодзіць ня мог». У адрозьненьне ад рамантыка Янкі Купалы, Якуб Колас разумеў: любыя фантазійныя ўцёкі — рэч марная. Рэальнасьць цябе ніколі не адпусьціць.

«Крыўдзіліся, злаваліся, расчароўваліся і ратаваліся толькі адным – музыкай, бо разумелі: усё астатняе (сям''я, каханне, сяброўства, здрадніцка-вялікае кола фанатаў) – рана ці позна ператворыцца ў міфалагічнага спрута, які пачне цябе душыць, і тады, каб не загінуць, можна на манер Якуба Коласа падарожнічаць па «Новай зямлі», танцаваць на кольцах Сатурна эратычны танец з Сатурніянкай (як гэта рабіў у сваіх сомнамбулічных мроях Язэп Драздовіч), прыдумляць паралельную рэальнасць, такую ж фантомна-эфектную, як у прозе Янкі Маўра ці ў опернай музыцы Уладзіміра Солтана.»


http://budzma.by/news/ad-antystalinskikh-...





184
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх