Скончалась Раиса


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Скончалась Раиса Боровикова
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Скончалась Раиса Боровикова

Статья написана 26 мая 13:55

Сегодня скончалась редактор, писательница, поэтесса, переводчица и очень хороший человек Раиса Андреевна Боровикова (11 мая 1947 г. — 26 мая 2026 г.)

Добрая светлая память ...

Беларускія мадонны.

Ад спрэчак веку — гнеў і стрэс,

Чытач адлучаны ад слова.

Лёс не салодкі ў паэтэс:

...Баравікова.

Дзяўчынкі з выглядам гарэз

Імкнуцца да сталічных даляў.

Лёс самы тайны ў паэтэс:

...Булыка Галя.

Рабінамі ўпрыгожан лес.

Пладоў даспелых — неба жменя.

Лёс найтрагічны ў паэтэс:

... Янішчыц Жэня.

Жывем са шчасцейкам — і без.

Вясной паводку песцяць вольхі.

Лёс — самы дзёрзкі ў паэтэс:

...Куртаніч Вольга.

Былое — не рукі парэз.

Не шэры колер — цераз сіні.

Правоблік нашых паэтэс -

...Крок Еўфрасінні.

Стагоддзе — як жалезны прэс.

Душу ратуе верш ад бруду

Спрачайцеся пра паэтэс -

...З Рублеўскай Людай.

Складае лета паланез.

Ліпнёвы мёд для ўсіх салодкі.

Раўняйцеся да паэтэс

...Радкамі Цёткі.

Высокі надмагільны бэз,

Праз гронкі — разглядаеш Кіеў.

Пра боль засведчыць паэтэс

...Лось Еўдакія.

(Валянціна Аколава)

Справочная информация:

Раиса Андреевна Боровикова (белор. Раіса Андрэеўна Баравікова; род. 11 мая 1947; дер. Пешки, Берёзовский район, Брестская область) — белорусская поэтесса, писательница, редактор, переводчик.

Окончила Литературный институт имени А.М. Горького (1971). Работала редактором на киностудии «Беларусьфильм», в газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», журнале «Алеся». С 2002 по 2011 год — главный редактор литературного журнала «Маладосць».

Лауреат Государственной премии Беларуси (1994), Литературной премии Беларуси им. А.Кулешова (1987), специальной премии Президента Республики Беларусь (1998).

Основная библиография — Авторские книги:

Художественная проза:

Кватарантка : Аповесць (1980)

Вячэра манекенаў (2002)

Кава для дамавіка (2013)

Сказки и повести для детей:

Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў (1990)

Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-Квыш : Аповесці, казка (1996)

Казкі астранаўта. Касмічныя падарожжы беларусаў (2006, 2009)

Казкі з гербарыя (2008)

Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў (2010)

Пра Бусю, які жыве на Беларусі (2016)

Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку : казкі з міфалагічнага люстэрка (2017)

Драматургия:

аўтарка п’ес «Барбара Радзівіл» (паст. 1994), «Пятля часу» (1996).

Поэзия:

Рамонкавы бераг (1974)

Слухаю сэрца (1978)

Такое кароткае лета (1981)

Адгукнуся голасам жалейкі (1984)

Каханне (1987)

Пад небам першага спаткання (1990)

Люстэрка для самотнай (1992)

Сад на капялюшыку каханай (1998)

Дрэва для райскай птушкі (2007)

Ты не слухай Мішку, коцік! : вершы для дашкольнага ўзросту (2013)

https://fantlab.org/blogarticle67266

Переводы Раисы Боровиковой

1998

Ганс Христиан Андерсен «Дзяўчынка з запалкамі» / «Den lille Pige med Svovlstikkerne» (1998, сказка)

Ганс Христиан Андерсен «Елка» / «Grantræet» (1998, сказка)

2010

Наталья Игнатенко «Зімовая прыгода двух братоў» / «Зимнее приключение двух братьев» (2010, сказка) // совместный перевод: Владимир Мазго

Наталья Игнатенко «Казка пра Цімку і Кузьку» / «Сказка о Тимке и Кузьке» (2010, сказка) // совместный перевод: Владимир Мазго

Наталья Игнатенко «Пра Варвару» / «О Варваре» (2010, сказка) // совместный перевод: Владимир Мазго

2017

Андрей Жвалевский, Евгения Пастернак «Гімназія № 13» / «Гимназия № 13» (2017, роман)

https://fantlab.org/translator14196

Раиса Боровикова. Люблю, надеюсь, ожидаю

5.50 (2)2.

Раиса Боровикова

Аповесць чатырох падарожжаў

2006, повесть

7.00 (2)3.

Раиса Боровикова

Лён-Лянок, альбо Кампакт-дыск ад зялёнага Дрэйка

2005, повесть

7.00 (1)4.

Раиса Боровикова

Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

1989, повесть

7.00 (2)5.

Раиса Боровикова

Гальшанскі трохкутнік

2002, рассказ

6.00 (2)6.

Раиса Боровикова

Ты, я і Валодзя

2002, рассказ

6.50 (2)7.

Раиса Боровикова

Кофе для домового / Кава для дамавіка

2002, рассказ

6.00 (1)8.

Раиса Боровикова

Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 "Б" = любоў

2007, повесть

8.00 (1)9.

Раиса Боровикова

Прыгоды Бульбiнкi Адрэты. Палёт на Цэнтаўру

2006, повесть

6.50 (2)10.

Раиса Боровикова

Вока Сусвету

2013, рассказ

7.00 (1)11.

Раиса Боровикова

Чорны вецер

2013, повесть

8.00 (1)12.

Раиса Боровикова

Памылка Малой Галактыкi

2002, рассказ

7.00 (1)13.

Раиса Боровикова

Вячэра манекенаў

2002, рассказ

6.00 (1)14.

Раиса Боровикова

Анёл-ахоўнік

2002, рассказ

6.00 (1)15.

Раиса Боровикова

Ля берагоў Аўстраліі [= Каля берагоў Аўстраліі, альбо Наканаванне акадэміка Халадневіча]

2002, рассказ

6.00 (1)16.

Раиса Боровикова

Далінка

2002, рассказ

7.00 (1)17.

Раиса Боровикова

Каханне дысідэнта

2002, рассказ

6.00 (1)18.

Раиса Боровикова

Перакрыжаванне-777

2002, рассказ

6.00 (1)19.

Раиса Боровикова

Я не Вальтэр, але...

2002, рассказ

7.00 (1)20.

Раиса Боровикова

Аўтограф ад Спілберга

2002, рассказ

6.00 (1)21.

Раиса Боровикова

Прышэлец, альбо Гульня ў хованкі [= Гульня ў хованкі]

2012, рассказ

7.00 (1)22.

Раиса Боровикова

Памёр, каб нарадзіцца

2012, рассказ

7.00 (1)23.

Раиса Боровикова

Венерын чаравічак

2006, рассказ

7.00 (1)24.

Раиса Боровикова

Касач ― кветка чароўных музыкаў

2006, рассказ

6.00 (1)25.

Раиса Боровикова

Стужка ордэнская

2006, рассказ

7.00 (1)26.

Раиса Боровикова

Танец пяшчоты на Геме-А

2006, рассказ

6.00 (1)27.

Раиса Боровикова

Дазорац-Уладар з планеты Пясчаных Ураганаў

2006, рассказ

7.00 (1)28.

Раиса Боровикова

Аператар лёсаў

2010, рассказ

7.00 (1)29.

Раиса Боровикова

Лотаць мёртвага пляжа

2004, рассказ

8.00 (1)30.

Раиса Боровикова

Астэроід "Зроблена ў Беларусі"

2010, рассказ

6.00 (1)31.

Раиса Боровикова

Метэарытнае жалеза

2013, рассказ

6.00 (1)32.

Раиса Боровикова

Гэтыя кветкі не смяюцца

2013, рассказ

33.

Раиса Боровикова

Пра кашэчага караля Варгіна і мышку паднорку

2017, повесть

34.

Раиса Боровикова

Кватарантка

1980, повесть

35.

Раиса Боровикова, Владимир Липский

Пра Бусю, які жыве на Беларусі

2016, повесть

36.

Раиса Боровикова

Раман не раман, а прыемна

2002, рассказ

37.

Раиса Боровикова

Уши / Вушы

2002, рассказ

38.

Раиса Боровикова

Змеегалоўнiк Руйша

2006, рассказ

39.

Раиса Боровикова

Радасці і пакуты чужога сэрца

2012, рассказ

40.

Раиса Боровикова

Казка пра жабяня Квыш-Квыш

1996, сказка

41.

Раиса Боровикова

Пра цуда-мастака і Блакітную Вежу

1998, сказка

42.

Раиса Боровикова

Тайна прыгажосці

1998, сказка

43.

Раиса Боровикова

Пра майстра Дзве Залачоныя Дужкі

1998, сказка

6.00 (1)44.

Раиса Боровикова

«Пока живу — огнём горю...»

стихотворение

6.00 (1)45.

Раиса Боровикова

Весна диктует мне строку

стихотворение

7.00 (1)46.

Раиса Боровикова

Дабранач

стихотворение

47.

Раиса Боровикова

Барбара Радзівіл

1992, поэма

48.

Раиса Боровикова

"Хачу піару!"

2006, статья

4.50 (2)49.

Раиса Боровикова

Вячэра манекенаў

2002, сборник

8.00 (1)50.

Раиса Боровикова

Казкі астранаўта. Касмічныя падарожжы беларусаў

2006, сборник

6.00 (1)51.

Раиса Боровикова

Кава для дамавіка

2013, сборник

52.

Раиса Боровикова

Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў

1990, сборник

53.

Раиса Боровикова

Рамонкавы бераг

1974, сборник

54.

Раиса Боровикова

Слухаю сэрца

1978, сборник

55.

Раиса Боровикова

Такое кароткае лета

1981, сборник

56.

Раиса Боровикова

Адгукнуся голасам жалейкі

1984, сборник

57.

Раиса Боровикова

Каханне

1987, сборник

58.

Раиса Боровикова

Пад небам першага спаткання

1990, сборник

59.

Раиса Боровикова

Люстэрка для самотнай

1994, сборник

60.

Раиса Боровикова

Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-Квыш

1996, сборник

61.

Раиса Боровикова

Казкі з гербарыя

2008, сборник

62.

Раиса Боровикова

Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў

2010, сборник

9.50 (2)63.

Раиса Боровикова

Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў

2010, антология

8.00 (1)64.

Геннадий Ануфриев, Раиса Боровикова: “В моей жизни много фантастического!” [Інтэрв'ю] // 7 дней. Минск. № 12; 23 марта 2006. С. 28 [беседа с секретарем Союза писателей Беларуси , главным редактором журнала " Маладосць " / записал Геннадий Ануфриев]


https://fantlab.org/search-works?q=%D0%91...

11 мая 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Раісы Андрэеўны Баравіковай (1947), пісьменніцы, перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1987), Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы (1993), Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 года ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Андрэй Мікалаевіч Баравікоў, родам з Магілёўскай вобласці, ваяваў у 345-м партызанскім атрадзе Рамана Яроцкага і пасля вайны застаўся на Бярозаўшчыне, працаваў у райпо фінансістам. Маці, Ніна Уладзіміраўна (Шыманская), дзяўчынкай складала вершы на польскай мове, добра малявала.

Раіса рана пачала пісаць вершы, наведвала школьны літаратурны гурток. Калі аўтарцы споўнілася трынаццаць, яе вершы былі апублікаваны ў раённай газеце «Маяк коммунизма». Бярозаўскае літаратурнае аб’яднанне «Крыніца» (кіраўнік Яўген Сяленя) дало шчаслівы старт многім вядомым паэтам, у ліку якіх і Раіса Баравікова.

У 1965 годзе скончыла сярэднюю школу № 1 г. Бярозы. У гэтым жа годзе сям’я Баравіковых пераехала на радзіму бацькі, але Раіса Андрэеўна заўсёды з любоўю ўспамінае Пешкі і Бярозу, дзе прайшло яе шчаслівае дзяцінства. На ўсё жыццё засталіся любімымі тыя мясціны, дзе яна нарадзілася, зрабіла першыя крокі, пачула матчыну калыханку, дзе пачала пісаць вершы.

Працоўны шлях Раіса Баравікова пачала ў быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» на пасадзе літсупрацоўніка. Атрымала спецыяльнасць мастацкага перакладчыка ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм» (1971–1972), карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва» (1972–1977), у «Чырвонай змене». На працягу 1996–2000 гадоў была намеснікам, затым галоўным рэдактарам часопіса для жанчын «Алеся». У 2002–2011 гадах узначальвала часопіс «Маладосць», які пад яе кіраўніцтвам за кароткі час стаў адным з самых папулярных беларускіх выданняў. У 2011–2012 гадах — зноў у штотыднёвіку «ЛіМ», затым — у рэдакцыі дзіцячага часопіса «Вясёлка».

Першы зборнік вершаў Раісы Баравіковай «Рамонкавы бераг» выйшаў у 1974 годзе ў серыі «Першая кніга паэта». У 1977 годзе яна была прынята ў Саюз пісьменнікаў БССР. Затым свет пабачылі яе зборнікі паэзіі «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992),«Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007). Паэтычныя зборнікі Раісы Баравіковай — своеасаблівая энцыклапедыя кахання, напісаная ад імя жанчыны, якую кахаюць, і ад імя той, якая кахае сама. Вобраз лірычнай гераіні мае выразную біяграфічную аснову, за ёй — радасць і перажыванні, трагедыі і расчараванні паэткі, якая выбрала складаны шлях: выказванне ўласнага стану душы, увасабленне адценняў жывога, балючага, трапяткога пачуцця.

З імем Раісы Баравіковай, нават з яе нязменна прыгожым праз многія гады знешнім воблікам і голасам, звязана ўражанне прасветленасці, пяшчоты, рамантычна-ўзнёслых адносін да жыцця, эмацыянальнасці і высокай усхваляванасці, якая не можа стрымлівацца ніякімі побытавымі межамі.

Сваю творчасць пісьменніца не абмяжоўвае толькі паэзіяй, яна актыўна працуе і ў іншых літаратурных жанрах: у прозе, драматургіі, мастацкім перакладзе. У 1980 годзе з’явілася яе аповесць пра каханне «Кватарантка», у 2002 годзе — зборнік апавяданняў «Вячэра манекенаў». З пад пяра Баравіковай-драматурга выйшлі п’есы: «Цётка Малання з Асаўца», «Пятля часу», гістарычная драма «Барбара Радзівіл».

Для дзяцей Раіса Андрэеўна напісала кнігі: «Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), «Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і жабяня Квыш-Квыш» (1996), «Вячэра для манекенаў» (2002), «Казкі астранаўта» (2006), «Казкі з гербарыя» (2008), «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў» (2010), «Ты не слухай Мішку, коцік!» (2013), «Матылёчкі-матылькі» (2014), «Свята ў хату. Народны каляндар часопіса “Вясёлка”» (2015), «Бусева школка. Казкі» (2015).

Перакладае на беларускую з рускай, украінскай і польскай моў. Для дзяцей пераклала казкі Ханса Крысціяна Андэрсена «Дзяўчынка з запалкамі», «Елка», братоў Грым «Жывая вада», «Кароль-жабяня, альбо Жалезны Гейнрых», «Мужычок», «Рапунцель» і інш.

Раіса Баравікова — актыўная ўдзельніца адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» (2015–2016) па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, падчас якога дзеці з абласных і раённых цэнтраў Беларусі не толькі пазнаёміліся з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, але і атрымалі практычныя навыкі валодання беларускай мовай у займальнай форме. У рамках праекта Раіса Андрэеўна наведала і Бярозу.

Здабыткі і дасягненні ў беларускай літаратуры Раісы Баравіковай высока адзначаны дзяржавай. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1987) за зборнік лірыкі «Каханне», Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1993) за кнігу «Люстэрка для самотнай», Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998) за кнігу «Сад на капялюшыку каханай».За плённую літаратурную працу пісьменніца ў 2008 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.

Творы Р. А. Баравіковай

Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку : казкі з міфалагічнага люстэрка : [для сярэд. шк. узросту] / Раіса Баравікова. – Мінск : Звязда, 2017. – 121, [6] с. : iл.

Свята ў хату : народны каляндар часопіса «Вясёлка» / Раіса Баравікова. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2015. – 39 с.: іл. – (Бібліятэка часопіса «Вясёлка»).

Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў : для сярэд. шк. узросту / Раіса Баравікова. – Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. – 141 с.

Сад на шляпке возлюбленной : любовная лирика / Р.Боровикова. – Минск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. – 63 с.

Казкі з гербарыя : [для сярэд. шк. узросту] / Раіса Баравікова. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – 139, [4] с.

Дрэва для райскай птушкі : лірыка / Раіса Баравікова. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2007. – 270 с. – (Залатое пяро).

Казкі астранаўта : касмічныя падарожжы беларусаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту / Раіса Баравікова. – Мінск : Литература и искусство, 2006. – 158 с.

Люстэрка для самотнай : вершы, пераклады і драматычная паэма / Раіса Баравікова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 206 с.

Распагоджаныя дні : аповесць / Раіса Баравікова // Полымя. 2013. № 3. С. 8–36.

Барбара Радзівіл / Раіса Баравікова // Звон — не малітва : п’есы / уклад. І. Дабрыян. Мінск, 2008. C. 148–207. (Бiблiятэка школьнiка).

Аб жыцці і творчасці Р. А. Баравіковай

Баравікова Раіса Андрэеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 287.

Баравікова Раіса // Пісьменніцы Беларусі. Мазыр, 1997. Ч. 1. С. 14.

Баравікова Раіса Андрэеўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 284.

Раіса Баравікова / Г. М. Праневiч // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1994. С. 41–42.

БаравіковаРаіса // Беларускія пісьменнікі : біябліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1992. Т. 1. С. 203–206.

Боровикова Раиса Андреевна // Память : историко-документальная хроника Берёзовского района. Минск, 1987. С. 421.

Гетман-Крывецкая, Н. В. Паэзія Таісы Бондар і Раісы Баравіковай: эвалюцыя мастацкай свядомасці : аўтарэферат дысертацыі… кандыдата філалагічных навук / Гетман-Крывецкая Наталля Васільеўна ; НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. – Мінск, 2012. – 22 с.

«Аддам паклон сунічнай старане» : маналог-споведзь у вершах і фотаздымках паэта-земляка Раісы Баравіковай. – Бяроза : Боркаўская сельская бібліятэка, 2012. – 11 с.

«Нас маладосць адорвае каханнем, каханне нас вяртае ў маладосць» : творчая вечарына Раісы Баравіковай / Берёзовская РЦБС. – Бяроза : ЦРБ, 2007. – 6 с.

Баравікова, Р. А. Баравікова Раіса Андрэеўна / Р. А. Баравікова ; [гутарыла В. Стэльмах] // Беларусь у асобах / В. Стэльмах. Мінск : Пачатковая школа, 2011. С. 20–23.

Макмілін, А. Раіса Баравікова : [аб творчасці] / Арнольд Макмілін // Пісьменства ў халодным клімаце : беларуская літаратура ад 70-х гг. ХХ ст. да нашых дзён / Арнольд Макмілін. Беласток, 2011. С. 163–167.

Боровикова Раиса Андреевна // Женщины Беларуси : [биогр. справочник]. Минск, 2003. С. 116.

Раіса Баравікова : [аб творчасці] // Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Брэст, 1999. С. 341–345.

Гніламёдаў, У. Ад даўніны да сучаснасці : нарыс пра беларускую паэзію : [аб творчасці Р. Баравіковай] / Уладзімір Гніламёдаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – С. 161.

Гніламёдаў, У. Высокі сэнс быцця : [жаночая лірыка Р. Баравіковай] / Уладзімір Гніламёдаў // Класікі і сучаснікі : артыкулы, нарысы, старонкі ўспамінаў / Уладзімір Гніламёдаў. Мінск, 1987. С. 240–249.

«Душою гавару…» : літаратурна-паэтычная вечарына, прысвечаная жыццю і творчасці Раісы Баравіковай / склад. А. Юдчыц // Бібліятэка прапануе. 2009. № 4. С. 5–8.

Кабаковіч, А.«Дзяўчынка на шары... » : творчасць Р. Баравіковай // Пасеянае ўзыдзе : вершы, переклады, літаратурна-крытычныя артыкулы / Алена Кабаковіч. Мінск, 1991. С. 229–243.

Праневіч, Г. Зямля мая — калінавы куток : [аб творчасці Р. Баравіковай] / Генадзь Праневіч // Радаводнае дрэва Прыпяці. Брэст : С. Лаўроў, 2002. С. 70–75.

Гаравая, М. Раіса Баравікова: «З Бярозаю я павязана ад пачатку і да канца»/ Маргарыта Гаравая // Маяк. Берёза, 2016. 22 октября. С. 9.

Степан, В. Поэтесса : [о Раисе Боровиковой] / Владимир Степан // Советская Белоруссия. 2016. 4 июня. С. 7.

Леонович, Ю. Чытаем па-беларуску! / Юлиана Леонович // Советская Белоруссия. 2016. 20 апреля. С. 9.

Герцык, А. В. Вывучэнне паэзіі Раісы Баравіковай у XI класе / А. В. Герцык // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». 2016. № 3. С. 36–41.

Бухавец, М. Г. Фантастыка Раісы Баравіковай : [у дзіцячай літаратуры] / М. Г. Бухавец // Беларуская мова і літаратура. 2015. № 4. С. 38–43.

Карпава, Н. Усе мы разам ляцім да зорак : метадычныя рэкамендацыі па папулярызацыі казак Раісы Баравіковай / Н. Карпава // Бібліятэка прапануе. 2013. № 4. С. 24–28.

Казлоў, А. Жыць літаратурай і ў літаратуры / Анатоль Казлоў // Маладосць. 2012. № 5. С. 98.

Боровикова, Р. Золотое яблоко судьбы : свое эссе о малой родине поэтесса Раиса Боровикова назвала «Золотое яблочко судьбы» / Р. Боровикова ; беседовала Л. Рублевская // Советская Белоруссия. 2012. 29 сентября.

Бадак, А. Сонечная таямніца паэзіі : [аб творчасці Р. Баравіковай] / Алесь Бадак // Маладосць. 2012. № 5. С. 95.

Гаравая, М. Праца на базе прыгожых пачуццяў / Маргарыта Гаравая // Маяк. Берёза, 2011. 14 мая. С. 4.

Бельскі, А. І. Вывучэнне фантастыкі Р. Баравіковай ў 6 класе / А. І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». 2010. № 4. С. 13–14.

Гулякевіч, А. І. Свет фантастыкі Раісы Баравіковай / А. І. Гулякевіч // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». 2010. № 4. С. 3–10.

Верціхоўская, М. І. Урок-інтэраналіз драматычных паэм А. Дударава «Чорная панна Нясвіжа», Р. Баравіковай «Барбара Радзівіл» і балады Я. Сіпакова «Просьба» / М. І. Верціхоўская // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». 2010. № 2. С. 35–46.

Баравiкова, Р. Залаты яблычак лёсу Раісы Баравіковай / Р. Баравікова ; гутарыў У. Сенькавец // Народная трыбуна. 2010. 6 сакавіка. С. 3, 11.

Снітко, Г.«Выкрала сэрца маё каханне!..» : да юбілею Раісы Баравіковай / Галіна Снітко // Маяк. Берёза, 2007. 8 мая. С. 6.

Бязпелкіна, А. Сцэнар кахання : лірычная гераіня Раісы Баравіковай / А. Бязпелкіна // Роднае слова. 2007. № 5. С. 9–11.

Хмель, Л. «Слухаю сэрца…» : літаратурная вечарына, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння Раісы Баравіковай / Л. Хмель // Бібліятэка прапануе. 2007. № 2. С. 29–31.

Баравікова, Р. Гутаркі з уласным «Я» : [пра свой жыццёвы і творчы шлях] / Р. Баравікова // Полымя. 2007. № 5. С. 122–130.

Баравікова, Р. Мы можам напісаць бестсэлер кшталту «Код да Вінчы»! / Р. Баравікова ; гутарыў М. Сінкевіч ] // Маяк. Берёза, 2006. 2 сентября. С. 6.

Падліпская, З.«Яно і нараканне, і сонца, і пякучай цемры сплаў» : духоўны свет лірычнай гераіні Раісы Баравіковай / Зоя Падліпская // Роднае слова. 2006. № 3. С. 11–13.

Смаль, В.«А на душы і светла, і шчымліва» : паэтычная сцяжына Раісы Баравіковай / Вячаслаў Смаль // Полымя. 2005. № 11. С. 188–194.

Шынкарэнка, В. Слухаць сэрцам / Вольга Шынкарэнка // Полымя. 2002. № 3/4. С. 239–258.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай





280
просмотры





  Комментарии
Комментариев пока нет.


⇑ Наверх