Витовт Мартыненко для


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Витовт Мартыненко (для библиографии)
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Витовт Мартыненко (для библиографии)

Статья написана 21 апреля 2016 г. 18:39

Вітаўт Мартыненка :

Кніжка "222 альбомы беларускага року і ня толькі...Мн. Медысонт. 2006, 439 с., 1000 асобнікаў, рэд. В.М., сааўтар Анатоль Мяльгуй.

Апавяданні НФ:

"Забойства Снежнага чалавека", "Адкрыты шлях" і "Апошні чалавек планеты".

Што? Дзе? Калі?

Апавяданьні:

Апошні чалавек плянэты – напісана 16 ліпеня 1980 году (16.07.80). Друкуецца паводле першай публікацыі (ґазэта «Чырвоная зьмена» №170, Мн., 3 верасьня 1987 году; 03.09.87).

Забойства сьнежнага чалавека – гэта фантастычна-публіцыстычная пародыя на папулярныя ў савецкім друку сэнсацыйныя рэпартажы друкавалася ў «Чырвонай зьмене» №207, Мн., 25 кастрычніка 1989 году (25.10.89), для якое напярэдадні й пісалася. Тэкст утрымлівае сапраўдныя фраґмэнты спарадыраваных публікацывяў маскоўскіх ґазэтаў «Труд» і «Комсомольская правда» за той час.

Адкрыты шлях – напісана 2 – 4 траўня 1988 году. Адна з апошніх публікацыяў адбылася ў студэнцкім часопісе «Асьпірынавы матузок» №5, Менск, студзень, 2007. Тут гэты тэкст друкуецца паводле першае публікацыі (ґазэта «Чырвоная зьмена» №244-245, Мн., 22 сьнежня 1990 году).

Дадзеная падборка фантастыкі прапаноўвае тры фраґмэнты чарговай аўтарскай кнігі прозы й паэзіі «Пошукі ідыліі», якая з 1996 году стаіць у тэмплянах дзяржаўнага выдавецтва «Мастацкая літаратура»…

Крытычныя артыкулы ў галіне музыкі:

1. Студэнцкі рок жыве! "Голас Радзімы" 9.8.2005 , апошняя старонка.

2. Не рокам адзіным "Наша слова" №29, 28.7. 2004, с. 8

3. Весь ULIS "Музыкальная газета", №13, 1.7. 2004, с. 8

"Беларускі музычны архіў"

4. Кампакт-дыск "Віктар Шалкевіч. Добрай раніцы". 2002. фірма БМА. Дыскаграфія й бібліяграфія , артыкул В.М.

5. Кампакт-дыск "Сяржук Сокалоў-Ваюш. Нефармальны беларус" 2001. фірма БМА. захаваныя фанаграмы запісаў барда і фотаздымкі 1981-1991 В.М.

6. Кампакт-дыск "Ларыса Геніюш. Жыць для Беларусі." 2005. фірма БМА. Дыскаграфія й бібліяграфія, рэдактар В,М,

7. Кампакт-дыск "Мікола Равенскі. Магутны Божа." 2001. фірма БМА. Дыскаграфія й бібліяграфія В,М,

8. Кампакт-дыск "Міхась Забэйда-Суміцкі. Ластаўкі ў стрэсе." 2000. фірма БМА, Дыскаграфія й бібліяграфія, артыкул В,М,

9. Кампакт-дыск "Станіслаў Манюшка. Песьні з-над Нёмна й Дзьвіны". 200... фірма БМА. Бібліяграфія В,М,

http://prastora.by/muzyka/arsiennieva-nat...


Вітаўт МАРТЫНЕНКА – паэт, празаік, журналіст, перакладчык. Нарадзіўся ў Менску ў 1959 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным унівэрсітэце (1982). Першую сваю кнігу (на пару з сябрам Анатолем Мяльгуем) выдаў у ЗША («Праз рок-прызму», New York, 1989, «BINiM»). Акрамя таго на ягоным рахунку поўнае выданьне на беларускай мове раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vadis» (Мн., 2002, выдавецтва «Медысонт», у 2003-м асобным выданьнем выйшла аўтарская прадмова В.М. да тае кнігі – «Свой сярод чужых/Кантэксты беларускага перакладу раману Генрыка Сянкевіча»), а таксама яшчэ адна кніга на пару з А. Мяльгуем – «222 альбомы беларускага року», Мн. , 2006, «Медысонт» (па выніках года гэты фаліянт атрымаў узнагароду на так званай нацыянальнай прэміі Ґрэммі – «Рок-Каранацыя»).

Песьні на вершы Вітаўта Мартыненкі сьпяваюць многія зоркі беларускага року («P.L.A.N.», «Tesaúrus», «Deadmarsh», «Neuro Dubel»), а зь ягонымі перакладамі ўдалося наладзіць сувязі й з рок-зоркамі Украіны («Тінь Сонця», «De Shifer», «Мандри»).

Паэтычныя й празаічныя творы Вітаўта Мартыненкі перакладаліся на польскую ды анґельскую мовы.

Яшчэ падрыхтаваны да выданьня зборнік Вітаўта Мартыненкі «Прадмовы й пасьляслоўі», куды ўваходзяць канцэптуальныя ўводныя тэксты аўтара да лепшых музычных альбомаў апошняга часу.

http://kamunikat.org/Martynienka_Vitaut.h...

http://archivsf.narod.ru/1959/vitavt_mart...  

огромное спасибо archivsf !    — от 1го мая.





275
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх