В Витебске появилась


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > В Витебске появилась скульптура "Хоттабыча" - в память о земляке, Лазаре Лагине (Гинзбурге)
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

В Витебске появилась скульптура «Хоттабыча» — в память о земляке, Лазаре Лагине (Гинзбурге)

Статья написана 26 июня 2017 г. 22:09

Лазар Гінзбург быў родам зь Віцебску. Але сапраўднае прозьвішча аўтара папулярнага дзіцячага твору нідзе не пазначана. На шыльдзе, прымацаванай з тылу скульптурнай выявы, названы толькі псэўданім пісьменьніка:

«Старик Хоттабыч — герой повести-сказки Лазаря Лагина, родившегося в Витебске».


Скульптуру паставілі каля тэатру «Лялька», на вуліцы Пушкіна. Аўтар выявы чараўніка Хатабыча — скульптар Сяргей Сотнікаў. Адкрылі новы арт-абʼект 23 чэрвеня — якраз у дні, калі Віцебск адзначае сваё 1043-годзьдзе.

У адкрыцьці скульптуры бралі ўдзел старшыня гарвыканкаму Віктар Нікалайкін і намесьнік старшыні аблвыканкаму Ўладзімер Цярэнцьеў

Прапанова ўшанаваць памяць земляка Лазара Гінзбурга ўпершыню прагучала яшчэ ў 1990-я. Тагачасная загадчыца літаратурнага музэю Сьвятлана Казлова прапанавала паставіць помнік на месцы дому на Падзьвінскай вуліцы, дзе нарадзіўся Лазар Гінзбург. Прынялі рашэньне ўсталяваць такі помнік у 2008 годзе, да ўгодкаў выданьня казкі. Але грошай тады не знайшлося, а неўзабаве літаратурны музэй, дзе захоўвалася перапіска Лазара Гінзбурга са сваякамі, быў закрыты.

Адкрыцьцё помніка. Хатабыч зьявіўся як у казцы — разам з дымам, калі пацерлі стары глечык

На пачатку XX стагодзьдзя сямʼя Гінзбургаў жыла на вуліцы, якая цяпер носіць імя Талстога. Гэта на другім беразе Віцьбы, за сьпінай у Хатабыча.

У 1908 годзе, калі Лазару было 5 гадоў, Гінзбургі пераехалі ў Менск. А ў 1938-м выйшла кніга «Стары Хатабыч» Лазара Лагіна — гэта псэўданім, які атрымаўся ў выніку зьліцьця першых частак імя ды прозьвішча: ЛАзар ГІНзбург. Казка стала папулярнай, а імя аўтара — вядомым. Ніводзін іншы твор не прынёс пісьменьніку большай вядомасьці, хоць Лазар Лагін напісаў потым яшчэ каля дзясятка фантастычных аповесьцяў, раманаў ды казак. Дачка Лагіна, якая доўгі час перапісвалася зь віцебскім літаратурным музэем, тлумачыла гэта дзьвюма акалічнасьцямі: асабістай сьціпласьцю пісьменьніка ды ягоным габрэйскім паходжаньнем, якое за савецкім часам было перашкодай на шляху да літаратурных вяршыняў.

Вуліца Талстога. На месцы дома Гінзбургаў цяпер летняя кавярня.


Лёс іншых літаратурных твораў Лагіна быў часам драматычны. Да прыкладу, у 1950-я гады за раман «Выспа расчараваньня» Лагіна абвясьцілі ляўрэатам Сталінскай прэміі, але праз колькі часу рашэньне адмянілі, прызнаўшы твор «неадпаведным». А ў 1971 годзе забаранілі нават здымаць мультфільмы па сцэнарах Лагіна, бо іх палічылі ідэйна шкоднымі ва ўмовах будаваньня сацыялізму.Лёс нібыта выпрабоўваў гэтага чалавека: то ён быў адданы камсамольскі лідэр ды працаваў на адказнай пасадзе ў газэце «Правда», то быў абвешчаны «ворагам народу». Ці ня штодня да яго прыходзілі з ордэрам на арышт, і ўратавала пісьменьніка хіба тое, што яго накіравалі тады ў далёкую творчую камандзіроўку на выспу Шпіцбэрген. Там і нарадзіўся сюжэт кнігі пра старога Хатабыча, якая стала сапраўдным дзіцячым бэстсэлерам.

https://www.svaboda.org/a/u-viciebsku-zja...


У Дзень горада артысты «Лялькі» і джына выпусцілі, і рыбку злавілі.

Адкрыццём выявы Хатабыча (скульптар – Сяргей Сотнікаў) кіравалі Маг-чарадзей (Аляксей Макарскі) і Гандляр (Яўген Гусеў) пры дапамозе Усходняй Чараўніцы (Марына Марозава) і артыстаў на хадулях – Марыі Кавалёвай і Алеся Казлова. А чароўны збан яны даверылі самым паважаным гасцям: старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктару Нікалайкіну і старшыні Віцебскага абласнога савета дэпутатаў Уладзіміру Цярэнцьеву. Абдурахман ібн Хатаб не занатурыўся і паказаўся людзям з вялікаю ахвотай.

Тэатр «Лялька» / Theatre «Lialka».

Фото театра «Лялька» (Кукла), Юрия Шепелева, Сергея Глуша, газеты «Віцьбічы» («Витьбичи»).





164
просмотры





  Комментарии


Ссылка на сообщение26 июня 2017 г. 22:35
Ну, кто бы сомневался. М. Шагал, Ю. Пэн. А теперь ещё и Л. Лагин. А для современных, ещё и песенный конкурс. Везёт витебчанам. Брестчане, не завидуют. Ну, что ж сделаешь, если через наш город только и бегали «орды»: то шведов, то поляков, то русских, то немцев. Проходной двор, где от истории ни чего не осталось.
свернуть ветку
 


Ссылка на сообщение26 июня 2017 г. 22:37
Брестская крепость, Беловежская пуща, по-моему, родина космонавта Климука?
Множество песен и стихов о них.


Ссылка на сообщение26 июня 2017 г. 22:55
Климук, это отдельная и современная история.
Беловежская пуща. Там вообще начинается «политическая» война. Поляки, требуют снять запрет на вырубку. Опять политика. О истории ни слова.
Брестская крепость, новые сведения и новая книга http://virtualbrest.by/news47878.php
свернуть ветку
 


Ссылка на сообщение26 июня 2017 г. 23:05
Я только знаком с исследованиями Сергея Смирнова.


Ссылка на сообщение26 июня 2017 г. 23:47
Слава, извини, что не по теме Лагина. А про Брестскую крепость.
Во-первых: российские инженеры снесли старый Брест и на его месте построили Бресткую крепость. Старый город-исчез. Это история.
Во-вторых. История защиты Брестской крепости, началась ещё в 1939 году. Тогда её защищали польские военные. Сведения есть, но очень скудные.
Именно в те годы, в Бресте проживало, да и позже, много евреев. Но, вот, почему то, никто из них не стал знаменитым и известным. Вот почему и было моё сообщение.
свернуть ветку
 


Ссылка на сообщение26 июня 2017 г. 23:59
Ничего страшного, Александр.
Да, что-то припоминаю. Видимо, в 1939, когда Сталин с Гитлером начал передел Европы, СССР достались Западные Белоруссия и Украина.
Тогда же в Бресте был совместный парад немецких и советских войск.


⇑ Наверх