Фантазіі Максіма


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Фантазіі Максіма Гарэцкага
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Фантазіі Максіма Гарэцкага

Статья написана 1 июня 2019 г. 20:36

Клубок Зямлі, агорнуты крывавым туманом і згараючы ў ім, рабіў свой вечны шлях у сістэме Сонца.

Найгусцей прыпаў туман на прасторы Беларусі.

Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і кулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваных, рэзаных, паміраючых з голаду людзей.

Могілкі і турмы перапоўнілісь. Грэх спавіў кожнае сэрца. Крывёю і слязьмі пазаплывалі вочы.

Сцені памёршых продкаў у смяротнай нудзе стаялі над распятай краінай і адварачываліся ад сваіх затопленых смуроднаю запечанай крывёй могілак.

З расцерзаным да краю сэрцам вялікага гуманіста вылез у поцемках з няведамай патомкам ямы панураны Францыск Скарына і падаўся ў начавым паветры да свайго радзімага Полацка.

Даўгія, шырокія полы мантыі доктара лекарскіх і вызваленых навук развяваліся ад ветру, а яркі арэол наўкола сумнай галавы то разгараўся, то змяркаў.

Пралятаючы над слаба асвятлёным дзеля боязні аэрапланаў Менскам, сцень доктара шукаў вачмі таго шпіталя, дзе ляжаў пры смерці хворы з галадухі Янка Купала.

Пабачыўшы над цёмным домам ззячую кружэлку арэолу песняра, сцень спусціўся ў ціхую палату і стаў над сваім нядужым сябрам.

— Як маешся, мой браце? — без слоў спытаўся доктар у стагнаўшага паэта.

Хворы з трудом заварушыўся і сумна паглядзеў на гуманіста.

— Не мукі цела страшны, — прачытаў Францыск Скарына ў кроткіх галубых вачах, — баліць душа.

— Лячу ў Полацак, хачу даведацца, што цяпер там? — сказаў цераз невялікае маўчанне доктар.

— Скрозь адно... Што тут, што ў Вільні, што ў Смаленску і скрозь на Бацькаўшчыне мілай... — пакратаў перасохшымі ад смагі вустамі паэт.

Доктар засмучона схіліўся галавою да грудзей і доўга так стаяў.

— На сход! — сказаў у непрытомнасці Купала і збудзіў ад чорных дум паніклы сцень.

— Каму і на які? — азваўся рэхам сцень. Памаўчаў і прамовіў горка: — Магутны кліч твой раздаецца ўжо даўно — і скрозь, ад краю ў край, па Беларусі... А шмат з'явілася? Народ за доўгія вякі няволі аглох і зрабіўся нячулым.

— Што рабіць? — ізноў, як у гарачцы, застагнаў Купала.

— Што рабіць? — перапытаўся доктар, — тое, што ты і робіш. Але каб зразумеў народ наш паспаліты патрэбу сходу, ці не сабрацца спачатку толькі нам, будзіўшым яго на дабро ўсе вякі і кожны час?

— Добра... — прашаптаў паэт і сціх.

Сцень вылецеў з палаты і не падаўся далей к Полацку, а павярнуў назад к Ашмяншчыне.

Здалёку ўвідзеў ён на могілцы ў Жупранах вялікі яркі арэол народнага баяна.

Францыск Скарына спусціўся ля касцёла і чыркнуўся няўмысля палою мантыі аб спячага п'янога легіянера.

— Пся крэў! Холера! Быдло бялоруске! — закрычаў патурбаваны доктарам жандар, а яму рэхам адазваўся з-пад зямлі жудасна-балючы стогн бацькі адраджэння.

— Не стагні, мой браце любы! Барзджэй бяры ты сваю «Дудку» й «Смык», пойдзем на сход склікаць! — сказаў яму заместа прывітання доктар.

З магілы ўзняўся сцень вусатай постаці.

— Засіпла мая дудка, а смык не маець скрыпкі... — безнадзейна пажаліўся Багушэвіч і дадаў, падумаўшы аб сваёй музе:

Каб ты так іграла,

Каб немарасць брала!..

— Твая «Дудка» грыміць, мой браце, на ўвесь край, а да «Смыка» дарабіла ж «Скрыпку» Цётка. Пойдзем зараз у Лідчыну на той вясковы могільнік, пабудзім на сход найперш яе, бо гэтая руплівая сяброўка склікаць умее найлепш за ўсіх.

І два сцені паляцелі побач у Лідчыну.

Поўная запалу і энергіі, хаця худзенькая і бледная, ляцела ўжо сама да іх пяснярка і паэтычна, ціханька пяяла ў адказ на свае думкі:

Можа, хто з дзетак скруце жалейку,

Унучку паломанай ліры.

І так заіграе, што ўсенька зямелька

Пачуе мой одгалас шчыры...

— Ах, браточкі-галубочкі! — загаманіла яна без дальніх слоў. — Трэба так: адзін на ўсход, другі на захад, а я з тым-сім паклічу тых, што спачываюць на чужыне, — і зараз паняслася.

Неўзабаве сцені памёршых і духі жывых сцякаліся на свой Парнас з усіх бакоў.

Пакашліваючы, брыў з далёкай Ялты калматабровы Максім Багдановіч. Спяшаўся, як заўсёды, з Галіцыі, з сваей магілы ў Закапаным, запыханы Іван Луцкевіч. Глабаўся з-пад груду трупаў брацкай магілы ў Коўне Лявон Гмырак. Шыбка йшоў у хутры і ў зімовай сібірскай шапцы з Кракава даўгі Алесь Гарун. Важна і спакойна пасуваўся з Меншчыны пан Вінцук Дунін-Марцінкевіч. Як непрытомны прыбліжаўся з Кіева празрыста-белы Сяргей Палуян з сінім шнурам на шыі... Прысадзіста калдыбаў разважны каранасты Карусь Каганец. Там ішлі яшчэ й другія.

А клубок Зямлі, згараючы ў крывавым тумане, ляцеў а ляцеў сваім вечным шляхам, як бы нічога не было.

М.Гарэцкі «Фантазія» 1921

Гарэцкі М. Фантазія. Выбраныя творы. Минск, 2009. С.117-119..pdf

::::

Фантазія: [Апавяданне] // Бел. ведамасці. 1921. 24 кастр. / Без подпісу/ Горецкий в 1921 году был редактором в газетах «Наша думка» и «Беларускія ведамасці».

«Наша думка» (Політычная, экономічная, і літэратурная тыднёвая газэта) выходила в Вильнюсе с 13 января 1920 г. до 8 июля 1921 г.; Горецкий там был редактор-издатель.

Но «Фантазія» печаталась не там, а в газете «Беларускія ведамасці» 24 октября 1921 года. «Беларускія ведамасці» выходили с 29 сентября 1921 года до января 1922 года (всего 16 номеров); Горецкий там тоже был редактор-издатель.

Зборнік «Беларускіх ведамасцей» №2/1921

Творы / Максім Гарэцкі

Вид документа: Книги

Автор: Гарэцкі, М. І. (1893—1938)

Опубликовано: Мінск : Мастацкая літаратура, 1990

Физические характеристики: 628, [1] с. ; 21 см

Примечания: Бібліяграфія ў каментарыях: с. 516―605, бібліяграфія ў падрадковых заўвагах

Паказальнікі: с. 606―624

3100 экз.

Змест: Дзве душы : аповесць ; Апавяданні (Фантазія) ; Жартаўлівы пісарэвіч : п'еса ; Літаратурная крытыка і публіцыстыка ; Лісты

::::

Максiм Гарэцкi

Серия Бiблiятэка беларускай класiкi

Название Творы

Издательство Мастацкая лiтаратура

Год издания 1995

::::

В.Ю. Бароўка

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

МАСТАЦКАЯ ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ АСОБЫ I ДЗЕЙНАСЦІ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ ЯК АКСІЯЛАГІЧНАЯ ПРАБЛЕМА (на матэрыяле беларускай прозы XX стагоддзя)

Культура, па словах Ю.М.Лотмана, — гэта прастора ўласных імёнаў, кожнае з якіх выклікае пэўныя асацыяцыі, звязаныя з рэпутацыяй носьбіта. Францыск Скарына — знакавая постаць у бе-ларускай гісторыі і культуры. Асноўную ролю ў фарміраванні яго гісторыка-культурнай рэпутацыі адыгралі гісторыкі і філосафы, прычыніліся да гэтай справы і літаратары. Першыя спробы мастац-кага асэнсавання асобы і дзейнасці Францыска Скарыны ў айчыннай прозе былі зроблены пісьменнікамі 1920-х гадоў. Максім Гарэцкі ў апавяданні «Фантазія” (1921) абраў аналітычны ра-курс. Францыск Скарына ў асвятленні Гарэцкага — «вялікі іуманіст”, што будзіў «люд наш паспаліты” «на дабро ўсе вякі і кожны час” [1, с.119]. Ён балюча перажывае за лёс сваіх землякоў у перыяд грамадзянскай вайны: «Клубок зямлі, агорнуты крывавым туманам і згараючы ў ім, рабіў свой вечны шлях у сыстэме сонца.

Найгусцей прыпаў туман на прасторы Беларусі.

Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і пулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваемых, рэзаных, паміраючых з го-ладу людзей. Могілкі і турмы перапоўнілісь. Грэх спавіў кожнае сэрца. Крывёю і слязьмі заплывалі вочы” [1, с.118]. Цень Скарыны склікае цені слынных дзеячаў культуры на вялікі сход, мэта якога -разам знайсці выхад са складанага становішча і падказаць яго народу. Фінал апавядання сэнсава шматзначны: «А клубок зямлі, згараючы ў крывавым тумане, ляцеў і ляцеў сваім вечным шляхам, як бы нічога не было” [1, с.120]. Паводле М.Гарэцкага, культура і літаратура — фундамент,

інтэгральная сіла для развіцця грамадства, аднак гуманістычныя ідэалы надзвычай цяжка адрад-жаць у крывавы час.

У 1926 годзе з’явілася аповесць Сымона Хурсіка «Францішак Скарына”, у якой знітоўваліся эмпірычны і аналітычны пачаткі. Там узнаўляўся момант, калі ў Вільні летам 1530 года згарэла друкарня Скарыны. Пісьменнік ствараў псіхалагічны партрэт адукаванага чалавека эпохі Адрад-жэння на падставе афіцыйных і ўласных аксіялагічных імператываў свайго часу. Францыск Скары-на ў паказе С.Хурсіка — гуманіст, мысляр, чалавек дзеяння, «вялікі палачанін”, «бакалаўр філязофіі”, «доктар лекарскіх навук”, чыё імя вядома ўсяму вучонаму Захаду, «хто адмовіўся ад пыху і блеску каралеўскіх двароў абы толькі працаваць на карысць свайго народу” [2, с.13]. Францішак Скарына выдае кнігі на блізкай народу мове са спадзяваннем: «Кожная новая кніжачка — крок для самазаба-роны, вялікі крок да перамогі беларуса-бедняка над сваімі ворагамі” [2, с.14]. Першадрукар рэпрэ-зентуецца духоўным апанентам служак каталіцкай і праваслаўнай царквы, ворагам панства, пра-зорцам. Ён пераканана гаворыць маладому работніку Данілу, што палякі прагнуць царкоўнай уніі, каб канчаткова заняволіць беларусаў. Бога Скарына ставіць побач з чалавекам. Калі гарыць дру-карня, асветнік асмельваецца сумнявацца ва ўсталяваным светапарадку: «I Бог на гэта спакойна пазірае?.. Чаму яго праўда гэтак далёка ад нас?.. А мо’ яе і зусім няма, мо’ наўкол усюды толькі пус-тэча?..” [2, с.27]. Ён у адчаі абураецца Богу: «Што ты скажаш людзям на сваім страшным судзе? А я ў цябе спытаю!!!” [2, с.40]. Празаік падкрэслівае, што надзвычайная адукаванасць Скарыны і неаду-каванасць асноўнай масы насельніцтва стала прычынай абвінавачванняў у хаўрусаванні друкара з д’яблам. Калі Скарына даведаўся, што па нагаворы польскага пана царкоўны стараста Грыгор падпаліў друкарню, то з горыччу заўважыў, што яго суайчыннікі самі губяць свае душы, прадаюць сябе ў няволю. С.Хурсік асучасніў вобраз Скарыны і яго памочніка Данілы. Ён не пазбегнуў ідэалагічных штампаў свайго часу: работнік друкарні больш спрактыкаваны ў жыццёвых справах за доктара лекарскіх навук, народ цёмны і мае вялікую патрэбу ў палітычным прасвятленні, каталіцкая і праваслаўная царква адзіныя ў імкненні стрымліваць прагрэс і народны гнеў, пер-шадрукара найперш хвалююць сацыяльныя пытанні. Дарэчы работнікаў друкарні пісьменнік на-зывае супрацоўнікамі, пра сябе Скарына гаворыць, што ён кіруе (курсіў мой — В.Б.] друкарняй. Мас-тацкая інтэрпрэтацыя жыцця і дзейнасці Скарыны падначальваліся мэце паказаць, што мара пра сацыяльную справядлівасць ніколі не пакідала перадавых людзей.

У 1951 годзе пабачыў свет рускамоўны раман Міколы Садковіча і Яўгена Львова 'Теоргій Ска-рына”, дзе біяграфія Скарыны стала сюжэтаўтваральным элементам твора. Першадрукар насупе-рак таму, што пазначана ім самім, называецца выключна толькі Георгіем. Аўтары расказалі пра гады юнацтва асветніка ў Полацку, падарожжа ў Кракаў і вучобу ў Кракаўскім універсітэце, жыццё ў Празе, знаходжанне ў Падуі, друкарскую дзейнасць у Празе і Вільні. Усё гэта падавалася на шырокім гістарычным палатне канца XIV — першай трэці XV стагоддзя, адзнакамі якога былі процістаянне гарадской улады і рамеснікаў, Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага; дзейнасць праваслаўных брацтваў, рэфармацыйны рух у Заходняй Еўропе. Скарына ў рамане пастаянна знаходзіцца ў гушчы падзей побач з вядомымі людзьмі таго часу: Мікалаем Капернікам, Міхайлам Глінскім, Томасам Мюнцарам, Марцінам Лютэрам. У рамантычным рэчыш-чы паказана юнацкае каханне Скарыны да Маргарыты і непадзельнае каханне да яго прыгожай жыхаркі Падуі. Асоба Францыска Скарыны ідэалізавалася: ён прадставаў увасабленнем грамадзян-скай мужнасці, абаронцам справядлівасці, ахопленым прагай здабываць веды і несці іх народу, вечным выгнаннікам у сацыяльна несправядлівым свеце. Атмасфера першага пасляваеннага дзясяцігоддзя яскрава адбілася ў трактоўцы вобразаў нямецкага рыцара-арыстакрата Рэйхенберга і прускага караля Альбрэхта Гагенцолерна як вераломных і крывадушных асоб, што рабілі хітрыя захады для духоўнага паняволення славянскіх народаў, а таксама ў пазіцыянаванні Скарыны як інтэрнацыяналіста і чалавека, што смела кідае выклік неспрыяльным абставінам.

Алег Лойка ў рамане-эсэ «Францыск Скарына, або сонца маладзіковае” (1989) абраў нарацый-най дамінантай аповед пра адчуванні, памкненні, духоўны свет Скарыны. У творы цесна спалуча-ны гістарычныя факты і пісьменніцкія гіпотэзы адносна біяграфіі першадрукара. Скарына ў рама-не — тыповы прадстаўнік эпохі Адраджэння, што верыць у вялікія магчымасці чалавека, адчувае маральны абавязак перад Богам і людзьмі. Яго захапляюць «Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, Полацкі летапіс, спадчына Кірылы і Мяфодзія, Кірылы Тураўскага, ён натхняецца Бібліяй, спасцігае ідэі Арыстоцеля, Яна Гуса, аспрэчвае пазіцыі Марціна Лютэра. Ён выдатны знаўца біблейскай і свецкай гісторыі. Разам з тым, Скарына — патрыёт, дабрачынны хрысціянін. Апавядальнік прызнаваўся, што не ведае дакладнай даты нараджэння беларускага першадрукара, але, паколькі сонца і паўмесяц — знак Скарыны, яго друкарскі сігнет, то, магчыма, такі выбар Скарынам друкарскага знаку быў абумоўлены памяццю года, у які нарадзіўся. Апавядальнік цвёрда перакананы, што на-раджэнне ў талерантным Полацку сфарміравала светаразуменне першадрукара: «I тое было

~ 40 ~

ўдзячнай глебай, тое было прычынай шырыні светаразумення маладога сына купецкага Францішка, ягонага ўзвышэння па-над верамі з вылучэннем як першаснага свайго палачанства, сваёй прыналежнасці, па-першае, да яго, а затым ужо да царквы ці да касцёла, да той ці іншай ве-ры” [3, с.10]. Час, у які жыў Скарына, абвяшчаў, што для чалавека «айчынай ёсць веды” [3, с.51]. Францыск Скарына адчуваў сваю агульнаеўрапейскасць, аднак ён не толькі агульнаеўрапейскі інтэлігент, а «яшчэ і ўсееўрапейскі хрысціянін, той, які ані кропелечкі не мае ў сваёй крыві рэлігійнага фанатызму, нецярпімасці да інакшых веравызнанняў, інакшых народаў’ [3, с.263]. Рэлігійная талерантнасць Скарыны, па версіі апавядальніка, верагодна, сілкавалася і сямейнымі абставінамі: яго бацькі маглі быць рознай веры, яго бацька мог па купецкіх справах памяняць веру паміж нараджэннем сыноў. Пры выданні кніг Бібліі Францыск Скарына найперш думаў пра «ўзбагачэнне душ” [3, с.15], вроцлаўскаму пракурору ён патлумачыў: «Я пазнаў мовы Божыя — і стара-славянскую, і лаціну, але я быў бы не сынам бацькі свайго, каб, слова Божае пазнаўшы, не цераз слова бацькі люду паспалітаму перадаў!” [3, с.136]. Скарына любіў свой час, верыў у сілу слова: «Люблю но-вы свет, які мы адкрылі, друкарскі вартштат, які мы адкрылі, гарады, якія мы выбудавалі, як песню каменя гімны небу, паэмы вітражных вясёлак, звадчатыя скляпенні, поўныя музыкі арганаў. Мы павесілі на званіцы званы, каб званіць славу Боіу і папярэджваць ад ворагаў, ад пажару, ад мору. Мы перад пагрозай дзікунскіх мячоў і капытоў першыя выпрабоўвалі пробу ўніі — слова: Кальмарская ўнія, Шатландская ўнія, Крэўская ўнія! 3 Крэва нарадзіўся Грунвальд!” [3, с.290].

Рэфарматар па духу, Скарына хацеў зрабіць адукацыю больш дасіупнай «людзям паспалітым”. Францыск Асізскі, Ян Гус, Марцін Лютэр пратэставалі супраць сквапнасці, пампезнасці, крывадушнасці духавенства. Ён жа не выступаў супраць царквы як канфесійнай арганізацыі, але выданне ім кніг садзейнічала спрашчэнню царкоўнага рытуалу. Знакамітасцямі часоў Скарыны былі гліняны чэшскі Голем, кульгавы каралеўскі блазан Станіслаў Станьчык, доктар магіі Фауст, чарнакніжнік пан Твардоўскі. Францыск Скарына мог стаць падобным да каго-небудзь з іх: «Фауст і Станьчык былі яму, як браты ці, лепш сказаць, як суродзічы. Бо сапраўды ж і ён сам, шукай ён раз-гадак таямніцаў жыцця, як Фауст — цаной зіубы душы сваёй, і быў бы ён — не ён, а Фауст. А мог бы стаць іулёнай, як пан Твардоўскі, ці то зліўшыся з вулічным натоўпам валацужных студэнтаў Кракаўскай акадэміі, ці то з тым, што спяваў і прытанцоўваў у Падуі, ці то пачынаючы з падваршаўскага куліка. Ды і ўвогуле, ці ж у любы час чалавеку не лягчэй станавіцца іулёнай, чым рупліўцам? Калі гаварыць па шчырасці, то ў яго магло б хапіць таленту і як Станьчыку — на развя-сельванне маіутных свету гэтага. Мог бы ён застацца і беспачуццёвым і цяжкім на ўздым, як Го-лем” [3, с.305-306]. Скарына знайшоў сілы стаць самім сабой.

Беларускі першадрукар — інтэлектуал, чалавек справы, што разумеў адказнасць выдання кніг Бібліі, таму абраў датай выхаду «Псалтыра” 6 жніўня 1517 года, які быў днём Спаса, «днём Прэаб-ражэння, святла Фаворскага” [3, с.12]. Прадмовы і пасляслоўі Скарыны, паводле апавядальніка, вылучаліся несумненнай надзённасцю: «Аб справядлівасці дбае ён: з гэтым клопатам зараз думае над прадмовамі да кнігі «Прамудрасць Божая” і «Царствы”, дзе будзе друк законаў Майсеевых” [3, с.61]. Сябе ён усведамляў майстрам, асмеліўся занатаваць сваё аблічча для нашчадкаў. У кнізе «Ісус Сірахаў” упершыню змясціў свой партрэт; у кнізе «Прамудрасць Божая” перад Богам на каленях з кнігай у руках стаіць чалавек, падобны да Скарыны. Ён клапаціўся пра форму кніг, таму яго Біблія — «не толькі Біблія прарокаў, але і кветак, бо ўсе іх ён уплёўу буквіцы-ініцыялы” [3, с.260]. Гравюры ў яго кнігах адмыслова вярталі чытача да беларускага кантэксіу. Беларускі першадрукар разумеў, што стаўленне да ягоных выданняў можа быць і негатыўным. Чарнакніжнік Твардоўскі абураўся: «Як так можна?! Як так можна, каб цара Саламона ды цара Давіда абуваць у лапці? Ды ў Вас, пане Скарына, повем я Вам, тысяча д’яблаў, на гравюрах адныя толькі хлопскія магеркі, мужыцкія наміткі!” [3, с.84]. Прыязна настроены Станіслаў Станьчык іранічна пацікавіўся ў друкара: «А не хочаце зірнуць, шматдастойнейшы маэстра, на тытульны ліст кнігі «Аб Руфі”? Чаго гэта васпан гэтулькі анучаў наматаў на ногі жанцам, што жнуць у яго на тьпульнай гравюры жыта; няўжо на Сінаі пад час жніва гэтак жа холадна, як у жніво каля Полацка?” [3, с.84]. Хроналогія выдання кніг і колькасць у іх гравюр — іншасказальны паказчык самапачування друкара і ходу друкарскай спра-вы, паводле апавядальніка. Пасля «Псалтыра” Скарына выдаў кнііу пра шматпакутнага Іова: «Што гэта? Праекцыя Скарынам гісторыі Іова-даўгацерпца на свой жыццёвы лёс, на «познанне самого себе” цераз Іова ці як бы рыхтаванне сябе да доўгацярпення, да цярпення ўвогуле перад абліччам сіл злых і несправядлівых?” [3, с.88]. Скарына, на думку Лойкі, збіраўся перакласці ўсю Біблію, як указвае яго прадмова. Перадапошняй кнігай у Празе стала «Плач Ераміі”, апошняй — «Кніга суддзяў”: «I пагэтаму сёння і чуецца плач біблейскага Ераміі плачам самога Францыска — перад блізкім спынам ягонага друкарскага станка на Старым Месце без падтрымкі — перад абліччам сіл, якія ад гэтага трыумфуюць. I таму і плача-скардзіцца Богу словамі прарока Ераміі і засмучаны ў душы сваёй, усхваляваны Францыск Скарына, заклінаючы Пана Бога: «Зірні, Пане, на бедства маё,

-41 —

бо вораг узвялічыўся!»” [3, с.115]. «Кніга суддзяў Ізраілевых” адметная: «Пра што гэта кніга? Перш за ўсё пра ўхіленне сыноў Ізраілевых ад Бога свайго, пра тое, як яны пасля смерці чарговых сваіх суддзяў, зноў рабіліся горшымі бацькоў сваіх, ідучы да іншых Багоў, служачы іншым Багам, пакла-няючыся іншым Багам”. «I зрабілі сыны Ізраілевы злое перад вачамі Бога, і забылі Гаспадара, Бога свайго», — колькі разоў паўтараецца гэтая формула ў «Кнізе суддзяў Ізраілевых», і, відаць, гэтымі сваімі паўторамі яна перш за ўсё імпанавала Скарыне, калі больш чым з двух дзясяткаў іншых кніг «Старога Запавету», ім яшчэ не надрукаваных, апошняй сваёй друкаванай кнігай з гэтага запавету ён узяў «Кнігу суддзяў» [3, с.117]. Скарына тут найперш нагадваў пра забыццё некаторымі ўплывовымі асобамі яго: «Зло робячы мне, грэшачы з поваду мяне, вы грашыце і перад Богам, бо я быў, стаяўужо перад Богавым абліччам” [3, с.117-118].

Віленскі перыяд дзейнасці найбольш відавочна, паводле А.Лойкі, артыкулюе асветніцкія памкненні Францыска Скарыны. Выданнем «Малой падарожнай кніжкі”, разлічанай на падарожнікаў, паводле апавядальніка, ён хацеў зацвердзіць жывую народную мову як аўтарытэтную ў свядомасці суайчыннікаў. Скарына адчуваў сябе месіянерам, падобна да апостала Паўла, аўтара 14 пасланняў. У «Апостале” ён, як апостал Пётр «пабуджае напамінаннем, як Пётр, увешчвае, як у сваім пасланні апо-стал Іуда, свае пажаданні выказвае, як апостал Павел, заклікае да дзеяння ў імя абранай справы, вы-сіупае апалагетам актыўнай чыннасці. Ключавыя словы ў «Апостале”: народ, вера, дабро, цнота, любоў, стараннасць, ісціна, слова, надзея, закон, вопыт, дух, справа, вучэнне, настаўнік, мудрэц, кніжнік. Скарына, на думку А.Лойкі, марыў надрукаваць Статут Вялікага княства Літоўскага, а таму па загадзе яго ваяўнічага апанента віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштаўта ў маі 1532 года ў Познані быў арыштаваны і кінуты ў турму як асоба, нібыта за даўгі брата Івана вінная грошы варшаўскім купцам Лазару і Мойшу. Невялікая аповесць А.Лойкі «Скарына на Градчанах” (1990) — працяг рамана-эсэ, дзе асоба Скарыны раскрываецца праз добрасумленнае выкананне працы вучонага-батаніка каралеўскага батанічнага сада ў Празе, клапатлівае выхаванне сыноў, стаічнае процістаянне недалё-каму чыноўніку Грыспеку, настойлівае імкненне працягваць выдавецкую дзейнасць, якому не суд-жана было збыцца, бо ў час пажару 1541 года згарэў куфар з перакладамі Бібліі, загінуў малодшы сын Францішак, які мог бы працягнуць справу бацькі.

У мастацкай інтэрпрэтацыі жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны беларускімі празаікамі XX стагоддзя ад самага пачатку наглядаўся аналітычны падыход. Эстэтычная рэпрэзентацыя вобраза першадрукара грунтавалася на каштоўнаснай шкале пэўнага перыяду, аднак адрозненні ва ўспрыманні і рэпрэзентацыі Ф.Скарыны пісьменнікамі розных перыядаў не выключалі адзінай выразнай сэнсавай дамінанты, што заключалася ў артыкуляванні думкі пра гуманістычную і асветніцкую накіраванасць яго дзейнасці. Для Максіма Гарэцкага Скарына — гуманіст, што высока ставіць чалавечае жыццё, Радзіму; асоба, што імкнулася да адраджэння роднага краю. Сымон Хурсік стварае вобраз Скарыны як абаронцы простых людзей і ахвяры сацыяльных сіл. Ён асучаснівае Скарыну, калі падае яго сумненні ў Боскай справядлівасці. Гэта лінія атрымала развіццё і ў рамане 'Теоргій Скарына”, дзе Скарына высіупае ворагам сацыяльнай несправядлівасці, рашучым апанентам хцівых царкоўнікаў. Творы А.Лойкі, напісаныя ў перыяд распаду СССР і развіцця беларускай дзяржаўнасці, рэпрэзентавалі Францыска Скарыну як мысляра, патрыёта роднай зямлі, гуманіста, эстэта на багатым гісторыка-культурным фоне эпохі. Не страцілі сваёй актуальнасці словы Ліёна Фейхтвангера: «Я не магу паверыць, што сур’ёзны раманіст, які працуе над гістарычным сюжэтам, бачыць у гістарычных фактах нешта іншае, акрамя сродку стварыць перспектыву, акрамя алегорыі, якая дапамагае нам як мага праўдзівей перадаць уласнае самаадчуванне, уласную эпоху, уласную карціну свету” [4, с.575]. Эстэтычны ўзровень мас-тацкай інтэрпрэтацыі асобы і дзейнасці Скарыны ў многім вызначаўся асобай пісьменніка, абазна-насцю ў сакрэтах мастацкай творчасці і ў матэрыяле, канцэптуальнымі аўтарскімі ўстаноўкамі, таму найбольш удалыя варыянты мастацкага ўвасаблення вобраза Францыска Скарыны належаць Максіму Г арэцкаму і Алегу Лойку.

Стварэнне пісьменнікамі вобразаў, мастацкіх рэпутацый гістарычных дзеячаў, дзеячаў культу-ры, бясспрэчна, суб’ектыўнае ў сваёй аснове. Важна, каб інтэрпрэтацыя кардынальна не скажала сапраўднае аблічча рэальных асоб, як гэта здарылася ў гістарычным, паводле аўтарскага азначэн-ня, рамане рускага пісьменніка Міхаіла Расолава «Францыск Скарына” (2007), дзе ўзнаўляўся жыц-цёвы шлях беларускага першадрукара ад нараджэння да драматычнага лета 1530 года. Аўтар гэта-га твора кіраваўся прынцыпам Аляксандра Дзюма ў падыходзе да гістарычнай рэальнасці, асучасніў гістарычныя абставіны, дапусціў шмат недакладнасцей бытавога, гістарычнага, нават моўнага плана. Францыска Скарыну ён рэпрэзентаваў выключна прыхільнікам праваслаўнай ве-ры; ментарам у стасунках з людзьмі; апанентам каталіцкай веры, глыбока перакананым у адпа-чатковай амаральнасці гэтай лініі хрысціянства; засцерагальнікам хрысціянскай веры ад рэфарма-тарства і расколу. Такога кшталту «смелыя” інтэрпрэтацыі, думаецца, найперш шкодзяць

-42 —

рэпутацыі самога інтэрпрэтатара і ствараюць неадэкватныя ўяўленні пра вядомага дзеяча куль-туры эпохі Адраджэння.

Значнасць, неардынарнасць, шматграннасць асобы Францыска Скарыны даюць падставы сцвярджаць, што спробы яе мастацкай інтэрпрэтацыі будуць працягвацца, аднак хацелася б, каб яны былі плённымі ў мастацкім і гісторыка-культурным планах.

Літаратура

1. Гарэцкі, М. Творы / М. Гарэцкі. — Мінск: Маст. літ., 1990. — 629 с.

2. Хурсік, С. Францішак Скарына / С. Хурсік // Надзвінне: літ-маст. альманах Полацк. філіі Усебеларус. аб'яднання паэтаўі пісьменнікаў «Маладняк”. — Полацак, 1926. — С. 14-43.

3. Лойка, А.А. Выбраныя творы: у 2 т. — Т. 2. — Мінск: Маст. літ., 1992. — 445 с.

4. Фейхтвангер, Л. Собр. соч.: в 12 т. / Л. Фейхтвангер. — М.: Прогресс, 1968. — Т. 12. — 668 с.

***

Максім Гарэцкі ў сваім «Лявоніусу Задумекусу», пісаным на ссылцы ў 1931—1932 гг., пад назвай «Балота» зашыфроўваў Беларусь, а пад назвай «балотнікі» — беларусаў…

https://www.svaboda.org/a/29972446.html?f...

https://news.tut.by/culture/581441.html

https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B...




Файлы: 5018483588_0.jpg (411 Кб)


293
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх