Скончался 21.08. 2019 г.
***
Белорусский поэт и прозаик Леонид Мартынович ДАЙНЕКО родился 28 января 1940 года в Могилёвской области. Работал на стройках, на металлургическом комбинате. В 1967-м закончил БГУ, работал на Витебском ТВ. Был ответ. секретарём редакции журнала «Молодость» (1972-1989), работал в издательстве. Печатался с 1961 года, автор многих книг стихов и прозы (на русском и белорусском), известность получил как автор исторических романов. Его единственный фант. роман «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» (1994) – о будущей Эпохе Великого Плюрализма.
Валерий Окулов
***
https://fantlab.ru/edition101323
***
ВЯЛIКI ЖАХ ПРЫХОДЗIЦЬ ТОЛЬКI ЎНАЧЫ
Можам шмат небылiц расказаць,
Як чысцейшую праўду,
Ды, калi схочам,
I праўду расказваць мы можам.
Гесiёд, VIII ст. да н. э.
Жывуць Сонца i Кiсларод!
Воклiч грамадзян Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi,
223 год Вялiкай Эры Плюралiзму
I
Зазванiў, а дакладней, забэкаў тэлефон. Сёння ён падрабляў голас маладога баранчыка, у якога толькi што прарэзалiся рожкi. Гай Дубровiч узяў трубку.
— Спадар Гай, — прыглушана сказалi на тым канцы, — табе тэлефануе Радзiвiл Сiротка. Якi ў цябе крывяны цiск i што ты бачыў у апошнiм сне?
Такой была форма вiтання на 223 годзе Вялiкай Эры Плюралiзму — замест «добры дзень», або «добрай ранiцы» адразу ж цiкавiлiся крывяным цiскам i апошнiм сном суразмоўнiка.
«Хто такi гэты Радзiвiл Сiротка? — напружыў памяць Гай Дубровiч. — З Iндаэўрапейскага тэлебачання? З Лiгi барацьбы супраць мутантаў? А можа, сусед па 7-й верталётнай пляцоўцы?
Можна было нацiснуць зялёную кнопку на слухаўцы i адразу ж убачыць твар таго, хто званiў, але не хацелася гэта рабiць. У жыццi i ў прыродзе амаль не засталося таямнiцаў, няхай жа будзе хоць гэта, мiкраскапiчная.
— Цiск сто дваццаць пяць на восемдзесят чатыры. У апошнiм сне бачыў, як цалаваўся са сваёй колiшняй аднакласнiцай, — прыглушыў голас Гай Дубровiч i азiрнуўся — цi няма побач жонкi: — Якi ў цябе крывяны цiск i што ты бачыў у апошнiм сне?
— Сто пяцьдзесят тры на дзевяноста шэсць, — паныла адказала слухаўка. А ў сваiм апошнiм сне я, прабач, спадар Гай, бачыў, прабач зноў, цябе i ў вельмi недарэчнай, вельмi цьмянай сiтуацыi.
«Што ён вярзе? — здзiвiўся Гай Дубровiч. — Я яго зусiм не ведаю, не магу ўспомнiць, што гэта за чалавек, а ён, бачыце, снiць аба мне, тэлефануе мне. Але ж у сны прыходзiць толькi тое, аб чым думаеш, або некалi думаў».
Тут Гай Дубровiч зноў палахлiва азiрнуўся, ды жонкi ў пакоi не было. Хоць на 223 годзе Вялiкай Эры Плюралiзму рэўнасць на Ўсеiндаэўрапейскiм рэферэндуме прызнана i зацверджана станоўчай эмоцыяй, з жонкаю на такую тэму лепш не заводзiць гаворку. Жаночы гнеў часам бывае мацней за Ўсеiндаэўрапейскi рэферэндум, жанчыны, як казаў яшчэ бацька Гая Бор Дубровiч, менш плюралiстычныя.
— Дык цьмяна я цябе бачыў, невыразна, але ў даволi рызыкоўнай, даволi небяспечнай сiтуацыi, — бубнiла мiж тым тэлефонная трубка.
Гай Дубровiч аж цiхенька скрыгатнуў зубамi. Адкуль узяўся гэты гаварун, гэты кат-заплечнiк? Так добра пачынаўся дзень, i вось недарэчны званок… Мацi Гая Пушча Дубровiч некалi казала: «Маўчы, а то язык iголкаю накалю». Узяць бы зараз доўгую вострую iголку, прыпалiць яе на полымi, ды…
— Што ж ты бачыў аба мне? — амаль крыкнуў Гай.
— Бачыў, што на рагу Зялёнай i Сiняй вулiц цябе, спадар Гай, пераехаў электрамабiль. I ты развалiўся, прабач, на тры часткi. У цябе чамусьцi была не чырвоная, а жоўтая кроў. Жоўтая, як кветка лотацi, што расце ў Апошнiм Балоце. Ты яшчэ паспеў войкнуць, i ўсё…
— Чаму ж я развалiўся менавiта на тры часткi? — толькi i прамовiў агаломшаны Гай Дубровiч.
— А гэтак цябе пераехалi. Вось я i пазванiў табе, каб, як iсцiнны грамадзянiн Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi, папярэдзiць: тыдзень не выходзь з дому, не пачынай новых спраў, не пi вiно i снежную ваду з памiрскiх ледавiкоў. Адным словам, асцерагайся. Ты ж ведаеш, што пасля такога Сну (Радзiвiл Сiротка зрабiў нацiск на слове «такога», i тэлефон паўтарыў гэта слова двойчы) можа, калi не асцерагацца, прыйсцi Вялiкi Жах. А Вялiкi Жах прыходзiць уначы.
Выгукнуўшы: «Жывуць Сонца i Кiсларод!» (так, па традыцыi, заканчвалi свае прамовы людзi Вялiкай Эры Плюралiзму), Радзiвiл паклаў трубку. А Гай Дубровiч застыў у глыбокiм одуме.
***
Леонид Мартинович Дайнеко (родился 28.1.1940, дер. Дмитриевка 2-я Кличевского р-на Могилевской обл.), белорусский писатель.
Окончил Белорусский Государственный Университет (1967). Работал на стройках, на Нижнетагильском металлургическом комбинате, на Витебской студии телевидения, Белорусском телевидении. В 1972-1989 ответственный секретарь журнала «Молодость». С 1989 в издательстве «Художественная литература». Публикуется с 1961. Автор сборников стихов, в которых прославление родной земли и человека труда, раздумья над годами войны, детства, жизнью деревни («Голоса», 1969, «Берег ожидания», 1972, «Моя весна сороковая», 1979, «Вечное мгновение», 1985), сборник рассказов «Отчий родник» (1976). Романная дилогия «Люди и молнии» (1977) и «Запомним себя молодыми» (1979) раскрывает сложные события революции, гражданской войны, борьбы с оккупантами, становления белорусской государственности в 1917-19. Тему города осмысливает в романе «Футбол на заминированном поле» (1987). Борьбу народа с крестоносцами в 12 веке показал в историческом романе «Меч князя Вячки» (1987, Литературная премия Союза Писателей Беларуси имени И. Мележа 1987). Известный полоцкий князь Всеслав Чародей — герой исторического романа «Тропой чародея» (1988, вместе предыдущим романом Государственная премия Беларуси имени К. Калиновского 1990). Ранний этап становления древнего белорусско-литовского государства — Великого Княжества Литовского — отразил в историческом романе «Железные желуди» (1990). Автор фантастического романа «Человек с бриллиантовым сердцем» (1992). Некоторые стихи Дайнеко положены на музыку.
https://web.archive.org/web/2009012221221...
***
«Верасень» смуткуе…
21 жніўня перастала біцца сэрца аднаго з самых выбітных сучасных беларускіх пісьменнікаў, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Івана Мележа і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага, пашанотнага аўтара часопіса “Верасень” Леаніда Мартынавіча Дайнекі. “Верасень” смуткуе разам з усёй Беларуссю і выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім нябожчыка.
Клятва на беразе возера Свіцязь...
Рым заснаваны ў 753 годзе да н.э. А ў беларускай вёсцы Змітраўка-2 знайшлі абломкі керамікі, якой людзі карысталіся яшчэ 4 тысяч гадоў назад, – калі Рыма не было і ў паміне. У свой час гэты факт так уразіў маленькага змітраўчаніна Лявона, што цяпер мы маем цудоўнага пісьменніка Леаніда Дайнеку, аўтара дзеcяці гістарычных раманаў.
Але першая празаічная кніга Леаніда Дайнекі – “Бацькава крыніца” – з’явіцца толькі ў 1976 годзе. Пачаўся ж раманіст з вершаў…
На пытанне “Чаму вы пачалі пісаць?” спадар Леанід адказаў: “Не ведаю. Мы ж не ведаем, ад чаго пачынаем дыхаць, хадзіць, глядзець на неба.” Адказ слушны. Тым не менш, усё мае свой пачатак. У дзяцінстве Лявон, як яго называлі аднавяскоўцы, вельмі любіў цікавыя жыццёвыя гісторыі, а яшчэ больш – кніжкі. Чытаць навучыўся ў чатыры гады. Да гэтага слухаў вершы, якія часта чытала яму па памяці маці:
Не сядзіцца ў хаце
Хлопчыку малому,
Кліча яго рэчка,
Цягнуць санкі з дому…
Пазней Лявон, калі і сам пачаў складаць вершы, прысвяціў Якубу Коласу радкі:
Магутныя словы над светам гучаць,
Свабоды, любові і праўды пячаць
На іх свае промні кідае,
Іх нельга змусіць пакорна маўчаць,
Іх нельга ад простага люду схаваць,
Бо сіла ў іх маладая.
Бацька Леаніда Дайнекі Марцін Сцяпанавіч быў адукаваны чалавек, вучыўся ў Свіслацкай семінарыі. Дзед, Сцяпан Іванавіч, служыў вайсковым пісарам яшчэ ў царскім войску, падчас Першай сусветнай вайны. Напэўна, любоў да кнігі перадалася менавіта ад яго, бо дзед чытаў вельмі многа, і аднойчы даў унуку кніжку Жуля Верна “Вялікі лес”, друкаваную яшчэ дарэвалюцыйным правапісам. Лявон яе “праглынуў” за адну ноч. Потым бацька прывёз з Бабруйска кніжку Янкі Маўра “У краіне райскай птушкі”. Для хлопчыка, які прагнуў прыгодаў і новых уражанняў, кніга стала вялікім узрушэннем. На некалькі дзён ён перанёсся на востраў Новая Гвінея, у тропікі, туды, дзе жылі і змагаліся папуасы з каланізатарамі… І тады ўпершыню з’явілася жаданне таксама прыдумваць займальныя гісторыі, каб прыносіць людзям такую ж радасць.
І ў сем гадоў Лявон напісаў першы вершык. Дэбютны твор атрымаўся ў духу той эпохі – ідэалагіна вытрыманы і бадзёры:
Нам не страшна атамная бомба,
Нашай гордасці словы – за мір!
Уперад ідзем мы нястомна,
Бо з намі ідзе Правадыр.
Няцяжка здагадацца, што нязломны Правадыр – гэта Іосіф Сталін.
Прызнанне прыйшло адразу ж: дырэктар школы Ануфрый Кандратовіч сам, сваёю рукой, ды яшчэ і чырвоным алоўкам, перапісаў вершык у школьную насценгазету “За выдатную вучобу”.
“Верш палітызаваны, але мне за яго не сорамна ані крышку: яго пісаў хлапчук, зусім дзіця, -- тлумачыць Леанід Марцінавіч. – Якая ж тады была інфармацыя? Адно чорны дыск радыё на сцяне, кіно раз на тыдзень і раёнка. І ўсё на тым. Як бачыце, сістэма працавала выдатна: нават дзіця піша свой першы верш не пра зайчыкаў-вожыкаў, не пра ручаі, а пра Правадыра”.
Аднак было б памылкай думаць, нібыта малы Леанід Дайнека толькі і пісаў пра камуністычныя подзвігі, пяцігодкі і ўдарную працу. Насамрэч, збольшага хлопчык складаў гумарыстычныя “куплеты”, у якіх знаходзілі адлюстраванне вясковыя падзеі, дзіцячыя ўражанні, назіранні. Неяк раз у адной з суседніх вёсак праходзіў традыцыйны кірмаш. Дзесяцігадовы Лявон у гуляннях не ўдзельнічаў – ды і куды малому на танцы? Але ён свайго не ўпусціў: крыху паназіраўшы за дарослымі хлопцамі, склаў вершык:
А на станцыі гулянка,
Заліваецца баян,
Тут і Міця, тут і Янка,
Саўка, Грышка ды Іван.
Сербіянка, сербіянка,
Вальс, лявоніха, гапак,
У кругу танцуе Янка,
Стаіць Міця, нібы грак.
Аж парваліся бацінкі, --
Ён танцуе, не глядзіць.
Вечарынка, вечарынка,
Без цябе не буду жыць.
Самае цікавае, што такія песенкі вельмі хутка разыходзіліся па вёсцы. Змітраўчане так і казалі: “А гэта Лявон Марцінаў склаў”. Некаторыя “лірычныя героі” нават злаваліся на аўтара. Але гэта не спыняла творчых памкненняў. Лявон пісаў вершыкі пастаянна. Дарэчы, на рускай мове таксама, асабліва, калі быў пад уражаннем ад нейкага твора пасля ўрока рускай літаратуры. Любімым рускім паэтам Дайнекі быў і застаецца Мікалай Някрасаў.
Пасля школы Леанід апынуўся ў Расіі: Калінінград, рыбацкі флот, потым – шахты Данбаса, на якія не ўзялі працаваць, бо хлопцу яшчэ не было 18 гадоў. Урэшце ён трапіў на Урал, дзе і скончыў тэхнічную вучэльню, пасля якой Леаніда забралі ў войска.
Менавіта з часоў вайсковай службы Леанід Дайнека вядзе адлік сваёй творчай біяграфіі, калі ў 1961 годзе ў газеце Ўральскай ваеннай акругі “Красный боец” быў надрукаваны верш “Я служу на Урале”. За яго паэту ў пагонах даслалі велізарны для салдата ганарар – 41 рубель. Звычайна ж радавы атрымліваў у месяц 3 рублі 80 капеек. Чутка пра тое, што на радавога Дайнеку звалілася нечуванае багацце, разляцелася вокамгненна. Грошы пазычалі ўсе, асабліва сяржанты. Але гісторыя мела сумныя наступствы: святкаванне паэтычнага поспеху са сваімі саслужыўцамі скончылася суровай вымовай.
І тут узнікае пытанне: як увогуле магчыма пісаць вершы ў войску, дзе такая жорсткая дысцыпліна? “Я стаяў у каравуле ля ракетных палігонаў, дзе ноччу лёталі гіганцкія ракетаносцы. На іх грузілі ракеты – і тыя знікалі ў невядомым накірунку. Стаіш ты на вышцы дзве гадзіны – пад дажджом, снегам… Шуміць тайга. Вецер. Калі ясна – зоркі ў небе. Сабакі брэшуць вартавыя. І пачынаеш пісаць вершы – без асадкі, без паперы. Радкі выспявалі проста ў галаве. Паэзія ратавала ад суровай армейшчыны.”
Так у войску даведаліся пра “схільнасці” радавога Дайнекі. Паштальён-яфрэйтар Віктар Салаўёў, які заўжды ездзіў па газеты, крычаў яшчэ здалёк: “Дайнеко, твои стихи опять опубликовали!”
“Мы садзіліся ў курылцы, палілі тытунь. І салдаты казалі: “Ну, давай, читай свои стихи”. Цікава, што большасць з іх былі татары. Калі я стаў сяржантам, у маім падначаленні апынулася 10 чалавек, з якіх быў адзін беларус, астатнія – татары. Цудоўны народ!”
Пасля службы ўзнікла пытанне: куды паступаць? Матэматыку малады паэт не любіў. Вабілі яго геаграфія, гісторыя, літаратура. Чамусьці – хімія. Пэўны час Леанід вагаўся між двума варыянтамі: юрыдычны інстытут у Екацерынбурзе ці журфак у Менску? І ўрэшце ён вырашыў ехаць у Беларусь.
“Падаваць дакументы прыехаў у вайсковай форме, а спякота стаяла невыносная. Так і хадзіў – у суконным галіфэ, кіцелі, вельмі пакутаваў ад гарачыні, але па статуце забаранялася расшпіліць нават адзін гузік.”
Як толькі Леанід паступіў на журфак БДУ і засяліўся ў славуты інтэрнат на Свярдлова, ён адразу ж апынуўся ў літаратурным жыцці: усё кіпела, віравала, па калідорах хадзілі звышнатхнёныя паэты, якія чыталі адзін адному вершы, хвалілі і крытыкавалі адзін аднаго. І маладому паэту ўсё гэта страшэнна падабалася. Увесь вольны ад вучобы час ён пісаў вершы. І менавіта за напісаннем верша пазнаёміўся з паэтам Анатолем Сербантовічам – маладым, яршыстым, тэмпераментным – які на той час ужо ўваўсю грымеў. Анатоль заўважыў дужа занятага паперкамі хлопца і запытаўся:
— Што ты пішаш? Пакажы.
Паказаў. Той прабег вачамі:
— Прыходзь на літаратурнае паседжанне ў “Чырвоную змену”.
На той час аб’яднаннем пры вышэйназванай газеце кіраваў Уладзімір Паўлаў. Ужо ў снежні 1963 года ў “Чырвонай змене” з’явіўся першы беларускамоўны верш Леаніда Дайнекі “Прадзеды”, якім пазней адкрыецца першая кніга паэта “Галасы”:
Якія яны, мае прадзеды,
Дняпроўскія плытагоны?
Яны ў навальніцу ладзілі
З напорам хваляў шалёных.
Яны жартавалі нявесела,
Збягалі з плытоў на прыстань
І мокрыя лапці вешалі
Над цяпельцам іскрыстым.
У вёдрах кіпела варыва,
Цыгаркі дружна дымілі…
Аб чым мае прадзеды марылі,
Пра што ўсю ноч гаварылі?
Напэўна, пра лёс, пра надвор’е
І пра сялянскую сціпласць,
Пра тое, што дзеці хворыя
Чакаюць бацькоўскіх гасцінцаў…
Вецер лізаў вуголле,
Дзесьці крычалі пеўні…
А тут гаварылі пра волю –
І ў сэрцах адвага спела.
У дзядзькоў барадатых
Вочы гарэлі гнеўна:
— Хутка пад панскія хаты
Пусцім чырвонага пеўня!
Пасля публікацыі хлопца заўважылі на журфаку: “Го, дык ты, Дайнека, пішаш вершы!..” Нейкі час Леанід працягваў друкаваць беларускамоўныя тэксты, аднак “запас” скончыўся. І тут ён прыгадаў пра творы рускамоўныя. Хацелася як мага хутчэй пабачыць іх на старонках газет, часопісаў, пачуць на радыё… Маладыя гады, маладыя жаданні. Так Леанід Дайнека пачаў наведвацца яшчэ і на літпаседжанні рускамоўнай газеты “Знамя юности” пад кіраўніцтвам паэта Пятра Валкадаева. І што цікава: вельмі хутка творчая моладзь, у тым ліку і Леанід, вярнулася да беларускай мовы. “Язык” пачаў здавацца ненатуральным, чужым.
На тыя часы (1960 – 1970) літаб’яднанні пры газетах з’яўляліся творчымі цэнтрамі, дзе збіраліся літаральна ўсе. Запытайцеся любога сталага пісьменніка – з чаго вы пачыналі? – і ён вам адкажа: “Я хадзіў у аб’яднанне пры “Чырвонай змене”. Зразумела, што такія сустрэчы давалі адчуванне значнасці і запатрабаванасці сваёй творчай працы, пашыралі кола знаёмстваў і – што, пэўна, найбольш значна – адкрывалі шлях да публікацый у рэспубліканскіх газетах. Што цешыла творчае самалюбства і прыносіла далёка не лішнюю ў студэнцкай кішэні капейку.
“Канешне, ні ў якое параўнанне не ідзе сённяшні мізэрны, жабрацкі, зневажальны ганарар з тым, што было раней. Пісьменнік ператварыўся ў істоту нават не другога, а трэцяга гатунку. Улады не падтрымліваюць творчых людзей, хаця павінны б былі, бо менавіта мы дбаем пра беларускую дзяржаўнасць, народ, культуру. Мы ж не аднекуль з Марса – мы з гэтых палёў і сцежак. Калі я надрукаваў першую частку рамана “Меч князя Вячкі” ў часопісе “Маладосць” (люты 1985 года), праз месяц атрымаў ганарар, на палову якога купіў будаўнічых матэрыялаў на цэлы дом – лецішча ва “Ўзгор’і-2”. А ў 2010 годзе ў серыі “Школьная бібліятэка” быў перавыдадзены мой раман “Жалезныя жалуды” накладам 21 тысяча экземпляраў. Заплацілі два мільёны сто тысяч рублёў. Проста здзек. Які там дом! На гэты ганарар маёй таксе корму не купіш”.
Напрыканцы вучобы Леанід Марцінавіч пазнаёміўся з будучай жонкай, студэнткай біяфаку Зінаідай Міхайлаўнай. Хутка пасля вяселля яго скіравалі па размеркаванні на Віцебскае тэлебачанне, дзе спадар Леанід узначаліў дзіцячую рэдакцыю. Працы хапала – і нават больш, аднак вершы пісаць не пакідаў. І ўрэшце “дапісаўся”: запрасілі на рэспубліканскую нараду маладых пісьменнікаў, што адбылася ў чэрвені 1968 года на возеры Свіцязь.
“Колькі там сабралася цікавых паэтаў! А вялі семінары славутыя Янка Брыль і Уладзімір Караткевіч. Уладзімір Сямёнавіч – малады, энергічны, увесь час выдаваў хохмы – быў кумірам моладзі. Брыль жа быў мудрым, спакойным. Гэткай філасофскаю глыбай. Ён увесь час асаджаў Караткевіча: “Ну-ну, Валодзя, не гарачыся”. То былі жывыя людзі. Не тое што зараз – такія ўжо “геніі” сустракаюцца…
Мы жылі на беразе чароўнага возера Свіцязь, увесь час гутарылі, а ўвечары – гулялі па беразе, любаваліся прыгажосцю… Рамантыка! Атмасфера была ўзнёслая, лірычная. І тады я цвёрда вырашыў: перайду на беларускую мову. Даў сабе клятву. З таго часу толькі беларускае мовы і прытрымліваюся. Я рады, што знайшоў правільную дарогу. Бо выказаць сваю душу, сваё сэрца можна толькі на роднай мове!”
На той час у выдавецтве “Беларусь” ужо стаяла ў тэмплане першая кніга вершаў маладога паэта Леаніда Дайнекі. Праўда, на расійскай мове. І выйсці яна мусіла пад назвай “Голоса”. Але пасля душэўнага пералому на Свіцязі Леанід літаральна за месяц напісаў новую кнігу – па-беларуску. У Віцебску маладая сям’я жыла ў драўлянай хатцы: без ацяплення, вада – з калонкі. Ужо і дзеці нарадзіліся – два сыны. І калі ўсе клаліся спаць, Леанід сек дровы, распальваў грубку, сядаў каля яе проста на падлогу і пісаў, пісаў, пісаў… Новыя творы даслаў у Менск, і ў 1969 годзе выйшла кніга “Галасы”. Леанід Марцінавіч жартуе: “Ведаеце, Пушкін выдаў свайго “Яўгена Анегіна” тыражом 500 асобнікаў – і гэта на ўсю Расію. А мой зборнічак выйшаў накладам 3 тысячы экземпляраў. Так што мне вельмі пашанцавала”. На “Галасы” станоўча адгукнуліся Ніл Гілевіч, Сяргей Грахоўскі, Сяргей Законнікаў.
Так Леанід Дайнека апынуўся ў літаратуры.
Пазней ён атрымае камсамольскую прэмію за паэму “Ключ”, надрукаваную ў часопісе “Маладосць” у 1970 годзе. Разам з Дайнекам прэмію далі Яўгеніі Янішчыц і Алесю Крыгу. “Пасля цырымоніі ўзнагароджвання мы, радасныя, узрушаныя, пайшлі ў гатэль “Мінск”, дзе жылі, адкаркавалі бутэльку віна і ўзнялі келіхі за нашую светлую будучыню. Прынамсі, у гэта шчыра верылася”.
***
Што да прозы, якой славіцца Леанід Дайнека цяпер, то да яе пісьменнік звярнуўся ў 36 гадоў. Першы раман – “Людзі і маланкі” – крытыкавалі, але самому Леаніду Марцінавічу ён падабаецца. “І я кажу маладым – не бойцеся нічога! Тое, што задумалі, пішыце. Ідзіце сваёй дарогай. Некаму не спадабаецца, некаму спадабаецца. Усяляк бывае. Як казаў Анатоль Сербантовіч, тое, што я напішу, ніхто больш не напіша. Магчыма, напішуць лепш, – але не так, як я. Літаратура дае выказацца кожнаму інтэлекту. Бярыцеся за асадку, сядайце за кампутар – стварайце! Не закапвайце свой талент у зямлю.
Твой першы опус крытык топча,
Як курыцу, яго скубе,
Не плач, літаратурны хлопча,
Уганаруюць і цябе!”
Наста Грышчук, «Верасень» №8, 2013 г.
***
***
Расціслаў з Барысам падышлі да бацькі. Ён абняў іх, бліскаючы вачамі, гаварыў далей:
— Князь Брачыслаў, мой бацька, а ваш дзед, які далучыў да Полацка Віцебск і Усвят, перад сконам сваім паклікаў мяне і сказаў: «Сыне Усяслаў, калі Бог дасць табе мой сталец з праўдай, а не з насіллем, і калі прыйдзе да цябе смерць, загадай пакласці сябе, дзе я буду ляжаць, каля маёй труны». Думаў я, дзеці, што не суджана мне выканаць волю бацькі майго, што памру далёка ад нашай радзімы, ад светлага Полацка, што не ўбачу ніколі Дзвіну, дарагі наш Рубон. Але сілы і веру мне вярнула вось гэтая бяроста. Ёсць людзі, сыны, якія верна служаць нашаму княжацкаму дому, якіх не асляпіла і не аглушыла бяда. Яны рыхтуюцца выбавіць нас на белы свет з-пад зямлі. Памолімся ж за іх.
След ваўкалака — Дайнека Леанід
https://nemaloknig.com/read-306607/?page=30
***
После Всеслава началось это. Умирая, поделил он Полоцкую землю между своими шестью сыновьями на шесть уделов: Полоцкий, Менский, Друцкий, Витебский, Изяславо-Логожский и Лукомский. Сыновья и внуки его с большим трудом смогли расширить границы, создав уделы Себежский, Слуцкий и Борисовский. Вот на сегодняшний день и вся земля Полоцкая, разве еще Кукейнос и Герцике на Двине.
Леонид Дайнеко. Меч князя Вячки
***
Леанід Дайнека «Той , каго ўдарылі па шчацэ « пра Іасафата Кунцэвіча , уніяцкага святара , якога ў 1623 годзе забілі ў Віцебску.
Леанід Дайнека працаваў рэдактарам, старшым рэдактарам перадач для дзяцей і юнацтва Віцебскай студыі тэлебачання (1967-71).
Напрыканцы вучобы Леанід Марцінавіч пазнаёміўся з будучай жонкай, студэнткай біяфаку Зінаідай Міхайлаўнай. Хутка пасля вяселля яго скіравалі па размеркаванні на Віцебскае тэлебачанне, дзе спадар Леанід узначаліў дзіцячую рэдакцыю. Працы хапала – і нават больш, аднак вершы пісаць не пакідаў. І ўрэшце “дапісаўся”: запрасілі на рэспубліканскую нараду маладых пісьменнікаў, што адбылася ў чэрвені 1968 года на возеры Свіцязь.
“Колькі там сабралася цікавых паэтаў! А вялі семінары славутыя Янка Брыль і Уладзімір Караткевіч. Уладзімір Сямёнавіч – малады, энергічны, увесь час выдаваў хохмы – быў кумірам моладзі. Брыль жа быў мудрым, спакойным. Гэткай філасофскаю глыбай. Ён увесь час асаджаў Караткевіча: “Ну-ну, Валодзя, не гарачыся”. То былі жывыя людзі. Не тое што зараз – такія ўжо “геніі” сустракаюцца…
Мы жылі на беразе чароўнага возера Свіцязь, увесь час гутарылі, а ўвечары – гулялі па беразе, любаваліся прыгажосцю… Рамантыка! Атмасфера была ўзнёслая, лірычная. І тады я цвёрда вырашыў: перайду на беларускую мову. Даў сабе клятву. З таго часу толькі беларускае мовы і прытрымліваюся. Я рады, што знайшоў правільную дарогу. Бо выказаць сваю душу, сваё сэрца можна толькі на роднай мове!”
На той час у выдавецтве “Беларусь” ужо стаяла ў тэмплане першая кніга вершаў маладога паэта Леаніда Дайнекі. Праўда, на расійскай мове. І выйсці яна мусіла пад назвай “Голоса”. Але пасля душэўнага пералому на Свіцязі Леанід літаральна за месяц напісаў новую кнігу – па-беларуску. У Віцебску маладая сям’я жыла ў драўлянай хатцы: без ацяплення, вада – з калонкі. Ужо і дзеці нарадзіліся – два сыны. І калі ўсе клаліся спаць, Леанід сек дровы, распальваў грубку, сядаў каля яе проста на падлогу і пісаў, пісаў, пісаў… Новыя творы даслаў у Менск, і ў 1969 годзе выйшла кніга “Галасы”. Леанід Марцінавіч жартуе: “Ведаеце, Пушкін выдаў свайго “Яўгена Анегіна” тыражом 500 асобнікаў – і гэта на ўсю Расію. А мой зборнічак выйшаў накладам 3 тысячы экземпляраў. Так што мне вельмі пашанцавала”. На “Галасы” станоўча адгукнуліся Ніл Гілевіч, Сяргей Грахоўскі, Сяргей Законнікаў.