Марыя Міцкевіч ўнучка Янкі


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Марыя Міцкевіч (ўнучка Янкі Маўра і Якуба Коласа) расказвае...Мария Мицкевич (внучка Янки Мавра и Якуба Коласа) рассказывает
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Марыя Міцкевіч (ўнучка Янкі Маўра і Якуба Коласа) расказвае...Мария Мицкевич (внучка Янки Мавра и Якуба Коласа) рассказывает

Статья написана 19 мая 2020 г. 22:41

Сёння, 17 траўня спаўняецца 60 год майму малодшаму брату – Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу. Ён поўны цезка свайго знакамітага дзеда Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча). А другі дзед – Янка Маўр – напісаў пра яго праўдзівую гісторыю “Першае выпрабаванне”, якая была надрукавана ў ЛіМе і якую ўспамінаем у гэты дзень.

ПЕРШАЕ ВЫПРАБАВАННЕ

Мой унучак, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, за сваю першую пяцігодку прайшоў вялікі жыццёвы шлях: быў міліцыянерам, лётчыкам, пажарнікам, не мінулі яго і прафесіі шафёра, паштальёна, узыканта і г.д. Можна смела сказаць, што колькасць пасад, якія ён займаў, значна перавышалаколькасць гадоў, якія ён пражыў, нават уключаючы сасунковы перыяд.

І за ўвесь гэты час ён ні разу не пакрывіў душой, ніколі нікога не ашукаў, ні разу не схлусіў, быў смым прынцыповым членам грамадства. Але нарэшце надышоў дзень, калі і да яго прыйшла гадзіна выпрабавання, першага выпрабавання.

У адзін святочны дзень маці захацела весці яго ў цырк, пад вечар. Хоць праграма цырка наогул была дзіцычая, але такіх малышоў, як Косцік, не пускалі. Тады мама пачала падрыхтоўваць яго:

– Косця, хочаш у цырк?

– Хачу.

– Колькі табе гадоў?

– Праз два месяцы будзе пяць, – упэўнена сказай ён.

– Дык вось, калі мы прыйдзем у цырк, цёця спытае: колькі табе гадкоў, скажы, што пяць і яшчэ месяцы два.

У Косціка аж вочы на лоб палезлі.

– А... а... навошта хлусіць?

– У цырк сёння не пускаюць дзяцей да пяці гадоў, вось ты і скажы, што табе больш.

– А хіба можна казаць няпраўду?

Цяпер ужо ў мамы вочы на лоб палезлі.

– Бачыш, – замармытала яна, – хлусіць, вядома, нядобра, але тут нікому ніякай шкоды не будзе.

Маці і так і гэтак выкручвалася, пакуль не супакоіла яго ваганні сваім аўтарытэтаі. Але ў цырк хлопчык уваходзіў вельмі напружаны, са страхам пазіраючы то на маму, то на “цёцю”. Нарэшце ён не вытрымаў і спытаўся ў мамы:

– А пасля мне можна будзе казаць праўду?

– Можна, можна! – пажхапіла маці. – А цяпер ты проста можаш сказаць – не ведаю.

– Гэта таксама няпраўда – нахмурана бухнуў хлопчык.

На гэты раз выпрабаванне скончылася “шчасліва”: цёця спытала ся не ў Косціка, а ў мамы, якая і павінна была схлусіць сама.

Доўга яшчэ ў гэты вечар тата і мама абмяркоўвалі сённяшняе здарэнне. І чым больш яны разважалі, тым велізарней рабілася гэтае пытанне...

А тым часам нашаму Кастусю прысніўся дзед, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, які сказаў, як той Тарас Бульба:

– Добра ўнучак! Трымай так і далей!

***

11 мая дзень нараджэння майго дзеда Янкі Маўра – аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратуры для дзяцей і юнацтва, пачынальніка прыгодніцкага і фантастычнага жанраў у беларускай літаратуры. У часе другой сусветнай вайны Янка Маўр быў у эвакуацыі ў Казахстане. Нягледзячы на цяжкасці жыцця, выступаў у працоўных калектывах, на розных сходах. Вершаванае слова больш успрымалася людзьмі, і Янка Маўр напісаў некалькі баек. Вось адна з іх:

СМЕРЦЬ ШМУЦКЕРА

(байка)

“ для сваіх раненых афіцэраў немцы

гвалтоўна забіраюць апошнюю кроў

савецкіх людзей, пакідаючы іх

на смерць”.

(з апошніх паведамленняў)

Маёру Шмуцкеру прыйшоў зусім канец:

Скалечыў яго здорава савецкі наш баец.

Бяда гразіла, каб маёр

Ад заражэння не памёр.

А як маёр заядлым быў эс-эсам

І нават сваяком быў з Гесам,

То смерць яго была б для немцаў горам,

І трэба было ратаваць жыццё маёра.

Не спяць урачы

Ні ўдзень і ні ўначы,

Усё думаюць, як гору памагчы.

“Крыві яму, крыві ўліць свежай, чыстай!”

Сказаў галоўны ўрач, мяснік плячысты.

“Але якой крыві?” спыталі дактары ̶

“Павінны разглядаць пытанне прынцыпова.

Не трэба забываць, што да пары

Мы тут знаходзімся ў палявых умовах.

І дзе дастаць крыві належнай, чыстай?

Ці будзе гэта толькі кроў эсэсаўца-фашыста,

Ці можа і звычайнага нямецкага нацыста?

Або арыйца з стажам стогадовым,

Дакумантамі даказаць гатовым?

Адкуль-жа ўзяць крыві нам лішак,

Калі яе ў нас усяго келішак!

Не можам чыстую арыйскую мы кроў

Псаваць крывёй мясцовых жыхароў!!...

“Сябры мае, — спыніў дыскусію галоўны ўрач, —

Не будзем ставіць мы сабе такіх задач

Адно – палітыка і прапаганда ў друку,

Другая рэч – практычная навука!

А практыка гаворыць другі год

Што на карысць нямецкіх малайцоў

Прыгодна ўсё: і неарыйскі хлеб, і неарыйскі скот,

І неарыйская таксама кроў.”

Схапілі лепшую савецкую дзяўчыну

І ябяскровіўшы яе начыста,

Улілі той крыві паганаму нацысту.

Але ... фашыст адразу закрычаў,

Закурчыўся, заенчыў, задрыжаў

І ў той-жа міг сканаў у пакутах

Нібы ад страшнае атруты.

І зноў

Сярод урачоў

Дыскусія пайшла,

Пакуль дазналіся, дзе тут прычына:

Кроў Шмуцкера атручана была

Нянавісцю савецкае дзяўчыны.



Алма-Арасан, 3 красавіка 1943 г.





203
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх