Шаўлякова Ірына ФАНТАСТЫКА


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Шаўлякова Ірына: ФАНТАСТЫКА ЯК СУРОВАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ. 2014. Фантастика как суровая реальность.
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Шаўлякова Ірына: ФАНТАСТЫКА ЯК СУРОВАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ. 2014. Фантастика как суровая реальность.

Статья написана 20 апреля 2022 г. 13:29

Праект канцэпцыі «сціплага вершніцтва» для беларускай фантастычнай прозы.

Няма ў нас рэзонаў сціплічаць: на магут- най хвалі неаміфалагізацыі, якая накрыла рэальнасць (свядомасць індывідуальную і калектыўную, культуру элітарную і маса- вую, гісторыі «прыватныя» і «вялікія») амаль на пераходзе паміж стагоддзямі, най- ноўшая беларуская літаратура магла б быць Вершнікам.

Бо Міф ёсць адначасова кара- нямі і вершалінай нацыянальнага прыгожа- га пісьменства: нездарма неаміфалагічная свядомасць бачыцца М. Тычыну «адной з самых прыкметных праяў нашага менталі- тэту»1. Ёсць усе падставы меркаваць, што най- ноўшая беларуская літаратура магла б калі не «ачоліць», дык хаця б узняцца (на людзей паглядзець і сябе паказаць) на той хвалі. Бо трывушчасць ды жывучасць яе Міфу гарантуюцца адметна беларускім катастра- фізмам — вытокам і вусцем, падмуркам і шпілем мастацкай светабудовы роднага пры- гожага пісьменства: паводле П. Васючэнкі, «катастрофа, яе прадчуванне або перажы- ванне сталася істотнай часткай беларускага светаадчування»2. Магла б. Калі б, халера, не тая клятая сціпласць. А можа, справа зусім не ў сціпласці, але ў звышадказнасці?... Хай сабе «лыцары»- чужаніцы (раманісты, навелісты і розныя там іншыя белетрысты) заваёўваюць для сваіх літаратур новых чытачоў: заманьва- юць іх (цэлымі натоўпамі!) з дапамогай фэнтэзі ды неаготыкі, дэтэктываў (псеўда- гістарычных) ды трылераў (нібыта мастацт- вазнаўчых). Няхай шлакочуць даверлівай публіцы нервы хорарам крывавым і заваб- ліваюць, як дзяцей, жахамі містычнымі… Беларускія літаратары думаюць (у асноў- ным) пра важнае, галоўнае: пра Беларусь. І тут ужо альбо грунтоўна да справы пады- ходзіць (каб і пісьменнікам не сорамна было звацца), альбо разменьвацца на ўсялякую драбязу, усе гэтыя трэнды-брэнды, фэнтэзі- фантастыку, містыку-готыку… Гэтую «жанравую сцэнку» чалавек сур’ёзны (прынамсі, больш ці менш аба- знаны ў буднях і клопатах НайБелЛіту) мог бы пакінуць без увагі — як «вучэбны тэкст», практыкаванне ў рыторыцы, якую з імпэтам узяла на ўзбраенне так званая літаратурная журналістыка. Мог бы. Калі б здолеў абмі- нуць увагай відавочны парадокс, які заклю- чаецца не проста ў несупадзенні, але ў зва- ротнай залежнасці патэнцыялу найноўшай беларускай літаратуры — і выніковасці таго літаратурнага працэсу, які разгортваецца тут і цяпер. Інакш кажучы, навідавоку канфлікт паміж тым, што па ўсіх рэзонах павінна быць — і тым, што насуперак усім рэзонам ёсць у НайБелЛіце. Ускосныя аргументы на карысць таго, што памянёнае «вершніцтва» мінімум на дзесяцігоддзе магло б стацца для Най- БелЛіту паспяховым праектам (паняцце з арсенала НБЛ-менеджараў), адшукваліся ўжо напрыканцы 2000-х. У працэсе пад- рыхтоўкі агляду беларускай прозы першага дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя па прапанове С. Лаўшука давялося сістэматызаваць над- звычай разнастайныя і часам несупастаў- ляльныя празаічныя «артэфакты» (тэксты ды творы). Цягам гэтай працы ў якасці КРЫТЫКА Ірына ШАЎЛЯКОВА 1 Тычына, М. Апавяданне — гэта апавядальнікі / М. Тычына // Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства : Анталогія. — Мінск : Сэр-Віт, 2003. — С. 8. 2 Васючэнка, П. Ад тэксту да хранатопа : артыкулы, эсэ, пятрогліфы / П. Васючэнка. — Мінск : Галіяфы, 2009. — С. 3. 109 адной з найбольш выразных акрэслілася тэндэнцыя да пераасэнсавання сутнасці і функцый мастацкай умоўнасці. Згаданая тэндэнцыя на розных узроўнях мастацкай сістэмы выяўляецца, вядома, з рознай сту- пенню інтэнсіўнасці і можа набываць самыя нечаканыя вынікі: ад узрастання змястоўнай ды фармальнай «вагі» прытчавасці (проза В. Быкава, В. Казько, В. Карамазава), сім- валічнасці і алегарычнасці (творы Ф. Сіўко, А. Федарэнкі, Б. Пятровіча, А. Наварыча, А. Брава, Н. Бабінай, М. Андрасюка), гра- тэскавасці (аповеды А. Мінкіна, В. Мудрова, А. Клінава, С. Рублеўскага) да змяшчэння стылявога (змястоўна-выяўленчага) «цэнтру цяжару» ў сферу фантастычнага і містыч- нага (аповесці і раманы Ю. Станкевіча, А. Казлова, Л. Рублеўскай, В. Чаропкі, А. Бароўскага). Яшчэ адным указаннем на гатоўнасць беларускай прозы адрэагаваць належным чынам на чаканні шырокай чытацкай аўды- торыі можна лічыць і пэўную актывізацыю літаратурнай фантастыкі. Дзеля зручнасці ў межах нашай размовы можна дамовіцца, што ў засені гэтага паняцця няхай будзе месца ўсяму: «прыгодніцкай фантастыцы, касмічнай оперы, містычнаму дэтэктыву, фэнтэзі»1, а таксама поўнаму «жанрава- відавому спектру» антыўтопіі (М. Аммон, напрыклад, улучае ў гэты спектр экато- пію, кіберпанк, антыўтопію класічнага тыпу, ухронію, практопію2). Дык вось цягам «нулявых» пераважная большасць твораў беларускай фантастычнай літаратуры3паба- чыла свет дзякуючы «Фантасту» — «часо- пісу ў часопісе», што друкаваўся на ста- ронках «Маладосці». Можна прыгадаць і адзінкавыя кніжныя выданні: «Дзікія кошкі Барсума» (2009) Г. Аўласенкі, «Дзеці зорак» (2009) А. Аляшкевіча, «Белаполіс» (2003) і «Электрычныя сны» (2006) А. Паўлухіна, а таксама калектыўны зборнік «Люстэрка Сусвету: беларуская фантастыка» (2007). Досыць плённым, на наш погляд, у гэтае дзесяцігоддзе быў зварот беларускіх аўта- раў да жанру фантастычнай аповесці: зга- даем творы «Век Вадаліва» (2004), «Даліна дзвюх поўняў» (2006) А. Аляшкевіча, «Не ўсім сняцца сны» (2006) У. Цвяткова, «Хуткадзейнасць» (2004) А. Паўлухіна, «Матылькі над багнай» (2006), «Горад, які яны засялілі» (2007) М. Южыка, «Анамалія» (2007) А. Бычкоўскага і інш. Не пакінулі без увагі пісьменнікі-фантасты і жанр фанта- стычнага апавядання («Нашчадкі неўраў» (2003), «Прышэлец» (2004) А. Бычкоўскага, «Падарожжа праз…» (2006) С. Мінскевіча і інш.), прычым прыярытэт належаў кароткім аповедам навелістычнага кшталту (апавя- данні У. Цвяткова «Цішыня на Лютэцыі», «Ліст з Марса», «Няўдалы бізнес», творы А. Паўлухіна «Не кларк» (2007), «Варыянтнае бюро» (2007), «Томас Мор» (2007), «Як вы» (2007) і інш.). Агульнай асаблівасцю твораў, якія з боль- шай ці меншай пэўнасцю можна разглядаць у абсягах беларускай фантастычнай літа- ратуры, з’яўляецца імкненне аўтараў сін- тэзаваць у межах аднаго тэксту элементы навуковай фантастыкі і фэнтэзі. Паслядоўна ў гэтым кірунку рухаўся цягам 2000-х Серж Мінскевіч: згадаем яго «раман-фэнтэ- зі» «Сад замкнёных гор» (2004), «касмічнае фэнтэзі» «Зорныя гульні» (2005) і асабліва «Рок-нат. Фэнтэзі++» (2010). У апошнім творы дзеля разгадкі таямніцы касмічнага карабля Рок-ната («Скалы-арэха») дасягнен- няў «футуралагічнай навукі» (кланіраванне як паўсядзённая амаль справа, новыя магчы- масці ўздзеяння на чалавечую псіхіку і г. д.) аказваецца недастаткова; у хранатопе твора складана пераплятаюцца розныя рэальнасці, адмыслова актуалізуецца паэтыка фэнтэ- 1 Аммон, М. А. Сучасная беларуская літаратурная фантастыка: паэтыка, тыпалогія, кантэкст : Аўтарэферат дыс… кандыдата філал. навук; спецыяльнасць 10.01.01 — беларуская літаратура / М. А. Аммон. — Мінск, 2013. — С. 3. 2 Тамсама, с. 17. 3 Не без палёгкі мусім прызнацца: для твораў літаратараў з Беларусі, якія паводле першакрыніц (блогаў ці інтэрнэт-допісаў саміх літаратараў) рэгулярна (і не без фурору) з’яўляюцца ў друкаваных расійскіх выданнях, а ў рускамоўным сегменце сеціва маюць поспех, блізкі да феерычнага, межы гэтага сціплага артыкула па вызначэнні цесныя. Таму няма сэнсу ўвязвацца ў спрэчку пра актуаль- насць іх як феноменаў менавіта беларускай літаратурнай фантастыкі пачатку ХХІ стагоддзя. ФАНТАСТЫКА ЯК СУРОВАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ 110 зі — праз гісторыю супрацьстаяння гмунаў, народа пладароднай даліны, і гвіблаў, якая ў выніку аказваецца штучнай гісторыяй штуч- най цывілізацыі. Менавіта жанравая прастора сучаснай фантастыкі бачыцца некаторым беларус- кім пісьменнікам надзвычай прыдатнай для асэнсавання сацыяльных наступстваў тэхнагенных катастроф. Так, у аповесці Ю. Станкевіча «Эрыніі» (2006) перад чыта- чом разгортваецца змрочнае быццё насель- нікаў безыменнага Мегаполісу і яго вако- ліц пасля Катастрофы, самым жахлівым (бо незваротным) наступствам якой сталася побач з генетычнай духоўная дэградацыя чалавека, што «скасавала» тысячагоддзі культурнай эвалюцыі чалавецтва, абрынуў- шы яго ў антычны Танатас. Паказальна, што ў гэтым і шэрагу іншых твораў, якія пабачылі свет у 2000-х (аповеды С. Дубаўца «Кайлюс і Зелба. Зімовая казка» (2008), «Чучундра. Падарожжа прафесара Солада й доктара Зайца (Блюма)» (2009)) фантастыч- ны антураж сінтэзуецца з паэтыкай абсур- дысцкай прозы. Прычым у гэтым адмысло- вым хранатопе аўтары імкнуцца асэнсаваць непазбыўна важныя для айчыннай традыцыі пытанні нацыянальнай памяці і самаідэнты- фікацыі асобы (раманы Ю. Станкевіча «Ліст у галактыку «Млечны Шлях» (2002), «Пятая цэнтурыя, трыццаць другі катрэн» (2003), «П’яўка» (2008—2009) і інш.). На думку П. Васючэнкі, ключом да рэалі- зацыі літаратурных прагнозаў мусіць стаць разуменне, што пісьменнікі не прадказва- юць будучыню — яны яе праграмуюць: «Літаратура магла б перастварыць цывілі- зацыю, алітаратурыць свет, калі б забылася на ранейшы свой лёс — стварэнне антыўто- піяў. Галоўныя антыўтопіі ў беларус- кай літаратуры ўжо як бы створаныя. Выснова: ХХІ стагоддзе — час стварэння ўтопій»1. Аднак НайБелЛіт упарта супраціўляецца не толькі ўласнаму выраку пабыць (хоць імгненне!) Вершнікам (няхай сабе і на хвалі архаізацыі сучаснага быцця!). Ён, здаецца, усімі часткамі свайго «цела» («літарганіз- ма») супраціўляецца і прадказанням (больш падобным да ўшчуванняў) літаратуразнаў- цаў, і нават самой неабходнасці ўскочыць у сусветную плынь. Цікава, напрыклад, што ў сістэме каардынат найноўшай літаратур- най фантастыкі тэхніка сюррэалістычнага ці абсурдысцкага пісьма выклікае такі ж мінімальны інтарэс, як і інструментарый прагматычна забаўляльны, «камерцыйна скіраваны», так бы мовіць. Тут што ні аўтар, то «свой шлях» і адначасова — гатовы заснавальнік тэндэнцыі ці, прынамсі, кан- дыдат у яе самыя што ні на ёсць яскравыя прадстаўнікі. Апошняя характарыстыка цалкам магла б прыдацца для кароткай «атэстацыі» аўтараў, што адгукнуліся на фантастыч- ную ідэю «Маладосці» і даслалі свае тэк- сты для спецыяльнага нумара часопіса, які рэдакцыя меркавала скласці «з тво- раў фантастыкі, містыкі, жахаў, фэнтэзі і да таго падобнага» (тое засведчана ў абвестцы «Запрашэнне для Эдгара По», што зімой 2014 года распаўсюджвалася ў сацыяльных сетках). Дарэчы, у абвестцы ўтрымліваецца адна цікавая «неадпавед- насць»: паводле назвы кампанія нібыта скіравана на лакальны рэнесанс твораў вусцішна-дэтэктыўнага, містычна-гатыч- нага кшталту. Але генетычна акцыя звяза- на з праектам іншага кшталту: чацвёрты нумар «Маладосці» за 2014 год утрымлі- вае спецыяльны выпуск «Беларусь у фан- тастычных апавяданнях», зроблены «як успамін пра згаданы вышэй «Фантаст»2. Апекавалася «Фантастам» Раіса Баравікова (яе развагамі пачынаецца «фантастычны» нумар «Маладосці» за 2014 год); першапа- чаткова ён арыентаваўся ўсё ж на прозу з перавагай фантастычнага ды фэнтэзійна- га пачаткаў. Таму прапануем засяродзіца менавіта на прозе згаданага — «спецфан- тастычнага» — нумара (у якім, дарэчы, знайшлося месца для паэзіі, перакладаў і артыкулаў адпаведнай тэматыкі). 1 Васючэнка, П. Ад тэксту да хранатопа : артыкулы, эсэ, пятрогліфы / П. Васючэнка. — Мінск : Галіяфы, 2009. — С. 194. 2 Фантаст. Часопіс у часопісе // Маладосць. — 2014. — № 4. — С. 3. ІРЫНА ШАЎЛЯКОВА 111 Большасць айчынных літаратараў так званыя класіфікатарскія захады ў лепшым выпадку ўспрымаюць насцярожана, у гор- шым — рэзка негатыўна: магчыма, гэта расцэньваецца, у першую чаргу, як замах на ўнікальнасць творчага плёну. І блізка не маем на ўвазе тых пагардліва-ўніфікацый- ных намераў, якія маглі б абразіць аўтараў, што адгукнуліся на згаданае вышэй маладо- сцеўскае «запрашэнне». Затое маем жаданне разгарнуць кампанію па прызнанні ства- ральнікаў НайБелЛіту актуальнымі пісьмен- нікамі не толькі тутэйшага, але і тамтэйшага значэння. А тут без сістэмнага падыходу не абысціся. Паспрабуем паглядзець на дасла- ныя ў нумар памяці «Фантаста» творы не як на росып выпадковасцей, а як на своеасаблі- выя «прадчуванні» феноменаў, што маглі б стацца брэндавымі для найноўшай беларус- кай літаратуры. Мы знаходзімся ў досыць датклівым становішчы: агучаная мэта мае на ўвазе разложыста-эпічны аналіз тэкстаў, са шчодрым цытаваннем, з лірычна-кам- паратыўнымі адступленнямі, але ўсё гэта ўтрымлівае ў дачыненні да твораў фэнтэзій- на/фантастычна/містычных адзнакі «спой- лерства» (працытаваў тры важкія абзацы з пяці старонак — пазбавіў чытача асалоды, напрыклад, напалохацца самому як след). Таму паспрабуем прымірыць дзве адказна- сці (аналітыка і гуманіста) і па магчымасці ўшанаваць правы: аўтарскія — на інтрыгу, чытацкія — на самастойнасць першага ўра- жання. Дванаццаць твораў дзесяці аўтараў без асаблівых высілкаў размяркоўваюцца па трох (умоўных!) жанрава-стылявых групах. Варта заўважыць, што згаданую жанрава- стылявую спецыфіку ў спрошчаным выгля- дзе ўтварае складанае спалучэнне зместавых (тэматыка, праблематыка, каштоўнасная скі- раванасць і да т.п.) і фарматворчых (асаблі- васці сюжэтна-кампазіцыйнай будовы твора, адметнасць вобразна-выяўленчай «тэхнікі» і інш.) адзнак. Калі імкнуцца занатаваць у найменнях груп адметнасць прадстаўленых твораў, можна прапанаваць наступныя «шыльды»: Міфа (фальклорна) цэнтраваная навелі- стыка; навукова-фантастычныя аповеды з эле- ментамі фэнтэзі; (мета) рэалістычныя аповеды з элемента- мі фантастыкі/эзатэрыкі. Бясспрэчны прыярытэт малых эпічных форм у дадзеным выпадку абумоўліваецца, відаць, фарматам калектыўнага часопіснага праекта. Строга кажучы, гэты факт проста не дазваляе рабіць «жанравых адкрыццяў», кшталту: «Праўду кажу вам, людзі: найноў- шая беларуская літаратурная фантастыка рэалізуецца выключна ў жанравых мадыфі- кацыях апавядання». У дадзеным выпадку можна гаварыць хіба пра тое, што ўдзельні- кі «фантастычнага» маладосцеўскага фэсту аддаюць перавагу (адносна) кароткаму апо- веду з навелістычным фіналам. Твораў, якія з пэўнымі дапушчэннямі можна аб’яднаць найменнем «міфа (фальк- лорна) цэнтраваная навелістыка», у гэтым праекце амаль палова: «Спадарыня Трынога» Кацярыны Мядзведзевай (адзіная «малень- кая аповесць» у нумары); «Паляндра», «Ціхія Людцы» Уладзіславы Гурыновіч; «Эглея» Данііла Жугжды; «Гульня» Сяргея Белаяра (апошні аўтар вызначае ў падзага- лоўку жанр свайго тэксту як «фантастычнае апавяданне»). Галоўнай крыніцай (фабул, персанажаў, выяўленчых сродкаў) і адначасова «вытвор- чай прасторай» у дадзеным выпадку з’яў- ляецца дэманалогія, прычым у варыянце, на першы погляд, «інтэрнацыянальным». Але пры больш пільнай увазе выяўляец- ца нацыянальная цэнтраванасць мастац- кіх хранатопаў. У К. Мядзведзевай і аса- бліва ў У. Гурыновіч яна больш выразная; у іншых — ускосная. Але адмысловая — дэкараваная ў духу літаратурнага хорару, падбадзёраная прыёмамі трылера, — раман- тызацыя беларускага хранатопа ўтрымлівае творы ўсіх гэтых аўтараў у адным сілавым полі. Напрыклад, пры ўсёй няпэўнасці «хро- насу» твора К. Мядзведзевай «Спадарыня Трынога», «топас» — спецыфічна беларус- кі. І «нетутэйшыя» імёны галоўных герояў (Блерта, Грэн), і «інтэрнацыянальныя» дэма- нічныя вестуны, і нават эканомна-нешмат- слоўная апавядальнасць (гэткая «тэхніка дакладных намёкаў»), — усё гэта толькі паглыбляе ўражанне пагружэння ва ўнут- ранае мора «тутэйшасці», «спарахнелага ФАНТАСТЫКА ЯК СУРОВАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ 112 мястэчка» з яго гусямі, жалейкамі і водарам свежа прыгатаванай кавы. Калі ў К. Мядзведзевай мы маем справу з дэманалогіяй больш ці менш «алітарату- ранай» (прапушчанай праз нямецкі раман- тызм, літаратурную готыку), то аповеды У. Гурыновіч падаюцца цэнтраванымі на беларускім традыцыйным фальклоры з яго адмысловай іерархіяй нячысцікаў. Зрэшты, тут фэнтэзійны кантэкст рашуча заяўляе пра свае намеры засяліць ваколіцы тутэйшых вёсак сваімі «людзьмі»: побач з Рахманымі (яны ж Ціхія Людцы), ведзьмамі, русалкамі ды «крылатымі карузлікамі» нябачна віру- юць эльфы, эльфійкі, феі ды іншыя «зай- шлы». У аповедзе «Ціхія Людцы» ўсяго многа: досыць дынамічны сюжэт; хранатоп «кірмашнага» кшталту, дзе ў адным шэра- гу гарманічна глядзяцца дырыжаблі, аўто, даматканыя спадніцы і вечарыны эльфаў. Пры гэтым структураўтваральную ролю выконвае маральна-этычная праблематыка (выбар паміж каханнем і неўміручасцю), а стылявой дамінантай па выніку бачыц- ца прыпавесцевасць. У «Паляндры» аповед ад першай асобы (небаракі Яські) падаецца стылізаваным пад «простую мову» — па ўзоры беларускіх гумарыстычных апове- даў сацыяльнай тэматыкі, скажам, пачатку ХХ стагоддзя. «Вачыма ворага» калі б хто хацеў глядзець, гіпатэтычна мог бы адшу- каць уплыў Я. Баршчэўскага, рэмінісцэнцыі з У. Караткевіча, калізіі з А. Казлова. (Тыя ж варожыя вочы ў аповедзе Д. Жугжды «Эглея» выгледзелі б сілуэт А. Глобуса, дакладней, яго пераканання, што «Смерць — мужчына», засведчанага ў аднайменнай аповесці.) Мы ж глядзім без тэндэнцыйнасці, таму ў вочы кідаюцца цікавыя пераходы-пералівы гумару ў іронію і нават пастыш, «атмасферныя» воб- разы… (назавём іх «персанажамі» — «конскі шкілет») і тропы («згрыбелая» баба). У строгай адпаведнасці з назвай свайго твора «Гульня» С. Белаяр бярэ на сябе цяжар «універсальнага салдата» — гуляе з чытачом у постмадэрн, пры гэтым пільна сочыць, каб створаныя ім персанажы з мартальнай (без перабольшванняў) гульні мелі толькі адзін exit. Гэта адзін з рэдкіх «некароткіх» апове- даў у спецыяльна-фантастычным выпуску «Маладосці». Таму напачатку нетаропкасць уводзін — скрупулёзнае апісанне пакут- лівага шляху дваццаці васьмі французаў у 1812 годзе ў кірунку Вільні — не ўспрыма- ецца як зацягнутасць. Такое сабе абяцанне (кавер-версія) такой чаканай у нас эпічнасці «Вайны і міра»: аўтар уводзіць чытача ў курс справы па-беларуску, а «нязвыклыя да холаду захопнікі» — па-французску. Выкажу прыватнае меркаванне: магчыма, празаік мае досвед эксперыментальных доследаў у галі- не чытацкай актыўнасці, вопыт хранаметра- вання ўздымаў і спадаў чытацкай цікавасці. Бо якраз у той момант, калі нетаропкасць «Гульні» ва ўспрыманні чытача набывае абрысы пташнікаўскай «Алімпіяды», зда- раецца тое, што аўтар кваліфікуе як «фан- тастычнае», а мы — як «дэманалагічнае» з элементамі літаратурнага экшану і хорару. Пры гэтым прадстаўнікі тутэйшай дэмана- лагічнай супольнасці вольна размаўляюць па-французску, вусцішныя дэкарацыі пад- свечваюцца іранічнымі ўмаўчаннямі, а ў сувязі з адкрытым фіналам гульня, як па мне, дык і не over… «Галаадская пустыня» Лаўрэна Юрагі (як, дарэчы і «Дзіця зямлі» Алёны Бела- ножка), на першы погляд, утрымлівае ў роў- ных прапорцыях адзнакі і міфацэнтраванай навелістыкі, і навуковай фантастыкі з эле- ментамі фэнтэзі. Але толькі на першы погляд, паколькі ў гэтых творах міф не размыкаец- ца як адмысловая, шматмерная цэльнасць у мастацкую рэчаіснасць — ён пазычае ёй свае сюжэтныя матывы (матрыцы). Інакш кажучы, згаданыя аповеды Л. Юрагі і А. Беланожка не столькі міфацэнтраваныя, колькі міфалагем- на арыентаваныя, калі разумець пад міфа- лагемай (міфемай, англ. mytheme) свядомае запазычанне ў міфа «матыву, тэмы ці яе част- кі і аднаўленне ў больш позніх фальклорных і літаратурных творах»1. Фабульнай асновай «Галаадскай пустыні» з’яўляецца старазапаветная гісторыя праро- ка Ільі, апісаная ў трэцяй і чацвёртай кнігах 1 Современное зарубежное литературоведение (страны Западной Европы и США): концепции, школы, термины. Энциклопедический справочник. — М.: Интрада — ИНИОН, 1996. — С. 236. ІРЫНА ШАЎЛЯКОВА 113 Царстваў. Вытокі хранатопа (Галаад, Сарэпта, струмень Кірат, гара Кармель, росквіт куль- ту Баала (Ваала) і г. д.), як і «паходжанне» герояў (афіцэр касмічнай эскадрыллі Ілья Рэзнік, цар Ахаў, яго жонка Езавель, Елісей і інш.), як і падзейнасць — прадкрэслена празрыстыя. Гэтая наўмысная (спланаваная) прадказальнасць з’яўляецца адным з най- важнейшых кампанентаў мастацкай тэхна- логіі «закалыхвання» чытацкай пільнасці. У параўнанні з ёй усялякія, перапрашаем, гаджэты ды дэвайсы (кшталту флаера-зні- шчальніка, «моўнага аналізатара, ужыўле- нага ў падкорку мозга», «шматфункцыя- нальнай кібер-істоткі» — «аэравыведніка» і інш.) падаюцца элементамі не функцыя- нальнымі, але дэкаратыўнымі. Дзейсным сродкам мастацкага ўрэчаўлення біблейскіх міфалагем (сюжэтных матываў, вобразаў) становіцца ў аповедзе Л. Юрагі перайманне (імітацыя) старазапаветнага пафасу, рыто- рыкі, як бы агалошванне стылю мыслення ў стылі маўлення. Жанравыя структуры фан- тастычнай (часавай) рабінзанады на працягу ўсяго твора ціха, але так паслядоўна канф- ліктуюць са зместам і пафасам, што між- волі ўзнікае прадчуванне нейкага жанравага штукарства. Цьмянае напачатку, гэта прад- чуванне паступова ператвараецца ў чаканне, якое, зрэшты, аўтар не падманвае. Бо ўва- рванне ў мадэрнізаваную старазапаветную падзейнасць «Галаадскай пустыні» фіналь- ных акордаў «касмічнай оперы» здольнае пераканаць самага непрэтэнцыёзнага чыта- ча ва ўласнай праніклівасці. І толькі звыш- удзячны чытач згадае пра клопат аўтара, які з самага пачатку расстаўляў па тэксце нават не ўказальныя знакі — сімвалічныя слупы-ўказанні на гэткую «неспадзяванку». Уражвае, дарэчы, і шматфункцыянальнасць гэтых «іншаўказанняў». Вось хоць бы наяў- насць у ХХІ стагоддзі беларускай эскад- рыллі, адпраўленай аўтарам у другім абза- цы «на ўзмацненне злучанага знішчальнага корпуса, што дыслацыраваўся ў Паўночнай Афрыцы»1: гэтая дэталь, акрамя сюжэтнай, выконвае і функцыю аксіялагічную, бо калі ёсць беларуская касмічная эскадрылля, зна- чыць, ёсць і Беларусь. У аповедезе Маргарыты Латышкевіч «Радыёмаўчанне» Беларусі няма ні наўпро- става, ні ўскосна, затое космасу — з вер- хам. Бо ў дадзеным выпадку маем справу з «касмічнай операй» практычна ў чыстым выглядзе, калі быць больш дакладным — з эпізодам патэнцыяльнай касмічнай — логіі. Тэматычная адметнасць твора (прынамсі, у абсягах маладосцеўскага «фантастычнага» праекта) звязана з канцэнтраванай авантур- насцю фабулы: гэта своеасаблівы абразок з жыцця працоўных будняў касмічных кант- рабандыстаў, што спецыялізуюцца на акар- скім шоўку, сіліронскіх спецыях ды яшчэ на сякіх-такіх забароненых штучках. Галоўныя героі — сірыянін Клёан Ікара А-Бейрыс («Клёнік» буркатлівы, але душэўны, нават сентыментальны, з усмешкай у пяцьдзя- сят два іклы, «плюс-мінус два», ад яго імя вядзецца аповед) і зямлянін Гіз (абаяльны маўчун з таямнічай біяграфіяй). Яны ўтва- раюць дуэт, які арганічна глядзеўся б і ў некрывавым дэтэктыве пра двух сябрукоў, някепскіх хлопцаў, скажам, з горада Нью- Ёрка, напрыклад, прыватных дэтэктываў, якія хоць выпівохі, гульцы і па дзеўках хада- кі (адзін з іх, як мінімум), але затое яны за праўду і, па-вялікім рахунку, за мір ва ўсім свеце. Трэба сказаць, што з самага пачатку ў аповедзе пануе лёгка-іранічная настраё- васць. Аднак аўтар то дэталлю, то штрыхом нагадвае чытачу, што лёгкасць — не ёсць легкаважнасць: «Станцыі ў гэтым квадранце мультыкультурныя, так што просьба пры- гатаваць што-небудзь з сірыянскай кухні не выклікае забабоннага жаху ў персана- ла». На агульную лагоднасць, нават утуль- насць атмасферы ў тым кутку Галактыкі, дзе лёсіць займацца касмічным «кантра- басам» героям М. Латышкевіч, істотна не ўплываюць і згадкі пра таямніча-гераічна- трагедыйнае Пакарэнне Іркалы (зоркі, што стала чорнай дзіркай; драпежнага «вока бездані»). Фантастычна-авантурны аповед з амаль дасканалай кальцавой кампазіцыяй (пачынаецца радыёмаўчаннем і ім жа закан- чваецца) фінішуе як лірычна-медытацый- ны абразок (у духу класічнай традыцыі, запачаткаванай З. Бядулем, разгорнута-раз- 1 Юрага, Л. Галаадская пустыня / Л. Юрага // Маладосць. — 2014. — № 4. — С. 97. ФАНТАСТЫКА ЯК СУРОВАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ 114 вітай М. Стральцовым, Я. Брылём). Нібыта і парадокс, але парадокс узорны. Вядома, калі браць пад увагу тэндэнцыі развіцця айчыннай прозы першага дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя, у прыватнасці, відавочны ўздым так званай лірычнай міні-прозы пры параў- нальна сціплым уздыху літаратурнай фанта- стыкі, фэнтэзі і да т. п. У пэўным сэнсе, «фантастычны» мала- досцеўскі праект стаўся амаль ідэальнай ілюстрацыяй да некаторых палажэнняў дысертацыйнага даследавання М. Аммон, прысвечанага паэтыцы і тыпалогіі сучаснай беларускай фантастыкі. Тут табе і «жанравы сінтэтызм», і «высокі аксіялагічны патэн- цыял айчынных твораў» (у тым ліку тых, на жанравы ландшафт якіх «значны ўплыў… аказала масавая культура»1). Напрыклад, у яшчэ адным міфалагемна залежным (на гэты раз — ад антычнасці) аповедзе А. Беланожкі «Дзіця зямлі» адлегласць паміж практопіяй, фэнтэзі і меладрамай вымяраецца, здаецца, некалькімі ўзмахамі крылаў аднаго з галоў- ных герояў — Ікара. Па нашых падліках, такіх узмаха можа быць чатыры: адштурхоўваемся ад абяцання love story; крыху лунаем над кароткімі ўводзі- намі ў тамтэйшае грамадазнаўства (соцы- ум, дзе роля кожнага вызначаецца шляхам «генетычнай селекцыі» і дэтэрмінуецца наяўнасцю ці адсутнасцю пэўных органаў, частак цела: Дзеці Неба, Дзеці Мора, Дзеці Зямлі); рашуча кіруемся ў паветраную плынь меладрамы; а ўжо ўсё добра (у сэнсе — happy end). А паміж узмахамі крылаў — экзатычныя пейзажы-ландшафты, родава-класавыя без- дані, сямейныя таямніцы і жыцці некаль- кіх пакаленняў… Інакш кажучы, створаны А. Беланожкай свет з матрыцы выпінаец- ца — катэгарычна і разнастайна, то бок усімі жабрамі, крыламі і герцагскімі палацамі. Відаць, па кантрасце з «Дзіця зямлі» аповед «Зарні Ані» гэтага ж аўтара ўражвае найперш чысцінёй, у пэўным сэнсе — узор- насцю жанравай камбінаторыкі. Гісторыя стартуе як «касмічная опера» (з «цікавай планетай» у «Новым Свеце», капітанам і маладым лейтэнантам, «кнопкай сувязі на камандным пульце» і г. д.), нязмушана пера- цякае ў прастору кібер-прозы: робат-андроід Зарні Ані — «залатая жанчына» — створаны як дублікат дачкі капітана, які «арыгіналам», маладой астранаўткай Зарні, і выпрабоў- ваецца ў палявых (а дакладней, лясных) умовах. Навуковы праект незаўважна «дабу- доўваецца» А. Беланожкай да асобаснага лёсавызначальнага адкрыцця. І фантастыч- ны аповед з меладраматычным «падыспа- дам» заканчавецца як класічная любоўная гісторыя. Фінал бясспрэчна шчаслівы, хоць і не без суворасці, бо беларускі фантаст заўсёды рэалістычна глядзіць у будучыню: закаханыя застаюцца хоць і з «высокатэхна- лагічнай» аптэчкай, але ж на «нетэхнаген- най» планеце… У творы Наталлі Канстанцінавай «Бар- довы кароль» (перакладзены з рускай мовы В. Жыбулем) паводзіны свету і яго насель- нікаў прынцыпова іншыя: тут цялеснасцю рашуча ахвяруюць на карысць віртуальнасці. Тэматычна аповед трымаецца на паверхні кіберпанку: пасля кароткага ўступу Сяргей (найноўшы Казанова, што «з твару… крыху нагадваў Шрэка, але дзяўчатам падабаўся»2) наўпрост сутыкаецца з «богам віртуальна- га свету», больш за тое — з «вярхоўным богам», які «сам змадэляваў сябе». Даволі хутка становіцца зразумела, што гэты ў літа- ральным сэнсе «бог з машыны» ёсць ці то крэўным сваяком, ці то інкарнацыяй таго, каго Гётэ некалі прадставіў спадарству як Мефістофеля. Варта мець на ўвазе, што перамовы пра куплю-продаж душы ў апо- ведзе Н. Канстанцінавай вядуцца ў паскора- ным тэмпе ў прагматычна-панылых дэка- рацыях з просталінейнасцю, якая зрабіла б гонар любому персанажу галівудскіх «кас- мічных опер», прызначанаму сцэнарыстамі 1 Аммон, М. А. Сучасная беларуская літаратурная фантастыка: паэтыка, тыпалогія, кантэкст : Аўтарэферат дыс… кандыдата філал. навук; спецыяльнасць 10.01.01 — беларуская літаратура / М. А. Аммон. — Мінск, 2013. — С. 3. 2 Канстанцінава, Н. Бардовы кароль / Н. Канстанцінава // Маладосць. — 2014. — № 4. — С. 25. ІРЫНА ШАЎЛЯКОВА 115 на пасаду сусветнага Зла. Зрэшты, у такім жа маршавым рытме выкладаецца ў апо- ведзе і меладраматычная частка фабулы, гісторыя трагічнага кахання Тані да Сяргея, асноўнага прэтэндэнта на «лёс імператара віртуальнага свету». Фінал аповеду — так- сама… энергічны, з сур’ёзнай заяўкай на трэндавасць. Цяга да навелістычнасці тут мела б усе шанцы злучыцца з жанравай сінтэтычнасцю: у абсягах трох абзацаў без лішняй мітусні здараюцца меладрама, кібер- панк, крымінальны трылер і зноў кіберпанк. А над усім лунае суровы цень маральна- этычнай праблематыкі (вытокі бяздушна- сці адшукваюцца ў «халодным» дзяцінстве недалюбленага героя і г. д.). А фінальны акорд — фантастычна суровы нават для нашай найноўшай прозы, відаць, найрэалі- стычнейшай сярод усіх найноўшых. Суровасць як характаралагічная рыса ўсяго НайБелЛіту ў маладосцеўскім праекце выяўляецца адметным чынам: напрыклад, упарта прарастае ў «фантастычным» кантэк- сце творамі Аксаны Бязлепкінай «Інтэрв’ю на памяць» і Віктара Лупасіна «Лятучы калегіум», што выяўляюць найбольш блізкае сваяцтва, бадай, з метарэалізмам. Як і папя- рэднія, гэта найменне нам спатрэбілася для таго, каб пазначыць контуры адрозненняў ды сыходжанняў. Тыя адрозненні-сыходжанні адначасова абумоўліваюць і жанрава-стыля- вую арыгінальнасць твораў, і ўтрымліваюць іх у адным мастацкім полі. Дзеля справядлівасці адзначым: тэксты гэтых двух аўтараў супраціўляюцца літара- туразнаўчаму атрыбутаванню з выключнай упартасцю. Разглядаць іх у рэчышчы агуль- най тэндэнцыі да пераасэнсавання сутнасці і функцый мастацкай умоўнасці ў беларускай прозе пачатку ХХІ стагоддзя — гэта як наў- прост звязваць з’яўленне ружовага слана ў прыстойнай (традыцыйнай) слановай сям’і з павелічэннем папуляцыі ружовых фламінга на палескіх балотах. Да ўсяго, сам феномен метарэалізму ў сучасным літаратуразнаў- чым дыскурсе набывае часам такія неча- каныя інтэрпрэтацыі, што ў залежнасці ад досведу чытача (ці аўтара) нейтральнае тэа- рэтыка-літаратурнае паняцце можа стацца прычынай крэўнай крыўды. Таму ўдаклад- нім адразу: паняцце метарэалізму ў дачы- ненні да згаданых твораў А. Бязлепкінай і В. Лупасіна нам спатрэбілася дзеля таго, каб пазначыць феномен узнікнення мастацкага тэксту, які вырастае на грунце неадпаведна- сці паміж вонкавым, відавочна-рэальным — і ўнутраным, невідавочна-рэчаісным. Вонкава тэксты будуюцца з «матэрыялу» (сюжэтна-кампазіцыйнага, вобразна-выяў- ленчага) і па «тэхналогіі» рэалізму, з ашчад- ным выкарыстаннем элементаў навуковай фантастыкі (у А. Бязлепкінай) ці эзатэрыкі (у В. Лупасіна). Прыгаломшвае вынік: рэа- лістычны вобразна-выяўленчы «ландшафт» выяўляе сваю сапраўдную функцыяналь- насць толькі тады, калі становіцца трыум- фальнай аркай для метарэальнасці як адзіна магчымай сапраўднасці, што існуе ў формах няяўных, няўлоўных, нярэчыўных. Асабліва яскрава тое выяўляецца ў «Лятучым калегіуме» В. Лупасіна. Чатыры кароткія аповеды аб’ядноўваюцца не толькі фармальна (назвай-«шыльдай»), але і тэма- тычна. «Дзед на ровары», «Коды», «Палёты над Масквой», «Зброя» — гэта адначасова і самастойныя іранічныя фрэскі з жыцця ней- кіх загадкава-нетутэйшых студэнтаў, і папу- лярныя ўводзіны ў «нейкую тэорыю левіта- цыі і тэлепартацыі»1. Ідэя не то каб новая ў нашых літаратурных ваколіцах2: напрыклад, не далей як у 2010 годзе расійскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў выдаў гістарычна-авантур- ны раман «Астромаў, ці Вучань чарадзея. 1 Лупасін, В. Лятучы калегіум / В. Лупасін // Маладосць. — 2014. — № 4. — С. 66. 2 Дарэчы, у «Палётах над Масквой» мільгае цень ценю аднаго эпізоду з «Чапаева і Пустаты» В. Пялевіна. Хай сабе «лыцары»-чужаніцы заваёўваюць для сваіх літаратур новых чытачоў: заманьваюць іх з дапамогай фэнтэзі ды неаготыкі, дэтэктываў (псеўдагістарычных) ды трылераў (нібыта мастацтвазнаўчых) ФАНТАСТЫКА ЯК СУРОВАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ Дапаможнік па левітацыі», фабульна ўгрун- таваны ў так званай «справе ленінградскіх масонаў» (1925—1926 гг.). В. Лупасін на раман і не замахваўся. Звыкласць незвычай- нага (тут: эзатэрычнага) сталася структураў- тваральным прынцыпам, з дапамогай якога асобныя міні-навелы склаліся ў зборнічак «практыкаванняў па левітацыі». На карысць цэльнасці «Лятучага калегіума» спрацава- ла і адмысловая расстаноўка персанажаў: студэнты то па адным (Вісюлін), то дуэтамі (Яўген Сяргееў, Каця Карабанава) блукаюць (сыходзяцца-разыходзяцца) па розных фрэс- ках, не пакідаючы, аднак, арбіты персана- жа, выпісанага штрыхамі, але жывейшага за ўсіх жывых — выкладчыка Рамуальда Вальдэмаравіча. Калі б ад «Інтэрв’ю на памяць» А. Бяз- лепкінай можна было б аддзяліць тое мета-, якое папярэднічае рэалізму ў вышэйзгада- ным паняцці, атрымаўся б аповед пра звычай- нае жыццё журналістаў-надзвычайнікаў, пра тое, як яны імкнуцца да медыя-славы (сту- дэнтка-журналістка Лідзія Мітас), імкнуцца быць у гушчары прафесіі (прэс-сакратар МНС Віктар), імкнуцца быць справядлівымі да тых, хто прагне заняць іх месца (выклад- чык Маргарыта Кова)… Мог бы атрымацца такі аповед, калі б не адзін нюанс: нязвык- лае ў гэтым аповедзе ёсць звыклай часткай паўсядзённасці менавіта таму, што аплятае ўсю гэту паўсядзённасць знутры і звон- ку — становіцца сцёртым тропам жыццёва- га маўлення: «Патап Краўчанка, загадчык мнемалабараторыі. Мы памяць чысцім. Тут у нас журналісты, усякае бывае. А ў нас старое абсталяванне, мы не можам так тонка чысціць, як у медыцынскіх цэнт- рах, затое бясплатна»; «Сучасная моладзь на мнемапрацэдуры ходзіць, як у салярый. Як толькі каханне скончылася, сціраюць памяць — і ўсё спачатку. Часам нават з тым жа чалавекам»1. Зварот да фантастычнага дае магчымасць не толькі разнастаіць любоўную калізію: можна ўбачыць не банальнае «Віктар + Лідзія», а велічна-сімвалічнае «Пераможца + Леда Міфалагічная»). З’яўляецца маг- чымасць нагадаць чытачу (між справаю- забаваю) пра адвечна-актуальную рэч: няма памяці (індывідуальнай, сацыяльнай, нацы- янальнай) — няма праблем, але няма і цябе (чалавека, грамадства, народа). Дазволім сабе ў размове пра фантастыку ўмоўныя вынікі падвесці амаль фантастыч- ны чынам. Дапусцім, пераараны намі ўздоўж і ўпо- перак празаічны сегмент «фантастычнага» праекта «Маладосці» — ідэальная мадэль, назіранні за ўласцівасцямі якой з вялікай доляй верагоднасці дазваляюць меркаваць пра працэсы ў рэальным (літаратурным, даруйце за гіперфантастычнасць) жыцці. Тады: найбольшыя шанцы нарадзіцца фанта- стам — у Мінску (4 да 10) і Брэсце (3 да 10); беларускія спадарыні ды паненкі больш актыўна асвойваюць літаратурную фанта- стыку, чым спадары (60 % супраць 40 %); у трэндзе — міфа (фальклорна) цэнтрава- ная проза, з перавагай навелістыкі. Што тычыццца найноўшай беларускай фантастычнай прозы, то яна: самая дэманалагічная; самая чуллівая; самая гуллівая; самая самаіранічная. У гэтай самай фантастычнай прозы процьма ўсялякіх патэнцыялаў: эстэтычны, этычны, асветніцкі, выхаваўчы і г. д. Калі ў нас, нарэшце, скончацца рэзоны сціплічаць, мусім прызнацца, што згада- ныя патэнцыялы — самыя высокія (сярод самых самакрытычных найноўшых літа- ратур). 1 Бязлепкіна, А. Інтэрв’ю на памяць / А. Бязлепкіна // Маладосць. — 2014. — № 4. — С. 114.


часопіс Маладосць. – 2014. – № 5 (726)





78
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх