Г Ануфрыеў С Саладоўнікаў


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Г. Ануфрыеў, С. Саладоўнікаў. СВЕТ ЗАГАДКАВЫ, СВЕТ РЭАЛЬНЫ. ГАнуфриев, С. Солодовников. Мир загадочный, мир реальный
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Г. Ануфрыеў, С. Саладоўнікаў. СВЕТ ЗАГАДКАВЫ, СВЕТ РЭАЛЬНЫ. ГАнуфриев, С. Солодовников. Мир загадочный, мир реальный

Статья написана 15 мая 2022 г. 08:16

Бадай, ніводзін літаратурны жанр не зазнаў такіх палярных ацэнак, як фантастыка,— ад нястрыманага захаплення да поўнага адмаўлення. Адны вядуць гаворку пра крызіс фантастыкі, пра тое, што яна састарэла, другія — пра тое, што гэта самы рэвалюцыйны жанр нашага часу. Адны дакараюць за схематызм, адсутнасць галоў- нага — чалавека, другія, як, напрыклад, Е. Парноў, сцвярджаюцы «Навуковая фантастыка — гэта перш за ўсё літаратура, і ў цэнтры яе знаходзіцца чалавек з яго душою, з яго памкненнямі, з адвечнымі пытаннямі — хто мы, адкуль, куды ідзём».

Крытыкі спрачаюцца, а чытачы шукаюць фантастыку на паліцах кнігарняў і бібліятэк. Відаць, гэта і ёсць адказ на пытанне, састарэла фантастыка ці не. Феномен жанру (просяць пачытаць «што-не- будзь з фантастыкі» — не кажуць жа «што-небудзь з «вясковай» прозы»!) вельмі паказальны.

Апірышча фантастыкі — жыватворныя навуковыя ідэі, якія даюць ёй магчымасць ісці паперадзе свайго часу, паступова пераходзіць у рэчаіснасць... і зноў ісці наперад. Адчуванне цуду — асаблівая здольнасць чалавечага розуму, і яе развіццё — важкая ўмова пра- грэсу цывілізацыі. Безагаворачнае прыняцце таго, што ўяўляе сабою наш сусвет сёння, ці ж не параджае застою? Сэнс чалавечага існаван- ня — гэта рух наперад, пазнанне невядомага. А пошукі дзівоснага — спецыфічны занятак фантастыкі.

Патрэба дзівоснага такая вялікая, што фантастыка сягае ў розныя віды мастацтва ці, можна сказаць, сама выкарыстоўвае розныя фор- мы для самавыяўлення. Гэта не толькі раманы, аповесці, апавяданні, але і песні, інструментальная музыка, паэмы, вершы, п’есы, рэцэнзіі, жывапіс, фатаграфія.

Увядзенне элемента незвычайнага — плённы літаратурны прыём. Паводле А. і Б. Стругацкіх, «па-першае, такі прыём дае магчымасць ставіць праблемы, якія рэалістычнай літаратуры кранаць цяжкавата. Гэта, напрыклад, розныя мадэлі будучыні, касмічная экспансія чалавецтва, экалагічны крызіс і г. д. Па-другое, уласцівыя гэтаму прыёму дзівосныя якасці даюць магчымасць кожнаму пісьменніку за- вастрыць сітуацыю, каталізаваць загадкавую рэакцыю ўзаемадзеяння чытача і пісьменніка». Невыпадкова ф'антастычны элемент усё часцей уводзяць у свае творы пісьменнікі-рэалісты.

Жанравы дыяпазон фантастыкі вельмі шырокі. Яна выкарыстоў- вае не толькі ўсё багацце казак, міфаў, легендаў, але і характэрныя прыёмы навуковай, навукова-папулярнай і г. д. літаратуры. З’явіўшыся

на свет у даўнія часы (апавяданні пра чвяроў і птушак, якія гавораць пра дзівосныя краіны і іх дзівосных насельмікаў сустракаюцца ў самых першабытных народаў), фантастыка паступояа перарасла гэтыя прымітыўныя формы, увабраўшы ў сябе звесткі і веды, старанна са- браныя і здабытыя навукай. Узнікла навукояая фантастыка. ІПто ж прымусіла фантастаў аб'яднаць навуку і фантазію, далучыць першую да кволаЙ тканіны другой? Псрш за ўсё ўсведамленне ролі наяукі ў жыцці грамадства і жаданне даведацца, чаго вартае гэтае перайна- чанне ў жыцці грамадства, што яно будзе змачыць чалаяеку. Нават у час свайго найвялікшага захаплення навукова-фантастычнымі ідэямі фантастыка не забывалася пра чалавека, пра ўзаемаадносіны паміж людзьмі.

У 60-я гады XX ст. фантастыка зацікавілася сацыяльнымі пытан- нямі. Відаць, у гісторыі чалавецтва няма такой «балючай кропкі», міма якой прайшлі б пісьменнікі-фантасты. Гэтая пераарыентацыя сведчыць не пра крызіс жанру, а пра змены яго мэт. Бо пісьменнікі- фантасты не толькі рэзка вызначаюць праблемы, але і высвятляюць негатыўныя тэндэнцыі. Але менавіта чаларек стаіць у цэнтры ўсяго мастацтва, значыць, і навуковай фантастыкі. Цікаўнасць да чалавека ў мастацтве знікне тады, калі знікне само мастацтва, а значыць, і чалавек, бо яны непадзельныя. Чалавек у незвычайных абставінах, яго яшчэ нявыкарыстаныя магчымасці, схаваныя здоль- насці — вартыя фантастыкі тэмы.

Ніякі твор не з’яўляецца застылым, які б выклікаў у розных па- каленняў тыя самыя думкі, пачуцці, асацыяцыі. Кожнае пакаленне знаходзіць у творы нешта сваё, тлумачыць яго з свайго пункта погляду, бо свет зрабіўся ўжо іншы, чым быў тады, калі твор пісаўся, і ў людзей з’явілася іншае разуменне. I ўсё ж кожная эпоха пазнае хоць бы частачку самой сябе ў кнізе, напісанай і стагодцзе назад.

У гэты зборнік увайшлі творы розных нацыянальных літаратур. У адносінах народаў колішняй Расійскай імперыі, а потым СССР шмат былр ўсялякага. Вельмі няпроста складваюцца адносіны і цяпер.

Навуковая фантастыка з’яўляецца досыць самастойным літара- турным кірункам, які імкнецца сродкамі сваёй паэтыкі адгукнуцца на ўсе «звычайныя» літаратурныя тэмы, гэта значыць расказаць розныя гістбрыі пра чалавека.

Вялікае месца ў фантастыцы займае гістарычная тэматыка. У гэ- тым зборніку яна пададзена творамі К. Булычова, А. Дзмітрука, Б. Балашавічуса, Т. Маліка. Пісьменнікі розных нацыянальных літа- ратур, кожны па-свойму, выкарысталі інструментарый навуковай фан- тастыкі для вырашэння сур’ёзных мастацкіх мэтаў. У Дзмітрука і Булычова мы бачым мадыфікацыю гістарычнага рамана, якая ідзе ад Г. Уэлса з яго «Машынай часу», дзе з дапамогай навукова-фан- тастычнага элемента мадэліруецца сітуацыя, якая дае магчымасць пе- раносіць нашага сучасніка ў мінулае. Сёння гэта зрабілася звычайным літаратурным прыёмам, які дае магчымасць аўтару звязаць розныя эпохі, розныя часавыя пласты, адштурхоўвацца ад сучаснасці, пачы- наць з яе і вяртацца да яе. У Дзмітрука мы знаходзім элементы высо-

кай рамантыкі (выпадковасць, тяямшця, белы конь, пігпыня, ноч, туман) і хранаклазм. У Вулычова сюжэт будуенця ня лэследэяанні мінулага, якое мас праі“матычнук> мэту*. зняйсці ў меіікай эносе геніяльнага чалавска» які гіне там, у сваім часе.

Здавалася 6, галоўная думка япявядяння Бэ/гэшяягтусэ «Знэёмы салдат» вельмі простая: трагедыя вяйны прадяўжаепцэ і праз дэесяпі- годдзі пасля яе заканчэнпя, у прыватнясці ад мін, снэрэдаў, гранэт, якія не выбухнулі ў свой час. Але яна робіць моцнэе ўрэжэнне ў спалучэнні з надзеяй на цуд, на тое, што ён існуе ў напіым зэнэдтэ «празаічным» свсце. 3 далёкага і жахлівага 1941 года ў будучыню трапляе салдат, які стаяў насмерць пры абароне моста, трэпляе, кэб уратаваць дзіця, якое знайшло гранату. I не так навуковая фантастыкэ перад намі, як нешта большае, што адлюстроўвае сутнасць мастац- тва і літаратуры і сутнасць самога чалавека, бо ўсюды мы знаходзім адно: мару пра цуд, жаданне цуду. Гэтае пачуццё паэтызуе наша жыццё, узвышае яго над будзённасцю і мітуснёю.

На ідэі загадкавасці, але адначасна і нейкай сістэмы, якая пра- глядаецца ў жыццевых абставінах, пабудаваны апавяданні Б. Сачанкі «Карчэўнік», А. Кажадуба «Ваўкалакі» і ўкраінскага пісьменніка Л. Панасенкі «Уратуйце нашы душы», «Пралюбадзейства».

Апавяданне Сачанкі выходзіць далёка за межы чыста навуковай фантастыкі, гэта ўзор той філасофскай прозы, якая цалкам павер- нута да чалавека, без залежнасці ад узроўню тэхналагічнай культу- ры. Людзі даўно заўважыЛі дзіўнае чаргаванне поспехаў і няўдач, чорных і светлых дзён. Цяпер гэта ўсё звязваюць з біярытмамі, з дзеяннем космасу, розных геафізічных і метэаралагічных факта- раў і г. д.

Сачанка звяртаецца да аднаго з самых эфектных аспектаў чалавечай жыццядзейнасці — незвычайнай удачлівасці героя. Тлума- чыць ён гэта проста: герою шанцуе ў жыцці таму, што ён аддаў душу д’яблу, а дакладней, нават нейкаму нячысціку. Але і яго сілы дастат- кова для задавальнення ўсіх жаданняў героя. Поспех суправаджае героя да самай смерці, бо смерці пазбегнуць немагчыма (і невядома яшчэ, што лепей — доўгае жыццё ці ўвогуле неўміручасць. Разва- жанні на гэтую тэму мы знаходзім у п’есах беларускага драматурга К. Крапівы «Брама неўміручасці» і чэшскага пісьменніка К. Чапека «Сродак Макропуласа»). А пасля смерці пачынаецца адплата: усё, што стварыў герой, руйнуецца, гінуць у катастрофе дачка, зяць, паміраюць жонка і ўнучка, гарыць дача. Навуковыя адкрыцці героя абвяшчаюцца нічога не вартымі, хоць пры жыцці ён атрымаў за іх досыць вялікую частку славы і матэрыяльных прывілеяў. Знаёмая гісторыя... Так і хочацца спытацца, а ці не адцаюць душу д’яблу тыя ці іншыя палітычныя (і не толькі) дзеячы, якім ставяць помнікі (нека- торым пры жыцці, а некаторым пасля смерці), а потым... потым усё ляціць літаральна «да д’ябла».

Цікава параўнаць «Карчэўніка» з апавяданнем Панасенкі «Ура- туйце нашы душы». Жыццё маладога героя таксама складаецца вельмі добра. Дастатак у хаце, лад на працы, прыгожая і задаволеная жыццём жонка... I ўсё гэта руйнуецца ў той момант, калі караоель

(«Тытанік»?) церпіць крушэнне пасля сутыкнення з айсбергам. Тра- піўшы ў ледзяную ваду, герой у роспачы просіць у Бога паратунку. I Бог з’яўляецца да яго, але... толькі каб сказаць: «РатуЙце сябе самі, дзеці мае!» Праўда, адразу ж ён дадае: «Ратуйце свае душы — і я вяр- нуся». I выратаванне прыходзіць да героя, калі ён, забыўшыся на асабістую хуткую гібель, дапамагае іншаму, у гэтым выпадку — самому Госпаду...

Цяжка вытлумачыць апавяданне А. Кажадуба «Ваўкалакі», дый не трэба гэтага рабіць. Яно гучыць накшталт трывожнай мелодыі, якая паказвае на глыбокія сувязі чалавека і прыроды, жывёлы і людзей.

Праз навуковую фантастыку мы цяпер выходзім на нейкі якасна новы ўзровень разумення тых працэсаў, што адбываюцца ў свеце. Пры гэтым тканіна навуковых ведаў будзе шчыльна знітавана з паэ- зіяй і філасофіяй. Можа, гэта будзе своеасаблівы зварот да мі- фаў, але на новым, вышэйШым узроўні пазнання.

Цікавае ў гэтым кантэксце апавяданне Панасенкі «Пралюба- дзейства». У так званай спірытасферы, ці блізкім космасе, існуюць душы людзей. Гэта не толькі шматлікія індывідуальнасці, але і нешта цэлае, калектыўная памяць чалавецтва, якая занатавала ўсё... Гэтыя светлякі, якія павольна плывуць вакол планеты, такія самыя, як і іхнія бацькі,— людзі. I нават нараджэнне больш дасканалай структуры, Анёла,— гэта акт любві двух чалавечых сэрцаў. Чалавек адказны за ўсё, што здараецца на планеце.

Мы не маем магчымасці дакрануцца да матыву перасцярогі, што ўзнікае менавіта ў навуковай фантастыцьі і з’яўляецца вельмі харак- тэрным для яе. Чалавек пускае на волю джына, якога ён можа і не адолець, а калі ў дадатак гэта робяць таксама нейкія злосныя сілы? Тады становішча яшчэ больш ус'кладняецца. Нра гэта — апавяданне Са- чанкі «Тыя». Вострая трывога і заклапочанасць лёсам чалавецтва і свету гучыць тут. Якія сілы штурхаюць людзей на самавынішчэнне і ўзаемавынішчэнне — вось тое пытанне, якое цікавіць беларускага пісьменніка. .

Апавяданне, хай сабе і ў спецыфічнай форме, вядзе нас да касмічнай тэмы. А гэта новая для чалавечага духу галіна, якую, нягледзячы на малую практыку касмічных палётаў, распрацоўвае менавіта навуковая фантастыка. Тут спектр шырокі: палёты і цяжкасці, што звязаны з імі, кантакты з іншапланецянамі, паводзіны чалавека — і ў маральным, і ў фізіялагічным аепектах, бо чалавечы арганізм не прыстаса- ваны нармальна функцыяніраваць ва ўмовах космасу... I гэтак далей.

Болынасць з гэтых тэм мы знаходзім у аповесці рускага пісьмен- ніка В. Галавачова «Волат на дарозе». Тут няма патрэбы аналі- заваць дынамічны, напружаны сюжэт. Звернем увагу чытача на тэму пераадолення цяжкасцей пры наведванні іншых планет, сустрэчы з Незнаёмым, яго ведамі. Пасланнікі Зямлі, людзі з усталяванымі поглядамі і звычкамі, якія ўспрымаюць свет у пэўным дыяпазоне, могуць сўстрэць у космасе нешта такое< што далёка выходзіць за межы чалавечых уяўленняў. , :

Прадаўжае тэму кантакту С. Лбдулаевя ў япянядянні «Пэнаван- не жанчын». Тут, мабыць, пайбпдып ЦІКЯЙЯЯ спецыфіка ядлюстраяан- ня зямных праблем у прадстаўніцы ўэбекскяй яітяратуры, менаятга жанчыны.

Апавяданне беяарускага пісьменніка У. ПІыцікя «Агеныгык у цемры* зноў малюе мужнасць чадавека пры сустрэчы з Невядомым, хоць аналагам можна лічыць і гісторыю дётчыка Марэсьевя, і леген- дарных падярнікаў. Космас вымагае асаблівай мужнасці ад чзля- века — вось мараль і звышмэта апавядання Шыціка. Побач стаіць і апавяданне В. Беражнога «Матчын голас», простае і чалавечнае, якому можна знайсці аналагі ў нашым жыцці (лёс развелчыка, геолага, палярніка і г. д.). Тэма птушаняці, якое вылецела з гмязда і ляціць сваёю дарогаю...

У аповесці В. Бааля «Плацінавы абруч» разгортваецца, можа быць залішне падрабязна, тэма ператварэння, трансфармацыі жывой істоты як нейкі кірунак прагрэсу. Дафнія ператвараецца ў тых, хто здаецца ёй моцным, яна рухаецца, як кажуць астролагі, шляхам сілы, а не ро- зуму (пра розум яна, здаецца, зусім не мае ніякага ўяўлення). I такая трансфармацыя ні да чога не прыводзіць. Зрабіўшы шэраг пе- ратварэнняў, дафнія вяртаецца да самой сябе і вядзе ціхае жыццё ў невялікім раўку. Адсюль можна зрабіць выснову і пра неабмежа- ванасць жаданняў, калі, дасягнуўшы аднаго, хочацца ўжо нечага іншага. Гэта спальвае чалавека, і нават дасягненне неўміручасці ні- чога тут не можа змяніць, таму што гераіня Бааля застаецца даф- ніяй. Значыць, кожнае новае ператварэнне павінна суправаджацца новым філасофскім узроўнем, новым поглядам на асяроддзе, на жыццё, на самога сябе.

Вядомы беларускі драматург і сатырык Кандрат Крапіва ў памянё- най камедыі «Брама неўміручасці» (1972) так сфармуляваў сваю задачу: «Працуючы ў навуковай установе, я меў магчымасць назі- раць, як тое ці іншае дасягненне навукі, калі яго даводзіцца ўкара- няць, прыстасоўваць да патрэб грамадства, выклікала розныя, іншы раз вельмі складаныя праблемы. I я падумаў, а колькі б праблем узнік- ла, калі б каму-небудзь на самай справе ўдалося адкрыць спосаб пра- даўжэння чалавечага жыцця аж да неўміручасці».

Па сутнасці, гэта адзін з асноўных пастулатаў паэтыкі навуковай фантастыкі: «што будзе, калі...» I далей драматург мадэлюе адказы. Персанажы п’есы, вучоныя, аналізуючы адкрыццё свайго калегі, ка- суюць яго. Генетык непакоіцца пра лёс чалавечага роду, медык разважае пра праблемы маралі пры ўзнікненні нават у часткі членаў грамадства здольнасці да вельмі доўгага жыцця. Эканаміст касуе неўмі- ручасць сваімі разлікамі: калі не будзе смерці, дык нават пры мінімаль- ным прыросце насельніцтва вельмі хутка чалавецтву пагражае дэма- графічны выбух нечуванай сілы.

Практычнае ўкараненне неўміручасці расколвае грамадства на дзве касты, сама неўміручасць становіцца новым відам дэфіцыту, і да- стаць яго імкнуцца ўсімі праўдамі і няпраўдамі. Сатыра і сур езны аналіз пераплятаюцца і дапаўняюць адно аднаго. Калі К. Чапек у ка- медыі «Сродак Макропуласа» разбірае праблемы, звязаныя з індыві- дуальнаю неўміручасцю, дык К. Крапіва задумваецца найперш пра сацыяльныя аспекты адкрыцця.

Трывога за лёс чалавецтва ў наш неспакойны век, імкненне памаг- чы людзям знайсці шляхі да ўзаемаразумення і аб’ядноўвае творы прапанаванага ўвазе чытача зборніка.

https://fantlab.ru/edition113164





99
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх