Аляксандр Кашара ЗВУЖЭННЕ


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Аляксандр Кашара - ЗВУЖЭННЕ БУДУЧЫНІ
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Аляксандр Кашара — ЗВУЖЭННЕ БУДУЧЫНІ

Статья написана 15 июня 2013 г. 12:26

Заўважыўшы іншы раз на паліцах таўшчэзныя фаліянты «Увесь Булгакаў», «Увесь Пушкін» ці «Поўны збор твораў пра Шэрлака Холмса», міжволі ўяўляеш, што гэты шэраг мог бы папоўніць і том пад назвай «Беларуская савецкая фантастыка». І нават з удакладненнем, каб залішніх пытаняў не ўзнікала: «УСЯ беларуская савецкая фантастыка».

Лічаная колькасць аўтараў і лічаная колькасць кніг — вось унёсак беларусаў у сусветную фантастыку. Чаму так сціпла? Ці ёсць гэтаму тлумачэнне?

Бадай, пачаць можна з таго, што беларуская літаратура ў сучасным яе разуменні вельмі маладая, ёй добра калі паўтары сотні гадоў. Адраджалі яе людзі адукаваныя, але праз тое, што асноўны носьбіт мовы — селянін — адукаванасцю пахваліцца не мог, то і тэмы часцей браліся з тых, што яму, селяніну, бліжэйшыя. Вершы і апавяданні пра цяжкую долю, з году ў год паўтарэнне «пана сахі і касы» і «пяці лыжак заціркі»... Першапачаткова беларуская літаратура была занадта блізкай да зямных клопатаў, не было часу лунаць у нябёсах. Кароткі росквіт у 1920 гады нічога прынцыпова не змяніў, селянін па- ранейшаму заставаўся галоўным персанажам, хіба што ў творы дадаваліся калізіі, звязаныя з савецкай уладай, грамадзянскай вайной і калектывізацыяй. Пасля нацыянальнае адраджэнне залівае крывёю, пасля вайна, і на доўгія гады галоўнымі героямі становяцца партызаны — сяляне, якія абараняюць радзіму ад акупантаў.

Усе абставіны, якія толькі можна ўявіць, працавалі на тое, каб магчымасць вырвацца з абмежаванага кола тэм была зведзена да мінімуму. Але нават у гэтым непрыняцці «літаратуры мары» ёсць істотны нюанс. Так, не было ўмоў для з’яўлення навуковай фантастыкі. Верагодна, як лічаць некаторыя крытыкі, для гэтага сапраўды была неабходна добра развітая фундаменталь­ная навука, якой у нас не было за царскім часам. Але ніякая навука не патрэбна для таго, што цяпер завецца фэнтазі, (у той час яно называлася літаратурнай казкай), а датычна да далёкай Лацінскай Амерыкі, дзе таксама ніколі не было фундаментальнай навукі, — магічным рэалізмам. Тым не менш і тут — пустэча. Аўтар артыкула «Фантастыка» ў «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» імпэтна ўзяўся пералічваць прыклады такога кшталту ў бела- рускай літаратуры («Шляхціц Завальня» Баршчэўскага, «Тарас на Парнасе», «Энеіда навыварат»), хутка збіўся і ўсё, што змог назваць пасля — асобныя, далёка не самыя значныя творы некалькіх аўтараў.

Пустэча, якая зеўрае навокал і якую спрабуюць запоўніць хоць чым-небудзь. Мастацтвазнаўца і пісьменніца Галіна Багданава, напрыклад, на пустое месца заснавальніка літаратурнага фэнтазі прапа- ноўвае змясціць мастака Язэпа Драздовіча.

Гэта ўжо не адсутнасць фундаментальнай навукі, а адсутнасць традыцыі. Увогуле. А адсутнасць традыцыі — гэта ўжо, бадай, пытанне не літаратуры, а менталітэту.

Пэўна што, можна аргументавана разва- жаць, чаму склалася менавіта так, а не іначай, і чаму народ, на працягу стагоддзяў змуша- ны ваяваць не тое што за незалежнасць — за права застацца на гэтай зямлі, за права гаварыць на сваёй мове; чаму народ, якому здраджвалі суседзі і якога пакінула ўласная эліта, зрабіў свой выбар: глядзець пад ногі, а не на зоркі ў небе. Аднак замест доўгіх раз- ваг прывяду толькі адзін прыклад, які стаў набыткам чытацкай публікі зусім нядаўна.

У 2010 годзе часопіс «Нёман» (№ 1—3) надрукаваў незавершаную аповесць Ула-дзіміра Караткевіча «Перадгісторыя», якую будучы класік беларускай літаратуры пісаў на рускай мове падчас навучання ў Кіеўскім універсітэце. Тэкст, на першы погляд, чыста гістарычны. Аўтар паказвае краіну, якая зна- ходзіцца пад ярмом акупантаў; народныя хваляванні; інтэлігенцыю. Частка апош- няй асімілявалася, частка — патрыятычна настроена, але не заўсёды гатова асацыя- ваць сябе з лапцюжным народам. Цалкам пазнавальныя рэаліі напярэдадні польскага паўстання 1863—1864 гадоў. Але ў апо- весці ёсць істотная асаблівасць: захопні- кі маюць нямецкія імёны. Зразумела, чаму Караткевіч тут адступіў ад гістарычнай праўды — варта толькі зірнуць на час напі- сання «Перадгісторыі» (1949—50 гады). Аднак, адступіўшы раз, давялося гэта рабіць яшчэ і яшчэ. Таму імя ў краіны з’явілася іншае, геаграфічныя назвы былі крыху зме- нены; апісаныя падзеі набылі іншы акцэнт, што фактычна ператварыла гістарычную аповесць у квазігістарычны раман, г. зн. фэн- тазійны. Калі б былі хоць нейкія сур’ёзныя традыцыі нерэалістычнай літаратуры, пэўна што, у адпаведным духу «Перадгісторыя» і была б дапісана. Але традыцый не было, а ствараць іх самастойна 20-гадовы аўтар не ўзяўся. Дый і наўрад ці гэта ўваходзіла ў яго планы, калі меркаваць па фінальнай частцы, дзе пра польскае паўстанне і аднаго з яго ўдзельнікаў гаворыцца без усялякай шыфроўкі. Мабыць, надалей давялося б неяк злучаць эпізоды квазіфантастычныя з эпізодамі рэалістычнымі. Пэўна, было і разуменне, што ніякая цэнзура такі тэкст не прапусціць... Карацей, твор дапісаны не быў. Некаторыя матывы «Перадгісторыі» пазней былі выкарыстаны ў «Каласах пад сярпом тваім» і іншых тэкстах, так што беларус- кая літаратура, па вялікім рахунку, нічога не страціла. Толькі вось фэнтазі мясцовага гатунку не адбылося.

Яшчэ прыклад, крыху іншы, па сутна- сці, але з тым жа вынікам. Васіль Быкаў, адказваючы ў 1972 годзе на пытанні анкеты Алеся Адамовіча, заўважыў: «...адчуваю, што ў рэалістычнай літаратуры рабіць няма чаго, патрэбна літаратура іншага кшталту, тыпу С.-Шчадрына, Булгакава, збольшага Дастаеўскага, але хто яе дазволіць?» І гэтае адчуванне ён не толькі канстатаваў, але і ўвасобіў у жыццё. Так з’явілася п’еса «Апошні шанц» (1967). Яна, як звычайна ў Быкава, — пра чалавека на вайне, але пралог і эпілог, у якіх дзеянне адбываецца па-за часам і прасторай; нябачны вярхоўны суддзя, што чыніць прысуд; сюжэтаўтваральны магічны акт — вяртанне герояў на 25 гадоў у мінулае — спакойна дазваляюць назваць «Апошні шанц» фантастыкай, толькі ў кшталце Ф. Дзюрэнмата, а не «Зорных караблёў» і «Зорных каралёў». Аднак лёс п’есы не быў шчаслівым — надрукавана, здаецца, толькі аднойчы, а рэжысёры звы- чайна ўсё нязвыклае, фантастычнае, выкіда- лі і пакідалі «пра вайну». Больш да фантастыкі Васіль Быкаў не звяртаўся.

Так і жыла беларуская літаратура адным рэалізмам доўгія гады і не надта праз тое пакутавала. А потым пачалася новая гісто- рыя. Што чаму папярэднічала і што чаму спрыяла; хто на каго ўплываў і хто гэты ўплыў прызнаваў — хай разбіраюцца гісто- рыкі літаратуры. Важней канстатаваць, што ўжо ў 2000-я гады фантастыка ў Беларусі не была замурзанай клышаножкай, якая туліцца на кухні каля бруднага посуду. На пачатку ХХІ стагоддзя гэты факт ускосна пацвердзіла рэдакцыя літаратурнага часопіса «Маладосць», пачаўшы выпускаць «часопіс у часопісе» «Фантаст». Менавіта ў «Маладосці» з’явіліся, напрыклад, апове- сці «Сад замкнёных гор» (2004), «Зорныя гульні» (2005) і «Рок@нат» (2010) Сержа Мінскевіча, «Век Вадаліва» (2004) Алеся Аляшкевіча, «Не глядзіце ў снах на поўню» Алеся Бадака (2004), «Хуткадзейнасць» (2005) Андрэя Паўлухіна, «Горад, які яны засялілі» (2007) Міхася Южыка, «Анамалія» (2007) Алеся Бычкоўскага, «Паядынак (Фантазія на шахматную тэму)» (2010) Івана Клімянкова. Пабачыўшы, што спра­ва зрушылася, заварушыліся і выдаўцы, выпусціўшы зборнікі фантастыкі «Люстэрка Сусвету» (2007) і «У зеніце — Антарэс» (2008).

Такім чынам, можна з упэўненасцю паўтарыць следам за аўтарам савецкай «кнігі зменаў»: працэс пайшоў.

Бадай, і на самай справе працяглае адста- ванне ў прыродазнаўчых навуках бярэ сваё. Але, хто ведае... Магчыма, больш важна тое, што спроба адраджэння мясцовай НФ прыйшлася на час крызісу гэтага кірунку на постсавецкай прасторы. Вось тыповы прык- лад беларускамоўнай НФ — раман Васіля Гігевіча «Марсіянскае падарожжа» (1987; на рускай мове выходзіў у зборніку «Марсіян- скае падарожжа» ў 1992-м). Твор грунтуецца на некалькіх абкатаных штампах. Штамп № 1 — блізкая будучыня, якой яе любілі адлюстроўваць 40—50 гадоў таму: засіл- ле карпарацый, перанаселенасць, маркотнае жыццё і магнаты, якія ўсімі маніпулююць. Штамп № 2 — вар’ят-навуковец. Зрэшты, навуковец якраз разумны, нават геніяльны, але цынічны да агіднасці. Пад прыкрыццём вандроўкі на Марс ён імкнецца стварыць цалкам падкантрольнае яму грамадства, такую сабе тэхнакратычную ўтопію, дзе ён у адным абліччы і бог, і цар, і герой. Толькі высілкаў геній не разлічыў і прайграў права першынства свайго свету — суперкамп’юта- ру. Далей ідзе штамп № 3 — камп’ютар, які выйшаў з-пад улады чалавека і падпарадка- ваў сабе людзей, дыктаваў умовы, кантра- ляваў кожны крок і ў выніку ўзяўся караць смерцю і мілаваць. Фінал — яшчэ адзін штамп: людзі ўзняліся, знішчылі электрон- нага эксплуататара і выбралі смерць (машы- на кантралявала ўсе сістэмы жыццядзейна- сці), а не жыццё паўразумных аўтаматаў. А вось анатацыя да аповесці Марыі Шамякінай «Дуэль на машынным кодзе» (гэта ўжо 2005 год): «Аддаленая будучыня. Азонавы пласт практычна знішчаны. Энергетычныя рэсур- сы планеты вычарпаны. <...> Для вырата- вання цывілізацыі быў абраны шлях змены чалавечай прыроды з дапамогай генных тэхналогій і зрошчвання чалавека з машынай». І там, і там старыя «веласіпеды», на якіх ката- лася некалькі пакаленняў шматлікіх англа- моўных аўтараў. Падобныя «веласіпеды», якія цалкам складаюцца са спісаных за непа- трэбнасцю імпартных дэталяў, найчасцей і прапануюць чытачу аўтары беларускай НФ.

Але дасягненні ў беларускай фантасты- цы ёсць, толькі звычайна да іх не прыкла- даюць адпаведную бірачку. Ды і тыя, хто гэтыя дасягненні стварае, больш вольныя ў выбары сродкаў выяўлення, чым «тытуль- ныя фантасты». Вось Юры Станкевіч — вельмі нават прыкметны беларускі празаік апошняга дваццацігоддзя. Калі для дасле- давання нацыянальнага характару цалкам хапае атрыбутаў рэалістычнай прозы, ён піша раман «Любіць ноч — права пацукоў» (1998). Калі ж трэба змяніць вугал зроку — выходзіць раман «Эрыніі» (2006), суровая непаліткарэктная антыўтопія, у якой апака- ліптычныя карціны будучыні рыфмуюцца з суровымі штодзённымі рэаліямі. Пры гэтым «Эрыніі» перадусім — добрая літаратура, а не пракламацыя накшталт «Мячэці Парыжскай богамаці». Той жа Станкевіч напісаў навукова-фантастычны раман «Пятая цэн- турыя, трыццаць другі катрэн» (2003), а адной з галоўных падзей беларускай прозы 2010 года стаў ягоны твор «П’яўка», дзеянне якога адбываецца ў 2050 годзе.

Людміла Рублеўская напісала містычную аповесць «Дзеці гамункулуса» (2000, пера- кладзена на рускую ў 2001-м), у аповесці «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2007) вяр- тае да жыцця (ці дадумвае сама) міфалогію Мінска, якому ў гэтай парафіі не пашчасціла — у адрозненне ад Пецярбурга і Масквы, і ніхто пакуль не напісаў «Мінскія аповесці». У двух апошніх раманах — «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2008) і «Сутарэнні Ромула» (2010) — Руб- леўская піша пра лёс беларускай інтэліген- цыі, якая трапіла ў мясарубку сталінскіх рэпрэсій, што безупынна доўжыліся на пра- цягу трыццатых гадоў. У адным выпадку нерэалістычныя дэталі апынуліся без патрэ- бы: так паўстаў раман «Сутарэнні Ромула» (зрэшты, у рамане адзін з галоўных герояў — знакаміты (!) беларускі фантаст (!!!), што ўжо само па сабе фантастична). Аднак калі спатрэбілася больш аб’ёмна паказаць трагедыю патрыёта, які марыў пра вольную і незалежную Беларусь, аўтар перанесла яго ў наш час, дзе ён убачыў, што незалежнасць ёсць, а сапраўднай Беларусі — няма. І герой выбраў замест такой рэчаіснасці практычна стопрацэнтную смерць у 1937 годзе, куды і вярнуўся.

Андрэй Федарэнка ў рамане «Рэвізія» (2004; на рускую перакладзены ў 2010-м) гэтак жа выкарыстоўвае прыём з «патраплен- цам»: наш сучаснік, са сваімі ведамі і памяц- цю, пераносіцца ў 1920 год, у выніку раз- вітваецца з думкай штосьці памяняць, некага папярэдзіць і выбірае жыццё простага селяні- на. Зрэшты, фінал адкрыты і, здаецца, трак- таваць можна яго па-рознаму. Павел Місько, аўтар досыць вядомага яшчэ ў СССР рэалі- стычнага рамана «Мора Герадота», у 1987-м напісаў НФ-аповесць для дзяцей «Эрпіды на планеце Зямля», а праз дваццаць гадоў, у 2007-м, выдаў зборнік «Прыгавораны да жыцця», перліна якога — па-маладому злая і задзірлівая сатырычная антыўтопія «Ніль адмірары, або Я выбіраю смерць». Анатоль Казлоў піша раманы «Дзеці ночы — служкі зла» (1999), «Юргон» (2001), «Мінск і воран, Парыж і здань» (2003), Алег Мінкін выдае зборнік сацыяльнай фантастыкі «Праўдзі- вая гісторыя Краіны Хлудаў» (1994). Максім Клімковіч і Уладзімір Сцяпан у суаўтарстве ствараюць вострасюжэтныя раманы «Тэолаг» (2004) і «Цень анёла» (2008), дзе чаго толькі не намяшана — і готыкі з містыкай у тым ліку. Элементы фантастыкі прысутнічаюць у прозе Янкі Сіпакова, Раісы Баравіковай, Віктара Казько...

Такім чынам, запылены сцяг, які дзе- сяцігоддзямі туліўся ў цёмным закутку, раптам апынуўся запатрабаваным і ўзды- маецца ўсё часцей і часцей. Прычын такойцікавасці да паўзабытага кірунку некалькі. Бясспрэчна, што ў кожнага аўтара існуюць свае рэзоны пісаць так, а не інакш. Але штосьці агульнае павінна быць, калі справа датычыць мноства зусім розных людзей, праўда ж? Распаўся Савецкі Саюз, на яго прасторы фантастыка была выпу- шчана з клеткі. Прыйшло пакаленне літара- тараў, якое не жадала пераказваць у тысяча першы раз дазволеныя рэчы. Можна на гэты аспект і пад такім ракурсам зірнуць: усеагульная ўрбанізацыя і прыход у літаратуру гараджан у другім-трэцім пакаленні. Для іх сялянская тэма страціла актуаль- насць, а вайна ўсё далей і далей, таму лагічным стаў пошук новых тэм, і фанта- стыка вельмі да месца. Паветра свабоды таксама ўнясем у пералік. А, напрыклад, Л. Рублеўская бачыць «дзве галоўныя пры- чыны росквіту жанру фантастыкі-фэнтазі на айчыннай глебе: па-першае, агульная тэндэнцыя эскапізму, уцёкаў ад рэальнасці, магчыма, пошук героя, якога рэалістычная сучасная літаратура пакуль не дала. Па- другое, запаўненне жанравай нішы, якая раней штучным чынам трымалася пустой». Цешыць, што мы нарэшце падхопліваем агульнасусветныя тэндэнцыі, засмучае, што жанравая ніша зусім не бясконцая і неўза- баве можа быць перапоўнена. І што тады? Зрэшты, нашто варажыць... Павандруем на машыне часу, названай жыццём, гадоў дзесяць — усё самі ўбачым. Магчыма, які- небудзь скрупулёзны даследчык з будучыні ўнясе ў картку назву беларускага рамана, які выйшаў у дзве тысячы аглядным годзе і з палёгкай выдыхне: УСЁ!




Файлы: PRAGAru.rtf (581 Кб)


211
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх