Максім Жук


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Максім Жук. Навукова-фантастычныя казка ў беларускай літаратуры і масавая культура. 2011
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Максім Жук. Навукова-фантастычныя казка ў беларускай літаратуры і масавая культура. 2011

Статья написана 24 августа 2016 г. 10:55

http://www.movananova.by/zaniatki/komiks-...

https://fantlab.ru/edition70504

Тое, аб чым я збіраюсь пісаць—мае асабістыя разважанні, што не прэтэндуюць на навуковую дакладнасць. Можа быць так, што я не прыняў да ўвагі, нейкія факты, верагодна не ўсё, што мела значэнне я закрануў на гэтых старонках.

Я буду спрабаваць, пісаць аб літаратуры і культуры навогул. Я пакідаю гэтую задачу для тых, хто валодае дастатковымі ведамі, каб ахапіць усе гарызонты культурнай прасторы. Я ж хачу пагаварыць аб адным невялкікм фрагменце, гэтага палатна.

Вядома,што розныя галіны культуры звязаныя паміж сабой. Розныя формы дыскурсу зліваюцца ў адно цэлае, камунікуюць, адныя тксты пранікаюць у іншыя. Важна ва ўсім гэтым хітраспляценні не згубіць важныя часткі.Таму я пачну гутарку трохі здалёк.

Беларуская літаратура, і культура навогул, мае у шматлікіх сваіх праявах несумненныя дасягненні. Яны вызываюць пачуццё шчырага захаплення і гонару за краіну, ва ўсякім разе ў мяне. На жаль сітуацыя складваецца такім чынам, што размова ідзе аб рэчах больш ці менш элітарных.

Тут, калі я пішу аб элітарнасці і массаваці я, не маю на ўвазе, якасць культурнага prōductum (як вельмі часта і вельмі безпадстаўна гэтыя словы разумеюцца) , я маю на ўвазе проста колькасць рэцэпіентаў для якіх такі прадукт прызначаецца. Адсутнасць развітага поля массавага мастацтва і культуры – на смамай справе вялікая праблема.

Мы не павінны забываць, што культура—тое што з'ядноўвывае індывідаў у межах грамадства. У гэтым сэнсе і танны дэтыктыў і мультфільм для дзяцей , маюць такое ж значэнне, як і вершы ,напрыклад, Барадуліна. Не таму, што маюць аднолькавую эстэтычную вагу (разумеем тут слова эстэтыка ў сучасным, а не першапачатковым значэнні ) , а ўтым сэнсе, што яны аднолькава важныя для чалавека, як арентыр у разуменні сваёй ідэнтычнасці і прыналежнасці асобнай галіны чалавечай культуры. Любы амерыканец ведае пра магутных супермэнаў, што на працягу ўжо амаль сотні год з'яўляюцца то ў коміксах, то ў мультфільмах. Гэтыя героі фармуюць прыналежнасць да амерыканскай цывілізацыі , як і галівудскія фільмы, як і камп'ютарныя гульні.

У Беларусі ,на жаль, няма нічога падобнага на гэта. Няма нічога падонага нават, да нікчэмных расійскіх дэтэктываў, хаця аб апошнім, усё ж такі, я не шкадую.

Напрыклад, анімацыйны аддзел на Беларусьфільме фінансуецца ,дастаткова добра ў параўнанні з іншымі студыямі былога СССР. Так ва ўсякім разе сцвярджалі вядомыя мне аніматры. Больш таго гэтае фінансаванне дазваляе працаваць толькі зыходзячы са свайго творчага адчування і не падпарадкавацца той усеагульнай камерцыялізацыі мастацтва, што быццам бы існуе дзе-нідзе. Тым не менш не многім звычайным людзям даводзіццая сустакацца з вынікамі дзейнасці гэтай установы Яны, трэба думаць, з'яўляюцца на анімацыйных фестывалях і верагодна маюць некаторы поспех. Аднак па сваёй сутнасці тыя запыты, якія абслугоўвае беларуская анімацыя вельмі часта знаходзяцца па за межамі цікавасцяў звычйных людзей—і дзяцей і дарослых.

Ёсць, аднак, і такія напрамкі мастацтва, якія проста не знайшлі сабе месца ў культурнай сферы, не ў форме «элітарнай», ні ў форме массавай культуры. Коміксы, напрыклад.

Зараз беларускамоўныя коміксы падобна не існуюць. Мне, як чалавеку, звязанаму са сферай візуальнага, прыкра разумець, што гэтае мастацтва не знайшло свайго развіцця на Беларусі.

У 90-ых гадах усё ж-такі існавала некалькі беларускамоўных коміксаў. Я не маю магчымасці зараз пракаментаваць іх мастацкі узровень, але аб адным з іх я і хачу пагаварыць, дакладней, не аб самім коміксе, а аб казцы сюжэт, якой ён адлюстроўвае. Але пачну я ўсё ж такі з комікса.

Комікс называўся «Дзе жылі Бурсонікі». Другі, падобны на яго, «Планета Мілітар». Абодва з іх уяўлялі сабой навукова-фантастычныя гісторыі, што навогул не дзіўна для коміксаў, асабліва тых, што існуюць у рэчышчы амерыканскай традыцыі.

Больш цікава іншае, «Дзе жылі бурсонікі»--комікс заснаваны на казцы. Аб'екты культуры адлюстроўвываюць уяўленні, якія існуюць у грамадстве і тэмы, якімі такое грамадства жыве. Навуковая фантастыка ў літаратуры перажывала розквіт у пачатку і сярэдзіне 20-га стагоддзя. Калі яна сыйшла з літаратурнай арэны ў канцы таго веку, то працягнула сваё існаванне ў відэа-гульнях і кіно. Тое, што такое існаванне працягнулася і ў казцы, ці дакладней, мела патэнцыял такога працягнення, даволі цікава.

Літаратурныя казкі маюць разнастайныя сюжэты, у тым ліку і сюжэты, заснаваныя на вобразах тэхнагеннага грамадства. Такіх казак даволі шмат: «Гарывада» і ««Вясёлка» чорнага золата» --Анатоля Караленка, як прыклад. Гэтыя казкі не звяртаюцца да навуковай фантастыкі. У большасці яны капіруюць стылістыку казкі фальклорнай, з той толькі розніцай, што прывычныя для апошняй вобразы змяняюцца на вобразы сучасныя.

«Дзе жылі Бурсонікі»-- у гэтых адносінах казка ўнікальная. Я назаву яе навукова фантастычнай казкай па анлогіі з тым, як існуе, напрыклад, клас фальклорнай чароўнай казкі.

Такая назва магчыма не зусім правамерная.

Тым не менш, сама па сабе гэтая з'ява здаецца мне настолькі цікавым праектам, што яму можна без асцярогі прызначыць імя сярод усяго шырокага класа беларускай літаратурнай казкі.

У гэтым эссэ я зврнусь да пяці літаратурных твораў. Першыя чатыры належаць аўтару Уладзіміру Цвяткову: «Вячэрні Воўк» , «Падслуханная размова», «Урок малявання», «Дзе жылі Бурсонікі», пятае-- «Кіб загаварыў апоўначы» належыць пяру Уладзіміра Шыціка.

Першыя чатыры ўвайшлі ў зборнік казак "Птушка шчасця" 1 , апошняе было надрукавана ў зборніку вершаў і казак «Вяснянка» 2

Можна пабачыць, што сярод беларускай літаратурнай казкі зусім не шмат прыкладаў таго аб чым я буду гаварыць. Чатыры з пяці, названых, прыкладаў належаць аднаму аўтару. Таму, напэўна, можна сказаць, што навукова-фантастычная казка не існуе, як клас рэальна, а з'яўляецца віртуальным вобразам. Названыя мной творы, гэта правобраз таго, што магло б існаваць у літаратуры, але не існуе.

Чаму казачнік не звяртаецца да навуцкова-фантастычныз вобразаў? Вобразы з навуковай фанатстыкі увайшлі ў нашае жыццё—усе ведаюць, што такое робат ці іншапланецянін, гэтак жа добра, як ведаюць, хто такі чарадзей. Ні таго, ні іншага не існуе. Верагодна, калі б зорка навуковай фантастыкі не закацілась, мы б мелі значна больш прыкладаў, аб якіх можна было б разважаць.

Пачнем з казкі пра «Бурсонікаў». Бурсонікі—іншапланецяне, наіўныя і падобныя на дзяцей, толькі магчымасці іх не абмежаваныя. У гісторыі яны спрабуюць выступаць у ролі «цудоўнага дапаможніка» (выкарыстаем тэрмін з тэорыі чароўнай казкі), але роля гэтая ім не ўдаецца, на чым і пабудавана фабула гісторыі. Канешне, дыдактычная сутнасць твора простая. Яна асуджае нецерпялівага і гарачага маладога касманаўта, раіць быць разважлівым і церпялівым, каб пазбегнуць непапраўных наступстваў. У гэтых адносінах казка адпавядае ўсім крытэрам казкі, як літаратурнай так і фальклорнай.

Больш важна тое, што гісторыя гэтая з'яўляецца казкай ў казцы. Па сюжэту расповяд вядзецца,ад асобы былога касманаўта. Ён расказвае дзецям фантастычную гісторыю, якую выдае за свае прыгоды. Сам яго расповяд пачынаецца з традыцыйнай для фальклорнай казкі пачатковай фразы.

Абодва гэтыя моманты, падаюцца мне цікавымі. Чаму аўтар выкарыстоўвае такую форму? Можна думаць, што гэта ідэя была прызваная адначасова аб'яднаць казку фальклорную, народную і навукова-фнтастычную літаратуру—стварыць такі складаны трыплет. Сапраўды, аўтар мог бы проста расказаць гісторыю пра бурсонікаў, але ў гэтым выпадку мы б пэўна не былі ўпэўненыя, казка гэта, ці скажам навукова-фанатастычная апавяданне. Фальклорны пачатак, тут не дапамог бы –наадварот ён бы выклікаў толькі здзіўленне чытача, бо парушаў бы цэльнасць гісторыі. Ён бы быў успрыняты, як наіўны кіч. Наадварот, форма казкі ў казцы поўнасцю апраўдвае яго-- мы не сумняваемся, што былы касманаўт расказвае казку, ніхто са слухачоў не супроць менавіта такой формы расповяду. Больш таго, мы адчуваем, што для хронатопа дзе адбываюцца падзеі, такая форма з'яўляецца натуральнай. Фактычна, гаворка ідзе пра месца, дзе навукова-фанатстычныя казкі існуюць, як класс і нават у фальклорнай, а не літаратурнай форме.

Адно са складаных месцаў у гісторыі, расказанай касманаўтам, гэта надпіс пакінуты бурсонікамі на абшыўцы яго зоркалёта: «Ён быў упэўнены, што яго план прадуманы да дробязяў».

Калі яшчэ ў дзяцінстве, я чытаў гэтую гісторыю, апошнія фраза заўсёды выклікала ў мяне непаразуменне. Нават і цяпер, калі я прачытваю казку пра бурсонікаў, тыя словы падаюцца мне чужым элементам у структуры твора. Але што яны павінны абазначаць? Фраза гэтая, падобна на фрагмент з зусім не дзіцячага твора, нават не сама па сабе, а таму, што не мае яснага тлумачэння ў канве гісторыі. Сэнс іх незразумелы—невядома, каму яны прызначаліся (галоўны герой не каментуе іх змест), ні аб кім ідзе гаворка, ні што яны абазначаюць.

Магчыма, хаця гэта толькі маё меркаванне, аўтар наўмысна ставіць іх для таго, каб прыцгнуць увагу дарослага чытача да абазначанай ім ужо праблемы сувязі навуковай фантастыкі і літаратуры--гэтыя словы, як і фальклорны пачатак, у цэлым не адпавядаюць гісторыі, але прымушаюць нас сур'зна падумаць аб тых сувязях, якія узнікаюць між рознымі часткамі літаратуры. Напрыклад, якія літаратурныя знаходкі можна выкарыстаць у казачным сюжэце і наадврот, як казачныя матывы можна суаднесці з больш складаным сюжэтам.

Такім чынам гісторыя пра бурсонікаў, мадэль таго, як можа выглядаць навуковая-фантастыка, калі яна прызначана для маленькіх дзяцей, але галоўнае—гэта спроба даследваць літаратурнымі, а не навуковымі сродкамі межы і магчымасці казачнай літаратуры.

З трох іншых гісторый, у найбольай ступені казку нагадвае толькі «Урок малявання». Гэтая гісторыя не з'яўляецца навуковай фантастыкай сама па сабе. Гісторыя распавядаецца ад асобы настаўніка, што вядзе ўрок малявання і, праяўлючы шмат вынаходлівасці і фантазіі, каментуе творы дзяцей. За выключэннем шматлікіх тэрмінаў (чорныя дзірка, чыровны гігант, гуманойд і інш.) і імён дзяцей, што нагадваюць імёны герояў савецкай фантастычнай літаратуры ніякіх прычын адносіць гэтую гісторыю да навуковай фантастыкі ў нас няма.

Цікава яна аднак менавіта названым выкарыстаннем тэрмінаў. Фактычна казка выкідвае на чытача ніяк не звязаны набор вобразаў з фізікі і астраноміі . У казцы пра бурсонікаў ёсць той жа момант, калі адзін з дзяцей пытае, ці ёсць у сонечнай сістэмы бурсонікаў экліптыка, чым вызывае смех аднагодак. Можна адзначыць, што навт сярод дарослых чытачоў не ўсе лічаць веданне сэнсу гэтага слова для сябе абавязковым.

Я думаю, тут важна адзначыць, тое, што аўтар лічыць, такую тэрміналогію, як патрэбную для ведання і разумення, інакш ніякага абаснавання для змяшчэння яе на старонках твору няма.

У канцы 19 стагоддзя можна было б падумаць, што навуковае бачанне сусвету будзе пашырацца зганяючы з п'едэсталу містычныя і магічныя цуды, як немагчымыя і наіўныя ўяўленні больш прымітыўных, у параўнанні з тэхнічна развітым грамадствам.

Практыка паказвала іншае. У пачатку 21 стагоддзя ў культуры массвай перажывае розквіт фэнтазі. Людзі захапляюцца немагчымі чарадзеямі і страшыдламі, адкінуўшы патэнцыяльна магчымых геніяльных вучоных і монстраў з іншых планет. Як гэта ні парадаксальна, але чароўныя парталы маюць зара большую вагу ў культуры, чым ,скажам, чорныя дзіркі . Пры гэты першыя не існуюць а другія так.

Гэта яшчэ раз паццвярджае, што навукова-фантастычная казка атрымала паразу, яшчэ раней, чым узнікла.

«Падслуханная размова» , «Вячэрні воўк» і «Кіб загаварыў апоўначы», --былі выбраныя мной, як казкі ў першую, чаргу, дзякуючы таму, што ім пашчаслівілася трапіць у гэтыя зборнікі. Такую прычыну не будзем лічыць наіўнай. Не так ужо лёгка, сказаць што перад намі фантастычнае апавяданне, ці навукова-фантастычная казка ўлічваючы, што мы можам і не мець падыходу і крытэру, для вызначэння апошняй.

Адзначу толькі, што ў адрозненні ад «Бурсонікаў» і «Урока малявання», яны не даюць нам магчымасці западозрыць у сабе нейкі новы від літаратуры—навукова-фантастычную казку. Праўда, калі мы ўжо знаёмы з першымі названымі творамі, нам і не трэба даваць новых указанняў. Мы цвёрда ўжо ведаем, што такая казка існуе. Разбіраць іх сюжэты па гэтай прычыне не мае асаблівага сэнсу.

Навукова-фантастычнай казка не магла развіцца, проста таму што яе аснова фантастыка пацярпела поўную паразку ва ўсім свеце. Яшчэ горш у Беларусі ўсяго некалькі пісьменнікаў, што прысвяцілі сябе гэта галіне. Адзін з іх Уладзімір Шыцік аўтар гісторыі «Кіб загаварыў Апоўначы».

Мне засталося сказаць няшмат. Казка пра Бурсонікаў, што была трансфармавана ў выгляд комікса была адной са спробаў зварухнуцца ў накірунку стварэння беларускай массавай культуры. Як мы ўсе ведаем, магчымасці пазітыўнага імкнення ў гэты бок, таксама пацрпелі фіяска. Але гэтая праблема не звязаная з пытаннямі культуры.

1. "Птушка шчасця". Мінск "Юнацтва" 1991

2. Вяснянка. Апавяданні, вершы, казкі. Мінск "Юнацтва" 1999. Укладальнік М. М. Зарэмба . Апошняе з'яўляецца скарочаным перавыданнем «Кіб загаварыў апоўначы» прысутнічае ў абодвух версіях.

http://news.arche.by/by/page/works/natatk...

*******

Что у нас там в Беларуси?

В 1991-м начался белорусский бум комиксов, рассказывающих, как правило, о покорении космоса, зомби и упырях. Выходили как полноцветные издания, так и черно-белые, которые можно было раскрашивать. Среди первых вышла книжка «Грозовые облака» от издательства «Юнацтва» (получилось что-то вроде нуара). Автор не указан, художник Р. Н. Скляр.

В то же время был издан и философский комикс «Дзуррай!» по мотивам рассказа Сергея Булыги «Скороход». Тираж был большим – 100 тысяч копий, внушительная цифра для подобного комикса.

«Где-то в далеком космосе росла планета-дерево. Там обитали: грызуны – очень дикое, вредное племя; цивилизованный, воинственный и благородный народ – ползуны; и коварные, таинственные летуны» («Дзуррай!)

Ещё одно издание из раздела «фантастика» – комикс «Планета Гея» от минского издательства «Эрдиан». Над комиксом работали Владимир Цветков и Александр Коршакевич (в этом же составе они создали ещё и не один комикс).

https://fantlab.ru/edition70502

В 1992-м вышел первый белорусскоязычный сборник комиксов «Дзе жылі Бурсонікі» (помимо одноименного рассказа в картинках, был ещё один – «Планета Мілітар», оба раскрывали тему космической фантастики, тираж 200 тысяч шт.).

Комиксы печатались в газетах и журналах, так, серию мини-комиксов в журнале «Бярозка» самолично рисовал Лявон Вольский.

http://redportcomics.com/otechestvennue-r...

*******

Комікс тут.

Калі казаць пра распаўсюджванне коміксаў на абсягах

СССР, адразу ж варта згадаць часопісы «Весёлые картин-

ки»,«Крокодил» і нават «Наука и жизнь». У 1960-я гады ге-

роямі першых коміксаў сталіся Пеця Рыжык, Міка і Мука,

сабачка Піфа і кот Геркулес (па матывах апошняга быў зня-

ты мультфільм). З’явіўся і савецкі супергерой — маёр Про-

нін (коміксы, мультфільмы і фільмы ствараліся на аснове

апавяданняў Льва Авалава). У выглядзе коміксаў можна

знайсці вядомы мультфільм «Таямніца трэцяй планеты»

(паводле Кіра Булычова) і гісторыі пра ката Леапольда.

Пачынальнікам беларускага комікса можна лічыць Ада-

ма Глобуса з яго «Дзікім паляваннем і каралём Стахам» ды

«Дамавікамеронам», а таксама папулярнымі коміксамі,

друкаванымі ў часопісе «Бярозка», — пра Перуна, Вяле-

са і Цмока. «Дзікае паляванне» па стылістыцы нагадвае

малюнкі з «Аповесці мінулых часоў», хоць Глобус зболь-

шага стараўся перадаць уласнабеларускі каларыт. У кнізе

змешчана таксама гісторыя (пашыраны варыянт, так бы

мовіць), паводле якой намаляваны комікс, але не ведаю-

чы поўнага тэксту, зразумець, што да чаго, вельмі цяжка.

Гэтыя коміксы створаны на аснове міфалогіі і класічнай

літаратуры, у той час як у заходняй практыцы сітуацыя

зваротная — часта, хоць і не заўсёды, коміксы робяцца

асновай для стварэння кіно, мультфільмаў і г. д. Варта ска-

заць, што беларускіх самастойных коміксаў «з нуля» пра-

ктычна няма.

Міфалагічную лінію працягваюць коміксы «Пра Анд-

рэйку Добрыка і чорціка Дуроніка» (мастак Ігар Ліпскі, аўтар

Ўладзімір Ліпскі.).

На аснове навуковай фантастыкі зробленыя коміксы «Дзе

жылi бурсонiкi» і «Планета Мілітар» (Уладзімір Цвяткоў,

Аляксандр Каршакевіч). «Дзе жылі бурсонікі» — комікс у

самым звыклым разуменні. Прынамсі, тут маюцца ўсе эле-

менты для цэласнага ўспрымання: тэкст плюс малюнак,

словы аўтара, простая мова, гукаперайманні для абазна-

чэння знешніх раздражняльнікаў, асобна вылучаныя дум-

кі. Галоўная гісторыя расказваецца ў класе касмічнай на-

вігацыі дзядулем аднаго з вучняў, Лявонам Рыгоравічам.

Дзядуля, які прылятае на незнаёмую планету, разбіваецца

на караблі. Герой сустракае разумных мясцовых жыхароў,

якія, з яго слоў, усё ўмеюць, бо яны бурсонікі. Гісторыя

расказаная як казка, але слухачы добра разумеюць, што

гэта рэальнае здарэнне. «Дзе жылі бурсонікі» — перадусім

выданне для дзяцей. Тут няма экшна і «дарослых» падзей

(боек, гвалту, крыві, выбухаў і г. д.).

Гэтак было напачатку. А што з беларускай комікс-

культурай адбываецца цяпер? Існуе партал comicsby.by, дзе

змешчаны перакладныя класічныя амерыканскія комік- сы —

з Бэтмэнам, Чалавекам-павуком і іншымі сусветна

вядомымі героямі. Гэты праект належыць гамяльчаніну

Сяргею Козыраву. Своеасаблівым адгалінаваннем класіч-

нага комікса ў Беларусі (ды і не толькі) з’яўляецца распаў-

сюджаная сёння мем-культура, дэматыватары і г. д. Скла-

дана разабрацца, хто тут і што пачынае, хто аўтар многіх

інтэрнэт-опусаў, бо з’ява гэтая нарадзілася і актыўна

развіваецца ў сацыяльных сетках. Цяпер кожны можа

стварыць свой комікс пры дапамозе праграм-генератараў.

Але ёсць коміксы, якія заслугоўваюць асаблівай увагі.

Адзін з іх — кніга «Муха ціп-топ» пра моладзь і для мо-

ладзі: гісторыі з жыцця сучасных гімназістаў, праблемы з

настаўнікамі і бацькамі, першыя каханні і расчараванні.

Асновай для яе сталі тэксты і малюнкі маладых аўтарак

Олі Каліны і Наталькі Кандрацюк-Свярубскай; гэтыя ма-

тэрыялы былі выдадзеныя ў тыднёвіку беларусаў Поль-

шчы «Ніва».

Яшчэ адзін цікавы праект — кніга коміксаў «Пра Кас-

туся», створаная паводле п’есы Уладзіміра Караткевіча

«Кастусь Каліноўскі». Натуральна, коміксы прысвечаны

падзеям 1863 — 1864 гадоў. Праект курыраваў Анатоль

Івашчанка, а ў якасці арганізатара мастацкай часткі быў

запрошаны Уладзімір Дрындрожык — мастак, дызайнер,

паэт, музыка, які раней, дарэчы, коміксы не ствараў.

У альманаху «Беларус» (Нью-Ёрк, 2011 г.) змешчаны ка-

роткія коміксы «Арол ці рэшка», «Пагоня на Грунвальд»

і «Павуцінне» (аўтары Віталь Воранаў, Уладзімір Блуднік).

Яшчэ адзін цікавы эксперымент — зборнік В.  Быкава

«Пасляжыццё», стылізаваны пад комікс (мастачка Ганна

Крук).

Таксама можна адзначыць інтэрнэт-рэсурсы, створа-

ныя для дзетак, дзе змешчаны міні-коміксы для вывучэн-

ня беларускай мовы (напрыклад, матэрыялы Глеба Лаба-

дзенкі, якія хутка заваявалі вялікую папулярнасць і нават

былі выдадзеныя ў папяровым варыянце). Мноства міні-

коміксаў можна знайсці ў дзіцячым часопісе «Вясёлка».

Адметна, што ўсе гэтыя коміксы вельмі адрозныя — па

форме, мастацкім стылі, — бо створаныя яны не па пэў-

ным шаблоне, як адбываецца ў заходняй культуры. У бе-

ларускай практыцы агульнага стандарту ўвогуле няма,

прынамсі, пакуль.

Напэўна, нікому ўжо не трэба даказваць, што сёння ко-

мікс — не проста малюнкі з подпісамі. І заходнія, і япон-

скія коміксы ствараюцца па пэўных законах, згодна з якімі

кожная дэталь мае сваё значэнне. І толькі ведаючы гэтыя

законы, можна цалкам зразумець і даць належную ацэн-

ку пэўнаму твору ў гэтым жанры. Некаторыя рысы ка-

нона назіраюцца ў беларускіх коміксах Віталя Воранава і

Уладзіміра Блудніка (спецыяльныя «воблачкі» для думак,

уяўленняў, дыялогаў і г. д.). Коміксы ж Глобуса і Дрындро-

жыка падаюцца цалкам самабытнымі: малёўка і прын-

цыпы кампазіцыі не адпавядаюць існуючым правілам.

Адметна і тое, што большасць нашых коміксаў створаная

на гістарычную тэматыку. Відаць, таму гэты жанр і стаў

заваёўваць папулярнасць у Беларусі, што моладзь пачынае

асэнсоўваць гісторыю на іншым узроўні, а таксама таму,

што яна мае патрэбу ў сваіх супергероях.

Магчыма, жанр займее яшчэ большую папулярнасць

тады, калі чытацкая аўдыторыя злянуецца да такой ступе-

ні, што прасцей будзе прачытаць пару радкоў і паглядзець

малюнкі, чым гартаць раман на 600 старонак. Альбо —

калі выявы ў коміксе дасягнуць узроўню, умоўна кажучы,

«вышэйшага мастацтва» і будуць прыносіць чытачу эстэ-

тычную асалоду ад сузірання. Але і цяпер можна сказаць

упэўнена: беларускі комікс не толькі мае права на існаван-

не, ён ужо існуе.

Янка ЯСЮК,

Марына ВАРАБЕЙ,

Алесь ЯФІМАЎ

ЛіМ, №19, 16.05.14

***

В 1991 году начинается белорусский бум комиксов. Тематика – как правило, освоение космоса или появление различных упырей и нетопырей на Земле. Выходят как полноцветные издания, так и черно-белые, которые впридачу можно было самому раскрашивать. Среди первых вышла книжка "Грозовые облака", выпущенная неким малым предприятием "Ика" из Молодечно в издательстве "Юнацтва" тиражом в 30 тысяч экземпляров. Но этот комикс нельзя считать "раскраской": черного цвета намного больше, чем белого, – этакий комикс-нуар получился.

В созвездии Золотой Рыбы находится планета Ла-Шри, на которой потомки переселенцев с Земли – Собратья – враждуют с племенем под названием Легион Тукана. "Из главной рубки имперского андроида Командор наблюдал за приближением к Ла-Шри. Начало похода было удачным". Под андроидом в книге имеется в виду небольшой космолет.

А вот философский комикс "Дзуррай!" по рассказу Сергея Булыги "Скороход" – вполне себе удобен для раскрашивания. Комикс выпустили Анимационный белорусский центр и Межиздательский фотоцентр Государственного комитета Белорусской ССР по печати в августе 1991-го тиражом в 100 тысяч экземпляров. Обещалось, что в 92-м на экраны выйдет и одноименный мультфильм, но он так и не появился. "Где-то в далеком космосе росла планета-дерево. Там обитали: грызуны – очень дикое, вредное племя; цивилизованный, воинственный и благородный народ – ползуны; и коварные, таинственные летуны".

В том же году выходит комикс "Планета Гэя" от издательства "Эридан", которое также выпускало фантастику и детективы. Тираж – 200 тысяч, авторы – Владимир Цветков и Александр Коршакевич. Этот творческий дуэт создал немало комиксов – как самостоятельных, так и в виде "сериала с продолжением" в детской газете "Зорька". "Планета Гэя" – это сборник комиксов, объединенных вокруг одного героя – Артура Гора. Он носится туда-сюда по космосу и вступает в бой с различными пришельцами, шестиглазыми монстрами и прочими склизкими существами со щупальцами. Часть рассказов из этого сборника также была опубликована на белорусском языке в журнале "Бярозка".

В книгах комиксов начинает появляться реклама. В "Планете Гэя", например, есть такой текстовый модуль: "Творческая Ассоциация Карикатуристов "ТАК" предоставит Вам для печати оригинальные сборники карикатур и сериалы комиксов, ранее непубликованные и исполненные на высоком профессиональном уровне. Помните: издателей много, а Ассоциация "ТАК" – одна!". А в комиксе "Посланцы" реклама оригинально вписана в визуальный ряд: герои книги рекламируют холодильники.

В 1992-м выходит, пожалуй, первый белорусскоязычный сборник комиксов: "Дзе жылі Бурсонікі"; в книге, помимо одноименного рассказа в картинках, был еще один – "Планета Мілітар". Авторы – все те же Цветков и Коршакевич плюс Константин Гордеев. И снова хорошо прорисованные персонажи осваивают хорошо прорисованные космические дали — и все это тиражом в 200 тысяч штук.

https://incopolis.livejournal.com/263048....

— Самыми популярными в моем детстве были рисованные истории из детского журнала «Мурзилка», — вспоминает Дмитрий Бриштен, — Считаю их протокомиксами советского периода. Бум комиксов пришелся на начало 90-х, когда в популярных молодежных журналах типа «Пионер», «Крыніца» и других начали массово появляться рисованные истории. Помню, где-то в 1990 году я купил журнал «Бярозка», и там был комикс «Горад мутантаў». Тогда я попросил маму выписывать мне «Бярозку», наивно полагая, что каждый месяц я буду довольствоваться новым комиксом. Надежды оправдались лишь отчасти.

Комикс из 5-го номера журнала «Бярозка» за 1990 год. Как и многие другие истории в картинках в «Бярозке», его придумал и нарисовал Лявон Вольский

— Были на рынке, конечно, и комиксы на белорусском языке. Правда, лично я их читал почти исключительно в журнале «Бярозка», не считая всем известных «Дзе жылі бурсонікі?» и «Планеты Мілітар». Нельзя сказать, что комиксы на белорусском были в почете — или, наоборот, что не были. Просто дело в том, что тогда в комиксах мы ценили в первую очередь художественную составляющую, затем — сюжет, а уж язык роли почти не играл.

— Под впечатлением от одного из своих первых комиксов «Горад мутантаў» я часто перерисовывал модель тамошнего бластера — лазерного пистолета. Летом, будучи в гостях у бабушки на Украине, я поведал брату Ване, что было бы неплохо смастерить похожий пистолет. Нам тогда было лет по семь-восемь. Ваня поддержал меня и сказал, что у него есть идея. Вытащив из маминой шкатулки перстень с красным камнем, он заявил мне, что это рубин. Через него нужно пропустить пучок света — и тогда луч сфокусируется и пробьет все, что хочешь. Только вот нужен очень сильный источник света. Брат мой в детстве зачитывался энциклопедическими справочниками из дедовой коллекции, и я ему всецело доверял. Поэтому первым этапом к созданию боевого лазерного бластера из комикса стало изучение рисованных макетов.

Изображения бластеров в белорусских комиксах «Горад мутантаў» и «На далёкай Гупце» из журнала «Бярозка»; художник — Александр Коршакевич





570
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх