У Караткевіч у


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > У. Караткевіч у Віцебску
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

У. Караткевіч у Віцебску

Статья написана 13 октября 2018 г. 19:32

Д. Сімановіч Ліст з маладосці

Дзённікавыя запісы з кнігі «Віцебскі вакзал,

або Вячэрнія прагулкі праз гады»

Красавік 1958 года

Быў у Віцебску адразу на двух вялікіх мерапрыемствах. Нарада настаўнікаў вобласці і сход работнікаў мастацтва. Мяне выклікалі з Крынак. А з Оршы прыехаў Уладзімір Караткевіч. Яго імя мне ужо вядома. Друкуецца. Выкладае ў аршанскай школе, як і я ў Крынкаўскай, рускую мову і літаратуру. Закончыў Кіеўскі універсітэт. А піша па-беларуску... Якое суцвецце моўнае!.. Здаецца, мы прыйшліся па душы: ён — мне, я — яму...

Пазнаёміліся — і ўжо не маглі спыніцца, вялі бясконцыя размовы пра жыццё, літаратуру, гісторыю і, вядома ж, пра сябе... А колькі вершаў прачыталі два настаўнікі: сельскі — я і гарадскі — ён.

иллюстративное фото

Паабедалі ў рэстаране «Аўрора», выпілі белага віна, многа жартавалі, смяяліся. А потым яшчэ абодва, нейкія вясновыя і ззяючыя,

пайшлі на спатканне да маёй сяброўкі, разам чакалі яе і ўтраіх пагу- лялі па Віцебску.

иллюстративное фото

Быў цёплы вясновы вечар. I на душы было таксама цёпла ад су- стрэчы, размоў і чакання нечага вялікага і светлага, што чакала — не магло не чакаць! — кожнага з нас.

Сустрэчныя гараджане звярталі ўвагу на субяседнікаў, якія гучна гаварылі і размахвалі рукамі, на рытмічныя рыфмаваныя іх размовы. А мы не заўважалі нічога. Толькі спадарожніца наша часам упрошвала: «Цішэй, хлопцы, мы не адны на вуліцы...»

Уладзімір чытаў сваіх «Калумбаў». Я — «Верш пра мастака Левітана». Потым іншыя вершы — свае і чужыя.

Апрануты Уладзімір быў проста, як і я. А яму асаблівы каларыт нада¬вала тое, што шыя была абкручана чамусьці беласнежным бінтам.

Позна ўвечары мы прыйшлі на вакзал да цягніка на Оршу, разві- таліся і дамовіліся пісаць лісты, а для пачатку перапісаць і даслаць яшчэ неапублікаваныя свае вершы...

Май 1971 года

Калі я рыхтаваў тэлеперадачу пра вёску Глыбачку, у сваей ушацкай хаце быў Барадулін. I ўсю майскую ноч, ноч смерці яго мамы Кулі- ны, я правёў з Рыгорам... А раніцай на пахаванне прыехала з Мін- ска цэлая пісьменніцкая брыгада. I быў у ёй адзін з лепшых сяброў Рыгора — Караткевіч... 3 ім разам неслі мы дашак дамавіны некалькі кіламетраў праз Ушачы... А на могілках Уладзімір сказаў сваё сяброўскае памінальнае слова, звяртаючыся да Рыгора і да ўсіх нас. Ён гаварыў пра тое, што ўсе мы губляем сваіх маці рана ці позна, але іх вочы з веч- насці сочаць заўсёды за нашымі лёсамі на зямных шляхах, і таму мы жывём пад іх вечнымі поглядамі...

Гэта былі сумныя гадзіны развітання, але ўсе мы стаялі побач з Рыгорам. I, можа, самае галоўнае: побач быў лепшы сябра Барадуліна Валодзя Караткевіч...

1 ліпеня 1972 года

Ужо вырашана, што праз два гады будзем святкаваць 1000-годцзе Віцебска. I вось я прапаную стварыць у горадзе літаратурны музей. А сёння па запрашэнні гаркома ў горад прыехала вялікая трупа вядомых землякоў-творцаў: можа, да свята што-небудзь зробяць, напішуць...

Сустракаў і размаўляў з імі на вуліцах, над ранішняй Дзвіной, а по- тым прывёў на тэлестудыю цэлую брыгаду, у якой былі Заір Азгур, Іван Дзяржынскі, Марк Фрадкін, Андрэй Бембель, Пятрусь Броўка, Уладзімір Караткевіч, Генадзь Бураўкін, Еўдакія Лось, Аркадзь Маўзон. I ўсе яны выступалі, расказвалі віцяблянам у перадачы з экрана пра свае новыя творы і задумкі...

Марк Фрадкін абяцаў песню пра Віцебск. А Караткевіч — п’есу на гістарычную тэму, можа, будзе называцца «Набат», ці «Набатныя званы Віцебска», ці «Набат над Дзвіной»...

Калі плылі на цеплаходзіку па Дзвіне, спявалі песні, і ўсе, нават Фрадкін, былі проста ўражаны, слухаючы, як цудоўна зацягваў стара- даўнія мелодыі Караткевіч...

А вечарам на вялікім банкеце ў парку «Мазурына» я сядзеў побач з Уладзімірам. I калі Фрадкін сказаў, што збіраецца напісаць песню пра Віцебск на мае вершы, Караткевіч не вытрымаў і голасна на ўвесь парк закрычаў: «У-у-у! Давід! Песняпевец!.. Прачытай «Левітана»!..»

Нічога я, зразумела, не чытаў, а Караткевіч падняўся, і мы ўтрох — ён, Фрадкін і я — чокнуліся, абняліся і выпілі за старажытны Віцебск...

иллюстративное фото эстрадной сцены в парке «Мазурино» (А. Шульман, В. Попкович, Н. Гвоздиков, Д. Симанович... — фото из архива В. Попковича)

29 жніўня 1974 года

Віцебск святкуе 1000-годдзе... У тэатры — прэм’ера «Званы Віцебска». I пад шумныя авацыі віцяблян і гасцей горада ўсхвалявана і неяк сарамліва, але з пачуццём уласнай годнасці, як мне здаецца з залы, раскланьваецца на сцэне аўтар — Уладзімір Караткевіч.

31 жніўня 1974 года

Свята. Ускладанне кветак. Мітынг і шэсце ад плошчы Леніна да плошчы Перамогі.

Ішоў у калоне побач з Караткевічам, а Валодзя трымаў за руку сваю Валянціну. 3 імі — пра спектакль, пра рэжысуру маладога Валерыя Мазынскага, пра артыстаў (Ф. Шмакава, У. Куляшова, I. Матусевіча, Т. Кокштыса, П. Ламана, А. Лабанка, Л. Пісараву, В. Петрачкову), пра факгаграфію і мастацкае асэнсаванне гісторыі, пра вымаўленне акцёраў (часта — не беларускае)...

70-ыя гады мінулага стагоддзя, Віцебскае літ. аб’яднанне на абласной студыі тэлебачання: Д. Сімановіч, Марат Ягораў (Мінск, Фонд міру), Ул. Немізанскі, Ю. Доктараў, П. Ламан (акцёр тэатра імя Якуба Коласа). Ул. Папковіч (здаецца, чытае вершы) — фото из архива В. Попковича

Разам з Уладзімірам і Валянцінай — кампліменты Марку Фрадкіну: учора прагучала яго новая песня, прысвечаная Віцебску. Караткевіч: «Няхай бы яна спявалася і па-беларуску... Я перакладу, але дапішу хоць адзін слупок...»

Яшчэ з ім: «віцябляне» ці «віцябчане». Учора ў дакладзе П. М. Машэрава яго памочнікі «падсунулі»: «віцябчане»... Уладзімір рашуча: в і ц ь- б і ч ы...

1 верасня 1974 года

3 Караткевічам — вячэрнія агні, сузор’е Віцебска.

Лістапад 1977 года

Нарэшце выдадзена кніга Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі». Тры гады назад на свяце ў Віцебску ён сказаў мне, што абавязкова пра гэта напіша. I вось у кнізе цудоўная глава — эсэ «Віцебск — горад майстроў». I няхай хоць фрагменцікі з яе будуць у маім дзённіку, у маім «Віцебскім вакзале»:

«Мне давялося пабываць на свяце тысячагоддзя. I рэдка мне яшчэ даводзілася бачыць падобную феерыю...

Свята мастацтва, свята агню, песні, выдумкі, таленту, свята майстроў, бо Віцебск — месца майстроў. Я ганаруся, што ў маёй «Кнізе працоўнага

ўкладу» таксама занесена пару слоў аб працы на карысць горада і ты- сячагоддзя...

Ён устаў з попелу, як уся Беларусь...

Віцебск — гэта цяпер цалкам новы горад. Старых будынкаў заста- лося мала: некалькі палацаў, ратуша XVII стагодцзя (цяпер у ёй добры гісторыка-краязнаўчы і мастацкі музей з багатай калекцыяй беларуска- га, рускага, заходняга і мясцовага, віцебскага жывапісу).

Віцебск — горад старых мастацкіх традыцый. Працавалі тут, у пры- ватнасці, Ю. Пэн, М. Дабужынскі, славуты К. Малевіч, не менш славуты цяпер М. Шагал і некалькі год — I. Я. Рэпін, маёнтак якога, Здраўнёва, быў непадалёку ад Віцебска...»

Снежань 1978 года

Быў у тэатры. Коласаўцы паставілі «Кастуся Каліноўскага»... Ужо можна гаварыць пра тэатр Караткевіча. 3 Уладзімірам — ён прыехаў на прэм’еру — пра ўсё гэта... Ён: «Ты пераболыпваеш... Тэатра такога яшчэ няма... Але ён будзе!..»

Уладзімір Караткевіч--быў, ёсць, буду!: успаміны, інтэрв'ю, эсэ

ЖЗЛБ--жыццё знакамітых людзей Беларусі

Мн., Мастацкая літаратура, 2005

*******

1971

Ліпень, 22 — 31(?)

У складзе экспедыцыі «Збору помнікаў гісторыі і культуры

Беларусі» Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору

АН БССР даследаваў Бешанковіцкі, Чашніцкі і Лепельскі раёны

411

Віцебскай вобласці. (Запісная кніжка; Ліст да М.Абала ад 11

лістап.)

1972

У складзе экспедыцыі «Збору помнікаў гісторыі і культуры

Беларусі» Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору

АН БССР даследаваў Лепельскі, Башанковіцкі і Шумілінскі

раёны Віцебскай вобласці. (Запісная кніжка.)

1974

Люты, 1 — сакавік, 3

Быў у Ялце на семінары драматургаў, дзе абмяркоўвалася і

была ўхвалена яго п'еса «Званы Віцебска». (Запісная кніжка;

Лісты да Г. і Ё.Брындзовых ад 26 студз. і 26 лют. і Лісты да

М.Абала ад 28 студз. і 7 сак.) Там здымаў праўкі ў рускім

перакладзе рамана «Каласы пад сярпом тваім» і адправіў

перакладчыцы В.Шчадрыной, закончыў эсэ пра Віцебск «1000

гадоў табе»

415

Жнівень

У час. «Маладосць», № 8 да тысячагоддзя Віцебска

надрукавана эсэ «Тысячу стагоддзяў табе!».

Жнівень, 29

У Віцебскім тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм'ера

п'есы «Званы Віцебска» (рэж. В.Мазынскі), прымеркаваная да

1000-годдзя Віцебска. (Віцебскі рабочы, 31 жн.) У.Караткевіч

быў на прэм'еры спектакля і з'явіўся ганаровым госцем на

ўрачыстасцях у Віцебску. (В.Мазынскі. Я табе напісаў «Барыса

Гадунова»… // Літ. і мастацтва, 1987, 4 верас.; Ліст да Г. і

Ё.Брындзовых ад 6 кастр. 1975.)

1977

У час. «Тэатральны Мінск», № 2 надрукавана нататка пра

Віцебскі тэатр імя Якуба Коласа «Коласаўцы».

1978

Снежань

Віцебскі тэатр імя Якуба Коласа паставіў п'есу «Кастусь

Каліноўскі». (Рэж. В.Мазынскі.) (Паводле праграмы гэтай п'есы.)

1980

Чэрвень, 29

Быў у Віцебску на Дні паэзіі. (Запісная кніжка.)

1982

Чэрвень

Ездзіў з жонкай у Сімферопаль, каб пазнаёміць трупу

Віцебскага тэатра імя Якуба Коласа, які знаходзіўся там на

гастролях, з п'есай «Маці ўрагану». У гэты час абакралі іх

кватэру. (А.Мальдзіс. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча;

429

В.Мазынскі. Я табе напісаў «Барыса Гадунова»…) (Літ. і

мастацтва, 1987, 4 верас.)

Лістапад, 28

У Доме літаратара адбыўся вечар, прысвечаны 50-годдзю з

дня нараджэння У.Караткевіча. (Паводле запрашэння на гэты

вечар.) «Пра сілу і красу караткевічаўскага слова гаварыў,

адкрываючы юбілейны вечар пісьменніка ў Доме літаратара,

В.Быкаў. Шчыра віталі пісьменніка-юбіляра ў гэты вечар першы

сакратар праўлення СП БССР Н.Гілевіч, Я.Брыль, А.Юшчанка

(Украіна), І.Пташнікаў, Р.Барадулін, А.Мальдзіс, Г.Бураўкін,

В.Зуёнак, Н.Пашкевіч, А.Кудравец, А.Жук, А.Шабалін, У.Ліпскі,

мастакі Н.Шчасная і У.Басалыга, дырэктар выдавецтва

«Мастацкая літаратура» М.Дубянецкі, рэжысёр тэатра імя Якуба

Коласа В.Мазынскі. З тэлеграмамі, якія паступілі ў адрас

юбіляра, пазнаёміў прысутных А.Вольскі.

На вечары прысутнічалі загадчык аддзела культуры ЦК КПБ

І.І.Антановіч і загадчык сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ

С.І.Законнікаў.

У другой частцы вечара — мастацкай — гаспадарылі на сцэне

артысты з Віцебска. Былі паказаны ўрыўкі са спектакляў

«Званы Віцебска» і «Кастусь Каліноўскі». (Літ. і мастацтва, 5

снеж.)

426

Уладзімір Караткевіч

том 8

Летапіс жыцця і

творчасці

Кніга 2

Мінск

Мастацкая літаратура

1991





418
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх