Алег Грушэцкі Скрозь часы да

Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Алег Грушэцкі. Скрозь часы да далёкіх зорак. 2014
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Алег Грушэцкі. Скрозь часы да далёкіх зорак. 2014

Статья написана 24 апреля 2022 г. 21:25

Вытокі фантастыкі як жанру літаратуры ляжаць у старажытнай міфалогіі розных народаў свету, а таксама — у фальклорных казках. Героямі такіх твораў былі перш-наперш фантастычныя істоты і боствы, якіх вялікае мноства ў культуры Егіпта, Вавілона, Рыма і якіх мы дасюль памятаем — багоў і паўбагоў, пачвар і волатаў, кентаўраў ды іншых падобных істот.

Першыя элементы фантастыкі мы знаходзім у «Адысеі» Гамера, сюжэт і яркія вобразы якой заклалі падмурак для заходнееўрапейскай фантастыкі і літаратуры ў цэлым. Фантастыка ў сучасным выглядзе пачала афармляцца ў ХІХ стагоддзі ў нямецкай рамантычнай літаратуры (згадаем тут неверагодныя фантасмагорыі Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана — «Шчаўкунок і Мышыны кароль», «Залаты гаршчок», «Курдупель Цахес»). На пачатку XX стагоддзя з’яўляецца падвід фантастыкі, ці паўнавартаснае яе адгалінаванне, якое сёння набыло асабліва вялікую моц, — фэнтэзі (цяжка знайсці чалавека, які, напрыклад, ні разу не чуў пра серыю кніг пра Гары Потэра Джоан Роўлінг ці сагу «Песня лёду і полымя» Джорджа Марціна).

Жанр фэнтэзі заснаваны на выкарыстанні міфалагічных і казачных матываў. Велізарны ўплыў на яго фарміраванне аказаў Дж. Р. Р. Толкін, які стварыў сусвет Міжзем’я, насяліўшы яго эльфамі, гномамі, оркамі, людзьмі і хобітамі. Вядома, эльфы і гномы існавалі і да твораў Толкіна, але ў масавай свядомасці гэтыя казачныя істоты існуюць якраз у тым выглядзе, які надаў ім славуты аўтар. Найбольш вядомыя творы Толкіна (іх адносяць да «высокага фэнтэзі») — «Хобіт, альбо Туды і назад» (1937), «Уладар пярсцёнкаў», які складаецца з кніг «Брацтва пярсцёнка», «Дзве вежы» і «Вяртанне караля» (1954 — 1955), і «Сільмарыліён» (1977). 1930—1950-я гады сталі «залатым векам» навуковай фантастыкі, калі яна атрымала асабліва шырокае развіццё, што было звязана з навуковымі адкрыццямі і дасягненнямі. Ключавой постаццю жанру ў гэтым часе стаў брытанец Герберт Уэлс. Яго кнігі «Машына часу» (1960), «Чалавек-невідзімка» (1933), «Вайна светаў» (1953) і інш. паслужылі асновай для мноства перайманняў. Да фэнтэзі можна аднесці і твор аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844 — 1846). Гэтая кніга, якую без сумневу можна назваць часткай — і значнай — падмурку беларускай літаратуры, распачала ў апошняй жанр фантастыкі і фэнтэзі ў прыватнасці. Твор, напісаны на падставе беларускіх народных казак і легенд, прываблівае сваімі паганскімі матывамі, фантазіямі, блізкімі да гофманаўскіх, і ўсё ж — глыбінна беларускімі. Прытчы-апавяданні звязаны ў творы пры дапамозе вядомага са старажытных часоў прыёму — тандэма «апавядальнік і слухач». Гасцінны шляхцiц Завальня сустракае ўсiх падарожных, шчодра частуе iх і ўважлiва слухае гiсторыi, якія, натуральна, адбываліся насамрэч. Аддалена гэта нагадвае «Тысячу і адну ноч». У некралогу, размешчаным у часопісе «Przegląd Poznański» (1851. T. III. Poszyt 3. S. 362.), Я. Баршчэўскага назвалі «вядомым беларускім пісьменнікам», які «апранае фантастыку ў беларускія шаты».

У 1923 годзе выходзіць філасофскафантастычная аповесць Вацлава Ластоўскага «Лабірынты», напісаная ў духу мастацкай містыфікацыі гісторыкаміфалагічнага напрамку. Калі ж разглядаць навукова-фантастычны жанр, абавязкова трэба ўзгадаць Янку Маўра, заснавальніка навукова-пазнавальнага жанру ў беларускай літаратуры. У 1925 годзе ў часопісе «Беларускі піянер» з’явілася яго аповесць «Чалавек ідзе», якая, як лічыцца, паклала пачатак навукова-фантастычнаму жанру ў беларускай літаратуры. Тым не менш некаторыя гэтую аповесць адносяць да прыгодніцкага жанру. Нават калі і так, пазнейшыя творы — казкі «Вандраванне па зорках» (1927) і «Аповесць будучых дзён» (1932) — можна смела аднесці менавіта да фантастыкі. А ў 1954 годзе друкуецца яго навуковафантастычная аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», у якой сумешчана рэальнае і фантастычнае: на энергіі дзіцячай фантазіі ўнукі прафесара Цылякоўскага Святазар і Святлана адпраўляюцца ў далёкую вандроўку — спачатку ў Амерыку, а потым — на Месяц і на Марс. У 1932 годзе ў часопісе «Маладняк» (№ 7 — 8) з’явілася першая частка навукова-фантастычнага рамана «Вызваленне сіл» Змітрака Астапенкі. Але ў 1933 годзе аўтар быў арыштаваны НКУС па справе «Беларускай народнай грамады», і, верагодна, раман так і не быў скончаны. У 1959 годзе выйшла кніга Міколы Гамолкі «Шосты акіян» — навуковафантастычны раман пра касмічны акіян. А ў 1962 была выдадзена аповесць пра пра касмічную экспедыцыю на Марс і Плутон «Апошняя арбіта» Уладзіміра Шыціка, услед за якой выходзяць зборнікі «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Трансплутонавыя Афеліі» (1982). Іх асноўная тэма — бясконцыя абшары космасу і яго адважныя даследчыкі і заваёўнікі. У лютым 1981 года ў газеце «Знамя юности» пісьменнік Уладзімір Цвяткоў падрыхтаваў першы выпуск «Клуба аматараў фантастыкі» (з аўтараў і чытачоў клуба ўтварыўся першы ў Беларусі клуб аматараў фантастыкі «Цыялкоўскі»). Рубрыку пазней змяніла «Фантастыка. Гіпотэзы. Прагнозы», затым з’явіўся «ФАЭТОН» (Фантаст

У сярэдзіне-канцы 1980-х гучна заявіў пра сябе творчы дуэт Юрыя Брайдэра і Мікалая Чадовіча. Пачатак іх доўгаму і плённаму супрацоўніцтву паклаў аповед «Парушальнік» (1983) у газеце «Знамя юности». Вядомасць жа аўтарам прынеслі «Тэлепатычная стрэльба» (1987) і «Евангелле ад Цімафея» (1991). У суаўтарстве, якое працягнулася і ў пачатку 2000-х, былі напісаныя цэлыя цыклы твораў: «Светы пад лязом сякеры», «Сцежка», «Адмысловы аддзел», «Паляванне на Мінатаўра». Павел Місько ў вясёлай і нязмушанай форме ў фантастычнай аповесці «Эрпіды на планеце Зямля» (1987) распавядае дзецям пра жывёльны і раслінны свет Зямлі ад імя робатаў-выведнікаў. Частку сваіх твораў у прыгодніцка-фантастычным жанры прысвяціў дзецям і Аляксей Якімовіч у кніжках «Эльдарада просіць дапамогі» (1989), «Сакрэт Тунгускага метэарыта» (1993). Звярнулася да дзіцячай фантастыкі і Раіса Баравікова — да гэтага жанру належаць яе творы «Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990) і «Дзве аповесці пра міжпланетнага пажарніка» (1996). Творы Васіля Гігевіча, у якіх даследуюцца сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў Сусвеце, адметныя псіхалагізмам і філасофскімі разважаннямі. Да навукова-фантастычнага жанру найбольш блізкая яго аповесць «Марсіянскае падарожжа» (1990), дзе галоўны герой, журналіст, вырашыў назаўжды пераехаць на Марс і жыць там пад кіраўніцтвам штучнага інтэлекту. У 2012 годзе ў выдавецтве «Літаратура і мастацтва» выйшла кніга «Крах цывілізацыі», у якую ўвайшлі чатыры найбольш яркія яго творы — «Карабель», «Марсіянскае падарожжа», «Палтэргейст», «Страчанае шчасце». Нечакана звярнуўся да фантастыкі і вядомы беларускі дэтэктыўшчык Мікалай Чаргінец — размова ідзе пра раман «Ілоты вар’яцтва» (1995). У ім апавядаецца пра кіраўніка міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі, які марыць пра бязмежную ўладу над светам. Сярод герояў кнігі прысутнічаюць апроч іншых і прышэльцы з космасу, якія аб’ядналіся разам з людзьмі і супрацьстаяць сілам Зла ў барацьбе за выратаванне чалавецтва ад катастрофы. Плённа працуюць на ніве фантастыкі Аляксандр Сілецкі і Наталля Новаш — муж і жонка. Ён піша навуковую, сацыяльную фантастыку, яна — збольшага казкі і раманы-фэнтэзі, але мае і навукова-фантастычныя творы. А. Сілецкі — аўтар больш як 70 фантастычных аповедаў. Адметнай з’явай стаў постмадэрнісцкі раман Андрэя Федарэнкі «Рэвізія» (2004). Аўтар пачаў працу над ім яшчэ ў 1987-м, працягнуў у 1992-м і завяршыў у 2003-м. Галоўны герой, Алесь Трухан, у канцы 1980-х гадоў на аснове сваіх бачанняў ці сноў, якія яго перыядычна наведваюць, піша раман пра 1920-я гады. А галоўны персанаж рамана Трухановіча

Алесь Трухановіч (кантужаны чырвонаармеец з амнезіяй), «успамінае» сваё будучае жыццё, жыццё Трухана ў канцы 1980-х. Далучыўся да кола фантастаў і Алесь Бадак, які апублікаваў у часопісе «Маладосць» (2004 г. № 12) аповесць «Не глядзіце ў снах на поўню». Твор таксама ўвайшоў у анталогію «У зеніце — Антарэс» (2008). Знакамітая сваёй шматграннай творчасцю Людміла Рублеўская. Яе фантастычнае апавяданне пра Ведзьмака «Адзінка» ўвайшло ў зборнік беларускай фантастыкі «Люстэрка Сусвету» (2007 ). Але найбольш вядомыя яе фантастычна-містычная аповесць «Дзеці гамункулуса» (1999), у аснову якой пакладзена легенда пра чарнакніжніка пана Твардоўскага, раманы «Скокі смерці» (2005), дзе журналістка і рэстаўратар разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, і «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), у якой група маладых людзей знаходзіць партал, праз які яны адпраўляюцца ў 1930-я гады. Добра вядомыя ў Беларусі і за яе межамі творы Андрэя Жвалеўскага, які напісаў вялікую колькасць раманаў у суаўтарстве з Я. Пастарнак і І. Мыцько. Апроч цыкла фантастычнай пародыі «Поры Гатэр» (у суаўт. з І. Мыцько), аўтар напісаў раманы «Майстар сурокаў» (2005) і «Майстар сілы» (2005). За іранічны раман жахаў «Тут вам не нанясуць ніякай шкоды» (2006) Жвалеўскі і Мыцько атрымалі ў 2007 г. на Міжнароднай літаратурнай канферэнцыі па пытаннях фантастыкі «РасКан» прэмію «Аліса» (за лепшы фантастычны твор для дзяцей). Яшчэ адна беларуская пісьменніца, добра вядомая за межамі Беларусі, — Вольга Грамыка, аўтар Беларыйскага цыкла пра ведзьму Вольху, піша кнігі ў жанры гумарыстычнага фэнтэзі. Яе раман «Прафесія: ведзьма» на міжнародным фэсце «Зорны мост-2003» (г. Харкаў) атрымаў прыз «Меч Без Імя» за лепшы дэбютны раман у жанры гумарыстычнай і вострасюжэтнай фантастыкі. Не застаюцца ўбаку і самі выдавецтвы. Так, «Мастацкая лiтаратура» выдала дзве анталогіі фантастычных аповедаў: ужо згаданыя «Люстэрка Сусвету» (2007) і «У зеніце — Антарэс» (2008). Выдавецтва «Харвест» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі ў серыі «Беларуская сучасная фантастыка» выдала зборнікі Алеся Аляшкевіча «Дзеці зорак» (2009), Генадзя Аўласенкі «Дзiкiя кошкi Барсума» (2009), аповесць Зінаіды Дудзюк «Аднарог» (2010). У выдавецтве «Літаратура і Мастацтва» выйшаў зборнік казак і аповедаў пра космас «Касмічная кніга» (2010). Спіс аўтараў бесперапынна папаўняецца новымі імёнамі, і многія з іх заяўляюць пра сябе дастаткова гучна.

Літаратура і мастацтва : газета. — Мн. 3 октября 2014.

91
просмотры

  Комментарии
нет комментариев

⇑ Наверх