Неопубликованные произведения


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Неопубликованные произведения Янки Мавра
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Неопубликованные произведения Янки Мавра

Статья написана 6 июня 2022 г. 14:42

Маўр Я.

Ф. 290; воп.і; 165 адз. зах.; 1903—1980 гг.

Маўр Янка (Фёдараў Іван Міхайлавіч) (1883—1971) —

дзіцячы пісьмсннік, псракладчык; заслужаны дзсяч

культуры БССР (1968); лаўрэат Дзяржаўнай прэміі

БССР (1972).

Рукапісы Я.Маўра. Раман: «Дзяўчына-маці» (1946—1947);

аповссці: «Аповесць будучых дэсн» (1932), «Шлях з цемры»

(1946—1948), «Тысяча дзсн» (1947), «Фантамабіль прафссара

Цылякоўскага» (1954); п’есы: «Хата з краю’’ (1938), «Памылка»

(1940), «Балбатун» (1941); апавяданні: «Чужаземсц» (1932),

«Казка пра смелага акцябронка Рому» (1935), «Спартак» (1936),

«Бярозавы конь» (1938), «Падарожжа ад школы да дому», «Сям«я»

(1939), «Начальнік артылерыі» (1940), «На крызе» (1941), «Дзве

праўды», «Багіра», «Завошта», «Эшалон нявольнікаў» (1945|,

«Першая ластаўка» (1945—1950), «На парозе будучыні»,

«Максімка» (1946), «Юбілейны дзед” (1947), «Пестрык» (1948),

«Дом пры дарозе», «Запіска», «Знаёмства з героем», «Кастусь і

Косцік» (1950); нарысы: «Каляровы душы’’ (1930), «Падарожжа па

Малой Беларускай чыгунцьГ (1938), «Детоубийство» (1945),

«Нашы дзеці» (1946), «Невядомы гсрой», «Раскажы пра сваіх

сяброў», «Некалькі слоў пра мараль» (1947), «Як я пазнаёміўся з

Я.Коласам» (1952), «На Западном рубеже» (1960); эцюды:

«Шапка» (1937), «На краю света» (1942), «Яно» (1946); нататкі

(1951—1958), прадмова да рамана «Амок» (1941, 1958); фсльето-

ны (1947, 1965); рэцэнзіі на творы М.І.Гамолкі (1953), на фільм

У.У.Корша-Сабліна «Псршыя выпрабаванні» (1961); выступлсн-

не на сходзс ў СП БССР (1952); інтэрв«ю з кар.: «ЛіМа» (1965),

часопіса «Маладосць» (1970); аўтабібліяграфія (1927—1972). Уся-

го 58 рук.

Дэсннікавыя і чарнавыя запісы да сваіх твораў (1941—1969).

Лісты Я.Маўра: А.І.Якімовічу (1945), І.А.Вайнштэйну,

Л.А. Міленькаму (1958). Усяго 3 адр.

Лісты да Я.Маўра: П.У.Броўкі (1958); В.Р.Дзмітрыева (1970),

М.М.Клі.мковіча (1953), Я.Коласа 10 (1941 — 1954), М.Т.Пасля-

довіча (1968), П.М.Рунца (1968), В.С.Сурскай 19 (1950-1951),

АЛ.Тонкеля 8 (1956-1966), В.І.Шаўчэнкі 39 (1955-1965),

С.П.Шушксвіча (1963), У.М.Юрэвіча (1968), Б.У.Якаўлсва 8

(1955) і інш. Усяго 50 кар.

Загад міністра адукацыі БССР аб узнагароджанні пісьменніка

нагрудным знакам «Выдатнік народнай асвсты» (1948), дамовы і

лісты да Я.Маўра выдавецтваў, рэдакцый газет, часопісаў

(1954—1971), асабовы лісток па ўліку кадраў (1967).

Ганаровыя граматы, адрасы, лісты, тэлеграмы Я.Маўру ў

сувязі з юбілеямі і ўзнагародамі: мін-ваў, сакратарыята СП

БССР, выд-ваў, рэдакцый часопісаў, газет, музэяў; Э.Агняцвст,

З.І.Азгура, Я.Брыля, М.М.Носава, М.П.Прыляжаевай і інш.

(1948-1968).

Вершы, нарысы, нататкі, інфармацыі, рэцэнзіі, водгукі, ус-

паміны П.Н.Кавалсва лра Я.Маўра — маш., друк. выр. (1947—

1980).

Матэрыялы аб смерці Я.Маўра: нскралогі, тэлеграмы са

спачуваннямі родным і блізкім — маш., друк. выр. (1971).

Ценявы партрэт Я.Маўра — вык. М.М.Медзвядоўскім (1955),

фота скульптурнага партрэта Я.Маўра 2 (1955), фота Я.Маўра,

БДАМЛМ

***

Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) – адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, класік прыгодніцкага, фантастычнага і навукова-пазнавальнага жанраў. Яго творчасці ўласцівыя захапляльны сюжэт, непасрэднасць, даступнасць выкладання. Як зазначыла літаратуразнаўца Маргарыта Яфімава, Я. Маўр быў “вялікім аптымістам, фантазёрам, узяў з дзяцінства і захаваў на ўсё жыццё свежасць і яркасць успрымання, здольнасць здзіўляцца, захапляцца, знаходзіць незвычайнае ў штодзённым”.

Дакументы Янкі Маўра паступілі ў Цэнтральны дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР 3 ліпеня 1984 г. ад сына пісьменніка – вядомага фізіка, акадэміка Фёдара Фёдарава. Сёння асабісты фонд Я. Маўра ў БДАМЛМ налічвае 165 адзінак захоўвання. Гэта – рукапіс неапублікаванага рамана “Дзяўчына-маці”, аповесцяў “Шлях з цемры”, “Аповесць будучых дзён”, “Тысяча дзён”, “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага”, п’ес, апавяданняў, нарысаў, замалёвак, нататак, фельетонаў, а таксама перапіска, дакументы службовай і літаратурнай дзейнасці, фотаздымкі. Некаторыя з гэтых дакументаў знайшлі сваё месца на выставе, прадстаўленай стэндамі “Яго шлях”, “Свет прыгодаў і фантастыкі”, “Талент – дзецям”, “Ад удзячных чытачоў”, “З калегамі па пяры”, “У коле сям’і”, “Сваты: Янка Маўр і Якуб Колас”, “Янка Маўр – эсперантыст”, “Памяць”.

— Сапраўды, зараз актыўна гэтым займаюся. Хутка будзе 135 гадоў з дня яго нараджэння. Я была ўкладальнікам кнігі «Янка Маўр», якая выйшла ў 2016 годзе ў «Беларускім кнігазборы». А прадмову да яе напісала мая дачка Васіліна. Першую кнігу ўспамінаў пра Янку Маўра я аддала ў выдавецтва «Мастацкая літаратура», яна хутка ўбачыць свет. Працуючы ў архівах, знайшла шмат неапублікаваных матэрыялаў. Таму рыхтую другую кнігу, якая будзе называцца «Недзіцячы Маўр». Яго ўсе ведаюць як дзіцячага пісьменніка, але ж ён працаваў у «ЛіМе», яго публіцыстыка друкавалася ў «Вожыку». У архіве я знайшла неапублікаваны раман «Дзяўчына-маці» пра мінскае гета. Гісторыя пра дзяўчыну, якая выратавала дзіця з гета і расціла, як сваё. У часопісе «Полымя» да 135-годдзя Янкі Маўра выйдзе гэты раман.* Ёсць і яго байкі, артыкулы пра літаратуру, літаратурную крытыку, пра дзіцячую літаратуру, рукапісны твор «На краю света» — усё гэта ўвойдзе ў кнігу «Недзіцячы Маўр».

Произведения Янки Мавра печатались в журналах «Беларусь», «Маладосць», «Іскры Ільіча», «Полымя рэвалюцыі» и других. Очень тесно сотрудничал писатель с еженедельником «Літаратура і мастацтва». Его публицистические статьи «БССР і Уругвай», «Сальвадорцы», «У доларавай пятлі», «Абаронцы злачынцаў», «Шэфілд-Варшава», «Прасвятленне мазгоў», «Забавы амерыканскіх хлапцоў» и другие были резким откликом на различные международные события. В письме к Якубу Коласу от 1 июля 1950 года Янка Мавр писал: «ЦК пастанавіла рэарганізаваць “ЛіМ” – выдаваць два разы ў тыдзень, арганізаваць новыя аддзелы, у тым ліку міжнародны аддзел пад кіраўніцтвам Янкі Маўра, адным словам зрабіць газету падобнай да “Литературной газеты”. Сабралі нас, інструкціравалі, а потым... Масква адмовіла павялічыць асігнаванне. Нашы хлопцы кажуць, што Трумэн выратаваўся ад бяды, якую яму рыхтаваў Маўр...».

Марыя Міцкевич, ўнучка пісьменніка.

______

*Дзяўчына-маці: Раман (урывак) / Прадмова і падрыхтоўка тэксту Марыі Міцкевіч // Полымя, 2018, №5 – с.83-109

***

Янка Маўр актыўна супрацоўнічае з газетамі, часопісамі. Шмат яго нарысаў і фельетонаў можна знайсці на старонках “Вожыка”, публіцыстычных артыкулаў у газете ЛІМ на розныя тэмы: • “У доларавай пятлі”, “У гасцях у дзядулі Тома”, “Гадавальнік японскіх мікробаў”, “Шэфілд- Варшава”, “Пакт вайны, а не пакт міру” і інш.

З гэтай тэмай звязаны і незавершаныя, рукапісныя творы “На краю света”, “Дзяўчына-маці”, “Тысяча дзён”, “Эшалон нявольнікаў”, “Знаёмства з героям”, “Детоубийцы”.

Сборник «Недзіцячы Маўр» (готовится к печати).

Статья «Чему научила меня критика». 1950

«Недарэчныя казкі» (Беларускі піонэр)

З ліста Янкі Маўра да Якуба Коласа ад. 16.11.42: • “Лицо зверя. Пьеса в 3-х актах (5 картин). • Перевод с белорусского. Такой твор послан мною в Москву Горбунову. «

• Тэма Вялікай Айчынай вайны. З гэтай тэмай звязаны і незавершаныя, рукапісныя творы “На краю света”, “Дзяўчына-маці”, “Тысяча дзён”, “Эшалон нявольнікаў”, “Знаёмства з героям”, “Детоубийцы”.

апавяданне Дравляная лыжка, рукапіс пачатку апавядання «На краю свету» 1942

Рукапісы апавяданняў «Цётка Эмiлiя», “»Шчаслiўцы», “Віцяў экспанат”, “Дзве праўды”, “Драўляная лыжка”, казкі “Сярод дзікуноў”, аповесцей “Фантамабiль”, “Шлях з цемры” і інш.: http://bellitmuseum.by/virtualnaya-vyista...

Пачатак апавядання «Эшалон невольнікаў».

Машынапіс апавядання «На ўлонне прыроды», першы раздзел «Знаёмства з героем».

план нейкага твора:

1. Растерянность и непонимание. Отчаяние. 2. Чудо под Москвой. «Ура! Разбить немцев в 1942 г.!» 3. Лето 1942 г. Разочарование. Неуверенность. Страх (вторая эвакуация — смерть Бядули)...4. Зима 1943 — 3 года. Сталинград!Опять «Ура». Опять стон (Харьков).Опять у одних опустились руки, другие, «стиснув зубы», борются и работают. 5. Лето 1943 г. Чудесное превращение. «Что это? Откуда? Показать откуда.

Тема ВОВ: статья «Детоубийцы», очерки «Нашы дзеці», «Невядомы герой».

Э. С. Гурэвіч. Янка Маўр: нарыс жыцця і творчасці. Мн. Бел. навука. 2004

Старонкі гісторыі • 1945 годам датуюцца малавядомыя “Старонкі гісторыі”, якія складаюцца з наступных частак: • ВЯЛІКІ ПАВАРОТ (немцы і славяне); • ЛІВОНСКІ ОРДЭН, ПЕРШАЯ ПАРТЫЯ ПСОЎ; • ТЭЎТОНСКІ ОРДЭН І ПРУСЫ; • КРЫЖАЦКІЯ “РЭЙЗЫ” НА ЛІТВУ; • ГРУНВАЛЬДСКІ БОЙ.


Аб тым, што Я. Маўр быў перакананым прыхільнікам навукова-фантастычнага жанру (сам ён называў сябе «старым выпрабаваным прыгоднікам»), сведчыць і неажыццяўлёная задума рамана «Апошнія з Эрыды». Згодна з планам, які захоўваецца ў архіве пісьменніка, раман павінен быў складацца з дзвюх кніг«Дачка неба» і «Гібель планеты». Мяркуючы па асобных нататках, твор быў задуман, як палітычны раман-памфлет.

Э. С. Гурэвіч. Янка Маўр: нарыс жыцця і творчасці. Мн. Бел. навука. 2004, с. 132

***

Літаратурная дзейнасць

Пачаткам сваёй літаратурнай дзейнасці І.Федараў лічыў 1923 год, калі ўпершыню былі надрукаваны яго фельетоны ў газеце “Савецкая Беларусь” і ў ленінградскам часопісе сатыры і гумару “Бегемот”.

Першай значнай працай стала апавяданне “Чалавек ідзе”. Гэта былі нарысы з жыцця першабытных людзей, навеяныя вучэннем Чарльза Дарвіна, якім захапіўся І.Фёдараў яшчэ ў Ковенскай рамеснай вучэльні. Аповесць друкавалася ў некалькіх нумарах часопіса “Беларускі піянер” ў 1926-1927 гг., а таксама выйшла ў друку асобнай кніжкай ў 1927 і 1933 гадах.

3 гісторыі эсперанта-руху на Беларусі:

Янка Маўр пазнаёміўся з міжнароднай мовай эсперанта яшчэ ў 1904 годзе, калі працаваў памочнікам настаўніка пад Панявежай. У студзені 1924 года ў Мінску ствара«цца Цэнтральнае Бюро Беларускай арганізацыі Саюза эсперантыстаў Савецкіх Рэспублік (СЭСР). Пачынаецца актыўная работа па развіцці эсперанта-руху на Беларусі. Ужо на першай Усебеларуекай канферэнцыі СЭСР у маі 1926 года ў БОСР налічваецца 37 гурткоў эсперантыстаў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Рэчыцы, Слуцку і ў іншых і' іесцах. Толькі ячэйка эсперантыстаў пры БДУ на пачатак 1925 года скпадалася з 80 чалавек.

Мовай эсперанта валодал Цішка Гартны 1 рэдактар газеты Беларуская вёска” Р.Шукевіч-Траццякоў. Газета нават мела спецыяльную рубрыку “Сярод эсперантыстаў”, дзе друкаваліся лісты і допісы замежных сяброў. У Віленскім студэнцкім гуртку эсперантыстаў займапіся Максім Танк I Сяргей Новік-Пяюн. Беларускія эсперантысты актыўна прапагандавалі беларускую літаратуру сярод сваіх аднадумцаў за мяжой. На мову эсперанта былі перакладзены асобныя творы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пятруся Броўкі і іншых.

У 1926 годзе пачаліся перадачы беларускага радыё на мове эсперанта. Курсы мовы эсперанта на радыё веў Янка Маур. Ен прымаў удзел ў працы беларускіх канферэнцын СЭС Р і Міжнароднага з’езда эсперантыстаў 1926 года ў Ленінградзе. Быў ганаровым старшыней (1957 — 1971 гг.) арганізацыі беларускіх эсперантыстаў.

Буду пісаць пра Спартака. Слова пісьменніка”(ЛІМ, 8 студзеня 1935 г.)

Новы раман, які задумаў Янка Маўр, быў прысвечаны паўстанню Спартака.

На працягу некалькіх гадоў Я.Маўр збіраў матэрыялы праз сяороў-эсперантыстаў, рысаваў схемы маршпутаў паўстанцаў, збіраў карты і планы бітвау’ вывучау гістарычную літаратуру. Сюжэтная канва задуманага твора была апублікавана у часопісе “Іскры Ільіча”, № 1 за 1936 год, але сам твор так і не з’явіўся ў друку. Усе дакументы і запісы былі страчаны ў час ванны, і пісьменнік вельмі шкадаваў аб гэтым.


Новыя формы работы з дзецьмі

Янка Маўр трымаў сувязь з чытачамі, прапанаваў апавяданні, дзе наўмысна был' дапушчаны некаторыя памылкі і недарэ^касці (“Сымонка-рызыкант”, “Недарэчныя алавяданні”, “Каршун”)

Лепшыя адказы прэміравапісь рэдакцыяй.

У часопісе “Іскры Ільіча” друкавалася шмат навукова папулярных артыкулаў Янкі Маўра для развіцця дзяцей: “Апавяданне пра торф”, “Чорная кроў”, “Станцыя “Паўначны полюс”, “Расліны-драпежнікі”, “Экскурсія ў Кітай”, “Самаеды”, “Гаворачыя апараты”, “Джордано Бруно” і інш.


Янка Маўр: у дынаміцы і напружаных сітуацыях

У маі споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння па-трыярха беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра. Адразу згадваюцца аповесці «Палескія рабінзоны», «У краіне райскай птушкі», першы прыгод-ніцкі ра.ман «Амок». Але спадчына пісьменніка — гэта не толькі захапляльная дзіцячая літаратура, яна ўклю чае і п*есы, і байкі, і публіцыстыку, і вострыя фельетоны. Творы Янкі Маўра друкаваліся ў часопісах «Беларусь», «Маладосць», «Іскры Ільіча», «Полымя рэвалюцыі» і іншых. Вельмі цесна супрацоўнічаў пісьменнік з тыд-нёвікам «Літаратура і мастацтва». Яго публіцыстычныя артыкулы «БССР і Уругвай», «Сальвадорцы», «У дола-равай пятлі», «Абаронцы злачынцаў», «Шэфілд-Вар-шава», «Прасвятленне мазгоў», «Забавы амерыканскіх хлапцоў» і іншыя рэзка адгукаліся на розныя між-народныя падзеі. У лісце да Якуба Коласа ад 1 ліпеня 1950 года Янка Маўр пісаў: «ЦК пастанавіла рэаргані-заваць “ЛіМ” — выдаваць два разы ў тыдзень, аргані-заваць новыя аддзелы, у тым ліку міжнародны аддзел пад кіраўніцтвам Янкі Маўра, адным словам зрабіць газету падобнай да “Лнтературной газеты” Сабралі нас, інструкціравалі, а потым... Масква адмовіла павялічыць асігнаванне. Нашы хлопцы кажуць, што Трумэн выра-таваўся ад бяды, якую яму рыхтаваў Маўр...»

Шмат увагі аддаваў пісьменнік пытанням дзіцячай літаратуры. Ён лічыў, што найважнейшае патрабаванне да дзіцячай кнігі — сюжэтная цікавасць, займальнасць. «Калі кніга для дарослага чытача, — пісаў Я. Маўр, — можа захапіць сваёй глыбінёй і мастацкасцю больш, чым кампазіцыяй і сюжэтнымі ходамі, то для дзіцячага чытача гэтага мала. Яго актыўная натура патрабуе ды-намікі, напружанай сітуацыі, эфектыўнай героікі». На старонках «ЛіМа» Янка Маўр рэзка выступіў супраць аднабаковай крытыкі ра.мана Івана Мележа «Мінскі на-прамак».

«Усё зрабіў тав. Кудраўцаў, — адзначаў Я. Маўр у ар-тыкуле “Ці так трэба падтрымліваць’’, — каб “дапамаг-чы” маладому пісьменніку, які выпусціў першы значны твор. Разабраў «па костачках”, усё заўважыў, усё ўскрыў. Не захацеў ён толькі аднаго: падтрымаць (без двукос-сяў) аўтара ацэнкай таго дадатнага, што ёсць у творы. Не захацеў сказаць, што ўся вялікая калекцыя недахо-паў — толькі недаробкі, якія зусім лёгка выправіць, не закранаючы ні сутнасці, ні структуры твора, не захацеў паказаць, у чым не толькі слабасць, але і сіла пісьмен-ніка, не захацеў падтры.маць у ім веру ў сябе...».

Застаўся неапублікаваным вельмі цікавы артыкул Янкі Маўра «Чаму навучыла мяне крытыка», які за-хоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі беларускай літаратуры.

Мяне заўсёды турбавала пытанне: чаму Маўр піша пра розныя далёкія краіны і вельмі мала пра гісторыю Беларусі і суседніх краін? Аказваецца — пісаў. Ёсць малавядомы твор “Першая партыя псоў”, прысвечаны гісторыі Тэўтонскага і Лівонскага рыцарскіх ордэнаў. Ён быў знойдзены ў архіве пісьменніка і надрукаваны ў часопісе “Маладосць”. Мне здаецца, што гэта пачатак гісторыка-прыгодніцкай аповесці, якую ён не скончыў: можа, разумеў, што ў тыя гады пра беларускую гісторыю было цяжка пісаць. Але там ёсць і пра Конрада Мазавецкага, і пра Давіда Гарадзенскага — то бок, усе тыя звесткі, якія, як мне здаецца, у той час былі не надта даступныя, яны толькі цяпер прыйшлі да нас. Дзе ён браў гэта, якімі крыніцамі карыстаўся?.. Але ўсё ж такі ён гэта ведаў, і нават у адной нататцы ў яго згадваецца Грунвальдская бітва — да нас яна прыйшла намнога пазней, бо калі мы вучыліся, мы гэтага нічога не ведалі. А Янка Маўр ведаў. У яго паперах захаваўся план апавядання, дзе былі тэмы беларусаў і немцаў, беларусаў і рускіх, Грунвальдскай бітвы, крыжацкіх паходаў… Вельмі цікава, што ён ведаў гэта.

Марыя Міцкевич

Некоторые проізведенія былі опублікованы в кніге https://fantlab.ru/edition178213

***

В разделе «Янка Мавр. Романтик. Путешественник. Педагог» представлены материалы из фондов Государственного музея истории белорусской литературы: рукописи «У майстэрні», «Чаму навучыла мяне крытыка» (1950), машинописные тексты «Как создавалась книга», «Ніколі не забудзем» (1948), заметки, фотографии разных лет, книги с дарственными надписями Янке Мавру. Привлекают внимание личные вещи писателя, его письменные приборы, ящик с инструментами, а также портфель с дарственной надписью самому себе «Паважанаму Янку Маўру на памяць пра яго 20-гадовую бескарыслівую літаратурную дзейнасць ад І.М. Фёдарава. 1946».

***

“...МЫ БУДЗЕМ ШЧАСЛІВЫ ЎБАЧЫЦЬ АДНОЎЛЕНАЙ НАШУ КРАІНУ” (З перапіскі Якуба Коласа і Янкі Маўра ў 1941 — 1943 гг.) Мы будем счастливы увидеть восстановленной нашу страну.

Переписка была опубликована лишь в 2002-2003 гг. и только в журнале «БЕЛАРУСКІ АРХЕАГРАФІЧНЫ ШТОГОДНІК» №3 і №4.

***

Осталась неопубликованной очень интересная статья Янки Мавра «Чаму навучыла мяне крытыка», хранящаяся в Белорусском государственном музее белорусской литературы. Предлагаем ее сегодня читателям.

Мария МИЦКЕВИЧ

Янка Маўр. Чаму навучыла мяне крытыка

Члены рэдакцыйнага савета пры Выдавецтве збіраліся на паседжанне. Тав. Матузаў хадзіў, трымаючы ў руках кнігу «Вакол свету», зажаўшы палец між нейкімі старонкамі яе. Мы з ім па-сяброўску размаўляем, жартуем. Пад пальцам у яго знаходзіцца крытыка на маю кнігу (крытыка засакрэчана, бо калі-б сакрэт адкрыўся, то прышлося б адмовіцца ад эфектнага выступлення).

Паседжанне адкрылася. Тав. Матузаў устаў, разгарнуў кнігу, памаўчаў, уздыхнуў і прачытаў: «...з поўдня набліжалася вызваленчае войска гаміндана пад камандай генерала Чан-Кай-шы.»

– Вось, таварышы, што мы друкуем у 1948 годзе. Ды за гэта нас усіх разагнаць трэба... і г.д.

Уражанне было вялікае, у тым ліку і ў мяне. На 32 старонцы сапраўды так было напісана, але пачыналася фраза са слова «Казалі», па сэнсу – «хадзілі ў народзе чуткі». Гэтага слова крытык не чытаў. А далей, на 36 стр. ішоў раздел «Зноў спачатку», дзе пачынаўся паварот апавядання: гамінданаўцы аказаліся такімі самымі, як мукдэнцы, нішто не змянілася, прышлося пачынаць барацьбу «Зноў спачатку», пачалі арганізоўвываць партызанскія атрады «Чырвоных пік» для барацьбы з «вызваліцелямі» (у кнізе гэтае слова пайшло ўжо ў двухкоссях) і г.д.

Але крытык не ведаў гэтага, бо не чытаў апавядання. Рэдакцыйны савет рэабілітыраваў апавяданне, бо я сам мог абараніцца. Але «крытыка» пайшла далей і праз некалькі тыдняў з’явілася ўжо ў перадавой «Літаратурнай газеты». Там пісалася, што Маўр паказвае Чан-Кайшы, як барацьбіта за рэвалюцыю і г.д.

З гэтай крытыкі я мог зрабіць толькі адзін вывад: добра было-б, каб крытыкі чыталі тое, што яны крытыкуюць.

Трывожныя сігналы выклікалі артыкул Войніча ў «ЛіМ»е пад назвай «Чаму могуць навучыць дзяцей такія кнігі». З гэтага артыкулу я даведаўся, што кнігі «Шлях з цемры» і «У краіне райскай птушкі» – напісаны толькі для таго каб прынесці дзецям шкоду. І ніводнага слова пра сутнасць кніг і іх ідэйную накіраванасць. Ніводнай дадатнай рысы не знайшлося ў гэтых кнігах. Нават традыцыйнага заключнага абзаца «Не гледзячы на ўсё гэта»... у артыкуле не было. Замест гэтага была катэгарычная канцоўка – «Яўны брак». З гэтай крытыкі я мог зрабіць толькі адзін вывад: няма чаго тут выпраўляць, а трэба забыцца на гэтыя кнігі і больш такіх рэчаў не пісаць.

Крытык Зомерфельд напісаў для «Полымя» артыкул з усебаковым разглядам кнігі «Шлях з цемры», артыкул гэты рэдакцыя хацела была надрукаваць, але не адважылася – лепш не ўмешвацца ў гэтую справу.

Я з усёй гэтай крытыкі зрабіў такі вывад: бываюць выпадкі, калі трэба змяшчаць аднабаковую крытыку і не трэба змяшчаць усебаковую.

Мінула каля двух гадоў. Ідзе пленум праўлення ССП. Я сядзеў з сваім прыяцелем Лужаніным. Па-сяброўску гутарым. А ў кішэні ў яго крытыка. Засакрэчаная. Бо калі-б ён сказаў, то прыйшлося-б адразу адкінуць больш за палову яе, і тады не будзе ніякага эфекту ад выступлення. У яго, напрыклад, сказана, што класава – свядомая жывёліна – яшчарка, а ў кнізе гаворыцца пра быка, які заўсёды нападае на галандцаў. У яго (Лужаніна, а не быка) сказана, што галандскі рабочы, былы камуніст, – кіраўнік паўстання, а ў кнізе нават падкрэсліваецца яго другародная роля. У яго, Лужаніна, сказана, што факір у кнізе паказаны як сур’ёзная фігура, а ў кнізе і дзіця бачыць, як высмейваецца гэты факір і г.д. Каб яшчэ больш развянчаць «цуды» факіраў, у кнізе зроблена зноска, з якой відаць, што і мы можам рабіць такія цуды. А Лужанін сцвярджае, што гэтая зноска падымае факіраў на высату, падае ім больш таемнасці. Каб так казаць, трэба ўжо мець пэўнае жаданне бачыць тое, што хочацца. Перш чым адважыцца напісаць, што багатай буржуазіі на Яве амаль няма, мне прышлося пакапацца ў аўтарытэтных матэрыялах. Я і цяпер магу паўтарыць, што на Яве гадаваліся толькі феадалы, а гандлёвай, фінансавай, прамысловай буржуазіі няма, нават дробны гандаль знаходзіцца ў руках кітайцаў і арабаў (прынамсі так было ў тыя часы, аб якіх гаворыцца ў кнізе). А крытык катэгарычна і галаслоўна сцвяржджае, што гэта не так. Ці значыць гэта, што ў кнізе хібаў няма? Вядома, не. Я нават не хацеў бы быць такім дасканалым, як машына. І апрача... слоў і сказаў, якія заўважыў Лужанін, знойдзецца, што паправіць.

Хай аўтар потым і абвяргае сабе гэтыя недакладнасці як хоча, а пакуль што пазіцыя крытыка выгаднейшая і ад яго як кажуць «што-небудзь ды застанецца». І ў тых, хто добра не ведае гэтай кнігі, сёетое засталося.

А якую карысць атрымаў аўтар ад гэтай крытыкі? Пакуль што я згодзен, што можна было-б лепш сказаць пра майстра на караблі, чым тоё, што ён «ходзіць, пастуквае ды папраўляе». Знойдзецца і яшчэ што-небудзь падобнае. А па іншых заўвагах я магу ўступіць у публічную дыскусію і даказаць, што яны неправільныя, але трыбуны такой ужо няма.

І зноў я ўбачыў тую самую спецыфічную крытыку. Бярэцца кніга, аловак, папера: а ну паглядзім, колькі тут знойдзецца агрэхаў! І пачынаюцца пошукі, у словах, сказах, незалежна ад зместу, сутнасці, нават тэксту твора. Ага! У загалоўку слова «класава-свядомая» жывёліна, а далей гаворыцца пра яшчарку, – значыць, яна. А ўсё чытаць няма патрэбы. Паміж іншым, незалежна ад гэтага, я лічу што лепш сказаць проста «свядомая» жывёліна.

Такім чынам уся глыбокая, прынцыповая крытыка зводзіцца да ўдасканалення некалькіх сказаў. А між тым у кнізе, якой карыстаўся Лужанін, ёсць такія мясціны, якія патрабуюць паправак па сутнасці. Крытык іх не заўважыў. Я іх выправіў для новага выдання.

Мне, як і кожнаму пісьменніку, у гутарцы з рэдактарамі і таварышамі прыходзіцца чуць шмат каштоўных, дзелавых заўваг, і такія заўвагі сапраўды карысныя, на іх, здаецца, ніхто не крыўдзіцца.

А эстрадная крытыка мае на ўвазе зусім другое. Ці нельга было-б зрабіць так, каб крытыка на трыбуне была-б такая самая, як рэдактарская крытыка? Я ўпэўнены, што сам Лужанін, як рэдактар, згадзіўся-б адкінуць няслушныя заўвагі, не абыгрываў-бы дробязі і даў-бы каштоўныя заўвагі. І ніякага непаразумення не было-б, і ніхто не сказаў-бы, што аўтар балюча рэагуе на крытыку.

А на трыбуне большай часткай адбору не робіцца, каштоўныя заўвагі абрастаюць і дробязямі, і перагібамі, і зусім няправільнымі, калі не сказаць болей, сцвярджэннямі.

11 красавіка, 1950.

Источник: «Звязда»





157
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх