Янка Маўр Спартак


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Янка Маўр. Спартак (нарыс)
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Янка Маўр. Спартак (нарыс)

Статья написана 28 июня 2023 г. 12:01

Гэта было дзве тысячы гадоў таму назад.

Самай магутнай дзяржавай тады была Рымская рэспубліка. Бадай усе вядомыя ў той час народы залежалі ад Рыма. Ад усіх іх Рым збіраў золата, тавары, хлеб. Багацці з усяго свёту цяклі ў Рым.

Але ўсе гэтыя багацці траплялі ў рукі невялікай групы паноў, так званых патры- цыяў. Бедныя людзі—плебеі—нічога не мелі, хоць будучы рымлянамі таксама лічыліся „ўладарамі свету“.

Плебеі ваявалі ва ўсіх краях, яны здабы- валі багацце для патрыпыяў, а калі вярталіся на радзіму, то часам не знаходзілі і сваёй хаты: яе забіраў за даўгі патрыцый. Плебею заставаўся толькі гонар, што ён рымлянін, уладар свету.

Але былі ў Рыме і такія людзі, якім жы- лося яшчэ горш як плебеям. Гэта былі нявольнікі, рабы. У час войнаў рымляне забіралі ў палон як мага больш народу, не толькі салдат, але і жанчын, дзяцяй.

Гэтых людзей адпраўлялі ў Рым і прада- валі, як скаціну. Патрыцыі панакуплялі сабе сотні і тысячы нявольнікаў, якія дарма пра- цавалі на гаспадара.

Рабы не лічыліся за людзей. Яны нават наэываліся „гаспадарчай прыладай, якая ўмее гаварыць". Толькі гэтым яны адрозніваліся, скажам, ад сахі, якая гаварыць не ўмее. Такім чынам, гаспадар мог рабіць з няволь- нікам што толькі хацеў: ці прадаць, ці спа- ліць, ці прымусіць рабіць якую хочаш работу, ці зняць з яго скуру, адным словам, усё, што можна рабіць са сваёй прыладай або жывёлай.

Нарэшце дадумаліся скарыстаць рабоў для жудаснай, крывавай забавы: прымушалі іх біцца адзін з адным насмерць у цырку, на пацеху публікі. Такія байцы называліся гладыятарамі. Былі нават спецыяльныя шко- лы, дзе гэтых гладыятараў навучалі біцца і паміраць так, каб гэта падабалася гле- дачам.

У адной з такіх школ, у горадзе Капуі, толькі што скончыліся заняткі. Сам гаспа- дар, Лентул, наглядаў, як біліся паміж сабой гладыятары драўлянымі мячамі. Часамі ён аб нечым гаварыў з інструктарамі, а потым нешта запісваў на сваёй васковай до- шчачцы.

Пасля заняткаў гладыятары разышліся па сваіх камерах, і іх зачынілі на ключ.

У адной такой камеры было чалавек шэсць. Яны ляжалі ці сядзелі на сваіх нарах і ціха гаварылі.

— У нас у Галіі цяпер усе лугі цвітуць,— нібы сам да сябе казаў малады гладыятар з вялікімі задуменнымі вачыма.—Ніколі ўжо не давядзецца ўбачыць іх.

Яго сусед, высокі, вельмі дужы мужчына гадоў трыццаці, палажыў яму руку на плячо і сказаў:

— Не сумуй, брат Гор. Ад нас саміх за- лежыць убачыць родныя месцы.

— Якім чынам?

— Ды заместа таго, каб біць нам адзін аднаго, мы маглі-б усе разам пабіць нашых гаспадароў і вызваліцца.

— Во, каб гэта ды ўсе!—уздыхнуў Гор.— Ды толькі гэтага ніколі не можа быць. Не дагаворышся з усімі.

— Усіх і не трэба. Хай пачне хоць сотня, а там далучацца тысячы.

— Спартак праўду кажа,—умяшаўся трэці гладыятар. — Усёроўна мы мусім загінуць. Навошта ж тады...

Тут ён павінен быў спыніцца, бо ў дзве- рах забразгаў ключ, і праз йомант увайшоў інструктар.

— Заўтра будзе гладыятарскі бой,—сказаў ён.—Падрыхтавацца Спартаку і Гору. Яны будуць выстулаць у пары.

Спартак ускочыў. Грудзі яго закалыхаліся.

— Я прасіў бы, каб мне вызначылі каго- небудзь другога, незнаёмага, а то з сваім прыяцелем біцца вельмі цяжка...

— Мусіць таму гаспадар і прызначыў вас, — усміхнуўся інструктар. — 3 ворагам біцца кожны ўмее, а вось цікава паглядзець, як будуць біцца прыяцелі.

1 ён вышаў за дзверы.

Ціха стала ў камеры. Толькі чуваць было, як цяжка дыхае Спартак. Гор утаропіў вочы некуды ў кут.

— Ну што ж,—сказаў ён, нарэшце.—Пры- дзецца памерці. Толькі ты, Спартак, паста- райся, каб адразу...

— Не, Гор, я не магу. Лепш ужо я памру. Ды, нарэшце, яшчэ невядома, хто каго пе- раможа.

— Ну, гэта добра вядома.

— У такім разе я адмоўлюся біцца з табой,—ускрыкнуў Спартак.

— Тады мне загадаюць забіць цябе. Яад- моўлюся, і мы абодва загінем. Не, ці так, ці гэтак, мне ўсёроўна загінуць трэба. Лепш ужо аставайся ты і паспрабуй выканаць справу, аб якой толькі што казаў...

Назаўтра ў цырку, перад тысячамі гледа- чоў, было забіта дзвесце чалавек. У тым ліку і Гор.

Тысячы людзей віталі самага выдатнага пераможцу:

— Хай жыве храбры Спартак!

А Соартак глядзеў на іх з нянавісшо і думаў: „Але, я павінен жыць, каб адпом- сціць вам за гэтых забітых таварышоў"»

Праз два месяцы ў Рыме былі атрыманы весткі, што з Капуі ўцяклі семдзесят гла- дыятараў, разграбілі некалькі маёнткаў, вызва- лілі сотні рабоў, якія далучыліся да паўстан- цаў. Камандуе імі выдатны гладыятар Спар- так. Знаходзяцца яны цяпер на гары Везувій.

Зараз-жа паслалі к Везувію тры тысячы салдат пад камандай Глабра.

Выявілася, што на гару вядзе толькі адна сцежка, а з іншых бакоў стромкія сцены, па якіх ні спусціцца, ні ладняцца нельга.

"Я павінен адпомсціць за гэтых забітых таварышоў^—з нянавісцю думаў Спартак.

Глабр загарадзіў гэтую сцежку і пачаў чакаць, калі голад прымусіць Спартака здацца.

А Спартак загадаў скруціць з зялёнага галля вяроўкі, спусціў па іх свой атрад і на- паў на рымлян ззаду.

Рымляне былі разбіты ўшчэнт і ўцяклі, пакінуўшы для Спартака багатую здабычу.

Тады супроць Спартака было выслана войска ў дзесяць тысяч чалавек. І яно так- сама было разбіта.

Потым паслалі трыццаць тысяч чалавек. 1 іх Спартак разбіў.

Пасля таго выслалі армію ў шэсцьдзесят тысяч чалавек. 1 зноў яна была разбіта.

Тры гады Спартак наводзіў жах на гана- рыстых рымлян. Тры гады разбіваў іх арміі.

Аднаго разу ён сабраў 300 палонных па- трыцыяў і загадаў ім біцпа паміж сабой так, як калісьці біўся Спартак і яго таварышы ў цырку. Гарачае жалеза прымусіла патры- цыяў пачаць „гладыятарскі бой“.

А тысячы рабоў стаялі наваколі з захап- леннем глядзелі, як іхныя паны забіваюць адзін аднаго на пацеху гладыятарам.

„Я выканаў сваё абяцанне, дарагі Гор“,— думаў Спартак, гледзячы на гэтую бойку.

Але ўсё-ж такі Рымская дзяржава была больш магутнай, як армія Спартака. Рымскія лёгіёны былі навучаныя і дысцыплінаваныя, а ў Спартака армія была не падрыхтаваная да вайны.

1 калі Рым выставіў апошнюю стотысяч- ную армію пад камандай Краса, то паўстанню прышоў канец. Спартак рынуўся ў апошні бой і загінуў разам з дзесяткамі тысяч сваіх таварышоў.

А тыя шэсць тысяч чалавек, што трапілі ў палон, былі распяты на крыжах па дарозе ў Рым.

Так расправіліся патрыцыі з нявольнікамі, якія адважыліся дамагацца права быць людзьмі.

"Іскры Ільіча", №1, 1936, с. 9-12






61
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх