Літаратурныя ночы з Васілём


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Літаратурныя ночы з Васілём. Янка Маўр
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Літаратурныя ночы з Васілём. Янка Маўр

Статья написана 30 июня 2023 г. 13:29

Учора разам з Alena Bayarava распачалі для Радыё Ўнэт новы серыял пра ЯНКУ МАЎРА. Кошка Леся ўжо слухае гэтую перадачу пра свайго любімага пісьменніка. А вы?

Тут вы даведаецеся:

— хто адкусіў Янку Маўру палец

— чаму наш герой любіў сябраваць з вар'ятамі

— чым яго маглі пакрыўдзіць дзяўчаты, і за што ён любіў халодную зброю

— хто ў 1926-м годзе натхніў нашага героя пачаць пісаць, дзякуючы чаму ў нашай літаратуры з'явіўся адзін з самых папулярных творцаў.

ЯНКА МАЎР альбо як не ператварыцца ў чорта ў пекле 1930-х? 2-я серыя

ЯНКА МАЎР — пачатак змагання з Пеклам | Літаратурныя ночы з Васілём

Учора разам з Alena Bayarava ў эфіры Радыё Ўнэт гаварылі пра зорны час Янкі Маўра, калі ў другой палове 1920-х ён напісаў серыю празаічных страшыкаў для дзяцей: "Слёзы Тубі, "Незвычайная прынада", "Помста кошкі".

У другой серыі нашага радыёэпасу пра аднаго з самых папулярных беларускіх пісьменнікаў Янку Маўра мы раскажам пра гады яго творчага ўзлёту, калі былі створаны класічныя "Слёзы Тубі", "Незвычайная прынада", "Бунт звяроў" і "Помста кошкі". Гэта быў час калі літаральна за адзін год Янка Маўр стаў самым чытаным айчынным літаратарам у Беларусі. Але наперадзе чакалі 1930-ыя гг. і сталінскі тэрор. Які твор напісаў Янка Маўр, дзе выдатна паказаў той час у якім жыве? Як не прагнуўся пад сістэму?

У канцы ж 20-х пачатку 30-х калі рэальная хорар-сітуацыя ў нашай краіне стала страшней за названую прозу Маўра, наш герой стварае "ПЕКЛА" -- антыўтопію, дзе ў алегарычнай форме паказвае, як два смелых хлопцы трапляюць у пекла (у ім угадваецца СССР) і скідваюць яе дыктатара Люцыпара. Пекла губляе сваю першасную сутнасць і становіцца вольным. Янка Маўр праз усё жыццё марыў, каб такой жа вольнай стала і Беларусь, але ў рэальнасці тэрор толькі ўзмацняўся.

Як здолеў Янка Маўр зберагчыся? Чаму яго выратаваў адзін НКВД-ыст? Чаму пачаў актыўна займацца спырітызмам? І чый твор пад назвай "Яно" страшнейшы -- у Янкі Маўра ці ў Стывена Кінга?

Пра ўсё гэта -- ў заключнай серыі.

***

Прывітанне! Сёння вас чакае сустрэча з сапраўдным каралём беларускай прыгодніцкай прозы 1920-70-х гг Янкам Маўрам. Яго кнігамі зачытваліся ад Беластока да Камчаткі. Многія адмыслова вучылі беларускую мову, каб азнаёміцца з яго новымі апавяданнямі і аповесцямі. Янка Маўр і па сёння адзін з самых чытаных і значных нашых творцаў.

Да сустрэчы!

У другой серыі нашага радыёэпасу пра аднаго з самых папулярных беларускіх пісьменнікаў Янку Маўра мы раскажам пра гады яго творчага ўзлёту, калі былі створаны класічныя "Слёзы Тубі", "Незвычайная прынада", "Бунт звяроў" і "Помста кошкі". Гэта быў час калі літаральна за адзін год Янка Маўр стаў самым чытаным айчынным літаратарам у Беларусі. Але наперадзе чакалі 1930-ыя гг. і сталінскі тэрор. Які твор напісаў Янка Маўр, дзе выдатна паказаў той час у якім жыве? Як не прагнуўся пад сістэму? Пра ўсё гэта — ў новай серыі "Літаратурных начэй з Васілём"!

Трэцяя заключная серыя. У фінальнай серыі, прысвечанай самаму папулярнаму беларускаму пісьменніку 1920-60-х гг Янку Маўру вы даведаецеся як ён абыходзіў цэнзуру 30-х, як захаваўся пад час рэпрэсій, і як яму ўдавалася нават у самыя творча-неспрыяльныя часы ствараць смелыя творы, якія заклікалі беларусаў не быць бяздумнымі рабамі.

Галоўныя героі — дзеці, якія імкнуцца і самі быць смелымі і ратаваць іншых ад іх рабскай пакоры. У адным з апошніх значынх твораў Янкі Маўра "Фантамабіль праефсара Цылякоўскага" — юныя героі адпраўляюцца на Марс, каб змагацца з марсіянскім дыктатарам.





66
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх