40 цiкавых фактаў пра Янку


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > 40 цiкавых фактаў пра Янку Маўра
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

40 цiкавых фактаў пра Янку Маўра

Статья написана 28 июня 2023 г. 11:30

11 мая споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (Івана Міхайлавіча Фёдарава) — аднаго з самых загадкавых пісьменнікаў у гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры. Яго па праве называюць беларускім Жулем Вернам і Міклуха-Маклаем у адной асобе. Працуючы настаўнікам у школе, ён добра ведаў псіхалогію дзяцей, разумеў іх прагу да невядомага, да цікавых падарожжаў і незвычайных прыгод. Ды і само жыццё пісьменніка было насычана цікавымі фактам і, якія варта згадаць.

1. Сапраўднае прозвішча Івана Міхайлавіча Фёдарава (Янкі Маўра) Ільін.

Пісар вайсковай часці запісаў бацьку пісьменніка, адстаўнога салдата Міхаіла Фёдаравіча Ільіна скарочана — Міхаіл Фёдараў. Гэтае прозвішча атрымаў і яго сын — Янка.

2. У дзяцінстве Янка перахварэў на цяжкую хваробу. Хлопчык рос у беднасці і нястачы, але адчуваў сябе шчаслівым, бо поруч была клапатлівая маці. Яна выхадзіла сына ад воспы, якая касіла людзей. Адзнакі гэтай хваробы засталіся на твары пісьменніка на ўсё жыццё.

3. Не звар'яцеў і не памёр ад укусу шалёнага сабакі. Дзяўчынка, якую пакусаў той самы сабака, памерла. I, канечне, ніякія намаганні, звароты да лекараў не дапамаглі б, калі б сам Янка не прамыў адразу пакусаную руку ў бочцы са шчолаччу.

4. Вучыўся ў Ковенскім рамесным вучылішчы на слесара, дзе захапіўся кнігамі. Любімымі аўтарамі Янкі сталі Майн Рыд, Фенімор Купер, Жуль Верн, Густаў Эмар, Луі Бусенар. Яны адкрывалі новыя краіны, клікалі ў цікавыя падарожжы. Вось тады ў яго галаву трапіла «самая геніальная ідэя» — адправіцца ў падарожжа вакол свету, вакол усіх кантынентаў, праехаць на лодцы па вялікіх рэках сусвету.

5. Мог быць застрэлены пад час юнацкіх гульняў у вучылішчы. Янка цудам пазбегнуў смерці. Адзін з навучэнцау прынес аднекуль наган і стаў наводзіць то на аднаго, то на другога хаўрусніка і націскаў на спуск. Дайшла чарга і да Янкі. Сябра цэліў яму ў лоб, але раптам над іх галавамі завішчэлі пацукі, і хлопец ускінуў наган угору і спусціў ударнік. Пачуўся стрэл — адзін патрон у барабане быў...

6. Вучыўся ў Панявежскай настаўніцкай семінарыі, але быў выключаны за паўгода да заканчэння. Янка быў выключаны за вальнадумства і «за сумненні ў рэлігіі». Аднак пасведчанне настаўніка пачатковай школы (1903 г.) ён усё ж атрымаў, здаўшы экстэрнам экзамены за семінарскі курс. Працаваць пачынаў памочнікам настаўніка ў мястэчку Новае Месца, затым быў пераведзены ў вёску Бытча на Бары-саўшчыне.

7. На першыя заробкі набыў такую рэдкую ў тыя часы рэч, як ровар. Ровар на колах з шынамі чырвонай гумы з'яўляецца ў розных куточках Барысаўшчыны і далей яе. У гэты час настаўнік знаёміцца з Алімпіядай — маладой сімпатычнай дзяўчынай з вёскі Верхмень. Яе бацька, айцец Уладзімір, мае там прыход. У тыя ж часы ў Верхменскай школе настаўнічае Кастусь Міцкевіч, таксама малады настаўнік. Але сустрэцца ў Верхмені настаўнікам не давялося.

8. Разам з Якубам Коласам удзельнічаў у настаўніцкім з'ездзе ў 1906 г. у вёсцы Мікалаеўшчына.

З'езд быў выкрыты паліцыяй, дакументы канфіскаваныя, пачалося следства. На допытах удзельнікі з'езда, у тым ліку і Фёдараў, сцвярджалі, што трапілі на гэтае мерапрыемства выпадкова, стараліся заблытаць справу, звесці з'езд да звычайнай вечарынкі, на якой самую рэвалюцыйную справу адыграла гарэлка. Аднак у рапарце інспектара Кваснецкага адносна I. Фёдарава падаецца наступнае: «Его участие в учительском митинге в с. Никольске было, по моему мнению, не случайное, и его шутливо-насмешливое объяснение, которым он хочет прикрыть свою невиновность, далеко не говорит в его пользу, а напротив, свидетельствует о том, что он едва ли не главную роль сыграл на этом учительском съезде». Фёдарава да педагагічнай працы не дапусцілі і ўзялі пад нагляд паліцыі. А Якуба Коласа 15 верасня 1908 г. асудзілі да трох гадоў турэмнага зняволення.

9. З'яўляецца прататыпам Івана Тадорыка — аднаго з герояў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях». «Шырокі лоб і авал твару з вастраватым падбародкам, — пісаў Якуб Колас, — казалі за тое, што Іван Тадорык, як відаць, чалавек з выдатнымі здольнасцямі... Іван Тадорык меў штось агульнае з нямецкім філосафам-песімістам Шапенгаўэрам».

10. Добра іграўна скрыпцы. «Манера трымацьскрыпку і смык і сама ігра сведчылі аб тым, што Іван Тадорык быў добрым скрыпачом», — пісаў Якуб Колас. Граць навучыўся ў настаўніцкай семінарыі. Яго ўласная скрыпка экспануецца на літаратурна-дакументальнай экспазіцы ў музеі Якуба Коласа.

11. Ажаніўся з удавой з 4 дзецьмі. Пасля з'езда перад Іванам Фёдаравым паўсталі пытанні: што рабіць далей і дзе ўладкавацца на працу, бо працаваць у школе яму забаранілі. Ей уладкаваўся хатнім настаўнікам у сям'ю Мінковічаў у Турцы. Вучыў дзетак і прывязаўся да іх. I дзеці лалюбілі свайго настаўніка. Пасля смерці іх бацьхі пайшлі размовы аб тым, што недапушчальна маладому чалавеку жыць у адиой хаце з удавой, хай сабе і старэйшай за яго. Настаўнік апынуўся перад выбарам — ці з'ехаць і шукаць новую працу, ці ажаніцца з удавой і застацца з дзецьмі, якіх вучыў і да якіх прывязаўся. У 1909 г. Варвара і Іван абвянчаліся.

12. Завочна вучыўся ў Віленскім універсітэце. Працуючы хатнім настаўнікам, не губляў час і завочна вучыўся ў Віленскім універсітэце. Экстэрнам здаў экзамены і атрымаў права выкладаць гісторыю і геаграфію. I ў 1911 г. пераехаў з сям'ёй у Мінск, дзе ўладкаваўся нелегальна ў прыватную гандлёвую школу. Да 1917 г. жыў пад ластаяннай пагрозай звальнення, уладкавацца пашчасціла толькі таму, што гандлёвая школа належала да больш «ліберальнага» міністэрства гандлю і прамысловасцi, а не асветы.

13. Каб сын пачаў вучыцца, ужываў незвычайныя пэдагагічныя прыёмы. Яго старэйшы сын, Фёдар, быў вельмі здольным хлопцам. Але ў юнацтве шмат часу праводзіў з сябрамі, а вучобу закінуў. I бацька прапанаваў два варыянты: альбо ён застаецца ў сям'і і будзе добра вучыцца, альбо пойдзе жыць самастойна. Сыну цяжка было разлучыцца з сябрамі, і ён выйшаў на вуліцу і спыніўся, не ведаючы куды ісці, але ў рэшце рэшт вырашыў вярнуццаўсям'ю. Пазней Фёдар скончыў універсітэт, абараніў кандыдацкую і доктарскую дысергацыі, стаў вядомым фізікам-тэарэтыкам, быў абраны ў правадзейныя члены Акадэміі навук, стаў лаўрэатам Дзяржаўных прэмій БССР i СССР.

14. У дзіцячую літаратуру ўвайшоў у сталым узросце. Пачаткам сваёй літарагурнай дзейнасці Янка Маўр лічыў 1923 год, калі ўпершыню былі надрукаваны яго фельетоны ў газеце «Савецкая Беларусь" і ў ленінградскам часопісе сатыры і гумару «Бегемот». Першым значным творам стала аповесць «Чалавек ідзе» пра жыццё першабытных людзей, навеянае вучэннем Чарльза Дарвіна, якім I. Фёдараў захапіўся яшчэ ў Ковенскай рамеснай вучэльні. Яна друкавалася ў некалькіх нумарах часопіса «Беларускі піянер» ў 1926 — 1927 гг.. а таксама выйшла асобнай кніжкай у 1927 і 1933 гг.

15. Пісаць прыгодніцкія творы для дзяцей натхніў Цішка Гартны. Пасля поспеху кнігі «Чалавек ідзе» Янка Маўр быў выкліканы ў Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, дзе яго прыняў Цішка Гартны, тагачасны дырэктар. Ён па-ведаміў, што аповесць вельмі спадабалася чытачам і крытыкам і прапанаваў заключыць дамову на новую кніжку на прыгодніцкую тэму. Янка Маўр успомніў, што нядаўна на ўроку расказваў вучням пра востраў Новая Гвінея, дзе растуць розныя дзіўныя расліны, мангравыя дрэвы, карані ад якіх уздымаюцца ўверх вышэй за рост чалавека, дзе лётаюць незвычайныя райскія птушкі. Ён пачаў дасканала вывучаць матэрыялы пра Новую Гвінею: «Падарожжы» Міклухі-Маклая, энцыклапедыі, часопісы, і калі мог адказаць на любое пытанне пра гэтую краіну і яе жыхароў, стаў пісаць Так нарадзілася першая ў Беларусі прыгодніцкая аповесць «У краіне райскай птушкі». Пасля выхаду ў 1928 г. аповесць была перавыдадзена некалькі разоў у 1932, 1933, 1946 гг. і г.д У тым жа 1926 г. выйшла другая прыгодніцкая аповесць Янкі Маўра «Сын вады» з жыцця на Вогненнай зямлі.


16. Напісаць першы белэрускі раман для дзяцей дапамагла мова эсперанта. У 1930 г. у Янкі Маўра выхо-дзіць яшчэ адзін твор — першы прыгодніцкі беларускі раман для дзяцей «Амок». У яго аснове ляжаць гістарычныя падзеі — паўстанне на востраве Ява ў 1926 г. Напісаць раман дапамагла папулярная ў той час штучная мова свету — Esperanto, створаная варшаўскім акулістам і лінгвістам Лазарам Заменгофам Янка Маўр пісаў: «У 1926 годзе было паўстанне на Яве. Упарыжскай эсперанцкай газеце я прачытаў некаторыя цікавыя факты аб ім. Тады я напісаў эсперантысту на Яве пісьмо з просьбай выслаць дадатковыя матэрыялы і атрымаў кашгоўныя пісьмы, часопісы са здымкамі. Пасля я напісаў яшчэ ў Галандыю і атрымаў матэрыялы адтуль. У выніку выйшла мая кніга "Амок". I не раз яшчэ атрымліваў я патрэбныя мне матэрыялы з Францыі, Германіі, нават з Чылі».

17. Выкладаў мову эсперанта. Янка Маўр у 1923 -1924 гг выкладаў мову эсперанта ў Вячэрняй школе пры Мінскім гарадскім райкаме партыі, а ў 1925 — 1926 гг — на рабфаку БДУ. У 1926 г веў урокі эсперанта на радые.

18. Прымаў удзел у працы Міжнароднага з'езда эсперантыстау у 1926 г.

У 1926 годзе у Ленінградзе адбываўся з'езд эсперантыстаў, — пісаў Янка Маўр, — у якiм удзельнiчалі прадстаўнікі 37 краін. Пасяджэнні праходзілі ў Таўрычаскім палацы. 3 вялікай цікавасцю сачылі ленинградцы за яго работай. 3'ехалiся людзі з розных краін і гавораць, спрачаюцца на нейкай невядомай мове, у руках трымаюць газеты і кнігi на той-жа мове... Многія ленiнградцы тады пашкадавалі, што не ведаюць мiжнароднай мовы эсперанто".

19. Не выязджау за тэрыторыю СССР, але пiсаў пра далёкія краіны так, што іх жыхары не маглі паверыць, што ён там не быў. Паэт Сяргей Грахоўскі ўспамінаў: «Янка Маўр быў выдатнейшым у рэспублiцы эсперантыстам і быў звязаны пры дапамозе гэтай універсальнай мовы бадай з усiм светам. Ён, як той Жуль Верн, нідзе не быў, а ўсё ведаў да драбніц — гадзінамі мог расказваць пра Інданезію, Барнео, Суматру, Новую Зеландыю, ці Аўстралію».

20. Збіраўся напісаць раман пра паўстанне Спартака. «Буду пісаць пра Спартака. Слова пісьменніка», — так называўся яго артыкул у газеце «Літаратура i Macтацва" ад 8 студзеня 1935 г. Некалькі гадоў Янка Маўр збіраў матэрыялы праз сяброў-эсперантыстаў, рабіў накіды схем маршрутаў паўстанцаў, збіраў карты і планы бітваў, вывучаў гістарычную літаратуру. Сюжэтная канва задуманага твора была апублікавана ў часопісе «Іскры Ільіча» (№ 1 за 1936 г.), але сам твор так і не з'явіўся ў друку. Усе дакументы i запiсы былі страчаны у час вайны, і пісьменнік вельмі шкадаі аб гэтым.

21. Пісаў, што ў Беларусі «шмат куткоў, не горшых ад заморскіх».У 1930 г. была надрукавана прыгодніцкая аповесць «Палескія рабінзоні", адзін з самых папулярні твораў Янкі Маўра. Пісьменнік адзначае, што ў Беларусi "шмат куткоў, не горшых ад заморскіх». «Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чымся далёкiя трапічныя лясы. Ёсць азёры i балоты, якія ўвесну робяцца морамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры».

22. Тэатр юнага гледача БССР адкрываўся п'есай Янкі Маўра «На штурм". Тэатр быў створаны ў 1931 г. Рэжысёрам і мастайкiм кіраўніком яго быў М. Кавязiн. На жаль, тэкст згаданай п'есы да сёння не знойдзены.

23. Аповесць Янкі Маўра "ТВТ" выклікала да жыцця масавы рух пiянерау і школьнікаў. Навучычча бачыць, працаваць сваiмi рукамі — гэта была жыццёвае крэда пісьменнікэ гэтаму ён вучыў сваіх дзяцей. Яго дачка Наталля ўспамінала: "Бацька вучпў мяне назiральнасцi, вучыў адразу выпраўлять тыя непарадкі, якiя я заўважала..." Пасля выхаду кнiгi пра Таварыства ваяўнічых тэхнікаў (TBT) гурткі тэвэтэтаўцаў ствараліся не толькі ў гарадах Беларусі, але і ў Іванаве, Стаўрапалі, Петразаводску і інш. Кніга была перакладзена на армянскую, латышскую, літоўскую, малдаўскую, польскую, рускую мовы.

24. У 1934 г. на Усебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі Янка Маўр атрымаў першую прэмію за аповесць «ТВТ», але на рускую мову яна была перакладзе-на толькі ў 1956 г. У 1934 г. выходзіць «самы піянерскі» твор Янкі Маўра з дзіўнай назвай: «ТВТ, або Апавяданне пра тое, як піянеры ўзбунтаваліся супроць уціску рэчаў і здзівілі ўвесь свет, як яны навучыліся бачыць тое, чаго іншыя не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі». У лісце да перакладчыка Анатоля Тон-келя Янка Маўр пісаў: «У нас книга издавалась много раз, но для русского издания она не подходила, как идейно порочная. Ибо ни в каких инструкциях не сказано, что такие "организации", как ТВТ, могут существовать. Да и сама идея напоминает Тимуровскую. А ТВТ написана за 4 года до Гайдара. Лет пять тому назад в Бресте и ближайших городах в широком масштабе "вспыхнуло" движение ТВТ. Общественность обратила на него внимание, и приветствовала его. Брестский горсовет вызвал к себе руководителей, обещал помочь. Я получил "с фронта " интереснейшие письма. Но опасность своевременно была замечена руководством комсомола (Москва, Минск) и пресечена в корне. Вот почему я не верю, что Вам удастся протащить зловредную книгу".

25. На I Усесаюзны з'езд савецкіх пісьменнікаў 1934 г. Янка Маўр атрымаў персанальнае запрашэнне ад Максіма Горкага. Ён згад-ваў: «Перад Першым з'ездам ССП у беларускі арганізацыйны камітэт прышоў старшынёй М. Клімковіч. Аднаго разу выклікае мяне.

— Ці праўда, што ў вас ёсць выданыя кнігі? — пытаецца ён.

— Ёсць, — кажу, не адна, нават тоўстыя.

— Пакажыце, калі ласка.

Прынёс яму штук шэсць.

Здзівіўся старшыня надзвычайна. Прышоў час з'езда. Выбралі дэлегацыю, у якой было працэнтаў дваццаць пачэсных пісьменнікаў. Надышоў час ад'езда — і раптам з Масквы паведамляюць, што Горкі прасіў, каб узялі на з'езд... Маўра! Можна сабе ўявіць, як здзівіліся нашы кіраўнікі!

26. Творы Янкі Маўра выратавалі яму жыццё ў 1936 — 1937 гг. У тыя гады найперш за сувязі з замеж-жам у спіс «шпіёнаў і ворагаў народа» трапілі сябры пісьменніка — эсперантысты. У адпаведныя органы быў выкліканы і Янка Маўр, які ўжо чакаў свайго арышту. Але на шчасце, следчы быў адным з яго чытачоў, і калі даведаўся, што перад ім любімы пісьменнік — Янка Маўр, сказаў: "Ідзіце і не хвалюйцеся. Больш вас чапаць не будуць».

27. Цяжкія гады эвакуацыі ў час Вялікай Айчыннай вайны перажыўу Алма-Аце. У фондах Дзяржаўнага літара-турна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа захоўваецца пе-рапіска Янкі Маўра з Якубам Коласам часоў вайны. У лістах пісьменнікі дзяліліся сваімі перажываннямі, творчымі планам), марамі, радасцямі і горам, падтрымлівалі адзін аднаго ў цяжкія моманты жыц-ця на чужыне, іх перапіска-пацвярджэнне сапраўднага сяброўства.

28. У Казахстане здымаўся ў кіно, каб зарабіць грошы. Свой першы заробак у Алма-Аце (93 рублі) атрымаў за артыстычную дзейнасць. Здымаўся ў масоўках фільмаў «Поход Ворошилова», «Молодое вино».

29. Даслаў Ц. С. Гарбу-нову ў Маскву сваю п'есу «Лицо зверя». Рукапіс да гэтага часу не знойдзены. Янка Маўр у 1942 г. у лісце да Якуба Коласа пісаў «"Лицо зверя". Пьеса в 3-х акгах (5 картин). Перевод с белорусского. Такой твор послан мною в Москву Горбунову. Я довольствуюсь тем моральным удовлетворением, которое дала мне эта работа; я рад, что успел сказать и своё слово, может быть, последнее. А из особенностей этой пьесы по крайней мере одна является безусловно выдающейся: пьеса состоит только из одного перевода, а оригинала не существует и не существовало в природе. Только тебе доверяю я эту историческую тайну».


30. Зрабіў падарунак самому сабе. Сам сабе купіў партфель і зрабіў на ім гравіроўку: «Паважанаму Янку Маўру на памяць аб яго 20-гадовай бескарыснай літаратурнай дзейнасці — ад I. М. Фёдарава. 1943». Партфель захоўваецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

31. Пінскі абласны тэатр адкрываў сезон 1947 г. п'есай Янкі Маўра «Шляхі дарогі». Што гэта за п'еса, невядома.

32. Перакладаўна беларускую мову творы сусветнай літаратуры. У перакла-дзе Янкі Маўра на беларускую мову выйшлі творы Р. Кіплінга, М. Твэна, Ж. Верна, В. Гюго, казкі Г. X. Андэрсэна, асобныя творы Д. Маміна-Сібірака, М. Прышвіна. А. Гайдара.

33. Быў сватам Якуба Коласа. Малодшы сын Якуба Коласа Міхась ажаніўся з дачкой Янкі Маўра Наталляй, якая пакінула цікавую кнігу «Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа». А Якуб Колас прысвяціў свайму свату некалькі жартоўных вершаў.

34. Працаваў над кнігай «Ніколі не забудзем». У 1948 г. пад рэдакцыяй Янкі Маўра выйшаў зборнік «Ніколі не забудзем» — хвалюючая і драматычная кніга ўспамінаў беларускіх дзяцей, удзельнікаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны. Прадмову да кнігі напісаў Якуб Колас.

35. Амаль сляпы, выратаваў дзяўчынку, якая танула. У Янкі Маўра дактары знайшлі катаракту, але ў той час рабілі аперацыю толькі гады, калі катаракта выспее. I па сутнасці напаўсляпому чалавеку даводзілася доўгі час чакаць гэтага «выспявання». Слых жа быў у яго неверагодна тонкі. Аднойчы, калі грэўся на сонцы на мужчынскім пляжы Кактэбеля, пачуў крыкі — танула дзяўчынка, ён кінуўся на дапамогу і выцягнуў дзяўчынку з вады. Занёс яе на жаночы пляж, там яе адкачалі. На некалькі дзён стаў героем Кактэбеля. Захаваўся фотаздымак гэтай дзяўчынкі з удзячным подпісам. Такамаль сляпы Янка Маўр, якому ў той час было каля 70-і, выратаваў жыццё дзіцяці.

36. Лячыў хворых ад эпілепсіі. А. Міронаў наткнуўся на апісанне даўняга рэцэпта вылечвання людзей ад эпілепсіі і прапанаваў Янку Маўру паспрабаваць самім лячыць хворых, а калі вынікі лячэння будуць станоўчымі, звярнуцца ў Міністэрства аховы здароўя. Рэцэпт заключаўся ў выкарыстанні костачак, што знаходзяцца за вушамі ў малочных парасят. Калі ж пацыентаў набралася каля сотні, яны падлічылі, што дапамаглі працэнтам васьмідзесяці. Як вядома, савецкая медыцына ставілася адмоўна да народных метадаў, нават правераных стагоддзямі. Займацца лячэннем забаранілі.

37. Любіў піць каву з каньяком. У яго кватэры была добрая калекцыя каньякоў. Але Маўр выпівохам не быў. Ужываў каньяк па лыжцы з кавай.

38. Адкрыта прызнаваў свае недахопы ў літаратурнай творчасці. «Свае недахопы я ведаю: 1) Досыць шурпаты і сухаваты стыль; нямаўім той пявучасці, якая, скажам, у Лынькова. 2) Празмерная скупасць у апісаннях; калі я раблю адзін ці два мазкі, то болей ужо не магу — мне здаецца, што будзе нудна. Мая проза чыста апавядальная, а не "мастацкая" (апісальная). 3) Небагаты слоўнік. 4) Уплывы крыху залішняй "впечатлительности", якая часам адводзіць убок» (з ліста Янкі Маўра да Алеся Якімовіча).

39. Пачынальнік фантастычнага жанру ў беларускай літаратуры. Казка "Вандраванне па зорках» Янкі Маўра выйшла ў 1927 г., а аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» — у 1955-м.

40. Збіраўся напісаць пра зорныя войны. Задумаў раман «Апошнія з Эрыды», які павінен быў складацца з дзвюх частак: «Дачка неба» і «Гібель планеты».

Марыя і Васіліна Міцкевічы, унучка і праўнучка Янкі Маўра .

"Краязнаўчая газэта", №18-19, май 2023 года

https://dropmefiles.com/YuRBS






122
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх