К 140 летию со дня рождения


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > К 140-летию со дня рождения Янки Мавра. "Фантомобиль профессора Цыляковского"
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

К 140-летию со дня рождения Янки Мавра. «Фантомобиль профессора Цыляковского»

Статья написана 26 февраля 2023 г. 13:55

"А цяпер рыхтуйцеся да найбольш важнага падарожжа. Падарожжа на такую планету, як наша Зямля. Я ўжо казаў вам, што сярод мільярдаў планет нашай Галактыкі такая планета абавязкова знойдзецца. Сілаю фантазіі можна яе знайсці і азнаёміцца з ёю."

Янка Маўр. Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Для Маўра гэта быў трэці па ліку «заход» да жанру навуковай фантастыкі.

1. Як пачынальнік яго ў беларускай літаратуры пісьменнік выступіў яшчэ ў 20-х гадах XX ст., калі ў «Беларускім піянеры» была надрукавана фантастычная казка «Вандраванне па зорках» з цыкла «Піянерскія казкі». Ужо тут была намечана тэма касмічнага падарожжа — па зорках, якое, паводле народна-казачнай традыцыі, ажыццяўляецца з дапамогай дзеда-чараўніка.

2. У 30-х гадах у «Аповесці будучых дзён» Маўр робіць новае падарожжа ў будучыню. Гэта быў смелы для беларускай літаратуры таго часу пошук жанру (сацыяльнай утопіі), але маларэзультатыўны. Аўтар не знайшоў тут патрэбных суадносін паміж рэальным і фантастычным. Камуністычнае грамадства, ідэал якога ён малюе, выгля-дае ў аповесці досыць наіўна.

3. У «Фантамабілі прафесара Цылякоўскага» Святлана і Светазар адпраўляюцца ў падарожжа на міжпланетным караблі, сканструяваным іх дзядулем — савецкім вучоным прафесарам Цылякоўскім. Гэтая незвычайная машына прыводзіцца ў рух сілай чалавечай фантазіі.

4. Аб тым, што Я. Маўр быў перакананым прыхільнікам навукова-фантастычнага жанру (сам ён называў сябе «старым выпрабаваным прыгоднікам»), сведчыць і неажыццёўленая задума рамана «Апошнія з Эрыды». Згодна з планам, які захоўваецца ў архіве пісьменніка, раман павінен быў складацца з дзвюх кніг «Дачка неба» і «Гібель планеты». Мяркуючы па асобных нататках, твор быў задуман як палітычны раман-памфлет. Гэта чацвёртая спроба Я.М. напісаць фантастычны твор.

Таксама ў яго былі фантастычныя творы "Сакрэт вучонага", "Чалавек ідзе" (1926) ды "Пекла" (1929), але крытыка адносіць іх да звычайнай фантастыкі альбо казак.

***

Гэтая незвы-чайная машына прыводзіцца ў рух сілай чалавечай фантазіі. Пісьменнік раскрывае бязмежнасць фантазіі чалавека, яе дзёрзкае пранікненне ў не-вядомае, непазнанае. Ён падкрэслівае, што «фантазія ёсць найвышэйшая каштоўнасць» (У. I. Ленін).

У адпаведнасці з гэтымі ленінскімі словамі гаворыць аб значэнні фантазіі і герой аповесці Янкі Маўра прафесар Цылякоўскі: «Фантазія — вялікая сіла. Без фантазіі самы светлы розум быў бы сляпы». Ува-сабленнем творчай думкі чалавека з’яўляецца міжпланетны карабель — фантамабіль, на якім можна трапіць на любую планету ці зорку, на любы кантынент і нават у мінулае ці будучае. Карыстаючыся вялікімі магчы-масцямі фантастычнага жанру, пісьменнік уключае ў сваю аповесць вялікі пазнавальны матэрыял. Шматлікія навуковыя звесткі, лічбы, даты не абцяжарваюць сюжэт, бо падаюцца яны ў працэсе апісання захапляю-чага палёту Святланы і Светазара па планетах і кантынентах. Трапляюць, напрыклад, героі аповесці на Месяц і весела забаўляюцца скокамі, бо на Месяцы ўсё ў шэсць разоў лягчэйшае, чым на Зямлі. Чытачы даведваюц-ца, што за двухтыднёвы дзень паверхня Месяца награецца да +120°, што на мяжы між Зямлёй і Месяцам зусім няма прыцяжэння; тэмпература

паверхні Меркурыя +413°, на Нептуне--180° і г. д. Падрабязна знаёмяцца чытачы з прыроднымі асаблівасцямі планеты Марс. Янка Маўр прыгадвае кніжкі вядомых фантастаў — Жуля Верна, Герберта Уэлса, аповесць Аляксея Талстога «Аэліта» і выклікае ў чытачоў жаданне па-знаёміцца з гэтымі творамі або зноў іх перачытаць.

Тэму падарожжа па зорках і кантынентах Янка Маўр вырашае не толькі ў мэтах папулярызацыі навуковага матэрыялу і выдатных твораў навуковай фантастыкі. Сюжэт аповесці «Фантамабіль прафесара Цыля-коўскага» звязаны з сацыяльнымі праблемамі. I ў гэтым творы Янка Маўр гаворыць аб супярэчнасцях капіталістычнага свету, выносіць на ўсеагульнае асуджэнне яго заганы. Некаторыя старонкі аповесці майстэр-ствам выкрыцця капіталізму нагадваюць надзённыя палітычныя памфле-ты. Напрыклад, расказваючы аб знаёмстве Святланы і Светазара з сучас-най Амерыкай, Янка Маўр тонка, з сарказмам высмейвае славуты аме-рыканскі дэмакратызм і так званую свабоду. Пісьменнік гаворыць аб жахлівым становішчы дробных фермераў, аб палажэнні неграў, аб пра-следаванні свабоднай думкі, высмейвае захапленне капіталістычнай Аме-. рыкі сенсацыямі.

369

Капіталістычнаму свету ў аповесці супрацьпастаўлен савецкі лад жыцця. Чырвоная машына, што ўзнялася з нашай зямлі, нібы ўвасабляе незвычайны ўзлёт Савецкай краіны, перспектывы яе развіцця. Святлана і Светазар — пасланцы Савецкай дзяржавы — носьбіты гуманізму і спра-вядлівасці. Яны разгадваюць хітрыкі агента амерыканскай разведкі, які выдаў сябе за савецкага консула з Новага Арлеана, выказваюць сваё спа-чуванне неграм. Нават на Марсе яны дапамагаюць фантастычным істо-там, жыхарам Марса яхам.

Безумоўна, не з усімі фантастычнымі ўяўленнямі пісьменніка можна пагадзіцца, некаторыя з прыведзеных у аповесці «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» звестак сёння ўжо не адпавядаюць сапраўднасці. Мы, на-прыклад, ведаем, што вяртанне з Месяца на Зямлю, якое зусім нядаўна здавалася немагчымым, здзейснена.

Але аповесць раскрывае перспектывы развіцця, магчымасці прагрэсу, яна прымушае думку працаваць, прымушае разважаць, спрачацца, сум-нявацца, цікавіцца...

Аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» дапамагае зразу-мець, што «мы жывем у эпоху, калі адлегласць ад самай дзёрзкай фанта-зіі да зусім рэальнай рэчаіснасці скарачаецца з неверагоднай хуткасцю» (А. М. Горкі).

Фантастычная аповесць Я. Маўра дае чытачам вялікі пазнавальны матэрыял, спрыяе развіццю фантазіі, умацаванню веры ў творчыя здоль-насці чалавека. I ў гэтым яе вялікае выхаваўчае і адукацыйнае значэнне.

М. Б. Яфімава, кандыдат філалагічных навук.

М. Яфімава. Каментарыі, стр. 361-370 https://fantlab.ru/edition88726

*

Рыхтуючы казку "Пекла" да ўключэння ў двухтомнае выданне Збору гвораў (1966), Янка Маўр значна яе дапрацаваў: выкінуў малавыразныя эпізоды, дапоўніў твор запамі-

124

нальнымі гумарыстычнымі дыялогамі і сітуацыямі, па-глыбіў казачны элемент, зрабіў казку больш блізкай сённяшняму чытачу. Былі ўнесены змены і ў кампазіцыю твора: у ім не восем, як раней, а сем раздзелаў. Некато-рыя з іх атрымалі новыя назвы: шосты раздел «Пекла» цяпер называецца «Экскурсія па пекле», сёмы — «Гар-мідар у пекле» мае назву «Пераварот у пекле» і г. д. Значна скарочана і перапрацавана ўступная частка.

Заменена крыху назва казкі. Цяпер яна называецца не «Пекла», а «Падарожжа ў Пекла», зменены прозвіш-чы герояў твора.

Пад новай назвай твора даецца болып акрэсленае вызначэнне яго жанра — казка.

У тэксце новага варыянта казкі ўдакладнены шмат-лікія лічбы і вылічэннІ. I зроблена ўсё гэта з гумарам, з трапнымі саркастычнымі заўвагамі чалавека, якому агідныя ілжывыя пропаведзі царквы. Чытачы сапраўды бачаць, што рэлігійныя кнігі і вучэнні блытаныя, незра-зумелыя. Парадкі ж у пекле, як і ў краінах, дзе існуе несправядлівы лад, трымаюцца на эксплуатацыі, прыні-жэнні, здзеках...

Таму і не вытрымліваюць Янка Гуж і Юрка Пыж — наводзяць парадак у пекле.

Янка Маўр прапануе юным чытачам праверыць вера-годнаць таго, пра што ён расказаў. ён нават дае «дак-ладны» адрас пекла: трэба ісці «спачатку проста на поў-нач, потым — направа, далей — налева, затым — зноў направа, тады — зноў налева і ўрэшце яшчэ раз налева.

I праз семдзесят сем крокаў вы акурат трапіце пад той дуб, адкуль пачынаецца дарога ў гіекла» (4, 314).

Нягледзячы на самыя неверагодныя пякельныя гіры-годы і сітуацыі, казка не мае нічога містычнага, у ёй па-мастацку рэалізавана ідэя чалавечнасці. Куды б ні за-неслі пісьменніка крылы яго бязмежнай фантазіі, ён жыве зямнымі клопатамі, клопатамі свайго народа і ўсяго чалавецтва.

Пра гэта сведчыць і фантастычная аповесць «Фанта-мабіль прафесара Цылякоўскага», якая з працягам дру-кавалася ў № 9, 10 часопіса «Маладосць» за 1954 год і ў № 1 за 1955 год.

Аповесць гірысвечана тэме фантастычных падарож-жаў па зорках і зямных кантынентах. Як подступ да гэ-тай тэмы ўспрымаецца невялікая фантастычная казка Маўра «Вандраванне па зорках», якая была апубліка-

125

вана яшчэ ў 1927 годзе ў № 10 часопіса «Беларускі піянер». 3 яе фактычна і пачынаецда ў Янкі Маўра тэма космасу.

Адрозненне казкі «Вандраванне па зорках» ад апо-весці «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» не толькі ў памерах, у маштабах раскрыцця тэмы касмічных па-лётаў, а і ў адной вельмі важнай дэталі. У фантастычнай казцы «Вандраванне па зорках» перамяшчэнне з зоркі на зорку адбывалася пры падкрэслена казачных абста-вінах: перад героем твора Юркам нечакана з’явіўся дзед з белай барадой, у белым адзенні, ён выканаў жаданне хлопчыка лётаць з хуткасцю думкі. Зрабіў ён гэта, як звычайны казачны чараўнік: махнуў рукой — і герой ужо на адной зорцы, зноў махнуў — і той імгненна тра-піў на другую зорку.

У «Фантамабілі прафесара Цылякоўскага» Святлана і Святазар адпраўляюцца ў падарожжа на міжпланет-ным караблі, які сканструяваў іх дзядуля, савецкі вучо-ны, прафесар Пётр Трафімавіч Цылякоўскі. Гэтая пры-гожая зграбная чырвоная машына «з маленькімі пра-пелерамі спераду і ззаду і маленькімі крыламі, болын падобнымі да птушыных», прыводзіцца ў рух сілай ча-лавечай фантазіі. Пісьменнік раскрывае магчымасці бяз-межнай фантазіі чалавека, яе дзёрзкае пранікненне ў невядомае, непазнанае. Ен падкрэслівае, што «фантазія ёсць найвышэйшая каштоўнасць» (У. I. Ленін).

Герой аповесці Янкі Маўра прафесар Цылякоўскі, у адпаведнасці з вядомымі выказваннямі Леніна пра фан-тазію, гаворыць: «Фантазія — вялікая сіла! Без фанта-зіі самы светлы розум быў бы сляпы. Чалавек бачыў бы толькі тое, што ў яго перад вачыма, да чаго ён можа дакрануцца рукою, а фантазія асвятляе шлях наперад на такую адлегласць, на якую не дасягне ні адзін пра-жэктар... Фантазія — ёсць вышэйшая ўласцівасць, якую ва ўсёй прыродзе мае толькі чалавек. Мы павінны гэтым ганарыцца» (1, 266).

Увасабленнем творчай думкі чалавека з’яўляецца ў аповесці міжпланетны карабель — фантамабіль, на якім можна трапіць на любую планету ці зорку, на любы кантынент і нават у мінулае ці будучае.

Пісьменнік уключае ў сваю аповесць вялікі пазна-вальны матэрыял. Разнастайныя навуковыя звесткі, ліч-бы, даты не ўскладняюць сюжэт, бо надаюцца ў працэсе апісання захапляючага палёгу Светазара і Святланы па

126

планетах і кантынентах. Трапляюць, напрыклад, героі аповесці на Месяц і весела забаўляюцца скокамі, бо на Месяцы, паведамляе аўтар, усё ў шэсць разоў лягчэйшае, чым на Зямлі. Чытачы даведваюцца, што за двухтыднё-вы доўгі дзень паверхня Месяца награецца да +120°, што на мяжы паміж Зямлёй і Месяцам зусім няма пры-цягнення і тэмпература паверхні Мяркурыя +413°, Неп-туна — 180° і г. д.

Падрабязна знаёмяцца чытачы з рэльефам, прыро-дай Марса, зразумела, звесткі гэтыя адпавядаюць дасяг-ненням навукі ў той час, калі пісалася аповесць. Дарэ• чы, прыгадваюцца Янкам Маўрам кніжкі вядомых су-светных фантастаў — Ж. Верна, Г. Уэлса, а таксама аповесць А. Талстога «Аэліта». Пісьменнік абуджае ў дзяцей цікавасць да гэтых твораў, гаворыць пра розныя гіпотэзы, розны падыход да распрацоўкі касмічнай тэмы і тым пашырае ўзнятую праблему.

Тэму падарожжа па зорках і кантынентах Янка Маўр вырашае не толькі ў мэтах папулярызацыі навуковага матэрыялу і выдатных твораў навуковай фантастыкі. Сюжэт аповесці звязан з сацыяльнымі праблемамі, пісьменнік гаворыць аб супярэчнасцях капіталістычнага свету, выносіць на ўсеагульнае асуджэнне яго заганы. Некаторыя старонкі аповесці публіцыстычнай страстнас-цю выкрыцця капіталізму нагадваюць надзённыя палі-тычныя памфлеты. Напрыклад, расказваючы пра зна-ёмства Светазара і Святланы з сучаснай Амерыкай, Ян-ка Маўр трапна, з сарказмам высмейвае славуты амеры-канскі дэмакратызм і так званую свабоду, якая там існуе.

Пісьменнік гаворыць пра жахлівае становішча дроб-ных фермераў, пра становішча неграў, пра жорсткія пра следаванні свабоднай думкі, высмейвае захапленне ка-піталістычнай Амерыкі сенсацыямі і рэкламай.

Капіталістычнаму свету, яго воўчай маралі супраць-стаіць у аповесці савецкі лад. Светазар і Святлана — пасланцы Савецкай дзяржавы, яны носьбіты гуманізму і справядлівасці. Палітычная свядомасць іх дастаткова высокая, яны добра арыентуюцца ў складаных сітуацы-ях, ведаюць норавы капіталістаў і іх паслугачоў.

Савецкія піянеры ўсюды, куды трапляюць, імкнуцца дапамагчы пакрыўджаным, заняволеным. Гэтай сваёй актыўнасцю, гатоўнасцю нават ахвяраваць сваім жыц-цём, каб толькі дапамагчы тым, хто чакае дапамогі, Све-

127

тазар і Святлана вельмі нагадваюць Юрку і Янку з каз-кі «Падарожжа ў пекла». Такое падабенства тлумачыц-ца тым, што ўсе.яны кіруюцца ў жыцці аднымі і тымі ж прынцыпамі, бо выхаваны ў Савецкай краіне. Піянеры не могуць застацца раўнадушнымі да несправядлівасці, бо дзейнічаюць па законах піянерскай узаемнай пад-трымкі і дружбы.

У гэтай аповесці можа больш, чым у якой іншай, вы-явіліся бязмежныя магчымасці маўраўскай фантазіі, яна спалучана з навуковай эрудыцыяй пісьменніка, з фантастычным светам дарагіх яму з дзяцінства выдат-ных твораў навуковай фантастыкі.

Разделы аповесці пра падарожжа герояў на Месяц і на Марс найбольш цікавыя, але мы ведаем цяпер да-кладна, што жыцця на Месяцы няма. У той час, калі Ян-ка Маўр пісаў сваю аповесць, пытанне гэта заставалася яшчэ спрэчным. Пісьменнік-фантаст насяліў Месяц дзіў-нымі істотамі яхамі. Узровень цывілізацыі іх вельмі ніз-кі: звычайны ліхтарык, запалка выклікалі іх здзіўлегінз і жах.

У гэтым творы адчуваюцца традыцыі аповесці «Ча-лавек ідзе». Яхі такія ж бездапаможныя, як і першабыт-ныя людзі на пачатку свайго жыццёвага шляху. Света-зар і Святлана прыйшлі ім на дапамогу, навучьглі іх валодаць агнём, захоўваць яго, яны падтрымалі пакрыў-джаных яхаў і наладзілі нармальныя адносіны іх паміж сабой.

Усюды Светазар і Святлана адчуваюць сябе паслан-цамі сваёй краіны. Яны мараць даць адкрытым імі акі-яну і рэчцы савецкія назвы, скажам, так: Камсамольскі акіян, а рэчка — Піянерка.

Безумоўна, не з усімі фантастычнымі ўяўленнямі пісьменпіка можна пагадзіцца. Мы ведаем, напрыклад, што вяртанне з Месяца на Зямлю, якое яшчэ нядаўна лічылася немагчымым, здзейснена.

Аповесць раскрывае магчымасці прагрэсу, стымулюз творчую думку, фантазію дзяцей, прымушае іх разва-жаць, спрачацца, цікавіцца, прьцумваць свае гіпотэзы.

Аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» засгалася незакончанай. Аўтару былі зроблены заўвагі, пасля якіх ён спыніў работу над творам.

Яфімава, М. Б. Цэлы свет – дзецям : творчы партрэт Янка Маўра / М. Б. Яфімава. — Мінск : Выд-ва БДУ імя У. І. Леніна, 1983. — 136 с.

*

У гэты час "халоднай вайны" звяртаецца пісьменнік і да буйной прозы, у прыватнасці да твораў навуковай фантастыкі, у якіх размова аб будучыні непазбежна звязваецца з праблемамі жывой сучаснасці. Аповесць «Фантамабіль прафесара Цы-лякоўскага» (1954) носіць на сабе выразны адбітак часу. Не выпадкова ўплятаецца ў сюжэтную канву палёт у Аме-рыку, які робяць на фантамабілі юныя героі твора. Срод-камі прыгодніцкай навуковай фантастыкі Маўр супраць-пастаўляе два розныя сацыяльныя светы — буржуазнае грамадства з уласцівымі яму супярэчнасцямі і сацыяліс-тычны лад.

У «Фантамабілі прафесара Цылякоўскага» цяжкасці на-вукова-фантастычнага жанру пераадольваюцца на новым якасным узроўні. Смялейшым стаў палёт аўтарскай фан-тазіі, больш плаўна стыкуюцца рэальнае і фантастычнае.

Маўр працягвае тэму сваіх ранейшых твораў «Чалавек ідзе» і «Аповесць будучых дзён»: чалавек у гістарычным развіцці. Ён абапіраецца пры гэтым на вопыт сваіх папя-рэднікаў — К. Э. Цыялкоўскага, які звярнуўся да тэмы касмічных падарожжаў у навукова-фантастычных аповес-цях «На Месяцы», «Мары пра Зямлю і неба», «Па-за зямлёй», А. Талстога, пачынальніка савецкага навукова-фантастычнага рамана («Аэліта»), У. Обручава, аўтара рамана «Плутонія». Адчуваецца і сувязь з традыцыяй сусветнай класічнай фантастыкі, у першую чаргу, блізкасць да таго напрамку, які пракладваў Ж. Верн, спалучаючы ў сваіх творах фантастыку, прыгоды, папулярызацью навуковых ідэй з сацыяльнымі праблемамі часу. Улічваецца аўтарам і вопыт Г. Уэлса, стваральніка «Барацьбы светаў» і «Машыны часу». Апошні твор пісьменнік згадвае сярод кніг, прачытаных яго героямі.

Праблема міжпланетных падарожжаў вельмі цікавіла Маўра. У яго архіве мы знаходзім шмат выразак з перыя-дычных выданняў аб савецкіх спадарожніках Зямлі з апісаннем іх канструкцыі і схемамі. Сюжэт аповесці «Фан-тамабіль прафесара Цылякоўскага» аб міжпланетных па-лётах трымаецца на арыгінальнай фантастычнай ідэі, якая вынікае з магчымасці выкарыстання энергіі чалавечай дум-кі: на крылах дзіцячай фантазіі (бо сіла яе значна боль-

127

шая, заўважае аўтар), на яе энергіі адпраўляюцца ўнукі прафесара Цылякоўскага Светазар і Святлана, «светлячкі», як ён іх называе, у падарожжа — спачатку ў Амерыку, потым на Месяц і Марс. Фантамабіль, зроблены з фантазіту, рухаецца з неабмежаванай хуткасцю думкі.

Наколькі ж навуковая сама па сабе ідэя Маўра? Гэта пытанне ўзнікае неяк міжвольна, хоць мы добра разумеем, што да навукова-фантастычнага твора нельга падыходзіць з крытэрыем літаральнай навуковасці ідэі, пакладзенай у яго аснову, бо трэба ўлічваць мастацкую, умоўную пры-роду твора, яго метафарычнасць. Спецыялісты ж знахо-дзяць асобныя навуковыя недакладнасці і ў Ж. Верна, і ў А. Талстога, і ў А. Бяляева, але яны не ўплываюць на мастацкую верагоднасць падзей, апісаных аўтарамі. Наву-ковасць фантастычнага твора вызначаецца агульным узроў-нем мыслення пісьменніка, здольнага на навуковай асно-ве збудаваць мастацкую рэальнасць.

Аднак жа вузкаутылітарны падыход да тлумачэння на-вукова-фантастычных твораў існуе ў крытыцы. Так, В. Міхайлава, аўтара рамана «Вартаўнік брату майму», у якім іншапланецяне прадухіляюць касмічны выбух намагання-мі волі саміх жыхароў, папракалі за ненавуковасць самой ідэі, бо, як гавораць крытыкі, забываючыся пра сімволіку як закон мастацтва, воляю нельга нават запалку пагасіць.

I ўсё ж навуковая рэальнасць пэўным чынам павінна кантраляваць каардынаты палёту аўтарскай фантазіі, тры-валы навуковы грунт дае ёй разгон. Навуковасць, пазна-вальная каштоўнасць — адна з важных вымог навуковай фантастыкі. Таму не лішне, здаецца нам, усё ж такі вы-светліць пытанне, ці была перспектыўнай колькі-небудзь у навуковых адносінах сама ідэя, высунутая Маўрам, або яна наогул пазбаўлена навуковага сэнсу?

Каб адказаць на гэта пытанне, спашлемся на артыкул інжынера Л. Цяплова «Ці можна кіраваць машынай мыс-ленна?» («Комсомольская правда». 1958. 25 мая), на які ў свой час звярнуў увагу Я. Маўр. У артыкуле паведам-ляецца, што вучоныя распрацавалі такія датчыкі, якія «дазваляюць улоўліваць, рэгістраваць, а затым узмацняць» змены ў нервовых клетках мозгу, і што сумеснымі нама-ганнямі інжынераў, электратэхнікаў, медыкаў у Маскве

128

сканструявана штучная рука (яна экспанавалася на Сусвет-най выстаўпы ў Бруселі), якой кіруюць біяпатэнцыялы. Важна, падкрэслівае аўтар артыкула, не столькі само па сабе гэта практычнае вынаходніцтва, колькі прынцыповае сцвярджэнне аб магчымасці кіравання з дапамогай біяпа-тэнцыялаў, сцвярджэнне, што «чалавек можа кіраваць ма-шынай гэтак жа лёгка і падсвядома, як ён цяпер кіруе ўласнымі рукамі і нагамі». Гэту праблему, заўважае далей аўтар, «не рашаліся закранаць самыя адчайныя фантас-ты». А між тым яшчэ ў 1954 г. аповесць Маўра з такой ідэяй пачала друкавацца ў «Маладосці» (№ 9—12).

Цікава, што на газетнай выразцы артыкула Л. Цяплова, якая захоўваецца ў архіве Я. Маўра, рукою аўтара на-пісана: «А трн года назад в белорусском журнале «Маладосць» былн напечатаны первые главы моей повестн «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», где мон путе-шественннкн такнм же способом управлялм космнческой машнной...»

Такім чынам, фантазія Маўра грунтуецца на навуковых гіпотэзах. Працягваючы традыцыі астранамічных аповес-цей К. Цыялкоўскага з іх выразна акрэсленай тэндэнцыяй да папулярызацыі навуковай ідэі, пісьменнік свядома арыен-туецца на навуковую дакладнасць, і гэта абумовіла багатае выкарыстанне ім пазнавальнага матэрыялу. Чытач давед-ваецца, напрыклад, што на Месяцы дзень і ноч цягнуцца па два тыдні, што за дзень паверхня Месяца награваецца да 120°, а на другім баку яго, не бачным жыхарам Зямлі, мароз даходзіць да 160°, што на Месяцы вага кожнай рэчы меншая ў шэсць разоў. Прычым пісьменнік уважліва со-чыць за дакладнасцю навуковых даных, прыкмячае супя-рэчнасці ў творах іншых пісьменнікаў. Так, вуснамі Цы-лякоўскага ён заўважае, што ў «Аэліце» А. Талстога жыхары Марса менш цывілізаваныя, чым жыхары Зямлі, а тэхніка ў іх чамусьці высокаразвітая. «А самае галоўнае, прырода Марса паказана зусім не так, як гаворыць навука. Напрык-лад, па даных навукі, там, нават на экватары, ноччу мароз дасягае сарака пяці градусаў, а марсіяне сядзяць сабе каля сажалкі ў лёгкім адзенні, як у нас улетку» (7, 321).

Аднак пры ўсёй навуковай пэўнасці, нават скрупулёз-насці, Маўр як сапраўдны фантаст арыентуецца галоўным

129

чынам не на тое, што стала ўжо аксіёмай, а на заўтраші-дзень навукі, на тое, чаго яшчэ няма, але што выспява ў думках, фантазіі людзей. Яго героі пакідаюць на Месяцы словы здравіцы Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэс публік на векі вякоў 18 чэрвеня 1955 г. Вымпел жа з Дзяр жаўным гербам СССР аўтаматычная міжпланетная стан цыя «Луна-2» даставіла на Месяц 14 верасня 1959 г. Дл Маўра важна перш за ўсё разбурыць стэрэатып мысленн ў адносінах да той ці іншай навуковай тіраблемы, захапіц рамантыкай першаадкрыцця.

Зразумела, з часу напісання аповесці «Фантамабіл прафесара Цылякоўскага» навука пайшла далёка наперах «Яшчэ некалькі год назад можна было пісаць аб пада рожжы на Венеру, Марс з надзеяй знайсці там разумна жыццё. Цяпер мы ведаем, што ўяўляе сабой Марс»1, -зазначае вядомы амерыканскі фантаст Ф. Пол. Сапраўдь раней распаўсюджаная версія аб існаванні на Марсе вы сокіх форм жыцця, аб населенасці яго жывымі і разумньп\ істотамі, версія, якая падтрымлівалася шматлікімі вучоны мі і пісьменнікамі канца XIX ст., не пацвердзілася. 3 дру гога боку, тое, што Маўр у адпаведнасці са станам тага часнай навукі лічыў недасягальным, напрыклад вяртанн з Месяца на Зямлю, стала ўжо фактам.

У апісанні марсіянцаў Маўр прытрымліваецца таг погляду, што яны разумова менш развітыя, чым людзі Ён паказвае іх на той ступені першабытнага развіцця калі яны яшчэ не ведаюць агню і не ўмеюць смяяцца Знешне яны зусім не падобныя на жыхароў Марса ў «Ба рацьбе светаў» Г. Уэлса, вельмі разумных, галавастых (ус іх цела «зрабілася маленькім дадаткам да галавы»).

Аднак навуковая ідэя цікавіць аўтара не сама па сабе а з маральна-этычнага боку, як праблема чалавечых узае маадносін, кантактаў будучага пры сустрэчы розных цы вілізацый, праблема, якая хвалюе сёння многіх пісьменні каў, што пішуць пра міжпланетныя палёты.

У савецкай літаратуры ўжо склалася пэўная традыцы: на гэты конт: зямляне, пасланцы нашай краіны, сцвяр джаюць пісьменнікі, не варожыя жыхарам іншых светаў

1 Лнт газ. 1974. 3 ліп.

130

яны выступаюць у ролі абаронцаў справядлівасці і высока трымаюць гонар савецкіх людзей. У іх няма схільнасці «разбураць вялікае і прыгожае», якую з горыччу заўважыў у сваіх суайчынніках вядомы амерыканскі фантаст Рэй Брэдберы ў «Марсіянскіх хроніках».

Унукі Цылякоўскага, як і Гусеў у «Аэліце», наводзяць на Марсе свае, справядлівыя парадкі, яны адбіраюць ва ўладара марсіянцаў-яхаў незаконна захопленыя ім правы, навучаюць жыхароў карыстацца агнём. Такія маральныя нормы ў адносінах да іншапланецян натуральна адпавя-даюць характару юных герояў аповесці, іх прыроднай пра-зе тварыць дабро. Маўр падкрэслівае іменна такую пры-вабную рысу дзяпей, як дабрыня. Калі правакатар апы-нуўся разам з імі ў фантамабілі, не разлічаным на трох чалавек, Светазар і Святлана велікадушна вырашаюць давезці яго да якога-небудзь месца, дзе ёсць магчымасць высадзіць яго на бераг.

Наогул дзеці, як правіла, дзейнічаюць у аповесці ад-паведна логіцы свайго ўзросту, нягледзячы на сур’ёзнасць намераў і той місіі, якую даводзіцца ім выконваць. Апы-нуўшыся на Месяцы, дзе сіла цяжару зусім іншая, яны пачынаюць дурэць, скакаць, выконваць, як у цырку, свае «нумары». А калі на Марсе знікла іх машына, «не толькі ў Святланы, але і ў Светазара паліліся з вачэй слёзы. Хлоп-чык на гэты раз зусім забыўся, што ён «мужчына» (7, 327).

Некалькі ўмоўнымі і статычнымі атрымаліся вобразы дарослых. Пётр Трафімавіч Цылякоўскі выступае галоўным чынам у ролі асветніка — ён доўга і падрабязна тлума-чыць дзецям тэорыю палёту. Правакатар паказан у фелье-тонна-памфлетным плане. У такім жа плане, па сутнасці, напісан і ўвесь раздзел пра наведванне дзецьмі Амерыкі.

Аднак папрок аўтару ў бледнасці, псіхалагічнай непе-раканальнасці характараў трэба рабіць з улікам агульнага стану савецкай навуковай фантастыкі ў той час і асаблівай беднасці яе традыцый у беларускай літаратуры. Толькі ў апошняе дзесяцігоддзе заўважаецца, што савецкія фан-тасты імкнуцца да болып глыбокага пранікнення ў псіха-логію герояў, а сама фантастыка ўсё больш страчвае свой асветніцкі характар, набліжаючыся да сацыяльна-псіхала-гічнай, а часта і філасофскай прозы. У аповесці «Фанта-

131

мабіль прафесара Цылякоўскага» ёсць тое, што вельм важна для далейшага развіцця навуковай фантастыкі ў бе-ларускай літаратуры, — арыгінальнасць фантастычнай ідэі. выразная сацыяльнасць, гуманістычны пафас. На жаль навуковая фантастыка ў рэспубліцы і сёння — галіна над-звычай неразвітая. У 50-я гады XX ст. спробу напісаш навукова-фантастычны раман («Цытадэль неба») іаповесць («За вялікую трасу») зрабіў М. Гамолка. На сучасным эта-пе, акрамя У. Шыціка, у беларускай літаратуры няма пісь-меннікаў, якія спрабавалі б свае сілы ў гэтым жанры (1983)

132

Э. С. Гурэвіч. «Янка Маўр : нарыс жыцця і творчасці» 2004




*

«Фантамабіль гірафесара Цылякоўскага» (1954)

Пасля вайны пісьменнік ізноў звярнуўся да навукова-фантастычнага жанру.

У аснову сюжэта аповесці «Фантамабіль прафеса-ра Цылякоўскага» (яе друкаваў часопіс «Маладосць» на працягу 1954 і 1955 гг.) Маўр паклау арыгінальную фантастычную ідэю тэхнічнага плана — аб магчымасці выкарыстання энергіі чалавечай думкі. На крылах дзіцячай фан-тазіі (бо сіла яе значна большая, чым фантазіі дарослых), на яе энер-гіі адпраўляюцца ўну-кі прафесара Цыля-коўскага Светазар і Святлана ў далёкае падарожжа — спачатку ў Амерыку, потым на Месяц і Марс.

У гэтай аповеці, у параўнанні з творамі папярэдняга перыяду, смялейшым стаў палёт фантазіі, больш арганічна стыкуюцца

35

рэальнае і фантастычнае, у большай ступені адчу-ваецца апора на традыцыі папярэднікаў, перш за ўсё Канстанціна Цыялкоўскага як аўтара арыгінальных філасофска-астранамічных твораў*, Аляксея Талстога («Аэліта», 1923 г.), а таксама прадстаўнікоў класічнай фантасты-кі — Жуля Верна, Герберта Уэлса (у тэксце аповесці ёсць прамыя спасылкі на гэтых аўтараў).

Беларускі пісьменніквыступіўтутяк прадказальнік (услед за Цыялкоўскім) эры касмічных палётау. Але Маўра цікавіла не столькі навуковая ідэя сама па сабе (хоць ён выкарыстаў вялікі пазнавальны матэрыял), колькі маральна-этычны і гуманістычны яе аспект, праблемачалавечыхўзаемаадносін,будучых кантактаў пры сустрэчы розных цывілізацый.

Аднакаповесці прыкметна пашкодзілі ідэалагічная зададзенасць вобразаў (асабліва дзяцей) і тая атмас-фера «халоднай вайны», якая пануе ў творы: увесь раздзел пра наведванне дзецьмі Амерыкі напісаны ў фельетонна-памфлетным плане.


* У першую чаргу гэта кнігі К. Цыялкоўскага «Воля Сусвету. Невядомыя разумныя сілы» (1928), «Розум і запал» (1928) і «Расліна будучыні. Жывёла космасу. Самазараджэнне» (1929).

36

Алесь МІНСКІ. "100 выдатных дзеячоў беларускай культуры". Янка Маўр. 2015

*

Праз шмат гадоў Я. Маўр напісаў «Фантамабіль прафесара Цылякоўска- га». Фантастычная ідэя аповесці цудоў- ная: выкарыстанне для падарожжаў энергіі самой фантазіі. На матэрыяліза- ванай сіле фантазіі героі Маўра — піяне- ры (гэта лагічна і дасціпна: у дзяцей сі- ла фантазіі, сіла ўяўлення мацнейшая, больш непасрэдная, чым у дарослых) ля- таюць на Месяц, на Марс, у Амерыку, дапамагаюць палярнікам. Аўтар, насыча- ючы аповесць пазнаваўчым матэрыялам, робіць яе асабліва карыснай для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзростаў.

Станіслаў Саладоўнікаў. ПОПЛЕЧ 3 МАРАЮ. 1979

*

Пасляваенны перыяд у творчай біяграфіі пісьменніка адзначаны стварэннем новых

жанравых формаў: навукова-фантастычнай і аўтабіяграфічнай аповесцей. «Фантамабіль

прафесара Цылякоўскага» (1954)

— гэта трэці «заход» аўтара

ў асваенні жанру навуковай

фантастыкі: подступамі да яго

з’явіліся фантастычная казка

«Вандраванне па зорках» (1927),

а затым — «Аповесць будучых

дзён» (1932) — у жанры сацыяльнай утопіі.

Я. Маўр пісаў пра палёт на

Марс, калі жыла яшчэ надзея

знайсці там разумнае жыццё.

Яго героі пабывалі на Месяцы

яшчэ да таго, як аўтаматычная

міжпланетная станцыя «Луна-2»

пакінула свой вымпел на гэтай

планеце. Беларускі пісьменнік

выступаў як празарліўца, як

прадказальнік (услед за Цыялкоўскім) эры касмічных палётаў.

Але Янку Маўра цікавіла

не столькі навуковая ідэя сама

па сабе (хоць ён выкарыстоўвае

багаты пазнавальны матэрыял),

колькі маральна-этычны і гуманістычны яе аспект, праблема

чалавечых узаемаадносінаў, будучых кантактаў пры сустрэчы

розных цывілізацый…

Эсфір ГУРЭВІЧ. МАСТАЦКІ КОСМАС ЯНКІ МАЎРА

«Новы Час» «Лiтаратурная Беларусь» № 5 (81) 31 мая 2013 г. № 21 (342) 9

*

Готовясь к работе над повестью «Фантомобиль профессора Циляковского», Мавр, по своему обыкновению, тщательно и скрупулезно собирал новейшие научные данные, необходимые для создания научно-фантастического произведения. Он терпеливо переносил критические «шпильки» по своему адресу, но не мог бы смириться с обвинением в научной некомпетентности или верхоглядстве, а поэтому брал в библиотеке необходимые книги, читал статьи в специальных журналах, осаждал сына, Федора, профессора-физика, вопросами «по существу», требуя популярных ответов на них.

Иначе и быть не могло: повесть фантастическая, отсюда заглавное слово в названии — «Фантомобиль». Самое интересное, считал автор, кроется в неуемной фантазии детей. Кто самый большой фантазер? Ребенок, конечно. И вот отправной точкой для писателя стала фантазия. Фантазия в повести явилась горючим для фантомобиля, и несет она своих героев, куда они только не пожелают. Но в основе фантазии тоже должны лежать точные, строжайшие апробированные современной наукой данные. Значит, их надо искать, накапливать и проверять.

Во время нелегких этих поисков Дед и наткнулся на небольшое газетное сообщение, заинтересовавшее его счастливо сложившейся судьбой совершенно не знакомого человека. Приступая к защите степени кандидата наук, человек этот, молодой научный работник, так блистательно написал и так блестяще защитил диссертацию на тему «Кибернетика — лженаука империализма», что ему присудили не кандидатскую, а сразу докторскую степень.

— Молодец! — от души похвалил Мавр новоявленного доктора, заставив и меня прочитать сообщение о нем.— Светлая голова!

Шло время... Давно была написана повесть о фанто-мобиле профессора Циляковского и опубликована в журнале «Маладосць»... Все прочнее, все увереннее входила кибернетика в нашу советскую науку и промышленное производство... Как вдруг:

— Ты только послушай, каков подлец! — потряс у меня перед носом Дед свежей газетой.— Пророчит кибернетике великое будущее, доказывает, что мы чуть

142

ли не первыми в мире начали приоткрывать покров над таинствами ее!

— Разве ты с этим не согласен?

— Да кто утверждает, кто? Тот самый, что и лженауку империализма обличал! Каким же законченным подлецом и стопроцентным карьеристом надо быть, чтобы без тени стыда заниматься подобной вольтижировкой!

— Но, может быть, он пересмотрел свои научные взгляды? — попытался я возразить.— Бывает...

— В науке не должно быть! Ошибся — имей мужество публично признать ошибку, а не увиливай от нее, по-щенячьи поджимая хвост! Эх, встретиться бы с этим флюгером от науки, я бы ему наговорил...

А. Миронов. Дед Мавр.

*

Важное качество Янки Мавра-писателя — это его пытливость, стремление познавать новое, умение посмотреть далеко вперед, проявляя смелкгг фантазии. Подтверждение тому и повесть «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», которая была напечатана в журнале «Маладосць» в 1954—1955 гг писателю было уже за 70. Другие в таком возрасте нередко почивают. а Янка Мавр написал новое захватывающее произведение — научно-фантастическую повесть, герои которой— Светозар и Светлана — отправляются в космическое путешествие на необычном корабле, который приводится в ел силой человеческой фантазии.

***

Профессор Цыляковский — анаграмма белорусского написания фамилии "Циолковский": ЦылякоўскіЦыялкоўскі.

Весь раздел о посещении детьми Америки написан в памфлетно-фельетонном стіле. напоминающем редакции "Старика Хоттабыча" 1951, 1953 і 1955 г.

*

Светлана и Светозар — скорее всего, "несущие свет" . Или же "Светлана" появилась путем сложения слов «свет» и «лан» («земля») и имеет значение «свет земли». Светозар — "озарённый светом" или "свет зари".


Внук профессора Цыляковского Светозар назван, видимо, в честь известного югославского гроссмейстера того периода Светозара Глигорича.

Све́тозар Гли́горич (серб. Светозар Глигорић, Svetozar Gligorić; 2 февраля 1923, Белград — 14 августа 2012, Белград) — югославский и сербский шахматист, гроссмейстер (1951), претендент на мировое первенство, многократный чемпион Югославии; международный арбитр, шахматный литератор и журналист. Победитель IX Шахматной Олимпиады в составе команды Югославии (1950); всего принимал участие в 15 олимпиадах, из них в 13 — на первой доске.

В детстве Светозар увлекался футболом, собирал марки.

В 13 лет в его пристрастиях на первое место вышли шахматы, и уже два года спустя он стал чемпионом Белграда среди юношей.

В годы войны сражался в рядах Народно-освободительной армии Югославии.

Путь Глигорича в «большие шахматы» начался вскоре после окончания Второй мировой войны. В 1947 он впервые становится чемпионом страны и на международном турнире в Варшаве опережает гроссмейстеров Василия Смыслова и Исаака Болеславского. «Мой стиль можно определить двумя словами — напряжённое равновесие. Это равновесие скрещённых шпаг. Кто ошибается в такой борьбе, тот погибает» — утверждает Глигорич. В 1950-е гг. его «шпага» ошибалась редко. Именно тогда он достиг наибольших успехов.

ВИКИ.

И. Сельвинский. Пао-Пао. 1933 г.

Мозг погибшего боксёра Роберта пересаживают в череп обезьяны. Из глупого животного Пао-Пао превратился в философа; он хочет понять, в чём смысл его бытия, и найти своё место под солнцем.

Но ни Германия 30-х годов, ни Таити, ни даже Советский Союз не готовы его принять.

*

Бао- тиран местного марсианского племени Ях.

Марсианское племя Яхи — медведи с обезьяними головами.

Янтре́ Яха́х (Ян-Ях) — жена Чойо Чагаса в "Часе Быка" 1968 г.

*

В один ряд с Я. Мавром, который в повести «Фантомобиль профессора Цыляковского» высказал удивительную для того времени и весьма перспективную идею использования для осуществления путешествий энергии... самой фантазии, стали Н. Гомолка с его «Шестым океаном» и М. Герчик («Лети, Икар»).

Геннадий Ануфриев. Рождённая мечтой. 2009

*

Путешествий в повести четыре, разной длительности.

Сначала Светлана и Светозар привозят сыворотку крови умирающему полярнику, к которому никто больше не может пробиться из-за пурги.

Потом они летят в Америку, где царит мрак и ужас: безработные скачут в окна, фермеров выселяют банкиры, негров линчуют за то, что те общаются с белыми детьми. Для динамики сюжета есть некто, представившийся консулом СССР, но на самом деле злобный ЦРУшник, которого кидают в морскую воду перед кораблем. Может,ещё кто-то выловит.

А вот потом уже начинается НФ — Луна и Марс, описанные на научном уровне эпохи. Описанные, как на мой вкус, весьма неплохо — где-то на уровне Жюля Верна, я бы сказал. На Луне они, кстати, находят того самого безработного фермера — погибшего.

На Марсе они находят цивилизацию, примитивную, но все же.

Дарят им огонь и свергают князя.

Ник Средин

*

ФАНТЛАБ

Научно-фантастическая повесть Янки Мавра «Фантомобиль профессора Цыляковского» (1954, Фантамабіль прафесара Цылякоўскага) начинается с того, что на далекой станции полярников находился тяжело больной член команды, которому требовалось срочное переливание крови. Но тяжелые погодные условия не позволяли отправить сюда самолет с необходимыми лекарствами и кровью и жизнь полярника была под большим вопросом. Так что полярники были крайне удивлены, когда в большую пургу они услышали стук в дверь и... детские голоса! Но когда они увидели, что к ним прямо на станцию въехал очень маленький автомобиль необычной конструкции, из которого выскочили мальчик и девочка в легкой, почти летней, одежде, они просто опешили. А пришли в себя только после того, как невесть откуда взявшиеся дети оставили у них на станции жизненно такой необходимый груз и быстренько выбрались обратно в пургу. Впоследствии они даже решили, что это была массовая галлюцинация, но выздоравливающий полярник никак не вписывался в эту схему.

Полярники, естественно, не могли знать, что к ним на далекий Север прибыл самый чудесный автомобиль на свете «ФЦ-2», который построил восьмидесятилетний ученый и изобретатель Петр Трофимович Цыляковский (чуть измененная фамилия К. Э. Циолковского) для своих внуков Светланы и Светозара. Это фантастическое передвижное средство было укомплектовано атомным двигателем, который приводился в движение... силой человеческой фантазии! А так как самой сильной фантазией обладали именно дети, то и управлять таким супер-мобилем должны были именно школьники.

Фантомобиль был очень прочен, пуленепробиваем, умел плавать и летать, преодолевать космические пространства, а его скорость была близка к скорости света. Профессор чуть позже установил на «ФЦ-2» ограничитель, чтобы фантазия ребят не бросала фантомобиль из стороны в сторону по Вселенной. На этом чуде техники школьники совершают путешествие в Америку, на Луну и на Марс. В Америке они познакомились с жизнью капиталистического мира, где процветало угнетение рабочего класса и негров. Далее по заданию деда, они отправились в пробный полет на Луну, а затем их ждал Марс, на котором ребята обнаружили растительность и живые существа. Здесь также были племена медведе-подобных созданий с мордой обезьяны, обладающих разумом и живущих племенами в пещерах. Они еще только начинали осваивать огонь, а уже начало образовываться классовое общество, грозящее перерасти в капиталистическое.

Так что, прежде чем отправиться назад на Землю, Светозар и Светлана, совершили маленькую революцию: свергли местного тирана Бао и дали остальным членам племени огонь.

http://archivsf.narod.ru/1883/janka_mawr/...

https://fantlab.ru/work139733

https://docviewer.yandex.ru/view/10594747...

(29 апреля) 11 мая 2023 г. исполнилось бы 140 лет со дня рождения Янки Мавра.





193
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх