Поспехі, дасягнутыя савецкім народам у галіне бу-даўніцтва сацыялізма, веліч задач, намечаных гіершым пяцігадовым планам', перспектывы, што адкрыліся перад. нашай краінай, вызначылі кірунак новых творчых пошу-каў гіісьменніка. У 1932 годзе асобным выданнем вый-шла кніга Янкі Маўра «Аповесць будучых дзён», урыўкі з якой друкаваліся ў часопісе «Іскры Ільіча» ў 1930— 1931 гадах. У гэтым творы,— што, дарэчы, падкрэсліва-ецца і яго назвай,— аўтар імкнуўся даць абрысы буду-чага Савецкай краіны, зазірнуць у яе жыццё на некаль-кі дзесяцігоддзяў наперад. Найбольш удалыя старонкі— гэта апавядашіе пра жыццё Заходняй Беларусі, у іх ува-соблена шчырае спачуванне нашых людзей родным бра-там, што пакутвалі пад прыгнётам польскіх паноў і капі-талістаў.
Пісьменнік гаворыць аб непамерна цяжкай працы ся-лян былой Заходмяй Беларусі, плён якой плыве ў панскія палацы. Сапраўдныя ж гаспадары ўсіх багаццяў — пра-цоўны люд—галадае, жыве ў брудных сырых бараках, дзе нават дыхаць няма чым: «Густое дуншае наветра гіры-ціскае грудзі; нават рванае рыззё, у якое яны (батракі.— М. Я.) загарнуліся, душыць, бы камень.г I ад цяжкага дыхання, здаецца, варушыцца чорны дах і белыя сце-ны» 1.
3 едкай іроніяй піша Янка Маўр пра некаторыя «культурныя зрухі» ў буржуазнай Польшчы. Так, у бруд-ныя баракі батракоў пана Загорскага праведзена элек-трычнасць, але гаспадар эканоміць электраэнергію, і таму лямпачкі гараць настолькі слаба, што людзі ледзь-ве бачаць адзін аднаго; ёсць у бараках і радыё, але яно часцей за ўсё перадае набажэнствы з Варшаўскага ка-федральнага сабора і сістэматычна гаворыць аб тым, што Польшча — самая вялікая і магутная дзяржава ў свеце.
Калі не лічыць гэтых «культурных дасягненняў», дык у жыцці працоўных Заходняй Беларусі і праз некалькі дзесяцігоддзяў усё засталося па-ранейшаму.
1 Маўр Я. Аповесць будучых дзён.— Мн., 1932, с. 3—4.
Асноўны герой твора — чатырнаццацігадовы хлопчык з Заходняй Беларусі Юзік. Чытачы даведваюцца, што бацьку Юзіка, Міхася, белапалякі ў часе свайго адступ-лення прымусова пагналі з сабой у якасці фурмана. Яны гналі яго аж да Варшавы, дзе ён і вымушаны быў застац-ца адрэзаным ад радзімы.
Сям’я Міхася знаходзіцца ў гэткіх жа ўмовах, як і тысячы да яе падобных. Але ніхто не траціць надзеі на хуткае вызваленне. Жаданай марай людзей з’яўляецца ўз’яднанне з Савецкай краінай, аб якой яны чулі столькі цікавага і незвычайнага. Шмат чуў аб Савецкім Саюзе і Юзік; вельмі хацелася хлопчыку сваімі вачыма паба-чыць, як жывуць савецкія людзі. Зусім выпадкова жадан-не хлопчыка здзейснілася: ён трапіў у Савецкі Саюз.
Прыезд Юзіка ў Краіну Саветаў, знаёмства яго з са-вецкай рэчаіснасцю складае змест другой часткі аповесці.
Аўтар малюе камуністычнае грамадства, дзе няма класаў, канчаткова знішчана розніца паміж фізічнай і ра-зумовай працай. Моладзь нават зусім не ведае такіх слоў, як «вёска», «селянін». Вось, напрыклад, Юзік шукае вёс-ку Курычы:
«— Ці не ведаеш, братка, як прайсці да вёскі Куры-чы?..
— Вёскі? — са здзіўленнем пытаецца хлопчык.
— Але.
— А што гэта такое «вёска»?
— Ну, дзе людзі жывуць...
— Дык вось яны тут і жывуць.
— Мне трэба вёска, дзе жывуць сяляне.
— А што такое «сяляне»? 1
Тое ж самае адказвае Юзіку і дзяўчына:
«—- Чаго, хлопчык, шукаеш? — спыталася яна ла-годна.
— Калі ласка, скажыце, як прайсці ў вёску?—узрад-ваўся Юзік.
— Якую вёску? Што гэта значыць?
— Ды вёску Курычы.
— Вось гэта Курычы і ёсць.
— Мне трэба ў вёску, а не сюды,— паўтараў Юзік і яшчэ болын здзівіўся, што і дзяўчына бадай таксама га-ворыць, як і той хлопчык» 2.
1 Маі)р Я. Аповесць будучых дзён, с. 108.
2 Маўр Я. Аповесць будучых дзён, с. 109.
7*
99
Янка Маўр расказвае пра вялікія гаспадаркі, дзе лю-дзі жывуць у шматгіавярховых добраўпарадкаваных да-мах, разам сталуюцца, разам адпачываюць, усе прыгожа апрануты. Юзік ніяк не можа зразумець: казалі, што ў Савецкім Саюзе няма паноў, а тут усе паны... Як жа быў здзіўлены Юзік, калі даведаўся, што гэтыя «паны» пра-цуюць хто даяркай, хто свінаркай, хто гной убірае ў ку-ратніку...
Дзеці жывуць у асобным будынку. Тут створаны ўсе ўмовы для таго, каб яны раслі дужымі, здаровымі. Для іх зроблены вялізны басейн, ёсць зімовы сад, у любы месяц года дзеці могуць загараць... Усе людзі вучацца, для іх існуюць спецыяльныя універсітэты па радыё. На-вука цесна злілася з вытворчасцю. «Некаторыя мала-дзейшыя, напрыклад, вучыліся не менш як на доктара ці на прафесара, і гэта зусім не перашкаджае ім араць зямлю. Наадварот, яшчэ дапамагае», — піша аўтар.
Безумоўна, у «Аповесці будучых дзён» Янку Маўру ўдалося многае прадбачыць з таго, чым характарызуец-ца наш сённяшні дзень: гэта шырокае прымяненне аўта-матычных прыстасаванняў, новых машын, цеснае ўза-емадзеянне навукі і вытворчасці, высокі ўзровень матэ-рыяльнага дабрабыту і культуры савецкіх людзей і г. д.
I ўсё ж уяўленне аўтара аб грамадстве будучага вельмі агульнае; і зусім не таму, што аўтар забег напе-рад і паказаў, што ў 50-я гады ў нас ужо пабудаваны камунізм. Справа ў тым, што само камуністычнае гра-мадства паказана ў творы даволі схематычна і павяр-хоўна.
Метад сацььялістычнага рэалізму, як вядома, не вы-ключае права пісьменніка заглядаць у будучышо. Наад-варот, гэта адна з істотных задач нашай літаратуры. Але заглядаць у будучыню мы павінны на падставе сённяш-ніх здабыткаў і глыбокага разумення законаў і шляхоў далейшага развіцця сацыялістычнага грамадства. Янка ж Маўр паказвае грамадства будучага ў асноўным па сваіх уласных меркаваннях і ўяўленнях.
Калі чытаеш другую частку кнігі, міжволі ўспаміна-ецца чацвёрты сон Веры Паўлаўны з рамана Чарнышэў-скага «Што рабіць?». Сваё ўяўленне аб будучым грамад-стве Чарнышэўскі падаў у форме чароўнага сну Веры Паўлаўны, гэтым апраўдваецца рамантычная ўзнёсласць і неакрэсленасць будучага ў рамане. У Янкі Маўра гра-мадства будучага паказана як рэальнасць і менавіта та-
100
му гэтая рэальнасць патрабуе больш акрэсленага, больш яркага і глыбокага раскрыцця.
У «Аповесці будучых дзён» аўтар праводзіў так зва-ную тэорыю адмірання школы, якая была папулярная ў пачатку 30-х гадоў сярод буржуазных педагогаў краін Захаду. Згодна з ёй, праца вучняў павінна была прахо-дзіць без непасрэднага кіраўніцтва настаўніка. Некато-рыя педагогі некрытычна пераносілі гэтую форму рабо-ты ў савецкія школы пад назвай брыгадна-лабараторнага метаду, які прадугледжваў калекгыўііую працу вуч-няў у брыгадах. ГІры такой арганізацыі вучэбнага пра-цэсу болыпасць вучняў не атрымлівала патрэбных ве-даў — шкоднасць гэтай тэорыі відавочная. Сам Маўр як педагог не прытрымліваўся тэорыі адмірання шко-лы, але лічыў, што ў камуністычным грамадстве яна маг-чыма.
У «Аповесці будучых дзён» даецца наступнае апісап-не працэсу навучання: «...У адным пакоі дзве дзяўчынкі і хлопчык сядзелі над адной кнігай, нешта ў ёй разбі-раліся, запісвалі сабе ў сшыткі, спрачаліся. У другім пакоі, абсталяваным, як аптэка, тры-чатыры чалавекі нешта гатавалі... У трэцім пакоі важдаліся з нейкімі машынамі, а далей відаць была майстэрня. Адным сло-вам, тут было ўсё, апрача партаў, лавак і ўсяго таго, што вызначае школу. Адна толькі рэч, вялізная чорная дошка ў кожным пакоі, крыху нагадвала школу.
— Гэта і ёсць школа? — спытаўся Юзік у Кіма.— А дзе ж паргы, вучні, настаўнік?
— Вучні, бачыш, займаюцца, а настаўніка пашукаем. ён гіавінен быць недзе тут...» 1
ГІа Усебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі ў 1930 го-дзе «Аповесць будучых дзён» атрымала прэмію, аднак прыкметнага следу на творчым шляху Янкі Маўра яна не пакінула. Гэта быў своеасаблівы эксперымент, пошук но-вых тэм, іювых форм асэнсавання сацыялістычнай рэ-альнасці.
1 Маўр Я. Аповесць будучых дзён, с. 145.
101
Янка Маўр лічыў надзвычай важным дапамагчы дзе-цям з ранніх гадоў адчуць сябе грамадзянамі Савецкай краіньт, імкнуўся даць ім уяўленне аб камуністычнай маралі, аб тым, якім павінен быць савецкі чалавек. Для сцвярджэння палітычных ідэалаў ён знаходзіў часам самыя фантастычныя сітуацыі і сюжэты. Напрыклад, у 1929 годзе з друку выйшла яго казка «Пекла» (новы ва-рыянт яе датуецца 1966 годам). У ёй чытачы разам з героямі байкі Юркам і Янкам адпраўляюцна... у пекла. Безумоўна, можна паставіць пад сумненне неабходнасць такога маршруту ў дзіцячай кнізе, але Янка Маўр дара-жыў гэтым творам. «Байка «Пекла» (раней твор меў такую назву. — М. Я.), — гаварыў пісьменнік, — хітрая. У ёй амаль без змен выкарыстана рэлігійная легенда аб замагільным жыцці чалавека, але ў легенде гэтай шмат недарэчнасцей, на выкрыцці іх і пабудаваны ў асноўным твор».
Янка Маўр не абмежаваўся выкрыццём бібліі, ён доказна засведчыў антыгуманны характар рэлігійнай маралі. Чаго, напрыклад, варта ўсёдаравалы-іасць царк-вьк нават лютаму злачынцу яна абяцае адпушчэнне гра-хоў, калі той будзе старанна маліцца і папросіць літасці ў^ бога. Таму ў пекла не трапілі бандыты-забойцы, вора-гі Савецкай улады. Яны «пакаяліся, прычасціліся» і тра-пілі са святымі ў рай, а забітыя імі камсамольцы апыну-ліся ў пекле, бо не маліліся, на споведзі не былі. Гэтага не могуць зразумець піянеры Юрка і Янка: «Значыцца, такім чынам, усе жулікі, зладзеі, разбойнікі пойдуць у рай, а добрыя людзі ў пекла?»
У з’едліва-сатырычным тоне выкрываюцца і іншыя
123
хггрыкі закона божага. Цікава, напрыклад, што ў пекле амаль няма багатых. Юрка і Янка ізноў здзіўляюцца: чаму? Аказваецца, «калі бядняк памрэ, хто будзе за яго маліцца? ён пават часцей за ўсё і паспавядацца не пас-пее. А багаты, калі дасць грошы царквам, папам, манас-тырам, жабракам, дык за яго дзень і ноч маленне ідзе... А калі ён яшчэ набудзе якую-небудзь царкву, дык ужо лічыцца амаль святым» (4, 276). Яму адчынена дарога Ў рап.
Багатая фантазія, пачуццё гумару дапамаглі пісьмен-ніку ў дэталях апісаць чысцец, пекла, паказаць у дзеян-ні чарцей розных гатункаў, якія чыняць расправу над людзьмі. Выкрываючы недарэчнасці свяшчэннага пісан-ня, Янка Маўр гаворыць з саркастычнай усмешкай нра тое, што колькасць чарцей не мяняецца, а грэшнікаў усё больш і больш трапляе ў пекла. Даводзіцца чарцям неш-та выдумляць. Не «напасешся» агню для таго, каб на-граваць патэльні, якія ліжуць грэшнікі, таму пліты, на якіх стаяць патэльні ў пекле, — электрычныя. Аўтама-тызаваны і працэс пакарання грэшнікаў віламі ў бок, і працэс пакарання абжор... Усё апісваецца з гумарам, мноствам дэталяў, удакладненняў. Напрыклад, у згіос-ках пісьменнік дае тлумачэнні асобных слоў («меса — каталіцкае набажэнства»), спасылкі на канкрэтныя кніжкі («Гэтыя лічбы ўзяты з кніжкі I. М. Верына «Аб інквізіцыі») і раптам знаходзім зусім нечаканае ўдак-ладненне ў сувязі з апісаннем чорта — начальніка чы-гуначнай станцыі. «Тоўсты чорт з казлінай бародкай і казліпымі капытамі, — піша Янка Маўр. — Рогі яго былі закрыты форменнай шапкай. Доўгі хвост — засунуты за пояс». У зносцы ўдакладняецца: «Пры выкананні служ-бовых абавязкаў чэрці заўсёды павінны так трымаць своіі хвост» (4, 273).
У неіснуючым пекле,' адзначае Я- Маўр, усё шэрае, тут няма ніводнай яркай плямінкі.
Як жа па кантрасту з гэтай цьмянасцю ярка вылуча-юцца вобразы піянераў Янкі і Юркі, якіх у пекла скіра-вала цікаўнасць!
Савецкія піянеры не толькі носьбіты жыцця, але нось-біты маралі сацыялістычнага свету, носьбіты справяд-лівасці, дабрыні, чалавечнасці.
Рыхтуючы казку да ўключэння ў двухтомнае выданне Збору гвораў (1966), Янка Маўр значна яе дапрацаваў: выкінуў малавыразныя эпізоды, дапоўніў твор запамі-
124
нальнымі гумарыстычнымі дыялогамі і сітуацыямі, па-глыбіў казачны элемент, зрабіў казку больш блізкай сённяшняму чытачу. Былі ўнесены змены і ў кампазіцыю твора: у ім не восем, як раней, а сем раздзелаў. Некато-рыя з іх атрымалі новыя назвы: шосты раздел «Пекла» цяпер называецца «Экскурсія па пекле», сёмы — «Гар-мідар у пекле» мае назву «Пераварот у пекле» і г. д. Значна скарочана і перапрацавана ўступная частка.
Заменена крыху назва казкі. Цяпер яна называецца не «Пекла», а «Падарожжа ў Пекла», зменены прозвіш-чы герояў твора.
Пад новай назвай твора даецца болып акрэсленае вызначэнне яго жанра — казка.
У тэксце новага варыянта казкі ўдакладнены шмат-лікія лічбы і вылічэннІ. I зроблена ўсё гэта з гумарам, з трапнымі саркастычнымі заўвагамі чалавека, якому агідныя ілжывыя пропаведзі царквы. Чытачы сапраўды бачаць, што рэлігійныя кнігі і вучэнні блытаныя, незра-зумелыя. Парадкі ж у пекле, як і ў краінах, дзе існуе несправядлівы лад, трымаюцца на эксплуатацыі, прыні-жэнні, здзеках...
Таму і не вытрымліваюць Янка Гуж і Юрка Пыж — наводзяць парадак у пекле.
Янка Маўр прапануе юным чытачам праверыць вера-годнаць таго, пра што ён расказаў. ён нават дае «дак-ладны» адрас пекла: трэба ісці «спачатку проста на поў-нач, потым — направа, далей — налева, затым — зноў направа, тады — зноў налева і ўрэшце яшчэ раз налева.
I праз семдзесят сем крокаў вы акурат трапіце пад той дуб, адкуль пачынаецца дарога ў гіекла» (4, 314).
Нягледзячы на самыя неверагодныя пякельныя гіры-годы і сітуацыі, казка не мае нічога містычнага, у ёй па-мастацку рэалізавана ідэя чалавечнасці. Куды б ні за-неслі пісьменніка крылы яго бязмежнай фантазіі, ён жыве зямнымі клопатамі, клопатамі свайго народа і ўсяго чалавецтва.
Пра гэта сведчыць і фантастычная аповесць «Фанта-мабіль прафесара Цылякоўскага», якая з працягам дру-кавалася ў № 9, 10 часопіса «Маладосць» за 1954 год і ў № 1 за 1955 год.
Аповесць гірысвечана тэме фантастычных падарож-жаў па зорках і зямных кантынентах. Як подступ да гэ-тай тэмы ўспрымаецца невялікая фантастычная казка Маўра «Вандраванне па зорках», якая была апубліка-
125
вана яшчэ ў 1927 годзе ў № 10 часопіса «Беларускі пія-нер». 3 яе фактычна і пачынаецда ў беларускай дзіцячай літаратуры тэма космасу.
Адрозненне казкі «Вандраванне па зорках» ад апо-весці «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» не толькі ў памерах, у маштабах раскрыцця тэмы касмічных па-лётаў, а і ў адной вельмі важнай дэталі. У фантастычнай казцы «Вандраванне па зорках» перамяшчэнне з зоркі на зорку адбывалася пры падкрэслена казачных абста-вінах: перад героем твора Юркам нечакана з’явіўся дзед з белай барадой, у белым адзенні, ён выканаў жаданне хлопчыка лётаць з хуткасцю думкі. Зрабіў ён гэта, як звычайны казачны чараўнік: махнуў рукой — і герой ужо на адной зорцы, зноў махнуў — і той імгненна тра-піў на другую зорку.
У «Фантамабілі прафесара Цылякоўскага» Святлана і Святазар адпраўляюцца ў падарожжа на міжпланет-ным караблі, які сканструяваў іх дзядуля, савецкі вучо-ны, прафесар Пётр Трафімавіч Цылякоўскі. Гэтая пры-гожая зграбная чырвоная машына «з маленькімі пра-пелерамі спераду і ззаду і маленькімі крыламі, болын падобнымі да птушыных», прыводзіцца ў рух сілай ча-лавечай фантазіі. Пісьменнік раскрывае магчымасці бяз-межнай фантазіі чалавека, яе дзёрзкае пранікненне ў невядомае, непазнанае. Ен падкрэслівае, што «фантазія ёсць найвышэйшая каштоўнасць» (У. I. Ленін).
Герой аповесці Янкі Маўра прафесар Цылякоўскі, у адпаведнасці з вядомымі выказваннямі Леніна пра фан-тазію, гаворыць: «Фантазія — вялікая сіла! Без фанта-зіі самы светлы розум быў бы сляпы. Чалавек бачыў бы толькі тое, што ў яго перад вачыма, да чаго ён можа дакрануцца рукою, а фантазія асвятляе шлях наперад на такую адлегласць, на якую не дасягне ні адзін пра-жэктар... Фантазія — ёсць вышэйшая ўласцівасць, якую ва ўсёй прыродзе мае толькі чалавек. Мы павінны гэтым ганарыцца» (1, 266).
Увасабленнем творчай думкі чалавека з’яўляецца ў аповесці міжпланетны карабель — фантамабіль, на якім можна трапіць на любую планету ці зорку, на любы кантынент і нават у мінулае ці будучае.
Пісьменнік уключае ў сваю аповесць вялікі пазна-вальны матэрыял. Разнастайныя навуковыя звесткі, ліч-бы, даты не ўскладняюць сюжэт, бо надаюцца ў працэсе апісання захапляючага палёгу Светазара і Святланы па
126
планетах і кантынентах. Трапляюць, напрыклад, героі аповесці на Месяц і весела забаўляюцца скокамі, бо на Месяцы, паведамляе аўтар, усё ў шэсць разоў лягчэйшае, чым на Зямлі. Чытачы даведваюцца, што за двухтыднё-вы доўгі дзень паверхня Месяца награецца да +120°, што на мяжы паміж Зямлёй і Месяцам зусім няма пры-цягнення і тэмпература паверхні Мяркурыя +413°, Неп-туна — 180° і г. д.
Падрабязна знаёмяцца чытачы з рэльефам, прыро-дай Марса, зразумела, звесткі гэтыя адпавядаюць дасяг-ненням навукі ў той час, калі пісалася аповесць. Дарэ• чы, прыгадваюцца Янкам Маўрам кніжкі вядомых су-светных фантастаў — Ж. Верна, Г. Уэлса, а таксама аповесць А. Талстога «Аэліта». Пісьменнік абуджае ў дзяцей цікавасць да гэтых твораў, гаворыць пра розныя гіпотэзы, розны падыход да распрацоўкі касмічнай тэмы і тым пашырае ўзнятую праблему.
Тэму падарожжа па зорках і кантынентах Янка Маўр вырашае не толькі ў мэтах папулярызацыі навуковага матэрыялу і выдатных твораў навуковай фантастыкі. Сюжэт аповесці звязан з сацыяльнымі праблемамі, пісьменнік гаворыць аб супярэчнасцях капіталістычнага свету, выносіць на ўсеагульнае асуджэнне яго заганы. Некаторыя старонкі аповесці публіцыстычнай страстнас-цю выкрыцця капіталізму нагадваюць надзённыя палі-тычныя памфлеты. Напрыклад, расказваючы пра зна-ёмства Светазара і Святланы з сучаснай Амерыкай, Ян-ка Маўр трапна, з сарказмам высмейвае славуты амеры-канскі дэмакратызм і так званую свабоду, якая там існуе.
Пісьменнік гаворыць пра жахлівае становішча дроб-ных фермераў, пра становішча неграў, пра жорсткія пра следаванні свабоднай думкі, высмейвае захапленне ка-піталістычнай Амерыкі сенсацыямі і рэкламай.
Капіталістычнаму свету, яго воўчай маралі супраць-стаіць у аповесці савецкі лад. Светазар і Святлана — пасланцы Савецкай дзяржавы, яны носьбіты гуманізму і справядлівасці. Палітычная свядомасць іх дастаткова высокая, яны добра арыентуюцца ў складаных сітуацы-ях, ведаюць норавы капіталістаў і іх паслугачоў.
Савецкія піянеры ўсюды, куды трапляюць, імкнуцца дапамагчы пакрыўджаным, заняволеным. Гэтай сваёй актыўнасцю, гатоўнасцю нават ахвяраваць сваім жыц-цём, каб толькі дапамагчы тым, хто чакае дапамогі, Све-
127
I I
тазар і Святлана вельмі нагадваюць Юрку і Янку з каз-кі «Падарожжа ў пекла». Такое падабенства тлумачыц-ца тым, што ўсе.яны кіруюцца ў жыцці аднымі і тымі ж прынцыпамі, бо выхаваны ў Савецкай краіне. Піянеры не могуць застацца раўнадушнымі да несправядлівасці, бо дзейнічаюць па законах піянерскай узаемнай пад-трымкі і дружбы.
У гэтай аповесці можа больш, чым у якой іншай, вы-явіліся бязмежныя магчымасці маўраўскай фантазіі, яна спалучана з навуковай эрудыцыяй пісьменніка, з фантастычным светам дарагіх яму з дзяцінства выдат-ных твораў навуковай фантастыкі.
Разделы аповесці пра падарожжа герояў на Месяц і на Марс найбольш цікавыя, але мы ведаем цяпер да-кладна, што жыцця на Месяцы няма. У той час, калі Ян-ка Маўр пісаў сваю аповесць, пытанне гэта заставалася яшчэ спрэчным. Пісьменнік-фантаст насяліў Месяц дзіў-нымі істотамі яхамі. Узровень цывілізацыі іх вельмі ніз-кі: звычайны ліхтарык, запалка выклікалі іх здзіўлегінз і жах.
У гэтым творы адчуваюцца традыцыі аповесці «Ча-лавек ідзе». Яхі такія ж бездапаможныя, як і першабыт-ныя людзі на пачатку свайго жыццёвага шляху. Света-зар і Святлана прыйшлі ім на дапамогу, навучьглі іх валодаць агнём, захоўваць яго, яны падтрымалі пакрыў-джаных яхаў і наладзілі нармальныя адносіны іх паміж сабой.
Усюды Светазар і Святлана адчуваюць сябе паслан-цамі сваёй краіны. Яны мараць даць адкрытым імі акі-яну і рэчцы савецкія назвы, скажам, так: Камсамольскі акіян, а рэчка — Піянерка.
Безумоўна, не з усімі фантастычнымі ўяўленнямі пісьменпіка можна пагадзіцца. Мы ведаем, напрыклад, што вяртанне з Месяца на Зямлю, якое яшчэ нядаўна лічылася немагчымым, здзейснена.
Аповесць раскрывае магчымасці прагрэсу, стымулюз творчую думку, фантазію дзяцей, прымушае іх разва-жаць, спрачацца, цікавіцца, прьцумваць свае гіпотэзы.
Аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» засгалася незакончанай. Аўтару былі зроблены заўвагі, пасля якіх ён спыніў работу над творам.
Тэму фантастычных палётаў у касмічныя прасторы, заснавальнікам якой у беларускай дзіцячай літаратуры быў Янка Маўр, прадоўжыў М. Гамолка. Зараз най-
128
больш плённа працуе ў навукова-фантастычным жанры Ул. Шыцік.
У палітычным памфлеце «Некалькі слоў пра мараль» пісьменнік выкрыў норавы амерыканскіх імперыялістаў, згодна з якімі ашуканства, забойства мільёнаў бязвін-ных людзей не лічацца ганебнымі з’явамі. «Сёння най-культурнейшыя атамшчыкі» мараць аб тым, каб «знайсці такую бомбу, якая не знішчала б матэрыяльных каш-тоўнасцей, а толькі.адных людзей» (4, 351). Гэтыя рад-кі Маўр пісаў яшчэ ў 1947 годзе, калі атамная істэрыя ў лагеры імперыялізму толькі пачыналася. Зараз, калі істэрыя «культурных атамшчыкаў» набыла новую сілу, стала адкрытай, нахабнай, творы Янкі Маўра, у якіх выкрываецца антыгуманная агрэсіўная сутнасць капіта лізму, асабліва актуальныя. Як ідэал пісьменнік сцвяр-джае тыя законы і маральныя нрынцыпы, па якіх жыве яго вялікая краіна.
Яфімава, М. Б. Цэлы свет – дзецям : творчы партрэт Янка Маўра / М. Б. Яфімава. — Мінск : Выд-ва БДУ імя У. І. Леніна, 1983. — 136 с.
Мюр Фарыдовіч (Васіль Дранько-Майсюк), Ася Паплаўская "Дзевяць прычынаў, каб любіць беларускую літаратуру" «Літаратурная Беларусь» №1(65) ад 27.01.12 г.