| Статья написана 30 июля 2019 г. 19:39 |
25 ліпеня споўнілася 35 гадоў з дня сьмерці Ўладзімера Караткевіча. Для Беларусі ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч. Яго, адкрывальніка ў нашай літаратуры гістарычна-дэтэктыўнага жанру, неверагодна цікава чытаць. Пра гэта Ўладзімер Сымонавіч выдатна ведаў і сам; ён любіў казаць: «...Пісаць трэба так, каб вашы кнігі зь бібліятэк кралі. Мае крадуць», — дадаваў ён праз паўзу. Сёньня герой маіх 20 незвычайных фактаў — Уладзімер Караткевіч. 1. З асаблівым натхненьнем працаваў падчас савецкіх сьвятаў і парадаў У лісьце да сваёй маскоўскай перакладчыцы Валянціны Шчадрыной пісаў: «...Правда и то, что никогда мне так хорошо не работается — загадочная, сакральная белорусская душа! — как тогда, когда звучат марши, люди махают транспарантами и т.д.» 2. Ларыса Геніюш не магла дараваць Караткевічу ягонай любові да Бахуса «...ён мяне баіцца... і крыху слухаецца... Ня ведаю, якім і чыім розумам ён цяпер жыве, бо калі б сваім, дык ведаў бы, што жыцьцё два разы не даецца, і нешта пазытыўнае ў ім належыць нам па сабе пакінуць... Веру, што... на яго надыйдзе апамятаньне, але здароўя можа ня быць ужо... У нас хоць чарка была б зразумелай, а яму, эгаісту, што бракуе сяньня? Забываецца Валодзя, што „кожны з нас ёсьць твар сваёй Радзімы“... калі ён ня хоча зразумець, якую крыўду, урэшце, які ўстыд робіць свайму... народу, дык дзьмухаць яму зь літасьці ў адно месца няма чаго! У яго дурная натура — тым, хто яго любіць, рабіць на злосьць... У Караткевічы я вельмі расчаравалася. Ён дасканала піша, але так ужо п’е, што ня хочацца бачыць, як гіне харошы чалавек і вялікі талент...» 3. Яго любімы раман — «Тры мушкетэры» Перад тым як садзіцца пісаць чарговую рэч, Уладзімер Караткевіч перачытваў гэты твор Дзюма, які заўсёды быў на часопісным століку каля ягонага ложка. Калядная паштоўка, намаляваная Ўладзімерам Караткевічам для Валянціны Шчадрыной. Сьнежань, 1977 г. Калядная паштоўка, намаляваная Ўладзімерам Караткевічам для Валянціны Шчадрыной. Сьнежань, 1977 г. 4. Як і Хэмінгуэй, любіў лавіць акул Калі адпачываў на моры (Кактэбэль, Гагры, Прыбалтыка), то абавязкова выходзіў з рыбакамі лавіць рыбу. У Кактэбэлі спаймаў акулу, чым вельмі ганарыўся. Уладзімер Караткевіч са злоўленай ім акулай. Крым, 1971 г. Уладзімер Караткевіч са злоўленай ім акулай. Крым, 1971 г. 5. Любіў падоўгу плаваць, з-за чаго сварыўся з Рыгорам Барадуліным У дзёньнікавым запісе ад 8 жніўня 1965 году знаходзім: «...Сёньня хадзілі на мора. Плаваў гадзіны тры, абсыхаў і зноў плаваў, скакаў з вышкі, заплываў за другую лінію бакенаў. Дзіва! Кожны дзень буду хадзіць. А пасьля — дзьве гадзіны мінула — удрызг пасварыўся з Грышкам [Рыгорам Барадуліным. — В. Дэ Эм]. Крычаў, што адзін бы я так далёка не паплыў (вядома, не паплыў бы, баяўся б за вопратку, а так вартаўнікі ёсьць), што гэта — пыл у вочы, што гэта дзяціннасьць. Якая ж гэта дзяціннасьць, калі гэта мне натуральна, калі я люблю гэта. Словам, папрасіў ня ўказваць, бо я досыць для гэтага дарослы і ўжо дзесяць год жыву так, як хачу я, не патрабуючы ніякіх парад...» 1. Уладзімер Караткевіч. 1982 г. • 2. Уладзімер Караткевіч у Троках. 22 сакавіка 1982 г. 1. Уладзімер Караткевіч. 1982 г. • 2. Уладзімер Караткевіч у Троках. 22 сакавіка 1982 г. 6. Ніколі не сябраваў дзеля нейкай выгады і ганарыўся тым, што мае экзатычныя знаёмствы У лісьце, адрасаваным Валянціне Шчадрыной (20 студзеня 1972 г.) чытаем: «Среди моих друзей ксендзы из Вишнева и Пинска, рыбаки из Коктебеля, зьмеелов из Москвы, создатель новой философской системы — мужик из-под Любчи, да мало ли ещё кто. И чтобы я стал тратить дорогое время не на них, из дружбы с которыми я не извлекаю никакой выгоды, кроме дружбы и жизни, а на определение, „кто есть кто“, „кто с кем“, „кто за кого“, наконец „кто кого“ — я проклял бы самого себя. Я знаю единственное „кто кого“. У плохой литературы всегда будет битая морда, рано или поздно и как бы её ни превозносили сегодня или даже завтра. И только в этом смысле я не хочу быть среди битых [падкрэсьлена Караткевічам. — В. Дэ Эм], о чём по крайней мере сил своих и стараюсь. И потому каждый, кто хочет того же, мне друг». Уладзімер Караткевіч, яго жонка Валянціна Браніславаўна і яго перакладчыца Валянціна Шчадрына. Другая палова 70-х гг. Уладзімер Караткевіч, яго жонка Валянціна Браніславаўна і яго перакладчыца Валянціна Шчадрына. Другая палова 70-х гг. 7. Яго маці Надзея Грынкевіч — асоба шляхетная — выдатна ведала францускую мову і дапамагала сыну ў ягонай працы Так, напрыклад, усе францускія дыялёгі ў рамане «Каласы пад сярпом тваім» былі створаныя пры дапамозе спадарыні Надзеі. Праўкі і ўдакладненьні Караткевіча да расейскага перакладу «Каласоў пад сярпом тваім» (ліст да В. Шчадрыной). 1972 г. Праўкі і ўдакладненьні Караткевіча да расейскага перакладу «Каласоў пад сярпом тваім» (ліст да В. Шчадрыной). 1972 г. 8. Не любіў запазычаньняў з татарскай мовы Падчас працы над перакладам на расейскую мову рамана «Каласы пад сярпом тваім» сваёй перакладчыцы Валянціне Шчадрыной пісаў: «...везде, где можно, [оставляй] коней, а не лошадей [падкрэсьлена Караткевічам. — В. Дэ Эм]. Ясно, что о кляче так не скажешь! Однако, гордость белоруса — не говорить „лошадь“ — татарское „алаша“, не говорить „базар“ — а говорить „рынок“. А если и говорят „гарбуз“, то это „тыква“, заимствованное. (...) Не для того стали мы с тобой людьми единственного восточно-славянского народа, который ига ихнего не знал, обессилел, литовцу поддался, ассимилировал его, а не сдался, чтоб сейчас эти слова употреблять». 9. Лічыў Івана Жахлівага — Гітлерам XVI стагодзьдзя У сваім дзёньніку ад 15 лістапада 1965 году адзначыў: «Іван — гэта Гітлер XVI стагодзьдзя. Адзін бараніў нованароджаны кляс дваран, другі — усім вядома каго. Часы былі розныя, маштабы таксама, але дзікае самавольства было аднолькавае і рабілася ў імя эліты, якая трымалася ліхаманкава за ўладу, дарваўшыся да салодкага жыцьця». Аўтапартрэт на запісцы, адрасаванай Валянціне Шчадрыной: «Валечка! Мы прыйшлі запрасіць Вас на каву, а вымушаны сказаць Вам сваё „фэ!!!“ — Мы сейчас у директора, а потом дома! Уладзімір» 1970-я гг. Аўтапартрэт на запісцы, адрасаванай Валянціне Шчадрыной: «Валечка! Мы прыйшлі запрасіць Вас на каву, а вымушаны сказаць Вам сваё „фэ!!!“ — Мы сейчас у директора, а потом дома! Уладзімір» 1970-я гг. 10. Быў вельмі строгім кінакрытыкам Даволі рэзка выказваўся пра такія вядомыя стужкі, як: а) «Іван Грозны» Сяргея Эйзэнштэйна: «Трохі „опэра ўдзень“. Ён, вядома, вялікі рэжысэр, але якая гэта хлусьня гістарычная, як прыстасавана ўсё да кепскае сутнасьці Івана і Сталіна. Ужо гэтае вольнае абыходжаньне з праўдай заслугоўвае таго, каб не лічыць Эйзэнштэйна сьветачам...»; б) «Мост праз раку Квай» Дэвіда Ліна: «...Трубілі-трубілі, а гэта проста дэтэктыў. Першая палова — нішто, калі паядынак душ, а другая... Гінуць людзі, а табе гэта — як бы лялькі гінулі»; в) «Я — Куба» Міхаіла Калатозава: «...гэта ўжо нейкі канструктывізм ад кіно, нічога не дае і толькі прымушае казаць: „Ах, як прыгожа!“ У Доме кіно, магчыма, будуць апладзіраваць, а мне ні да чога». г) «Індыйская магільня» Фрыца Ланга і сэрыя фільмаў пра агента «007»: «...колькі бессаромнай прапаганды на сьвеце! Глядзеў я „Індыйскую грабніцу“. Вывад: „немец спрытны хлопец, паўсюль пройдзе“. Нейкія там фільмы пра „Агента 007“ — „англічанін спрытны хлопец, паўсюль пройдзе“... Цьху!» 11. Вельмі любіў мультфільмы Абавязкова адзначаў чырвоным алоўкам у праграме перадач, калі павінны паказваць мультфільмы, і глядзеў іх зь вялікім захапленьнем. Вельмі крыўдзіўся, калі яму забывалі нагадаць пра той ці іншы мультфільм. 1. Уладзімер Караткевіч. Шарж «Партрэт маёй жонкі». 1970-я гг. • 2. Малюнак парсючка з надпісам: «Я — на подвиг тебя провожала». 1970-я гг. 1. Уладзімер Караткевіч. Шарж «Партрэт маёй жонкі». 1970-я гг. • 2. Малюнак парсючка з надпісам: «Я — на подвиг тебя провожала». 1970-я гг. 12. Умеў (калі гэтага хацеў) зрабіць уражаньне на дзяўчат Як згадвала адна прыхільніца ягонай творчасьці: «...Караткевіч тады літаральна пераўвасабляўся ў сваіх герояў — моцных, прыгожых, артыстычных шляхціцаў. Ён заварваў каву па адмысловым старажытным рэцэпце (таямніцу якога нікому не раскрываў), чытаў выбраныя месцы з Эвангельля (паводле словаў самога пісьменьніка — „адной зь лепшых (калі ня самай лепшай) з гісторый, прыдуманых чалавецтвам за ўсё сваё стварэньне“), ставіў кружэлку з опэрнымі сьпевамі Забэйды-Суміцкага, запальваў сьвечкі, даваў чытаць „Митину любовь“ Івана Буніна. Але калі дзяўчына не адказвала ўзаемнасьцю, то імгненна крыўдзіўся і, можна сказаць, выкрэсьліваў яе са свайго жыцьця...» 13. Крытычна ставіўся да беларускага кіно. Лічыў, што «віна» нашых кінэматаграфістаў была ў тым, што пускалі працаваць на кінастудыю прышлых майстроў У дзёньніках пісаў: «А віна пачалася з 20-х гадоў, з таго часу, як адмовіліся ад мовы на экране і палічылі, што патрэбныя нам чужыя майстры. Тут і сталі на заганны шлях. Лепей было спачатку выпусьціць зь дзясятак кепскіх фільмаў, але выкуць на іх свае кадры, сваю манеру. Калі за дзіця стане, няхай сабе і не разьбіваючы носа, хадзіць суседзкі падлетак — гэта, як кожнаму ясна, ня самы лепшы выхад са становішча. А суседзкім падлеткам, як варагам, цалкам усё роўна, ім напляваць на тое, дзе, зь якой зямлі яны атрымліваюць свой хлеб...» Дарчы надпіс Леаніду Дранько-Майсюку, зроблены за месяц і 18 дзён да сьмерці Караткевіча: «Таленавітаму паэту, а самае галоўнае, добраму хлопцу Леаніду Дранько-Майсюку на добры ўспамін. Уладзімер Караткевіч. P.S. „Леанід! Вяртайся да зямлі!“ 7.06.84». • 2. Дарчы надпіс Уладзімера Караткевіча Валянціне Шчадрыной: «—дарагой Валі Шчадрыной — на ўспамін аб Кактэбелі, скатах і дымных слупах Карадага — „Маю Іліяду“ заўсёды адданы Вам Уладзімір Караткевіч». • 3. Дарчы надпіс Уладзімера Караткевіча Валянціне Шчадрыной: «Даражэнькай Валюні Шчадрыной ад Хрыста, які прызямліўся ў Гародні і ад аўтара, які прызямліўся ля яе ног — на добры ўспамін і з пажаданьнем вялікага шчасьця. Ул. Караткевіч. 11 сьнежня, 1972 г. Менск» Дарчы надпіс Леаніду Дранько-Майсюку, зроблены за месяц і 18 дзён да сьмерці Караткевіча: «Таленавітаму паэту, а самае галоўнае, добраму хлопцу Леаніду Дранько-Майсюку на добры ўспамін. Уладзімер Караткевіч. P.S. „Леанід! Вяртайся да зямлі!“ 7.06.84». • 2. Дарчы надпіс Уладзімера Караткевіча Валянціне Шчадрыной: «—дарагой Валі Шчадрыной — на ўспамін аб Кактэбелі, скатах і дымных слупах Карадага — „Маю Іліяду“ заўсёды адданы Вам Уладзімір Караткевіч». • 3. Дарчы надпіс Уладзімера Караткевіча Валянціне Шчадрыной: «Даражэнькай Валюні Шчадрыной ад Хрыста, які прызямліўся ў Гародні і ад аўтара, які прызямліўся ля яе ног — на добры ўспамін і з пажаданьнем вялікага шчасьця. Ул. Караткевіч. 11 сьнежня, 1972 г. Менск» 14. Яго багемны лад жыцьця раздражняў Максіма Танка: «...Паводзіны Караткевіча мне здаюцца скандальнымі. Колькі ў ім фанабэрыстасьці, пазёрства, акторства! Баюся, што каб гэта п’янае балота не ўсмактала яго ў сябе і не пахавала яго таленту. (...) Цікавы і самабытны пісьменьнік. Толькі любіць парысавацца. Катэгарычны ў сваіх прысудах. Каго любіць — хваліць бязь меры, каго ненавідзіць — чарніць і бэсьціць...» 15. У перакладзе на расейскую мову рамана «Каласы пад сярпом тваім» імкнуўся пакінуць як мага больш беларускіх выразаў, песьняў, дыялектных зваротаў Перакладчыцы Валянціне Шчадрыной Караткевіч пісаў: «Почему это, начиная от Гоголя, могут русские читатели читать и эпиграфы по-украински, и стилизацию языка персонажей-украинцев, и песни украинские слушать без перевода — а белорусского такого почему-то слушать и читать не могут. Пусть учатся, нечего! (...) «Где можешь, всё оставляй белоруссифицированное (слово-урод!). Поймут! И цветень. И буйный. Всё...» Урывак зь ліста Ўладзімера Караткевіча да Валянціны Шчадрыной Урывак зь ліста Ўладзімера Караткевіча да Валянціны Шчадрыной 16. Любіў хадзіць на паляваньне «...ідзеш са стрэльбай, а сабака перад табой гойсае, а ты ўвесь час у напружаньні: чакаеш, што вось вырвецца з лазовага куста нехта, або прарэжа сінь краншнэп. Нічога ня ведаю лепей...» 17. Зь беларускіх пісьменьнікаў найбольш цаніў Васіля Быкава і... сябе У яго апошнім рамане «Чорны замак Альшанскі» знаходзім такі самаіранічны дыялёг: «... — Ну вось якой ты, Міхась, думкі пра Быкава? — А нічога. Не выдумляе. Відаць, што сербануў гэтай ваеннай раскошы аж пад пілётку. Ня тое што нейкі піша, як Саня лазенным венікам роту немцаў разагнаў... з танкамі. (...) — Ну а гэты... Караткевіч? — спытаў Шаблыка. — А нішто сабе. Толькі чумавы нейкі, дурашны. Левай рукой правае вуха цераз галаву чухае... Ніколі ня ведаеш, чаго ад яго чакаць...» Ліст Караткевіча і больш падрабязны малюнак, дзе ён паказвае і малюе, як правільна біць нажом з рукава ў сьпіну (ліст да В. Шчадрыной). Ліст Караткевіча і больш падрабязны малюнак, дзе ён паказвае і малюе, як правільна біць нажом з рукава ў сьпіну (ліст да В. Шчадрыной). 18. Васіль Шукшын быў у захапленьні ад ягонага кінасцэнара «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Паводле ўспамінаў апэратара Анатоля Забалоцкага: «Шукшын, прачытаўшы сцэнар Караткевіча „Хрыстос прызямліўся ў Гародні“, лаяў усіх і мяне, што па такім матэрыяле фільм замарочылі...» 19. Не любіў, калі яго называлі рамантыкам Літаратуразнаўца Генадзь Кісялёў адзначыў, што Караткевіч: «... вельмі не любіў, калі крытыкі называлі яго рамантыкам, хоць пры яго эрудыцыі ня мог не разумець, што яго творчасьць уяўляе сабой сплаў, сынтэз рэалістычных і рамантычных рыс. Але ў яго была зусім іншая мера рэальнага ў жыцьці. Ён лічыў, што ўсё тое яркае, пра што ён піша, сапраўды растворана ў жыцьці, толькі мы гэтага не заўважаем...» 1. Аўтапартрэт у вобразе лірычнага паэта. 1970-я гг. • 2. Аўтапартрэт у вобразе Ката. 1970-я гг. 1. Аўтапартрэт у вобразе лірычнага паэта. 1970-я гг. • 2. Аўтапартрэт у вобразе Ката. 1970-я гг. 20. Хацеў, каб помнік Янку Купалу быў узьведзены на месцы былога манумэнта Сталіну Паэт Мікола Аўрамчык пісаў: «Памятаю, як з ЦК кампартыі запрасілі нас абмеркаваць, у якім месцы Менска ўзводзіць помнік Янку Купалу. (...) Уладзімер Караткевіч спачатку прапанаваў, а потым горача настойваў на тым, каб помнік Янку Купалу быў узьведзены на месцы зруйнаванага манумэнта Сталіну на Цэнтральнай плошчы Менска. У той час, напэўна, многія з нас выказаць такую прапанову не адважыліся б. Прадстаўнік ЦК, які праводзіў абмеркаваньне, быў шакіраваны прапановаю Ўладзімера. Перад непахісным адстойваньнем апошняга ён вымушаны быў асьцярожна намякнуць, што прапанаванае месца ня можа быць занята нікім. (...) Але Ўладзімер Караткевіч па-ранейшаму так і не адступіў ад сваёй прапановы...» Васіль Дэ Эм Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаныя лісты Ул. Караткевіча да В. Шчадрыной (архіў Л. Дранько-Майсюка), успаміны пра пісьменьніка са зборніка «Ўладзімір Караткевіч. Быў. Ёсьць. Буду!», вусныя ўспаміны ягоных сучасьнікаў, лісты і дзёньнікі Максіма Танка, лісты Ларысы Геніюш, публікацыя Алены Сянькевіч «Трэба церабіць сваю сьцежку...» Дзёньнік 1965–66 гадоў (часопіс «Дзеяслоў», № 78.). Усе ілюстрацыйныя матэрыялы ўзятыя з архіву Леаніда Дранько-Майсюка. (Першая публікацыя 26 лістапада 2016 году) 16x9 Image Васіль Дэ Эм Васіль Дэ Эм (Васіль Дранько-Майсюк) — драматург, актор, дзіцячы пэдагог, мастак. Нарадзіўся ў мястэчку Давыд-Гарадок. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (рэжысура драмы). https://www.svaboda.org/a/30079761.html?f... *** 25 июля исполнилось 35 лет со дня смерти Владимира Короткевича. Для Беларуси он значителен настолько же, насколько знаковые для Великобритании — Вальтер Скотт, или для Польши — Генрик Сенкевич. Его, открывателя в нашей литературе историко-детективного жанра, невероятно интересно читать. Об этом Владимир Семенович прекрасно знал и сам; он любил говорить: «... Писать надо так, чтобы ваши книги из библиотек воровали. Мои воруют », — добавлял он через паузу. Сегодня герой моих 20 необычных фактов — Владимир Короткевич. 1. С особым вдохновением работал во время советских праздников и парадов В письме к своей московской переводчицы Валентины Щедрин писал: «... Правда и то, что никогда мне так: хорошо не работается — загадочная, сакральная белорусская душа! — как тогда, когда звучат марши, люди махают транспарантами и т.д. » 2. Лариса Гениюш не могла простить Короткевичу его любви к Бахуса «... он меня боится ... и немного слушается ... Не знаю, каким и чьим умом он теперь живет, так как если бы своим, то знал бы, что жизнь два раза не дается, и что-то позитивное в нем принадлежит нам по себе оставить ... Верю, что ... на него наступит апамятаньне, но здоровья может не быть уже ... У нас хоть стопка была бы понятной, а ему, эгоисты, что не хватает отныне? Забывается Володя, что "каждый из нас есть лицо своей Родины" ... если он не хочет понять, какую обиду, в конце концов, который встыд делает своему ... народу, то дуть ему из милости в одно место нечего! У него дурная натура — тем, кто его любит, делать назло ... В Короткевичу я очень разочаровалась. Он досконально пишет, но так уж пьет, что не хочется видеть, как гибнет хороший человек и большой талант ... » 3. Его любимый роман — «Три мушкетера" Перед тем как садиться писать очередную вещь, Владимир Короткевич перечитывал это произведение Дюма, который всегда был на журнальном столике возле его кровати. Рождественская открытка, нарисованная Владимиром Короткевичем для Валентины Щедрин. Декабрь, 1977 г. Рождественская открытка, нарисованная Владимиром Короткевичем для Валентины Щедрин. Декабрь, 1977 г. 4. Как и Хемингуэй, любил ловить акул Когда отдыхал на море (Кактэбэль, Гагры, Прибалтика), то обязательно выходил с рыбаками ловить рыбу. В Кактэбэли поймал акулу, чем очень гордился. Владимир Короткевич со пойманной им акулой. Крым, 1971 г. Владимир Короткевич со пойманной им акулой. Крым, 1971 г. 5. Любил подолгу плавать, из-за чего ругался с Рыгором В дневниковых записях от 8 августа 1965 года находим: «... Сегодня ходили на море. Плавал часа три, чтобы просохнуть и снова плавал, прыгал с вышки, заплывов за вторую линию бакен. Чудо! Каждый день буду ходить. А потом — два часа прошло — вдрызг разругался с Гришкой [Рыгором. — В. Де Эм]. Кричал, что один бы я так далеко не поплыл (конечно, не поплыл бы, боялся бы за одежду, а так сторожа есть), что это — пыль в глаза, что это дяциннасьць. Какая же это дяциннасьць, если это мне естественно, если я люблю это. Словом, попросил не указывал, так как я достаточно для этого взрослый и уже десять лет живу так, как хочу я, не требуя никаких советов ... » 1. Владимир Короткевич. 1982 г. • 2. Владимир Короткевич в Тракай. 22 марта 1982 г. 1. Владимир Короткевич. 1982 г. • 2. Владимир Короткевич в Тракай. 22 марта 1982 г. 6. Никогда не дружил ради какой-то выгоды и гордился тем, что имеет экзотические знакомства В письме, адресованном Валентине Щедрин (20 января 1972 Г.) читаем: «Среди моих друзей ксендз из вишневая и Пинска, рыбаки из Коктебеля, зьмеелов из Москвы, создатель новой философской системы — мужик из-под Любчи, до мало ли ещё кто. И чтобы я стал тратить дорогое время не на них, из дружбы с которыми я не извлекаю никакой выгоды, кроме дружбы и жизни, а на определение, "кто есть кто", "кто с кем", "кто за кого", наконец " кто кого "- я проклял бы самого себя. Я знаю единственное "кто кого". В плохой литературы всегда будет бита морда, рано или поздно и как бы её ни превозносили сегодня или даже завтра. И только в этом смысле я не хочу быть среди битых [подчеркнуто Короткевичем. — В. Де Эм], о чём по крайней мере сил своих и стараюсь. И потому каждый, кто хочет того же, мне друг ». Владимир Короткевич, его жена Валентина Брониславовна и его переводчица Валентина Щедрина. Вторая половина 70-х гг. Владимир Короткевич, его жена Валентина Брониславовна и его переводчица Валентина Щедрина. Вторая половина 70-х гг. 7. Его мать Надежда Гринкевич — личность знатная — прекрасно знала французский язык и помогала сыну в его работе Так, например, все французские диалоги в романе «Колосья под серпом твоим» были созданы при помощи госпожи Надежды. Правки и уточнения Короткевича к российскому перевода «Колосья под серпом твоим» (письмо к В. Щедрин). 1972 г. Правки и уточнения Короткевича к российскому перевода «Колосья под серпом твоим» (письмо к В. Щедрин). 1972 г. 8. Не любил заимствований из татарского языка Во время работы над переводом на русский язык романа «Колосья под серпом твоим« своей переводчицы Валентине Щедрин писал: «... везде, где можно, [оставляй] лошадей, а не лошадей [подчеркнуто Короткевичем. — В. Де Эм]. Ясно, что о кляча так не скажешь! Однако, гордость белоруса — нет говорить "лошадь" — татарское "Алаш", не говорить "базар" — а говорить "рынок". А если и говорят "тыква", то это "тыква", заимствованное. (...) Не для того стали мы с тобой людьми единственного восточно-Славянского народа, который Ига ихнего не знала, обессилел, литовцы поддался, ассимилировал его, а не сдался, чтоб сейчас эти слова употреблять ». 9. Считал Ивана Грозного — Гитлером XVI века В своем дневнике от 15 ноября 1965 года отметил: «Иван — это Гитлер XVI века. Один защищал новорожденный класс дворян, другой — всем известно кого. Времена были разные, масштабы тоже, но дикое произвола было одинаковое и делалось во имя элиты, которая держалась лихорадочно за власть, дорвавшись к сладкому жизни ». Автопортрет на записке, адресованной Валентине Щедрин: «Валечка! Мы пришли пригласить Вас на кофе, а вынужден сказать Вам свое "фэ !!!" — мы сейчас в директора, а потом дома! Владимир »1970-е гг. Автопортрет на записке, адресованной Валентине Щедрин: «Валечка! Мы пришли пригласить Вас на кофе, а вынужден сказать Вам свое "фэ !!!" — мы сейчас в директора, а потом дома! Владимир »1970-е гг. 10. Был очень строгим кинокритиком Довольно резко высказывался о такие известные ленты, как: а) «Иван Грозный» Сергея Эйзенштейна: «Немного" опера днем ". Он, конечно, великий режиссер, но какая это ложь историческая, как приспособлено всё до плохое сути Ивана и Сталина. Уже свободным обращение с правдой заслуживает того, чтобы не считать Эйзенштейна Светильник ... »; б) «Мост через реку Квай» Дэвида Лина: «... трубили-трубили, а это просто детектив. Первая половина — ничто, если поединок душ, а вторая ... Гибнут люди, а тебе это — как бы куклы погибали »; в) «Я — Куба» Михаила Калатозава: «... это уже какой-то конструктивизм от кино, ничего не дает и только заставляет говорить:" Ах, как красиво! "В Доме кино, возможно, будут аплодировать, а мне ни к чему ». г) «Индийская гробница» Фрица Ланга и серия фильмов об агенте «007»: «... сколько бесстыдной пропаганды на свете! Смотрел я "Индийскую гробницу". Вывод: "немец ловкий парень, пройдет всюду". Какие-то там фильмы про "Агента 007" — "англичанин ловкий парень, пройдет всюду" ... Тьфу! » 11. Очень любил мультфильмы Обязательно отмечал красным карандашом в программе передач, когда должны показывать мультфильмы, и смотрел их с большим восторгом. Очень обижался, когда ему забывали напомнить о той или иной мультфильм. 1. Владимир Короткевич. Шарж «Портрет моей жены». 1970-е гг. • 2. Рисунок поросенка с надписью: «Я — на подвиг тебя провожала». 1970-е гг. 1. Владимир Короткевич. Шарж «Портрет моей жены». 1970-е гг. • 2. Рисунок поросенка с надписью: «Я — на подвиг тебя провожала». 1970-е гг. 12. Умел (если это было нужно) произвести впечатление на девушек Как вспоминала одна поклонница его творчества: «... Короткевич тогда буквально перевоплощаясь в своих героев — сильных, красивых, артистичных шляхтичей. Он заваривать кофе по особым древним рецепту (тайну которого никому не раскрывал), читал избранные места из Евангелия (по словам самого писателя — "одной из лучших (если не самой лучшей) из историй, придуманных человечеством за всю свою тварь"), ставил пластинку с оперным пением Забейды-Сумицкого, зажигал свечи, давал читать "Митино любовь" Ивана Бунина. Но если девушка не отвечала взаимностью, то мгновенно обижался и, можно сказать, вычеркивать ее из своей жизни ... » 13. Критически относился к белорусскому кино. Считал, что «вина» наших кинематографистов была в том, что пускали работать на киностудию пришлых мастеров В дневниках писал: «А вина началась с 20-х годов, с тех пор, как отказались от языка на экране и посчитали, что нужные нам чужие мастера. Здесь и стали на порочный путь. Лучше было сначала выпустить с десяток плохих фильмов, но выкуць на них свои кадры, свою манеру. Если за ребенок станет, пусть даже и не сокрушив носа, ходить соседские подросток — это, как каждому ясно, не самый лучший выход из положения. А соседним подростком, как варягам, совершенно неважно, им наплевать на то, где, с какой земле они получают свой хлеб ... » Дарственные надписи Леонид Дранько-Майсюк, сделанный за месяц и 18 дней до смерти Короткевича: «талантливый поэт, а самое главное, доброму парню Леониду Дранько-Майсюка на добрую память. Владимир Короткевич. P.S. "Леонид! Возвращайся к земле! "7.06.84». • 2. дарственными надписями Владимира Короткевича Валентине Щедрин: «-дарагой Вали Щедрина — в память о Коктебеле, скатах и дымящихся столбах Карадага -" Имею Илиаду "всегда преданный Вам Владимир Короткевич». • 3. дарственными надписями Владимира Короткевича Валентине Щедрин: «Моя дорогая Валюни Щедрина от Христа, который приземлился в Гродно и от автора, который приземлился у ее ног — на добрую память и с пожеланием большого счастья. Ул. Короткевич. 11 декабря 1972 г. Минск » 14. Его богемный образ жизни раздражал Максима Танка: «... Поведение Короткевича мне кажутся скандальными. Сколько в нем фанабэрыстасьци, позерство, актерство! Боюсь, что если бы это пьяное болото не всосали его в себя и не похоронила его таланта. (...) Интересный и самобытный писатель. Только любит порисоваться. Категоричен в своих приговорах. Кого любит — хвалить без меры, кого ненавидит — чернить и поносить ... » 15. В переводе на русский язык романа «Колосья под серпом твоим» стремился оставить как можно больше белорусских выражений, песен, диалектных обращений Переводчицы Валентине Щедрин Короткевич писал: «Почему это, начиная от Гоголя, могут русские читатели читать и эпиграфы по-украински, и стилизацию языка персонажей-Украинцева, и песни украинские слушать без перевода — а белорусского такого почему-то слушать и читать не могут. Пусть учатся, нечего! (...) «Где можешь, всё оставляй белоруссифицированное (слово-урод!). Поймут! И цветень. И буйные. Всё ... » Отрывок из письма Владимира Короткевича к Валентине Щедрина Отрывок из письма Владимира Короткевича к Валентине Щедрина 16. Любил ходить на охоту «... идешь с ружьем, а собака перед тобой рыщет, а ты все время в напряжении: ждешь, что вот вырвется из ивового куста некто, или пулеметные синь краншнэп. Ничего не знаю лучше ... » 17. Из белорусских писателей наиболее ценил Василя Быкова и ... себя В его последнем романе «Черный замок Ольшанский» находим такой самоироничная диалог: «... — Ну вот какой ты, Михаил, мнения о Быкове? — А ничего. Не выдумывает. Видно, что хлебнул этой военного счастья пилётку. Не то что какой-то пишет, как Саня банный веником роту немцев разогнал ... с танками. (...) — Ну а этот ... Короткевич? — спросил Шаблыка. — А ничего. Только Чумовая какой-то, дурашны. Левой рукой правое ухо через голову чешет ... Никогда не знаешь, чего от него ждать ... » Письмо Короткевича и более подробный рисунок, где он показывает и рисует, как правильно бить ножом из рукава в спину (письмо к В. Щедрин). Письмо Короткевича и более подробный рисунок, где он показывает и рисует, как правильно бить ножом из рукава в спину (письмо к В. Щедрин). 18. Василий Шукшин был в восторге от этого киносценарий «Христос приземлился в Гродно» По воспоминаниям оператора Анатолия Заболоцкого: «Шукшин, прочитав сценарий Короткевича" Христос приземлился в Гродно ", ругал всех и меня, что по такому материалу фильм заморочил ...» 19. Не любил, когда его называли романтиком Литературовед Геннадий Киселев отметил, что Короткевич: «... очень не любил, когда критики называли его романтиком, хотя при его эрудиции не мог не понимать, что его творчество представляет собой сплав, синтез реалистических и романтических черт. Но у него была совсем другая мера реального в жизни. Он считал, что все то яркое, о чем он пишет, действительно растворено в жизни, только мы этого не замечаем ... » 1. Автопортрет в образе лирического поэта. 1970-е гг. • 2. Автопортрет в образе Кота. 1970-е гг. 1. Автопортрет в образе лирического поэта. 1970-е гг. • 2. Автопортрет в образе Кота. 1970-е гг. 20. Хотел, чтобы памятник Янке Купале был возведен на месте бывшего монумента Сталину Поэт Николай Аврамчик писал: «Помню, как из ЦК компартии пригласили нас обсудить, в каком месте Минска возводить памятник Янке Купале. (...) Владимир Короткевич сначала предложил, а потом горячо настаивал на том, чтобы памятник Янке Купале был возведен на месте разрушенного монумента Сталину на Центральной площади Минска. В то время, наверное, многие из нас выразить такое предложение не решились бы. Представитель ЦК, проводивший обсуждение, был шокирован предложением Владимира. Перед непреклонным отстаиванием последнего он вынужден был осторожно намекнуть, что предложенное место не может быть занято никем. (...) Но Владимир Короткевич по-прежнему так и не отступил от своего предложения ... » Василий Де Эм При подготовке материала использованы письма Вл. Короткевича к В. Щедрина (архив Л. Дранько-Майсюка), воспоминания о писателе из сборника «Владимир Короткевич. Был. Есть. Буду! », Устные воспоминания его современников, письма и дневники Максима Танка, письма Ларисы Гениюш, публикация Елены Сенкевич« Надо теребить свою стезю ... »Дневник 1965-66 годов (журнал« Глагол », № 78.). Все иллюстративные материалы взяты из архива Леонида Дранько-Майсюка. (Первая публикация 26 ноября 2016 года) 16x9 Image Василий Де Эм Василий Де Эм (Василий Дранько-Майсюк) — драматург, актер, детский педагог, художник. Родился в местечке Давид-Городок. Окончил Белорусский государственную академию искусств (режиссура драмы).
|
| | |
| Статья написана 24 сентября 2017 г. 21:43 |
…Пачнем з горада, які мала чым саступае ва ўзросце Полацку і цяпер абласны цэнтр. Віцебск. У 1974 годзе яму стукнула 1000 год.
Мне давялося пабываць на свяце тысячагоддзя. І рэдка мне яшчэ даводзілася бачыць падобную феерыю. Вянкі ля помнікаў, ідуць праз плошчу Леніна тысячы людзей, праязджаюць даўнія воіны і чырвонаармейцы грамадзянскай. Паўсюль танцы і песні, паўсюль карнавал з дзівоснымі жывёламі, з героямі народных казак. А ўвечары на Дзвіне — воднае свята ў мячах пражэктараў. Вось падплывае ладдзя пад ветразем і выходзіць на бераг заснавальніца, княгіня Вольга, вось плывуць яшчэ караблі, плыве "Аўрора". А пасля на ўсё гэта, як тысячы рознакаляровых знічак, падаюць зоры ракет. Свята мастацтва, свята агню, песні, выдумкі, таленту, свята майстроў, бо Віцебск — месца майстроў. Я ганаруся, што ў маёй "Кнізе працоўнага ўкладу" таксама занесена пару слоў аб працы на карысць горада і тысячагоддзя. Горад майстроў, горад-гісторыя. Вечная крэпасць, вечны фарпост на шляху заваёўнікаў. Важны гандлёвы пункт на шляху "з вараг у грэкі". Вялікі культурны цэнтр. Нездарма ў ім знойдзена так многа старажытных берасцяных грамат і надпісных прасліцаў. Жыхары Віцебска славіліся ўпартай мужнасцю і ваяўнічасцю. Удзельнічалі яны ў бітве на Няве, на Чудскім возеры, грамілі крыжаносцаў у Юр'еве, шмат разоў паўставалі супраць сваіх феадалаў. Вызначаліся яны і страсцю да мастацтва, жывапісу, рамёстваў. Яшчэ і зараз па глухіх мясцінах Віцебскай зямлі можна бачыць цудоўнай старой работы абразы і статуі. Менавіта тут зарадзілася сярод усходніх славян майстэрства рэльефнай, шматкаляровай кафлі (так званая "цанінная справа"). Беларускія даўнія майстры неслі яе і да суседзяў. Так, майстра Ігнат, сын Максімаў з Копысі разам з сябрам Сцяпанам, сынам Іванавым з Мсціслаўля прынеслі гэтую тонкую штуку нават у Маскву, дзе яны і пабудавалі, упрыгожыўшы цанінаю, такія шэдэўры, як нябесна-сіні Круціцкі церамок, некаторыя крамлёўскія палацы, будынкі ў Тройца-Сергіеўскай лаўры і сабор Нова-Ерусалімскага манастыра. Віцебск і зараз — месца майстроў. У яго майстравітыя, спрытныя рукі. Гэтыя рукі робяць станкі (высокадакладныя зубаапрацоўчыя, што экспартуюцца ў 11 краін, бясцэнтрава-шліфавальныя высокай і асабліва высокай дакладнасці; заточныя станкі з паўатаматычным цыклам работы), радыёдэталі, электравымяральныя прылады. На першым месцы стаіць у Віцебску лёгкая прамысловасць, гэта ясна. Але хіба не абувае людзей Віцебская абутковая фабрыка або панчошна-трыкатажная фабрыка "КІМ", хіба не апранае іх швейная фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі"? Хіба не пераліваюцца ўсімі колерамі вясёлкі ў кватэрах і хатах дываны Віцебскага дывановага камбіната? І ўжо калі яны адзначаюцца дыпломам у Дамаску, адным з самых старажытных цэнтраў дывановага ткацтва, то гэта штосьці ды значыць. Шмат разоў спалены, ушчэнт зруйнаваны ў апошнюю вайну. Больш чым 90 працэнтаў тэрыторыi былога горада — кучы бiтай цэглы, бетону i скручанай арматуры, попел i хаос. Больш за 100 тысяч жыхароў забiта, астатнiя выселены. I на гэтым страшным выгары сустракаюць наша войска: сто васемнаццаць жыхароў. Здавалася, канец. Нiколi не разабраць гэтага пекла i лепей будавацца на новым месцы. Але зірніце на яго зараз. Устаў з попелу, як уся Беларусь. Вiцебск — гэта цяпер цалкам новы горад. Старых будынкаў засталося мала: некалькi палацаў, ратуша XVII ст. (цяпер у ёй добры гiсторыка-краязнаўчы i мастацкi музей з багатай калекцыяй беларускага, рускага, заходняга i мясцовага, вiцебскага жывапiсу). Вiцебск — горад старых мастацкiх традыцый. Працавалi тут, у прыватнасцi, Ю. Пэн, М. Дабужынскi, славуты К. Малевiч, не менш славуты цяпер М. Шагал i некалькi год І.Я. Рэпін, маёнтак якога, Здраўднева, быў непадалёку ад Віцебска. https://fantlab.ru/work154506 Марк Фрадкин Евгений Долматовский М.Фрадкин — Е.Долматовский "Столица областная" Говорят, что в наше время Города друг с другом схожи, Только в это я не верю, Есть один, что всех дороже. Город старый, город славный Назначает нам свиданье – Здесь, на улице, на главной Будет вечером гулянье. Припев: Не спеша идут по городу века, А внизу течёт зелёная река, Выйдешь на берег, увидишь, как по ней Уплывает в дальний путь кораблик Юности моей. Ту столицу областную Я зову своим началом И её всегда ревную К городам большим и малым. Где бы ни был, всюду гордо Говорю, что я отсюда, С высоты Успенской горки Мир открылся мне, как чудо. Эта площадь с каланчою, Школьный двор под старым вязом – Если я чего-то стою, Знай, что всем тебе обязан. Не в гостях я здесь, а дома, Проживают по соседству Сто друзей, мильён знакомых И одна подруга детства. *** Столица областная Марка Фрадкина Композитор Марк Фрадкин выступает с концертом в Витебске (октябрь 1972 г.). Говорят, что от радости люди не умирают... Но с нашим земляком композитором Марком Фрадкиным случилось именно так. Это было двадцать лет назад. Марк Григорьевич пришел в Моссовет, чтобы решить личную жилищную проблему. Популярнейшего в стране композитора встретили приветливо, твердо пообещали помочь. Довольный успешным решением вопроса, он вышел из «высокого» кабинета. А в приемной ему стало плохо: схватило сердце. Спасти композитора не удалось. Марк Григорьевич Фрадкин родился в семье витебского врача, добровольцем ушедшего служить в Красную Армию. В шесть лет стал сиротой: белые, захватившие Курск, расстреляли всех пленных красноармейцев вместе с врачами. Впоследствии композитор вспоминал: «Мое детство было очень неспокойным. После гибели отца я оказался фактически предоставлен самому себе. Мать много работала, и в свободное от школы время вместе с такими же мальчишками, как я, наводил страх на всю округу. Начиная с четвертого класса учителя каждый год грозили за неуспеваемость оставить меня на второй год, и, чтобы этого не произошло, мать переводила меня в другую школу. К седьмому классу не осталось уже почти ни одной школы, в которой бы я не учился. Тогда мой друг, который был председателем учкома, взял с меня слово, что я, наконец, начну заниматься, и уже в середине года меня зачислили в одну из лучших школ города. Слово свое я сдержал, и школу закончил одним из первых». («Одна из лучших школ», о которой упоминает М. Фрадкин, это СШ №10. – А. П.) После Марк Григорьевич закончил политехнический (ныне станкоинструментальный) техникум, а потом два года работал инженером по технике безопасности на фабрике «Знамя индустриализации». В детские и юношеские годы будущий композитор активно участвовал в художественной самодеятельности, некоторое время играл в городском шумовом оркестре, в первом в БССР пионерском театре. Неслучайно его пригласили в 3-й государственный белорусский театр, которым он затем руководил. Однако знаний не хватало. И в 1934-1937 гг. М. Фрадкин eчился в Ленинградском театральном училище. После его окончания два сезона (1937-1939 гг.) работал в Минском детском театре (в будущем Театре юного зрителя) в качестве актера, режиссера и заведующего музыкальной частью. Одновременно учился в Белорусской консерватории в классе профессора Н. Аладова. В 1939 г. М. Фрадкин был призван на действительную службу в Красную Армию и стал режиссером Ансамбля песни и танца Киевского военного округа. В это время он писал и песни. Вот что вспоминает о своем троюродном брате витеблянин И. Мазья: «Моя мама была очень дружна со своими двоюродными сестрами, которые все, кроме тети Жени и тети Сони, давно жили в Москве и Ленинграде. Особенно она была дружна с тетей Женей – Евгенией Мироновной, матерью Марка Фрадкина. Мы часто бывали у тети Жени на Никольской улице. Она была застроена одноэтажными домиками, в одном из которых – довольно старом, бревенчатом, с высоким крыльцом – жила тетя Женя. Здесь прошли детские и юношеские годы будущего композитора. В гостеприимном доме на столе появлялся самовар, вишневое варенье и обязательный пирог. После чая тетя Женя доставала пачку писем, полученных от сына из Киева, вынимала их из конвертов вместе с вырезками, и все читали напечатанные там стихи и ноты песен, сочиненных ее сыном. Он писал также о том, что многие его песни вошли в репертуар Красноармейского ансамбля Киевского округа <...> Теперь на месте этого дома находится физкультурный диспансер, а Никольская называется улицей Льва Доватора». Для ансамбля песни и танца Киевского военного округа М. Фрадкин в первые дни Великой Отечественной написал свою первую знаменитую «Песню о Днепре». В годы сражений с фашистами композитор сочинил еще немало хороших песен, которые знают и поют до сих пор: «Случайный вальс», «Песня о волжском богатыре», «Дорога на Берлин» и др. С 1944 г., когда жил и работал в Москве, стал автором нескольких десятков очень популярных песен: «Пионерский марш» (Кто в дружбу верит горячо...), «Ходит по полю девчонка», «Незабудка», «За фабричной заставой», «Мы жили по соседству», «А годы летят», «Березы» (Я трогаю русые косы), «Прощайте, голуби», «Где же ты, друг», «У меня в рюкзаке», «Течет Bолга», «О людях хороших», «Всегда со мной», «Морзянка», «Эскадрилья «Нормандия-Нёман», «Увезу тебя я в тундру», «А любовь всегда бывает первою», «Добрые приметы», «За того парня», «Taм, за облаками», «Всегда с тобой», «У дepeвни Крюково», «Придет и к нам любовь», «Красный конь», «Всегда с тобой». Песни М. Фрадкина пели Л. Утесов и К. Шульженко, М. Бернес и Л. Зыкина, А. Герман и Э. Пьеха, И. Кобзон и Э. Хиль, Г. Великанова и М. Магомаев, В. Трошин и М. Кристалинская, Л. Гурченко и В. Толкунова, ВИА «Самоцветы», ансамбль песни и танца им. Александрова и многие другие исполнители. В 1949 г. М. Фрадкин сочинил первую песню о Витебске – «Вернулся я на родину», а в 1974 г., к 100-летию города, вторую – «Столица областная». В послевоенные годы композитор более десяти раз бывал в родном городе с творческими отчетами, участвовал в праздновании 1000-летия Витебска и 40-летия театра им. Я. Коласа. Он посетил и первый музыкальный фестиваль в городе – польской песни (1988 г.). И было что-то очень символичное в том, что 19 июля 2004 г. в рамках XIII Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске» состоялся концерт «Витебск – мой город родной», посвященный 90-летию со дня рождения М. Фрадкина. В нем участвовали Л. Гурченко, В. Трошин, Н. Бабкина, ансамбли «Русская песня», «Самоцветы» и др. «Марк Фрадкин – великий мастер, еще при жизни считавшийся классиком песенного жанра, – сказал о нашем земляке певец Лев Лещенко. – В собственном творчестве Фрадкин был своего рода «однолюбом» – целиком посвятил себя служению Его Величеству Песне. Он не разбрасывался, не превращал свою высокую профессию в ремесло. Он был человеком так называемой старой закалки, то есть из породы российских интеллигентов в чеховском понимании этого слова». В 1974 г. М. Фрадкину было присвоено звание народного артиста РСФСР, одиннадцать лет спустя – народного артиста СССР. В 1979 г. Марк Григорьевич был удостоен Государственной премии СССР, в 1981 г. – премии и серебряной медали им. Александрова. «Мой родной город Витебск – старый город, – писал композитор. – Я могу говорить о нем бесконечно, потому что город юности всегда любишь особой, не проходящей любовью. Я могу говорить и о моих самых близких друзьях, которые жили по обе стороны моего дома, и о прекрасной живописной речушке, возле которой мы жили. Она называется Витьба – это приток Западной Двины. А сама Двина делила наш город на две части. Когда мы должны были пойти на вокзал, мы говорили: «Мы идем на ту сторону»... Витебск был очень живописный город. Много садов, много фруктов. И только в Витебске рос сорт яблок, называвшихся карабковкой. Маленькие, но удивительно вкусные яблочки... Витебск вдохновил меня на создание двух песен. Одна – «Вернулся я на родину» – была создана сразу после войны, а другая – к тысячелетнему юбилею города... Нежность к моему родному Витебску глубока и неизбывна». 14 мая 2004 г. в Витебске состоялся вечер, посвященный 90-летию со дня рождения композитора. Тогда же большая группа поклонников творчества известного композитора обратилась в Витебский горисполком с просьбой присвоить имя Марка Фрадкина одной из улиц города и старейшей музыкальной школе №1. В ответе, данном тогдашним заместителем председателя исполкома Л. Оленской 8 июня 2004 года, сообщалось, что «установка мемориальной доски М. Г. Фрадкину включена в городскую программу создания произведений монументального искусства» и что «предложение о присвоении имени Фрадкина одной из улиц Витебска будет вынесено на очередное заседание городской топонимической комиссии». Я опускаю дальнейшую переписку с тогдашним председателем городской топонимической комиссии и главным архитектором города Б. Ляденко. Отмечу только, что с тех пор новые улицы города получили имена композитора А. Богатырева, маршала Баграмяна, кого-то еще. А улицы Марка Фрадкина как не было, так и нет. Нет на одном из домов улицы Доватора, где жил композитор, и мемориальной доски. Музыкальная школа №1 по-прежнему «безымянная». Так что спустя два десятка лет после смерти одного из самых знаменитых советских композиторов, патриота Витебска, автора нескольких песен о нем, витебляне имя знаменитого земляка так и не увековечили. А надо это сделать! Аркадий Подлипский. Фото М. Шмерлинга. http://nspaper.by/2010/08/03/stolica-obla...
|
| | |
| Статья написана 24 сентября 2017 г. 13:12 |
…Над гарамі дождж. Над гарамі гнілы — іначай не скажаш — лютаўскі туман. Кіпарысы абвіснулі. Мокнуць пад злівай нахохленыя чорныя дразды. Хваля матляе ў бухце судны, і яны крэсляць мачтамі пахмурнае неба. І ў такія хвіліны міжволі думаеш: а які ж чорт занёс цябе сюды, чалавеча?! Не сюды трэба было ўцякаць, калі ўжо надакучыў табе Мінск. Некуды на Дняпро ці на Дзвіну. Некуды на Невельска-Віцебскую граду, дзе дрэмлюць густа аснежаныя хвоі, дзе на грывах стаяць лілаватыя лясы. На дзве, здаецца, з лішкам, тысячы паўночных беларускіх азёр. На віцебскія, дзе па святах сядзяць на лёдзе падобныя на пінгвінаў рыбакі, але дзе ёсць і такія азёры, да якіх амаль не дабіраецца чалавек.
А ўрэшце, чаму і не ў сам Віцебск уцячы? У цяперашні, няхай сабе і падобны на іншыя гарады, ушчэнт выпаленыя вайной і адноўленыя па тыпавых праектах, — галоўнае — адноўлены, галоўнае — свой, зялёны, гаманлівы, часам аж да крыку, вясёлы, адбіты ў плынях Дзвіны, аточаны лясамі. Або ў горад, які я памятаю з дзяцінства, з арачным мостам над Віцьбай, са стрэламі званіц, з вулачкамі, што збягаюць да Дзвіны, суматохлівы і, як мне тады здавалася, надта ж ужо вялікі. Хадзіць пад снегам ці нават — няхай! — пад дажджом, або, лепей, летам стаяць над вялікай ракой, швэндацца паркамі, дзе ў дажджлівыя ночы стаяць вакол ліхтароў вясёлкавыя кругі. І ўспамінаць, шмат успамінаць, хаця з таго, што ўспамінаеш, мала чаго засталося, хаця там цяпер усё новае. Шматпакутны тысячагадовы прыгажун! Колькі ж разоў даводзілася табе за гэтую тысячу гадоў твайго жыцця ператварацца ў прысак і ўваскрасаць з гэтага прыску! І хай мяне шасне пярун, калі я, нягледзячы на трывіяльнасць такой паралелі, успомніўшы пра ўсё гэта, не ўспомніў фенікса. Тысяча гадоў… Калі табе споўніцца дзве тысячы, ад нас нічога не застанецца, але і тады наша любоў да цябе будзе нячутна блукаць вуліцамі тваімі, горад, і жыць у вачах і душах новых тваіх грамадзян. Ёсць шмат тысячагадовых гарадоў. Часам куды галаснейшая іхняя слава. Таму што там галоўным быў меч, а рукі — толькі пасля. А ў цябе былі залатыя рукі тваіх творцаў, тваіх грамадзян, якія толькі па крайняй неабходнасці браліся за меч. А гісторыя чамусьці болей аддавала ўвагі заваёўнікам, а не тым, хто мірна ткаў палотны, рабіў па золаце і срэбры, араў, гарбарнічаў — словам, рабіў простую і сумленную справу, працу, без якой чалавек даўно б перастаў быць. Праўдзівей, проста не стаў бы чалавекам. Гэтыя рукі і выкапалі тут тысячу гадоў назад першую напаўзямлянку, звалілі першую залатую хвою, паклалі камень у падмурак першай хароміны і, мабыць, высеклі на камені пасярэдзіне Дзвіны, ля Забежжа (відаць, каб першыя ладдзі ведалі фарватар), глыбокі шасціканечны крыж. Не ведаю, ці ляжыць той камень і зараз. Калі так, то ён памятае ладдзі з лебядзінымі цыямі і барвянымі ветразямі, а ў іх — суровых людзей, першых віцьбічаў, а магчыма, і саму княгіню Вольгу, якая (прынамсі, так кажа пазнейшае паданне) заснавала горад. Не ведаю, ці так гэта. Ды, урэшце, такая жанчына, перад якой схіляліся плямёны, чалавек падступнага сэрца і дзяржаўнага розуму, па слове якой сутыкаліся народы і звінела "варажская сталь у візантыйскую медзь", у сэрцы якой ужываліся разлік і каханне, здрадніцтва і вера, — жанчына гэтая магла не толькі паліць, але і будаваць гарады. Як далёка відаць з узвышша! Які кашлаты дыван лясоў, разарваных толькі Дзвіной ды малой Віцьбай. Да самага небасхілу. І толькі у-унь там адна нітачка дыму. І цішыня. І першы ўдар сякеры аб камель дрэва. І ўпершыню спалоханая сойка заверашчала і рванулася з яго прэч. Што думаў, што мог прадбачыць у будучых стагоддзях, у шалёным іхнім пажары і дыме гэты не вядомы нам чалавек? Па-першае, ён ужо ведаў, што назва гораду будзе тая, якой мы завём яго і зараз. Чамусьці амаль заўсёды менавіта маленькія, а не вялікія рэкі даюць назву вялікім гарадам. Па-другое, ён ведаў, што месца вольнае, адкрытае вятрам, высокае, а значыць, здаровае і бяспечнае і нашчадкам ягоным някепска будзе тут жыць. Па-трэцяе, ён беспамылкова ведаў, што гораду шырыцца, і расці, і багацець. Таму што тут вялікі ўсходні рачны шлях: Балтыка, Дзвіна, Каспля, Дняпро. А па Дняпры — хочаш у грэкі, а хочаш і на ўсход, у Булгары Волжскія. А колькі сухапутных шляхоў! Увесь свет перад табою, чалавеча. Уцвярдзіся і стой. Давеку. I ён уцвярдзiўся. I, мабыць, досыць хутка мiж Вiцьбаю, Дзвiною i Ручаём з'явiлiся зямлянкi i хаты, а там забялелi i першыя частаколы, якiя потым, вельмi хутка, пайшлi расколiнамi i пацямнелi пад сонцам, i ветрам, i завеямi, што наляталi з Дзвiны. Тут вось i ўсталi пасля два замкi — Верхнi i Нiжнi. Але пасля прагны — увесь рух i рост — горад зрабiў крок праз Вiцьбу, i там стала Узгор'е, i там стаў гандлёвы цэнтр, i адабраў iмя "места" ад старэйшых сваiх братоў. А пасля пайшло. Задунаўе, Задзвінне. Паўсюль вырасталі звонкія хаты, млыны, званіцы, склады для сваіх і іншаземных тавараў, закураныя буды. Паўсюль з'яўляліся ў дрымучых пушчах лапікі палёў, дыміліся ляды, звінеў пасля на іх месцы блакітнымі завушніцамі авёс і гразіліся дзідамі жыта і ячмень. Словам, стаў Горад. А паколькі стаў Горад, то з'явіліся і князі з дружынамі… А з імі разам прыйшло тое, што летапісцы звалі: "і ўста род на род, і племя на племя". І заспявалі па ярах Віцьбы, па гарах Места, па пясках і хвалях Дзвіны мячы. Брачыславы, Ізяславы, Давіды — хто іх там разбярэ з іхнімі сварамі, перадачай гарадоў з рук у рукі і іншым такім. А горад ведаў: трэба працаваць, нягледзячы на князёў, трэба ўзвышаць адзінае, што яны лічылі сапраўды каштоўным: свой Вітбеск, сваю родную зямлю, цягнуць ніці гандлю ўсё далей на захад — да Любека, Данцыга, Мюнстэра, Брэмена, усё далей на поўдзень — да Кіева і Царграда, усё далей на ўсход — да Масквы, да Суздаля і Уладзіміра і далей, далей… Трэба, каб па-ранейшаму на віцебскіх прыстанях чуліся галасы іншаземных купцоў, жаўцелі колы воску і залаціўся ў бочках бурштынавы мёд, трапяталі ветразі, іскрыліся пад рукой футры, кашлаціліся аўчыны, пераліваліся індыйскія і арабскія тканіны, звінелі скандынаўскія бронза і срэбра, свяціўся прыбалтыйскі бурштын. Каб было золата і, побач з ім, яшчэ даражэйшая пры патрэбе соль, і нямецкія віны, і галандскія сукны, і імбір, і мігдал немаведама адкуль, і ўсё-ўсё. І каб гучна, як на імшу, перазвоньваліся раніцамі кузні, цягнула гараю з домніц, смярдзела скурамі, дубовай карою, рогам. Нехта падлічыў на пачатку нашага стагоддзя, што горад плаціў князям у 1-й палове ХІІ стагоддзя ў якасці падаткаў і пошлін да 600.000 рублёў. Сума па тых часах астранамічная… Беды да часу абыходзілі горад бокам. Татары — блізка не падышлі. Іх сваімі мурамі, сваімі шчытамі, рэкамі крыві адкінулі Крычаў і Слуцк, Бярэсце, Тураў і Крутагор'е. Удалося, праўда, на некаторы час уварвацца ў Віцебск і сесці ў ім Ярдзвілу, сыну Рынгольта, аднак праз некаторы час віцьбічы турнулі яго так, што… Ну ды што казаць: многія ведаюць, як могуць турнуць віцьбічы. А браць у рукі меч віцьбічам даводзілася часта, бо на доўгія гады горад апынуўся на пярэднім краі, на фарпосце. Пачалося з Літвы, якая дзе сутычкай, дзе ўмовай, дзе дынастычнымі сувязямі паступова падбіралася да Віцебскага княства. Урэшце, у 1318 годзе Альгерд, ажаніўшыся з адзінай дачкою апошняга віцебскага князя Яраслава Васільевіча, прыняў веру, што панавала ў горадзе, а праз два гады, пасля смерці цесця, сеў на Віцебскі стол. Праўда, у горадзе мала што змянілася. Віцебск не на апошнім месцы сярод пятнаццаці самых значных і вялікіх гарадоў княства. Змянілася, бадай, адно. Горад атрымаў два паясы: адзін каменны, а другі — драўляны. Каменны, з васьмю вежамі, сярод якіх асабліва моцныя былі Усцянская, Прачысценская і Замкавая, абхапіў Верхні Замак, узнёсся над Дзвіною і Віцьбай, прыўкрасіўся каменнымі ж княжымі палатамі (на жаль, ужо ў ХVІІ ст. ад іх застаўся толькі адзін мур са сходамі). Ніжні Замак быў ахоплены падвойнаю — з засыпкаю з каменю і зямлі — дубовай сцяной. У ёй было пятнаццаць вежаў. І ганарыста працягнулася праз увесь горад, ад Заручэўскай брамы, паўз каменны цуд Благавешчання (якое Альгерд таксама абнавіў), да каменнай Замкавай брамы і там, раздзяліўшыся на дзве, — да брам Завіцебскай і Задунаўскай, — Вялікая вуліца. Удзень і ўначы, ад першай чыстай вады і да ледаставу, прыходзілі пад гэтыя муры людзі, стругі і паўстругі, люзы, баркі, бяспалубныя ганчакі, лайбы, барліны, часам да пяцідзесяці метраў даўжынёю. Зімою валілі абозы. А гандаль ішоў круглы год. Ды час быў суровы, жорсткі і вераломны. Асабліва даставалася гораду ад усобіц. Пачынаецца, напрыклад, звада Свідрыгайлы. За ім стаяць лівонскія рыцары. Яны бяруць горад, хапаюць намесніка Фёдара Вясну і кідаюць яго з Замкавай вежы ў Дзвіну… Потым Вітаўт цэлы месяц штурмуе Ніжні замак і, уварваўшыся ў яго, ставіць гарматы ля царквы Благавешчання і ўдзень і ўначы, без хвіліны адпачынку, садзіць па каменных мурах і вежах і па самім Верхнім замку. Узніклі пажары, быў моцна разбіты палац Альгерда. Горад пераходзіць з рук у рукі… Ох, як набрыняла зямля твая крывёю, мой Віцебск! Ты — памежная крэпасць, і вечна ля тваіх брам хмары парахавога дыму, крыкі, гігатанне коней і шалёны ломат сталі. Адны прыходзяць і адыходзяць, другія — за імі. А ты застаешся на месцы, ты мусіш стаяць на месцы, часта зусім без ніякай абароны (толькі напаўразнесеныя муры ды сэрцы абаронцаў). Ты мусіш стаяць. 1516. Па горадзе і пасадах вецер ганяе чорны попел. 1519. Пасады гараць. Людзі пабітыя. 1534. Усё наваколле выпалена. 1536. Замест пасадаў — жар. Людзей цягнуць у палон. 1568. Адбіліся… І далей, і далей, і далей. І ўжо страшна і сумна пералічваць. А як перажываць самому? Як бачыць, што вось военачальнікі глядзяць з муроў у даўжэзныя трубы, а там, куды глядзяць, — пыл і крыкі, і яны ані д'ябла не бачаць, а ты ведаеш, што гарыць твой дом, што гэта дакладна ў тым месцы, дзе ён, і гарыць тваё беднае майно, і карова, на якую ледзь узбіліся, і, магчыма, сын, які пагнаў тваю карову пасвіць, і сваякі, і ўвесь твой маленькі свет, які не ты стварыў і не ты насяліў несправядлівасцю і вайной?! Але ты мусіш. Мусіш біцца да апошняга, а пасля, калі ацалееш, зноў узводзіць дамы, проста жыць, бо ты — гэта і ёсць горад. Ты, а не тыя, з трубамі. А горад мусіць стаяць. Што толку ў тым, што яму дадуць першы герб: на блакітным полі — галава Спаса, а пад ёю — акрываўлены клінок? Ты занадта добра ведаеш, што гэты акрываўлены клінок можа ўпасці перш за ўсё на тваю шыю, што гэта штодзённы сімвал твайго жыцця. Але ты ганарышся і ім, і сваёй ратушай, і сваёй самай дакладнай "важняй", і сваім вечавым звонам. Ты не ведаеш, што ў цябе лягчэй лёгкага адабраць гэта, але ты ганарышся сваім Магдэбургскім правам. Бо ты сын гэтага, для цябе найлепшага ў свеце, горада. Не ты адзін так думаеш. У 1413 годзе саратнік і ўлюбёны вучань Яна Гуса Геронім Пражскі пабывае ў Віцебску. Пазней на працэсе, пасля якога яго спаляць, адным з галоўных абвінавачванняў супраць яго будзе тое, што ён прылюдна заявіў у Віцебску аб тым, што віцьбічы добрыя хрысціяне і добрыя людзі. І ты не ведаеш, што на цябе насоўваецца яшчэ больш страшная кара. Можа быць, менавіта за тое, што ты любіш волю і што ты харошы чалавек… Стылае світанне на 12 лістапада 1623 года. Усё вырашана ўжо напярэдадні. Ужо напярэдадні мяшчане пакідалі ў адну купу ўсе шапкі на знак таго, што будуць стаяць, як адна галава. На дапамогу падышлі палачане, вільняне, аршанцы. Нельга цярпець. Бо зачыняюць школы, бо пячатаюць цэрквы і засталіся толькі два буданы, у якіх людзі слухаюць сваё слова: у Заручаўі і ў лесе за Дзвіной. Але падбіраюцца і да іх. І паўсюль абражаюць цябе за тое, што ты — гэта ты. І нават нябожчыка бацьку дазваляюць вывозіць толькі праз тую браму, якой вывозяць "смрад і смецце ўсякае". І вось калі арцыбіскуп Іосафат (а ты завеш яго "Ізахват" і "Душахват") Кунцэвіч вяртаецца ад ютрані з царквы Успення маці божай (прачыстай), што на Узгорскім пасадзе пры ўпадзенні Віцьбы ў Дзвіну, у свае Віцебскія палаты, што там жа, зусім непадалёк ад царквы, — над горадам гучыць набат і робіцца раптам светла: зашугала полымя. Мноства народу кінулася да палатаў, збіла шматлікіх служак біскупа, змяла іх, кінулася на чалавека, які ўвасабляў у іхніх вачах усё зло. Яго забілі ўдарам баявой сякеры-гізаўры ў галаву, дастрэлілі з пішчалі, пацягнулі за ногі па горадзе, забілі ягонага сабаку і кінулі на ягоны труп, кінулі з адхона ў Дзвіну, а там рыбакі, наклаўшы яму за вопратку каменняў, павезлі труп і ўтапілі яго ля Пескаваціка. Віцебск адстаяў гонар цэлага народа. І Віцебск паплаціўся за гэта. Сто гараджан былі прысуджаны да пакарання смерцю. Галовы зляцелі толькі ў дваццацёх, бо астатнія паспелі ўцячы. Вось імёны страчаных: Навум Воўк і Сымон Неша, Янка Гужнішчаў, які біў у вечавы звон, Грышка Скарута, Гаўрыла Раманавіч, Іярмак Гайдук, Фурса, Шапавалаў сын, Багдан Кузнец, Грышка Бібка, Гаўрыла Пушкар, Ісак Любчын, Іван Аквін, Раман Даніловіч, Фёдар Казак, гаршчэчнік, Фёдар Цацэка, Якаў Шынкар, Сцяпан Труховіч, Пятро Васілевіч Палачанін. Акрамя таго, яшчэ двух абмазалі цамянкай і зрабілі дзве жывыя статуі. Жывыя, вядома, толькі спачатку. Герб з крывавым клінком выявіўся прарочым. Горад быў аддадзены страшэннаму пагрому… Чаго толькі не адбывалася з тых часоў! Казакі Пятра І падпалілі яго з усіх бакоў (той выпадак, калі дзейнічаў не дзяржаўны розум цара, а, па словах Пушкіна, "указы, писанные кнутом"). Агнявой лавінай пракаціўся па ім Напалеон. І ўсё адно знішчаны, здавалася б, горад уставаў, аздабляўся садамі, гудзеў па рацэ параходамі, на сушы — цягнікамі, выцягваўся ў вышыню, прыгажэў будынкамі. Віцебск умеў не толькі пратэставаць, не толькі — пры патрэбе — паўставаць. Віцебск, перш за ўсё, з самага пачатку, умеў працаваць і ствараць. Менавіта ў гэтым была ягоная неадольная сіла. Менавіта таму ніякім каралям, біскупам, царам і фюрарам ніколі не ўдавалася нічога з ім зрабіць. Нават тады, калі праца была замаскаваным сродкам рабунку. Ёсць у беларусаў такі не дужа разумны (а можа, і разумны ў вышэйшым сэнсе) звычай: ставіцца да сябе, да сваёй вёскі, да свайго горада з некаторай іроніяй (гэта пакуль той горад не зачэпіць нехта іншы). Дзед мой, са слоў свайго бацькі, казаў, што калі праз Віцебск была пракладзена першая чыгунка, то ў першым буфеце на гэтай першай станцыі на ўсіх сталовых прыборах было выгравіравана: "Украдено на станціи Витебскъ". Ну і няхай сабе не дужа разумна. Але ж затое яшчэ тады, у даўнія часы, горад звязаў сябе сеткаю чыгунак з Рыгай, Арлом, Масквой, Пецярбургам, Кіевам, Брэстам. І яшчэ тады рукі яго грамадзян умелі плавіць шкло, ліць чыгун, спускаць на ваду параходы і шліфаваць лінзы. Дый ці мала яшчэ чаго? І, амаль адначасова з гэтым, горад стварыў тое, што маглі сабе дазволіць вельмі нешматлікія гарады: сваю мастацкую школу, якая заняла неаспрэчнае месца не толькі ў гісторыі мастацтва Беларусі. Якія б назвы яна не насіла: "Школа Ю. Пэна", "Народна-мастацкая школа", "Віцебскае мастацкае вучылішча" — школа гэтая была месцам, дзе выкладалі сапраўдныя мастакі і дзе такія ж сапраўдныя мастакі выхоўваліся. І калі гавораць пра ілюстрацыі М. Дабужынскага да "Белых начэй", або пра "Здраўнеўскі цыкл" І. Рэпіна, карціны К. Малевіча або М. Шагала — усім нам трэба памятаць, што гэта не толькі сусветная вядомасць, але гэта яшчэ і Віцебск. Віцебск 17 кастрычніка 1905 года вывеў на плошчу перад ратушай дваццаць тысяч сваіх грамадзян (загінула ад куль — васемнаццаць). А наступнага дня выйшла на вуліцы ўжо сорак тысяч. І была ўшчэнт разнесена турма і вызвалены палітзняволеныя. 1 сакавіка 1917 года вулкамі і плошчамі Віцебска пракацілася вестка аб звяржэнні самаўладства. 4 сакавіка бальшавікі правялі сход і стварылі на ім Савет рабочых дэпутатаў і прафесійныя саюзы. Адначасова (6–7 сакавіка) быў створаны Савет салдацкіх дэпутатаў. Пазней абодва Саветы аб'ядналіся, сталі Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Калі падыдзеш да дома № 2 па вуліцы Пушкіна, то ўбачыш мемарыяльную дошку, устаноўленую ў памяць аб дзейнасці першага Савета, які ўвёў васьмігадзінны рабочы дзень, шмат зрабіў для паляпшэння становішча самых бедных працоўных, стварыў народную міліцыю і г. д. У тым жа "доме першага Савета", па Пушкінскай, адбылася (з 1 па 3 кастрычніка) І Віцебская губеранская канферэнцыя бальшавікоў. Заслугаю віцебскіх бальшавікоў было тое, што ўсяго праз два дні пасля перамогі ў Петраградзе рэвалюцыя перамагла і ў Віцебску. Віцебск ляжаў на шляху, які вёў ад стаўкі на Петраград. Стаўка і штаб Заходняга фронту паслалі каля 20 тысяч войска (салдаты і казакі), каб затаптаць у сталіцы агонь рэвалюцыі. За 11 дзён (з 28 кастрычніка па 7 лістапада) віцебскія бальшавікі і чырвонагвардзейцы раззброілі ўсе гэтыя 20 тысяч. Пачаўся новы этап: грамадзянская вайна, у якой жыхары Віцебска таксама прынялі актыўны ўдзел. На ўсіх франтах. Ад Архангельска да Крыма і ад Варшавы да Уладзівастока. У чэрвені 1919 года прыбыў у Віцебск з агітацыйным цягніком "Кастрычніцкая рэвалюцыя" М. І. Калінін. Ён выступіў тут на пасяджэнні партыйных, прафсаюзных і заводскіх камітэтаў, на мітынгу воінскіх часцей, перад рабочымі фабрык і заводаў горада, на шматтысячным мітынгу чыгуначнікаў. Радзіма ў небяспецы. Усе — на адпор. Чыгуначны транспарт павінен дзейнічаць бесперабойна. Таму што рабочыя галадаюць, таму што ў арміі цяжка з ежай, таму што гарады і прамысловасць замярзаюць, паміраюць без паліва. Ужо 14 чэрвеня прыйшлі і сталі пад ружжо першыя шэсцьсот жыхароў Віцебска. Скончылася перамогаю вайна. Паўсюль яшчэ віраваў бандытызм, успыхвалі сям-там мяцяжы. Але самым страшным ворагам была разруха, амаль поўнасцю знішчаная гаспадарка, мёртвыя заводы, іржавыя рэйкі чыгунак. Віцебск у гэтым сэнсе не быў выключэннем. Невядома было нават, з чаго пачынаць, з якога канца прыступіцца. Але горад, як і ўся краіна, хацеў хутчэй забыць старое, цягнуўся да ведаў і працы, да новага. Горад пачаў з асветы. 1 кастрычніка 1918 года адкрыліся дзверы педагагічнага інстытута. Новаму грамадству перш за ўсё быў патрэбны новы, адукаваны чалавек. Рукамі гараджан, іх працаю горад і яго прамысловасць паступова пачалі ажываць. Зацеплілася, слабое пакуль яшчэ, жыццё на старых, дробных прадпрыемствах (на базе многіх з іх выраслі пазней такія буйныя станкабудаўнічыя заводы, як імя Кірава і "Камінтэрн"). У гады першых пяцігодак былі пабудаваны швейная фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі" (уведзена ў строй 7 лістапада 1930 года) і панчошна-трыкатажная фабрыка "КІМ" (будавала яе моладзь у 1929 — 31 гадах). Віцебск прыўкрасіўся новымі будынкамі. Людзі тых гадоў памятаюць, як ганарыўся горад дамамі-камунамі на цяперашніх вуліцах Суворава і Горкага, домам спецыялістаў, новай трамвайнай сеткай, новым вадаправодам. І як ганарліва задзіраліся віцебскія насы з кожным новым інстытутам ("як жа, наш!") — ветэрынарным (1924), медыцынскім (1934). А тэхнікумаў і не злічыць: палітэхнічны, фінансава-эканамічны, сельскагаспадарчы, кааператыўны, ветэрынарны, швейнатэкстыльны. І мастацкае, музычнае, педагагічнае вучылішчы. І сорак тры школы, не лічачы фармацэўтычнай, школы медсясцёр, школы лабарантаў, школы фельчарска-акушэрскай. У горадзе, як і паўсюль, чынілася другая рэвалюцыя, не менш важная за першую: рэвалюцыя духу, псіхікі, культуры. Людзі думалі не толькі пра хлеб і сталь, а і пра яе, культуру — часта раней, чым пра хлеб, — і гэта, між іншым, сведчыць на іх карысць. Чэрвень 1919 — ратуша аддадзена краязнаўчаму і мастацкаму музею. Зараз ён — адзін з лепшых у рэспубліцы. 21 лістапада 1926 года — упершыню ўзнеслася заслона Другога Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра. Не заўсёды другога па якасці пастановак і таленту акцёраў. Часта — першага. Свае літаратары. І, сапраўды, першая і лепшая мастацкая школа… Пасля пачаўся час выпрабаванняў, пакут і смерці, час барацьбы не на жыццё, а на смерць. 11 ліпеня 1941 года немцы ўварваліся ў Віцебск. Запанавала тое, што пастрашней за самую лютую і задушлівую ноч: фашысцкі "орднунг". На цэлыя тры гады. Не яны, вядома, выдумалі каменданцкую гадзіну і расстрэл за яе парушэнне. Але вось расстрэл за тое, што ходзіш каля чыгункі або выйшаў у лес назбіраць грыбоў, прэвентыўны расстрэл, або расстрэл заложнікаў, — гэта ўжо выдумалі яны. Пойма Віцьбы за педінстытутам, Ілаўскі і Духаўскі яры, — паўсюль штабелі або проста завалы трупаў, скупа засыпаных зямлёй. І лагер смерці ў пасёлку Лучоса. І гета ў раёне клуба металістаў. Падвалы СД па вуліцы Політэхнічнай, залітыя крывёю. Шыбеніцы перад ратушай, і на Смаленскім рынку, і ледзь не паўсюль. Амаль 110 тысяч забітых, закатаваных. І аднак увесь час у Віцебску жыло, дзейнічала, змагалася падполле. Шмат груп. З ліпеня 1941 — група А. Я. Белахвосцікава; з лета 1941 — група М. Я. Нагібава; з вясны 1942 — групы І. А. Бекішава, В. М. Арлоўскага, М. А. Журынскай, В. С. Кулагінай, А. А. Сакаловай; з верасня 1942 года — група А. С. Вінаградавай. На пачатку лета 1943 года ў Віцебску было больш за 60 падпольных груп. А калі ў красавіку 1943 года быў створаны Віцебскі падпольны гарком партыі на чале з В. Р. Кудзінавым — пачалося стварэнне адзінага нелегальнага цэнтра кіраўніцтва падполлем горада. Агітацыя, праўдзівае інфармаванне людзей аб тым, якімі шляхамі ідзе барацьба, збор зброі і медыкаментаў, дыверсіі і сабатаж на прамысловых і ваенных аб'ектах, вярбоўка надзейных людзей для лесу і для падполля, тэрарыстычныя акты супраць найбольш заядлых і азвярэлых прадстаўнікоў адміністрацыі захопнікаў і іхніх прыспешнікаў — гэта рабілі падпольшчыкі. У Віцебску загінула Вера Харужая са сваёй групай. Тут загінуў у бітве, якая часта бывала няроўнай, кожны трэці падпольшчык… У ноч на 26 ліпеня 1944 года войскі І-га Прыбалтыйскага фронту (генерал арміі І. Х. Баграмян) і 3-га Беларускага (генерал-палкоўнік І. Д. Чарняхоўскі) распачалі нечуваны па ўпартасці штурм горада і раніцаю вызвалілі яго. Мёртвы горад. Сустрэць сваіх пашчасціла ста васемнаццаці жыхарам. Бадай што лягчэй было будаваць горад на новым месцы, пакінуўшы горы бітай цэглы, жвіру і попелу, парослыя бур'янам і пустазеллем. Але хто б сказаў гэта ўцалелым яго жыхарам, якія паступова сцякаліся на папялішчы? Хіба той, хто ніколі іх не ведаў. Не ведаў іх характару, іхняй упартасці, іхняй працаздольнасці, іх жадання бачыць свой горад зноў жывым, яшчэ лепшым. Такім, якім мы бачым яго сёння. 270 тысяч чалавек. Трэць усёй прамысловай прадукцыі вобласці. Дываны ягоныя пабывалі на міжнародных кірмашах і выстаўках у Балгарыі, Бразіліі, Венгрыі, Галандыі, Інданезіі, Італіі, Сірыі, Турцыі, Швецыі і ў шматлікіх іншых краінах. Высокадакладныя зубаапрацоўчыя станкі, зробленыя віцяблянамі, купляюць у нас Бразілія, Балгарыя, Мексіка, Іран, Алжыр і іншыя дзяржавы. Трыццаць краін свету купляюць станкі завода заточных станкоў імя ХХІІ з'езда КПСС. Радыё- і гадзіннікавыя дэталі, электравымяральныя прыборы. Апрацоўка дрэва і харчовая прамысловасць. Шматлікія інстытуты, тэхнікумы, школы, бібліятэкі, кінатэатры і музеі, дзяржаўны драматычны і два народныя тэатры. Не толькі горад магутных, усё здольных зрабіць рук, але і горад высокага інтэлекту, ведаў, таленту. Горад новых прыгожых будынкаў. І горад выключных людзей, якія не толькі ўмелі трымаць у руках зброю пад час рэвалюцый і войнаў, але і ўмелі працаваць і адраджаць з руін свой вечны, старажытны горад на сіняй Дзвіне. …І вось я блукаю па вуліцах сучаснага горада. Іду пад ягонымі каланадамі, выходжу на зялёныя рачныя адхоны. Мне крыху шкада яго, старога, шкада ягоных вулачак — ну дакладна, як на карцінах мастакоў старой і цудоўнай Віцебскай школы. Шкада нават рамізнікаў, хаця я разумею, што гэта несусветнае глупства. Шкада — і гэта ўжо не глупства, — што недастатковая ўвага да камянёў, што памятаюць Неўскага. Але бачу я твары людзей, іхнія ўсмешкі, іхнюю павагу да цябе, людзей, якія раскажуць аб сённяшнім дні горада лепей за мяне, і я разумею, што галоўнае — засталося. Людзі. Пакуль яны ёсць — горад будзе. Гэта словы паўстанцаў 1623, да якіх нічога не прыбавіш: "Нельга зрабіць так, каб у Віцебску не было Віцебска". Хай нашы далёкія пранашчадкі памятаюць, што мы, не ведаючы, любілі іх, што нашы думкі, уздыхі і словы лунаюць вулкамі і гэтага вялікага, прыўкраснага горада, што і нашы рукі крыху дапамаглі яму зрабіцца такім, што нашы сэрцы ўсё яшчэ грукочуць ва ўнісон з іхнімі сэрцамі і сэрцам горада, што праз нашых прашчураў і наш прах змяшаўся з віцебскай зямлёй, і яе стала крыху болей. Што яны — гэта крыху і мы, што мы — з імі, што і мы адваявалі для іх гэты вялікі і вечны горад, якому стаяць не тысячы гадоў, а тысячы стагоддзяў. Гэта нічога, што мы калісь пойдзем, Віцебск. Мы — сыны твае. І ты, колькі б ты ні пражыў, — гэта мы. У. Караткевіч. “Тысячу стагоддзяў табе”. Эсэ, прысвечанае Віцебску (урывак). Сакавік 1974 г. Аўтограф У. Караткевіча. (БДАМЛМ, ф. 37, воп. 1, спр. 501, арк. 135)
|
|
|