МАРШАК Самуіл Якаўлевіч. Расійскі паэт і перакладчык, адзін з пачынальнікаў ра-сійскай дзіцячай літаратуры. Нарадзіўся 3.11.1887 г. ў г. Варонеж. У 1892 — 94 гг. жыў у Віцебску. Вучыўся ў Лонданскім універсітэ-це (1913 — 14). Друкаваўся з 1904 г. У 1920 г. ў Краснадары арганізаваў адзін з першых у Расіі дзіцячых тэатраў. Аўтар шматлікіх кніг для дзяцей, у тым ліку зборнікаў паэзіі, п’ес-казак. Майстар мастацкага перакладу, вядо-мы сваімі перакладамі санетаў Шэкспіра, па-эзіі Р. Бёрнса, Дж.Кітса, Дж. Радары, У.Блейка і інш. Перакладаў і Ф.Багушэвіча, творы Цёткі, Я.Лучыны, падтрымліваў твор-чыя сувязі з Я.Коласам. У сваю чаргу, яго вершы перакладаліся на беларускую мову, п’есы ставіліся ў беларускіх тэатрах. Пісь-менніцкая і перакладчыцкая дзейнасць адзна-чана Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1942, 1946, 1949, 1951 гг. Ленінская прэмія 1963 г. Памёр 4.7.1964 г.
У ДОМЕ ПА ЗАДУНАЎСКАЙ
(Віцебскія дні С.Я.Маршака)
Таго старога горада ўжо няма. I мала хто памятае, што там, дзе пралёг шырокі сучасны праспект Фрунзе, была некалі вузенькая, з трухлявымі домікамі вуліца Задунаўская. У «Памятнай кніжцы Віцебскай губерні на 1900 год» менавіта на гэтай вуліцы лічыўся дом, які належаў дзеду вядомага савецкага пісь-менніка Самуіла Якаўлевіча Маршака. Зараз нават цяжка вызначыць, дзе знаходзіўся гэты дом. Але, калі праходжу па шумным праспек-це, здаецца, сярод людскіх галасоў раптам чую адзін — звонкі, юны, які далятае адтуль, з канца мінулага стагоддзя.
Тады, восенню 1893 года, пачаўся карот-кі — віцебскі — перыяд дзяцінства Маршака. Яго старэйшы брат успамінаў пра гэтыя дні:
«Віцебск. Мы ў дзядулі. Домік драўляны ў глыбіні двара здаваўся вялікім домам. Ён сапраўды быў прасторным — столькі людзей знаходзілі там хлеб і соль! А нам здавалася, што гэта так і павінна быць. Дзядуля цяпер успамінаецца мне як жывы... Яго аповеды аб жыцці адклаліся ў душы маёй і выхавалі ў мяне разам з запаветамі і прыкладам баць-кі — пачуцці гуманнасці, сумлення, любові да жыцця, да прыроды, да людзей».
Так пазней лічыў і сам Маршак. А зна-чыць, дні, праведзеныя хлопчыкам у Віцеб-
560
Звязаны лесам
-ску, адыгралі сваю ролю ў фарміраванні яго асо6ы. 3 успамінаў родных і блізкіх пісьмен-іііка вядома пра гэтыя дні не вельмі многа. I Vсё ж вось радкі сына паэта, у якіх яшчэ раз млцвярджаецца, што горад на Дзвіне стаў па-члткам своеасаблівай калыскі ведаў Самуіла Якаўлевіча:
«Восенню 1893 г. Я.М.Маршак па нейкай йрычыне пакінуў варонежскі завод і каля паўгода вандраваў па Расіі ў пошуках новай работы, пакінуўшы сям’ю ў Віцебску ў цесця, Іі.А.Гхіцельсона (у яго ў час свайго юнацтва браў урокі скульптар Антакольскі)... У Ві-цебску хлопчыкі пачалі займацца з прыват-ным настаўнікам, старэйшы — усур’ёз, а ма-лодшы — больш гуляючы, не знаходзячы магчымасці на працягу запоўненага падзеямі дня адвесці час для падрыхтоўкі ўрокаў».
А вось і ўспаміны самога Маршака з кнігі «У пачатку жыцця». Раздзел пра Віцебск ён назваў «Стары дом у старым горадзе»:
«Я быў занадта малы, каб па-сапраўднаму заўважыць розніцу паміж Варонежам, дзе я нарадзіўся і правёў першыя свае гады, і гэ-тым яігічэ незнаёмым горадам, у якім жылі бацькі маёй маці. Але ўсё ж з першых дзён я адчуў, што ўсё тут нейкае іншае, асаблівае: болын старых дамоў, шмат вузкіх, крывых, гарбатых вуліц і зусім цесных завулкаў. Дзе-нідзе высяцца старажытныя вежы і цэрквы. У кожным кутку туляцца бедныя крамы, паў-цёмныя майстэрні бляхароў, лудзілынчыкаў, краўцоў, шаўцоў, шорнікаў.
...Цягнуліся тыдзень за тыднем, месяц за месяцам, а тата так і не прыязджаў за намі...
Было відаць, што нам яшчэ доўга давя-дзецца пражыць у Віцебску. I вось дзядуля, бабуля і мама рашылі, што больш нельга тра-ціць час дарэмна і пара ўсадзіць майго ста-рэйшага брата за кнігі. Яшчэ да прыезду ў Ві-цебск ён умеў даволі бегла чытаць і добра вы-водзіць літары. Даваць яму ўрокі ўзялася цяпер наша цётка-гімназістка.
Калі ў час заняткаў я пастаянна круціўся ля стала і вельмі перашкаджаў, цётка рашыла ўсадзіць за буквар і мяне. I раптам выявіла-ся, што я не толькі ведаю літары, але нават даволі няблага чытаю па складах. Не памя-таю сам, калі і як я гэтаму навучыўся».
На многіх старонках сваёй аўтабіяграфіч-най аповесці Маршак успамінае пра Віцебск тых далёкіх гадоў. Ён расказвае пра сябе, сваіх блізкіх і знаёмых, пра быт таго часу і заняткі гараджан.
I перад намі паўстае вобраз хлопчыка, ва-чыма якога мы бачым наш горад амаль на мя-жы двух стагоддзяў.
Перачытваючы вершы паэта, я спыняюся на адным, які ведаю даўно. Тэта тонкі малю-нак, успамін аб дзяцінстве чалавека, умудро-нага вялікім жыццёвым вопытам і які ўсё ж застаўся такім жа юным душой, як у дзяцін-стве.
Мне здаецца, што сярод уражанняў, наве-яўшых праз шмат год гэтыя радкі, былі і віцебскія, самыя раннія на парозе жыцця.
Столько лет прошло с малолетства,
Что его вспоминаю с трудом.
И стоит вдалеке моё детство,
Как с закрытыми ставнями дом.
В этом доме все живы-здоровы —
Те, которых давно уже нет.
И висячая лампа в столовой
Льет по-прежнему теплый свет.
В поздний час все домашние в сборе —
Братья, сестры, отец и мать.
И так жаль, что приходится вскоре,
Распростившись, ложиться спать.
3 таго часу прайшло сапраўды шмат гадоў. Вялікае жыццё пражыў аўтар гэтых паэтыч-ных радкоў. I героямі яго твораў былі розныя людзі звычайнага і незвычайнага лёсу.
Д. Р. Сімановіч
***
Из автобиографической повести С. Марщака «В начале жизни», о Витебске 1893 года:
Я был слишком мал, чтобы по-настоящему заметить разницу между Воронежем, где я родился и провел первые свои годы, и этим еще незнакомым городом, в котором жили мамины родители. Но все-таки с первых же дней я почувствовал, что все здесь какое-то другое, особенное: больше старых домов, много узких, кривых, горбатых улиц и совсем тесных переулков. Кое-где высятся старинные башни и церкви. В каждом закоулке ютятся жалкие лавчонки и убогие, полутемные мастерские жестяников, лудильщиков, портных, сапожников, шорников. И всюду слышится торопливая и в то же время певучая еврейская речь, которой на воронежских улицах мы почти никогда не слыхали.
Даже с лошадью старик извозчик, который вез нас с вокзала, разговаривал по-еврейски, и, что удивило меня больше всего, она отлично понимала его, хоть это была самая обыкновенная лошадь, сивая, с хвостом, завязанным в узел.
Памяць: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : Віцебск. т. 2. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2002
***
Кстати, один из авторов сценария муз. фильма-сказки "Умные вещи" по сказке-пьесе С. Марщака — витеблянин Александр Давыдович Тверской (автор повести "Турецкий марш". Книга написана об учениках СШ № 10 г. Витебска, в которой он учился. Экземпляр книги хранится в школьном музее) goo.gl/kjFhVa
витебские поэты конца 20-го века В. Попкович и Д. Симанович у кинотеатра "Спартак" (рифмующегося с "Маршак")