Цяжка ўявіць сабе стары Віцебск бяз Юрыя Пэна414. На працягу, бадай, паўстагодзьдзя віцябляне прызвычаіліся бачыць свайго мастака, які сьпяшаўся да аблюбаванае ім напярэдадні мясьціны або пэрсанажа. Яны добра ведалі ягоную агульнадаступную карцінную галерэю, што была адначасна і атэлье, і школай маляваньня, і кватэрай для самотнага Пэна. А віцябляне й Віцебск, ахутаныя сардэчнай цеплынёй, знайшлі вялікі адбітак на шмат якіх палотнах мастака.
Сам Юры Пэн ня быў паводле свайго паходжаньня віцяблянін. Ён нарадзіўся ў 60-х гадох у ціхім павятовым гарадку былое Ковенскае губэрні, які беларусы называлі Езяросы, літоўцы — Зарасай, а расейцы перайменавалі ў гонар аднаго зь імпэратараўу Новааляксандраўск. Не зважаючы на вылучную галечу ягоных бацькоў, што межавала з жабрацтвам, Пэн, перамагаючы вялікія цяжкасьці, трапіў у Акадэмію Мастацтваў і скончыў яе ў 1885-ым годзе, атрымаўшы за посьпехі сярэбраны мэдаль і званьне мастака. Апошняе давала Пэну права застацца ў Пецярбургу, але ён вярнуўся з сталіцы ў гэтак званую рысу аседласьці, абраўшы для свайго сталага жыхарства Віцебск. Гэты выбар ня быў выпадковы, бо, паводле ўспамінаў скульптура Заіра Азгура ў кніжцы „Незабыўнае”, Пэн гаварыў: „Люблю я, разумееце, Віцебск. І як гэты горад не любіць! Цудоўная рака! Высокія, дзе абрывістыя, а дзе пакатыя берагі... Я люблю й цэрквы Віцебску, бо яны не падобныя на смаленскія. Разумееце, я люблю партрэтнасьць
413Артыкул Юркі Віцьбіча „Люблю я, поннмаете, Внгебсі” быў надрукаваны ў расейжамоўнай газэце „Новое Русское Слово” 1 верасьня 1971 г. Па-беларуску не друкаваўся. Беларускамоўны арыгінал перахоўваецца ў Фундацыі Пётры Крэчэўскага (Нью-Ёрк).
414Іеіуда (Юдаль) Пэн (1854-1937).
101
гораду. Кожны горад павінен мець свой партрэт. А наш Віцебск сваім абліччам адрозьніваецца ад другіх гарадоў”.
Прывабнасьць старадаўняга беларускага Віцебску ня толькі не засланяла, а, наадварот, спалучалася ў Пэна з гаротным жыцьцём кроўных яму габраяў, якіх было палавіна жыхароў гораду. І тут адразу згадваюцца ня гэткія ягоныя вялікія палотны, як „За ранішняй старонкайТ алмуду” й „Стары рабін”, а эцюд „Сьпіна старога габрая”. На ім пададзены ззаду згорблены дзед, які йдзе пакрысе немаведама куды й немаведама чаго, склаўшы за сьпіною рукі. Ягонага твару не відаць, але досыць толькі зірнуць на сьпіну, каб адчуць па ёй нявыказны цяжар — ад плачу на рэках Вавілонскіх да плачу на рэках Расейскай імпэрыі. Незабывальны таксама партрэт дзяўчыны, што звар ’яцела пасьля беластоцкага пагрому. Досыць зірнуць ёй у вочы, каб яны перасьледавалі вас колькі дзён. І пасьля гэтага ня дзівіць, калі ў Пэна ў сшытку для водгукаў наведнікаў ягонае карціннае галерэі быў запіс (цытую): „Вы мне адкрылі вочы на раней мне ня ведамае. Толькі ў вас я зразумеў, што такое „рыса аседласьці”. Сардэчны дзякуй. Ільля Рэпін”.
Калі карціны бытавога й партрэтнага жанраў былі ў Пэна пераважна габрайскія, дык пэйзажны жывапіс вылучна беларускі, прычым ня менш прачулы й дарэшты дасканалы. А з гэтых ягоных шмат якіх пэйзажаў найбольш вылучаецца „Млын на Віцьбе”, якім захапляўся выдатны майстар беларускага пэйзажу Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Між іншага, калі да Пэна зварачаліся ў беларускай мове, дык ён беззаганна адказваў у ёй-жа, дадаючы пры гэтым: „Я думаю на габрайскай мове, але ведаю адмалку й беларускую. Я-ж зь Езяросаў, дзе шмат беларусаў”.
Напярэдадні рэвалюцыі талент Пэна, насуперак усім перашкодам, дасягнуў найбольшага росквіту. Ягоны партрэт ,Дзяўчына ў белым” меў яшчэ на Парыскім Салёне 1907 году вылучны посьпех і быў набыты ведамым калекцыянэрам Жакобам. Пэн, належачы паводле манэры свайго пісьма да рэалістычнай школы, дасягнуў найбольшае дасканаласьці ў партрэтах, якія можна было сустрэць у шмат якіх музэях Расеі. Характэрна, што гэта ў яго вучыліся гэткія знаныя пасьля мастакі, як Марк Шагал, Заір Азгур, Саламон Юдовін, Сорын, Мешчанінаў, Шульман, Эйдэльман ды ладна іншых.
Мастак паспрабаваў зразумець рэвалюцыю, працуючы ў 20-х гадох над гэткімі кампазыцыямі, як „Шавец-камсамолец” і „Габрай-калгасьнік”, але часткова мае слушнасьць Л. Дробаў, калі ў сваім артыкуле „Напеў гарадзкіх ускраін”, зьмешчаным у газэце
102
„Літаратура й Мастацтва” ад 6-га кастрычніка 1967 году, адзначае, што яны „не выходзяць за межы звычайнае ілюстрацыі”. Нарэшце ў 30-х гадох пачалося адкрытае цкаваньне Пэна. Ён абвінавачваўся вульгарызатарамі ў „нацыянальнай абмежаванасьці”, „габрайскім нацыяналізьме”, „прапагандзе юдаізму” й „сыянісцкім трызьненьні”. Перад ім рубам паставілі пытаньне пра „творчую перабудову” й пераход да так званага сацыялістычнага рэалізму. Мастак апынуўся ў абставінах бадай поўнае ізаляцыі і ў сваіх апошніх змрочных карцінах „Мастак і сьмерць” і „Выскал сьмерці” бы прадбачыў сваю собскую страшную сьмерць.
У 1937 годзе ўвесь Віцебск нечакана ўскаланула жудасная вестка, што ягонага мастака Юрыя Пэна знайшлі забітым у ягонай кватэры на Гогалеўскай вуліцы. Забілі яго ня з мэтай рабунку, бо ў шуфлядзе стала й нават у кішэні забітага захаваліся грошы. Забілі не ўначы, а ўдзень ды ў доме, што знаходзіцца ў самым цэнтры гораду й літаральна за трыццаць крокаў ад паставога міліцыянэра. Яму, сямідзесяцігадоваму дзеду, паводле пратаколу, праламалі чэрап чымсьці падобным да цагліны. Зразумела, што ў 30-х гадох забойцаў доўга не шукалі й знайшлі ў самы дзень забойства. Гэта былі быццам-бы шаснаццацігадовая пляменьніца Пэна і ейны жаніх. І хоць у часе адкрытага суда над імі іхная вінаватасьць відавочна для ўсіх нічым не была даведзеная, іх прысудзілі да найбольшага тэрміну зьняволеньня ў канцэнтрацыйных лягерах. Аднак сам Віцебск іх тады забойцамі не прызнаў.
Тысячы віцяблянаў прыйшлі правесьці Юрыя Пэна ў ягоную апошнюю дарогу. Прыйшлі аддаць яму разьвітальнае „бывай” і прыхільнікі ягонага таленту, і прататыпы ягоных шмат якіх пэрсанажаў із сваймі дзецьмі ды ўнукамі. На іхных вачах можна было пабачыць шчырыя сьлёзы, як і пачуць іхны непадроблены плач, выкліканы балючай стратай вернага сябра. А за пахавальнай працэсіяй, якая расьцягнулася на два кілямэтры, бегла з гістэрычным крыкам псыхічна хворая пажылая жанчына, што калісьці адбілася на Пэнаўскім партрэце дзяўчыны, звар’яцелай пасьля пагрому.
Мае рацыю Л. Дробаў, калі свой кагадзе згаданы мной артыкул канчае высноваю: „У гісторыю беларускага жывапісу Пэн увайшоў як цудоўны мастак-жанрыст, пясьняр гарадзкой беднаты, пясьняр роднай Віцебшчыны”.
Аднак уважаю за патрэбнае дадаць — пясьняр ня толькі беднаты, а ўсяго народу. Таму хочацца думаць, што на ягонай магіле на Пескавіцкім габрайскім могільніку ўжо стаіць адпаведны народнаму
103
мастаку помнік, што на тым доме, дзе ён жыў і тварыў, ёсьць мэмарыяльная дошка, што аднэй зь віцебскіх вуліцаў нададзена ягонае сьветлае імя. І хоць амаль 40 год прайшло пасьля пакутнае сьмерці Юрыя Пэна, але ўрэшце-рэшт трэба адшукаць і пакараць ягоных запраўдных забойцаў.
п ■ 415
Зь ліставаньня
5 сьнежня 1950 году Саўт Рывэр
Шаноўны Спадар Рэдактар!416
Хочацца думаць, што мае нарысы „Не чарнілам, а крывёю” спадабаліся Вам і чытачам „Нового Русского Слова”. Не сумняваюся таксама і ў тым, што яны не прыйшліся даспадобы рэдактару „Русского Голоса”, чытачы якога ў сваёй большасьці, на вялікі жаль, -беларусы старой эміграцыі. Спадзяюся ў найбліжэйшым часе даслаць Вам артыкул, прысьвечаны варварскому зьнішчэньню бальшавікамі на Беларусі амаль усіх помнікаў рэлігіі, гісторыі й мастацтва. А яшчэ больш, чым пра помнікі, хочацца напісаць пра шчырых працаўнікоў, замардаваных у шматлікіх савецкіх засьценках.
Адначасна зьвяртаюся да Вас, Спадар Рэдактар, зь вялікай просьбай, хоць яна й ня мае непасрэднага дачыненьня да газэты. Калісьці ў мяне была неблагая бібліятэка (каля 10 тысяч тамоў) і карціны работы вядомых мастакоў. Усё гэта часткова зьнікла падчас вобыскаў і арыштаў, а часткова — падчас вайны. У остэрбайтарскай торбе я змог прывезьці ў Нямеччыну дзясятак- другі кніг і столькі-ж карцін. Сярод іх ёсьць акварэль Ільлі Яфімавіча Рэпіна „Тры пальмы” (матыў вядомага лермантаўскага верша) і карціна (аловак) -„Дзяўчына, звар’яцелая пасьля пагрому” работы Юрыя Майсеевіча Пэна — у мінулым майго добрага знаёмага. Цяпер абставіны (я маю сям’ю й трэці тыдзень бяз працы) прымушаюць мяне прадаць гэтыя дзьве карціны, але хочацца, каб яны трапілі куды-небудзь у музэй або клюб. Магчыма, Вы, Спадар Рэдактар, ведаеце, каму можна іх прапанаваць, тым больш, што я не зьбіраюся прасіць за іх многа: мне проста сорамна прадаваць іх (карціна Пэна — ягоны падарунак), але жыцьцё вымушае...
Прабачце за клопаты.
415Арыгіналы лістоў перахоўваюцца ў архіве Юркі Віцьбіча (Фундацыя Пётры Крэчэўскага, Нью-Ёрк).
Ліст да рэдактара газэты „НовоеРусское Слово” (Нью-Ёрк).
104
Шчыра ўдзячны Вам Юрка Віцьбіч
5 ліпеня 1958 году Нью-Ёрк
Шаноўны Спадар Стукаліч!
Зь вялікай цікавасьцю прачытала Ваш артыкул пра мастака Пэна і ўсё, што зьвязана з горадам Віцебскам. Я нарадзілася й правяла сваё дзяцінства ў Віцебску, і ў памяці зьберагліся ўспаміны пра гэты цудоўны горад, людзей, што яго насялялі, і пра тое, што складала прывабнасьць гэтага гораду.
Буду Вам вельмі ўдзячная, калі Вы мне падкажаце, дзе і якія матар’ялы можа атрымаць пра Віцебск і дзе можна ўбачыць літаграфіі або карціны Пэна, якія я, верагодна, не адзін раз бачыла ў дзяцінстве.
Дзякую яшчэ раз за падараваную радасьць і дазвольце папрасіць Вас напісаць яшчэ пра Віцебск, Беларусь і пра жыцьцё ў гэтым краю.
Шчыра, з пашанай
Дора Давідсон
22 ліпеня 1958 году Саўт Рывэр, Нью Джэрзі
Шаноўная Спадарыня Давідсон!
Прашу прабачэньня, што са спазьненьнем адказваю на Ваш ветлівы ліст, за які вельмі ўдзячны — для літаратара гэта вялікая маральная падтрымка. Мне прыемна, што Вам спадабаўся мой нарыс пра Пэна й Віцебск. Сам я закаханы ў гэты горад, а з Пэнам, нягледзячы на вялікую розьніцу ў гадах, сябраваў.
Вас цікавіць, дзе і якія матар’ялы можна атрымаць пра Віцебск і дзе можна ўбачыць літаграфіі альбо карціны Пэна. Я мог-бы прыслаць Вам доўгі сьпіс літаратуры пра Віцебск, але ён будзе без карысьці, бо ў ЗША наагул, а ў Славянскім аддзеле Ньюёркаўскай Публічнай Бібліятэкі, у прыватнасьці, такой літаратуры амаль няма. І ўсё-ж, калі не памыляюся, там ёсьць: Россня. Под ред. В. П. Семёнова. Том ІХ. Верхнее Поднепровье н Белоруссня СПБ. Нзданне А. Ф. Деврнена. 1905. Натуральна, што гэта кніжка састарэла, як і яе аднагодак, Ваш пакорны слуга, але гістарычны матар’ял у ёй не згубіў сваёй вартасьці. Віцебску ў гэтай кнізе прысьвечаны пэтытам старонкі 453-459, а на ўкладцы зьмешчаны краявіды гораду.
Мне пісаць пра Віцебск значна памагаюць тыя абставіны, што некалі я займаўся археалягічнымі раскопкамі ў самім горадзе і ягоным навакольлі, кіраваў навуковай экспэдыцыяй па ўліку помнікаў гісторыі й мастацтва, працаваў над гісторыяй Віцебскіх фабрык і
105
заводаў і г.д., а яшчэ, фігуральна кажучы, праглынуў пуд архіўнага пылу. Шмат пісаў пра Віцебск і Беларусь у розных пэрыядычных выданьнях і ў асобна выдадзеных маіх кнігах. Мая асабістая бібліятэка ўВіцебску (каля 10 тысяч тамоў) згарэла на пачатку вайны, але некалькі дзясяткаў кніг я ўсё-ж дацягнуў да Саўт Рывэру. Між іх альбом з краявідамі Віцебску, Полацку, Дзьвіны й г.д. (каля 100 здымкаў), матар’ялы экспэдыцыі па ўліку помнікаў гісторыі й мастацтва (каля 50 здымкаў), вялікі плян Віцебску (1904 году), некалькі карцін, а між іх „Чорная Тройца” Юдовіна й Пэна — партрэт дзяўчынкі, якая звар’яцела пасьля пагрому, — падарункі саміх мастакоў. У ЗША зноў сабраў неблагую й немалую бібліятэку, выпісваю амаль усё, што выдаецца там пра Беларусь.
З каталёгаў „Международной Кннга” ведаю, што ў гэтым годзе ў Менску павінна выйсьці з друку кніжка пра Віцебск са шматлікімі ілюстрацыямі. Я ўжо замовіў яе для сябе ў Лёндане, дзе ёсьць адна кнігарня, якая прадае (таньней, як у Нью-Ёрку) кнігі, выдадзеныя ў СССР. Калі Вас гэтая кніга зацікавіць, дашлю Вам адрас лёнданскай кнігарні, дарэчы, ніякага авансу пры папярэдняй замове не патрабуецца. Але, зразумела, што гэтая кніга яшчэ больш тэндэнцыйная за вышэйназваны том ІХ і патрабуе вельмі крытычнага падыходу да яе.
З большасьці маіх уласных краявідаў Віцебску, Дзьвіны й г.д., зь пляну Віцебску, з карцін Пэна і Юдовіна зроблены фотакопіі адным ньюёркаўскім віцяблянінам са старой эміграцыі, які прыяжджаў у Саўт Рывэр. Калі палічыце патрэбным, я магу выслаць ягоны адрас і адначасна яго папярэдзіць.
На эміграцыі я, улічваючы абставіны, што пішу толькі ў вольны час, надрукаваў параўнальна багата пра Беларусь і Віцебск на рускай мове, але значна больш — на беларускай.
Калі Вас зацікавіць, я магу прыслаць даведнік пра надрукаванае мною ў рускіх пэрыядычных выданьнях. На беларускай мове ў мяне ёсьць кніжка, выдадзеная ў Мюнхэне, — „Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман”, у ёй — пра Беларусь і пра асабліва дарагі мне Віцебск, пра „Ідэл міт зайнэм фідэл”, пра Кагальны Роў у Гомлі, школішча ў Магілёве й г.д.
На жаль, ня ведаю, ці выйшла з друку кніжка на габрайскай мове пра Віцебскую габрайскую суполку, кніжку меўся выдаць УіІеЬзкі Вепеуоіепі-Аззосіаііоп і УіІеЬзкі ЬгапсЬ АгЬеіІег Кіп§ 224. Калі Вы ня маеце гэтай кнігі, прышлю адрас Камітэту па яе выданьні.
Аднак пара й спыніцца.
106
Яшчэ раз прашу прабачэньня за мой спозьнены адказ.
Прашу пісаць, калі будзе вольны час іжаданьне.
Юры Стукаліч
13 красавіка 1961 Нью-Ёрк
Высокапаважаны Спадар Віцьбіч!
Толькі сёньня прачытала Ваш артыкул, што зьявіўся нядаўна ў „НРС” і зноў з асаблівым задавальненьнем — тыя радкі, у якіх Вы ўпамінаеце пра Віцебск і гісторыю ўсяго гэтага краю.
Выпадкова толькі што нечакана знайшла Ваш першы ліст, дзе Вы так замілавана пішаце пра гэты горад. Я атрымала й Ваш другі ліст, але ўсё неяк была занятая й не пасьпела адпісаць, да таго-ж неяк і не ўспаміналася ні пра дзяцінства, ні пра Віцебск. Вы пішаце ў сваім лісьце: „Я закаханы ў гэты горад”. Мусіць, гэты горад сапраўды мае асаблівую прывабнасьць. Ня так даўно мне прыйшлося гаварыць з адным чалавекам зь Беларусі. І калі я сказала, што гэты край знаю, ён узрадаваўся: „Няўжо Вы й мой горад ведаеце — Віцебск?”. І мы вельмі ажыўлена ўвесь вечар прыгадвалі вуліцы, назвы, плян гораду і цудоўную Дзьвіну і мост празь яе, што вядзе да вакзалу. Мой ліст атрымаецца задоўгі, калі пачну зноў згадваць Дзьвіну, Губэрнатарскі сад, каменныя масты сярод гораду, скляпеньні гандлёвага раду й званіцу, дзесьці там, за турмой... Ён многа расказваў пра Віцебск у гады Другой вайны й бальшавізму, пра тамтэйшых людзей, моцных, лаяльных, але зь нейкай хітрынкай, пра тое, як разросься горад, як многа новых фабрык і які пабудавалі новы вялікі мост — цуд тэхнікі!
Як бачыце, „нашага палку пабольшала”, ёсьць яшчэ людзі ў Амэрыцы, якія захавалі ўспаміны пра Віцебск, ягоныя ўзгоркі, ягоныя навакольныя лясы. (А такіх зьмешаных лясоў нідзе ва ўсім сьвеце ня знойдзеш!).
Я працую ў бібліятэцы Калюмбійскага ўнівэрсытэту, і праз мае рукі праходзяць новыя выданьні рускіх кніг. Мне ўжо некалькі разоў трапляліся кнігі пра Беларусь і Віцебск. А ў адной кнізе ўбачыла малюнак берагу ў Полацку, там, дзе ўздымаецца гэтая знакамітая, здаецца, апетая ў цудоўным вершы Блока ,Белая царква”.
Буду Вам паведамляць, калі знайду што-небудзь, зьвязанае з Беларусьсю. Дзякую за зьвесткі пра кнігі, названыя ў Вашых лістах. Спадзяюся ўлучыць момант прачытаць іх, пакуль што часу вельмі мала, але ўсё-ж з прыемнасьцю падзялілася з Вамі сваімі ўражаньнямі
107
й „пяшчотнымі пачуцьцямі” да ўсяго гэтага краю зь ягонай сапраўднай своеасаблівай рамантыкай.
Пастараюся ў наступным больш акуратна адказваць на лісты. З прывітаньнем і найлепшымі пажаданьнямі
Дора Давідсон
13 траўня 1961 году Саўт Рывэр
Шаноўная Спадарыня Давідсон!
Прабачце, што са спазьненьнем адказваю на Ваш ветлівы ліст ад 13.4.61 г., за які вельмі ўдзячны. Мне прыемна, што Вам спадабаўся мой чарговы артыкул у „НРСлове”, дзе прыгадваюцца Віцебск і Беларусь. Наагул, дзякуючы гэтым сваім публікацыям, я пазнаёміўся з многімі віцяблянамі і час ад часу зь імі лістуюся.
Зайздрошчу Вам, што, працуючы ў такой вядомай і вялікай бібліятэцы, як бібліятэка Калюмбійскага ўнівэрсытэту, Вы маеце магчымасьць знаёміцца з новымі выданьнямі кніг, дзе ўпамінаюцца Віцебск і Беларусь. Ёсьць такія кнігі і ў маёй сьціплай асабістай бібліятэцы, якая лічыць каля 2 тысяч назваў. Аднак, маючы ў мінулым вопыт падсавецкага грамадзяніна, я крытычна стаўлюся да савецкіх выданьняў. Вось таму, напрыклад, новы мост празь Дзьвіну, пра які Вы чыталі, я-б не назваў цудам тэхнікі. Нягледзячы на маю закаханасьць у Віцебск, павінен зазначыць, што гэты новы мост, па якім я неаднойчы праходзіў, ва ўсіх адносінах саступае многім амэрыканскім мастам, а тым больш такім надзвычайным, як мост Вашынгтона ў Нью-Ёрку або мост праз праліў Залатыя Вароты ў Сан-Францыска. Апошнія, сапраўды, — цуда тэхнікі.
Я ня ўпэўнены, што менавіта тая царква на беразе ў Полацку, здымак зь якой вы бачылі, апетая Блокам у вершы „Белая церковь”. Але затое яна — Сафійскі сабор — упамінаецца яшчэ ў „Слове аб палку Ігаравым”. Яе муры часткова захавалі сьцены тысячагадовай даўнасьці і такога-ж веку фрэскі на іх.
Дазвольце яшчэ раз падзякаваць Вам за такі добры ліст.
Прашу пісаць, калі знойдуццачас і жаданьне.
Шчыра жадаю ўсяго найлепшага.
Юры Стукаліч
Дора Давідсон 69 Т ыман Плэйс Нью-Ёрк, 27
108
Высокапаважаны Спадар Стукаліч!
Калісьці мы з Вамі абменьваліся лістамі з нагоды агульных успамінаў пра горад Віцебск. Я даўно Вам не пісала, бо нічога новага й цікавага для Вас расказаць не магла.
Цяпер я працую ў „Кагііо ЬіЬегІу Сошшійее”, установе, Вам, безумоўна, знаёмай, і маю доступ да бібліятэкі пры Камітэце, у якой сабрана шмат літаратуры пра сучаснае жыцьцё ў Савецкім Саюзе. Нядаўна мне трапіўся ў рукі артыкул пра Віцебск у адным з савецкіх часапісаў. Я яго перапісала. Мне здаецца, што гэты артыкул можа Вас зацікавіць, бо ў ім — пра жыцьцё ў Віцебску пэрыяду ягонага інтэлектуальнага росквіту. Між іншым, пра той час, калі Марк Шагал арганізаваў там акадэмію, мне здарылася чытаць у амэрыканскіх мастацкіх часапісах. Наагул роля Віцебску, як мастацкага цэнтру, культурна-асьветніцкая праца, што праводзілі нашыя мастакі ў Віцебску, мела немалое значаньне для культурнага й мастацкага жыцьця наагул.
Тут, у Нью-Ёрку, мне надарылася сустрэць аднаго з вучняўЮ. М. Пэна. Хаця я сама й не пасьпела стаць вучаніцай Пэна, імя ягонае мне памятнае й па ўласных успамінах, якія, дарэчы сказаць, уваскрасілі Вы сваім артыкулам пра трагічнае жыцьцё гэтага, як я потым даведалася, вялікага працаўніка мастацтва.
У „Агі Зідйепі; Ьеадле”, гэта значыць, у тутэйшай ньюёркаўскай акадэміі, працуе выкладчыкам мастак Брэйнін (Вгеіпіп, Каушопй), які ў сваёй біяграфіі адзначае, што ён вучыўся ў Юрыя Пэна ў Віцебску. Я зь ім пазнаёмілася й расказала яму, што шмат чаго зьведала пра жыцьцё й сьмерць Пэна з Вашага артыкула. Ён сам — ураджэнец Віцебску, выехаў адтуль адзінаццацігадовым хлопчыкам у Амэрыку, але вельмі цікавіцца й мала чаго ведае пра жыцьцё Пэнапасьля свайго ад’езду.
Я й з гэтай прычыны таксама хацела Вам пісаць, бо спадар Брэйнін піша пра Віцебск, а галоўным чынам яго будзе цікавіць Ваш артыкул, што калісьці зьявіўся ў „Новом Русском Слове”.
Вось бачыце, я думаю, Вам прыемна будзе пачуць, што зярняты, пасеяныя ў Вашым любімым горадзе, далі ўсходы на амэрыканскай зямлі.
Трэба сказаць, што і Шагал упісаў слаўную старонку ў гісторыю нашага гораду, і многія іншыя, а ў гэтым артыкуле, што я вам пасылаю, яго рэзка крытыкуюць і сьмяюцца зь ягонага наватарства й самабытнасьці.
109
Я Вам паведамляю мой новы адрас: Бога БауЫзоп. 69 Тетап Ріасе, ар! 59. Кето Уогк, 27, 100027, а таксама адрас установы, дзе я працую. Калі будзеце пасылаць якія-небудзь матар’ялы, то прашу Вас пасылаць на адрас офіса, які падаю ніжэй: Кагііо ЬіЬегІу Соттійее. 30 Еаз! 42 8ігееІ. Уогк, Коот 49.
З глыбокай пашанаю й найлепшымі пажаданьнямі, з надзеяй, што пасланы артыкул Вам прыдасца да Вашай працы, а калі не, дык проста прынясе асалоду.
З прывітаньнем.
Дора Давідсон
29 сакавіка 1965 году Нью-Ёрк
Высокапаважаны Спадар Стукаліч!
Карыстаюся вольнай хвілінкай, каб падзякаваць Вам за адказ на мой ліст. Я вельмі радая, што прысланы мной артыкул Вам спадабаўся. Пасылаю Вам дадатковыя зьвесткі: імя аўтара і іншае.
Ці чытаеце Вы па-ангельску? У мяне захаваўся артыкул з ангельскага часапісу таксама пра гэты пэрыяд жыцьця Віцебску. Пры выпадку перашлю яго Вам.
Я дала Ваш адрас спадару Брэйніну. Рэйманд Брэйнін выехаў зь Віцебску адзінаццацігадовым хлопчыкам і з таго часу вестак адтуль ня мае, чуў толькі ад Шагала пра тое, што мастак Пэн быў забіты. Верагодна, ён Вам напіша, бо яго вельмі цікавіць лёс Пэна.
Прозьвішча Марковіч мне ведама па дзіцячых успамінах. Відаць, Віцебск валодае нейкім шармам, нездарма ўсе з такім захапленьнем успамінаюць яго, нават амэрыканскі кампазытар Арон Копланд назваў свой музычны твор „Віцебск”. Я мяркую напісаць да яго й запытацца, чаму? Верагодна, таксама зямляк!
З прывітаньнем і найлепшымі пажаданьнямі
Дора Давідсон
16 красавіка 1965 году Саўт Рывэр
Вельміпаважаная Спадарыня Давідсон!
Дзякую за Ваш ліст і за прозьвішча аўтара прысланага раней Вамі артыкула пра Юрыя Майсеевіча Пэна. Карыстаюся выпадкам яшчэ раз падзякаваць за яго.
Магчыма, Вы чыталі ў „НРСлове” мой артыкул „Віцебская берасьцяная грамата”. А ён-жа — старажытны наш горад, як зазначыў
110
у „Жнзнн Арсеньева” Іван Бунін, і, разам з тым, заўсёды... юны, жыцьцярадасны. Цяпер там вясна — такая непадобная на тутэйшую. На Дзьвіне крыгаход, празь нейкі час пойдуць па ёй параплавы й пацягнуцца плыты. Т ак хацелася-б сустрэць вясну на Мядзьведжай гары — ёсьць такая маляўнічая мясцовасьць на беразе Дзьвіны пад Віцебскам. Недалёка ад яе й Здраўнева, дзе жыў калісьці Ільля Яфімавіч Рэпін. Абстрагуючыся ад свайго веку, хочацца нагадаць:
Нль у молодца крылья связаны,
Нль путн ему все заказаны...
Вы ўпамянулі пра „Віцебск” амэрыканскага кампазытара Арона Копланда. Мне давялося чуць гэты музычны твор па тэлебачаньню. На жаль, я слаба разьбіраюся ў мадэрнай музыцы, магчыма, таму яна нічым не напомніла мне Віцебск.
А да Віцебску яшчэ мае адносіны мой добры знаёмы Рыгор Якаўлевіч Арансон, артыкулы якога час ад часу друкуюцца ў „НРСлове”. Ня ведаю толькі, ці ўраджэнец ён Віцебску, але жыў ён там яшчэ ў першыя гады савецкай улады.
Прашу пісаць, калі будзе час і ахвота.
З самымі найлепшымі пажаданьнямі
Юры Стукаліч
5 жнівеня 1958 году Бэвэрлі Гільс
Высокапаважаны Спадар Стукаліч!
Зь вялікім задавальненьнем прачытаў Ваш артыкул у „НРС” ад 29 чэрвеня „Памяці Юрыя Пэна”. Я сам нарадзіўся ў Віцебску й выехаў з гэтага гораду ў 1912 годзе, а потым наведаў Віцебск у 1918 годзе й быў там некалькі дзён.
З усёй нашай вялікай сям’і толькі адзін мой брат заставаўся там жыць і быў па-зьверску забіты ў час акупацыі немцамі, пра што я даведаўся з кніжкі пра злачынствы немцаў.
Мяркую па Вашым артыкуле, што Вы — віцяблянін, і калі гэта так, то цікава пачуць, калі Вы апошнім часам былі ў Віцебску?
У сваім артыкуле Вы ўпамінаеце кніжку „Ветер скоростн”, і я прашу Вас паведаміць мне, ці будзе яна цікавая для мяне як віцябляніна — прысьвечана гэтая кніжка цалкам Віцебску ці толькі мімаходзь закранае яго?
Калі Вам ня надта складана, прашу таксама паведаміць, дзе я магу знайсьці й купіцьгэтую кніжку.
Прабачце за клопаты.
111
З глыбокаю пашанаю
Самуіл Саламонавіч Марковіч
21 верасьня 1958 году Саўт Рывэр
Высокашаноўны Самуіл Саламонавіч!
Вельмі ўдзячны за Ваш ветлівы ліст — для літаратара ён зьяўляецца вялікай падтрымкай. Мне прыемна, што Вам прынёс задавальненьне мой нарыс „Памяці Юрыя Пэна”. Сам я закаханы ў Віцебск, а з Юрыем Майсеевічам Пэнам, нягледзячы на вялікую розьніцу ў гадах (ён нарадзіўся ў 70-х, а я — у 1905), сябраваў.
Вы не памыляецеся, мяркуючы, што я — віцяблянін. Праўда, нарадзіўся я ў Вяліжы Віцебскай губэрні, але перад вайной, пасьля бадзяньня па СССР, некалькі гадоўжыўу Віцебску. На пачатку вайны дайшоў разам з жонкаю (яна віцяблянка) пехатою да Вяліжу. Між іншым, сталінскі загад пра „голую зямлю” зьнішчыў і маю віцебскую асабістую бібліятэку, у якой было каля 10 тысяч кніг. Празь некаторы час Вяліж стаўся фронтам, і ў канцы красавіка 1942 г. я вярнуўся ў Віцебск, а пакінуў яго, гэта Вас цікавіць, увосень 1943. Дарэчы сказаць, гэты адыход і вяртаньне знайшлі сваё адлюстраваньне ў маім нарысе „Народ сьмяяўся” („НРС” ад 5 верасьня 1952), дзе прыгадваецца трагічны лёс тых віцебскіх габраяў, якія „схаваліся” ў Вяліжы.
Калі толькі мне не здраджвае памяць, з Вашым братам-лекарам я неаднойчы сустракаўся перад вайной. Здаецца, ён нэўрапаталёг. І калі апошняе адпавядае сапраўднасьці, я ахвотна напішу вам пра гэтыя сустрэчы, ад якіх захаваліся ў мяне найлепшыя ўспаміны.
Вас цікавіць кніга К. Паўстоўскага „Ветер скоростн” ў сувязі зь Віцебскам, які ўпамінаецца ў ёй. Гэтая кніжка прысьвечана паездцы аўтара на аўтамабілі (адсюль і назва) па заходняй частцы СССР. Пра Віцебску ёйтолькі тое, што язацытаваўу сваім нарысе.
А між іншым, калі, на жаль, віцяблян з новай эміграцыі можна пералічыць па пальцах (ні адзін горад на Беларусі не пацярпеў ад фашыстаў і ад бальшавікоў так, як Віцебск), то літаратура пра яго маецца. Калі будзе ў Вас жаданьне, магу прыслаць паказчык гэтай літаратуры, якая або ёсьць ў бібліятэках ЗША, або яе можна набыць у кнігарнях.
Яшчэ раз дазвольце выказаць сваю шчырую ўдзячнасьць за Ваш добры ліст.
Шчыра жадаю Вам усяго найлепшага.
112
Заўсёды гатовы да паслуг
Юры Стукаліч
25 лютага 1960 году
Высокашаноўны Спадар Стукаліч!
Вялікі дзякуй за Ваш мілы ліст і адрас для заказу кнігі пра Віцебск.
Я, безумоўна, выпішу гэтую кнігу дзеля цікавасьці. Але мне вельмі хацелася-б знайсьці дзе-небудзь старыя краявіды, паштоўкі, афішы, ілюстраваныя часапісы або газэты мінулага часу (да першай вайны або рэвалюцыі).
Я з жонкай вярнуўся прыблізна тры тыдні таму назад зь пяцімесячнай паездкі. Мы былі 7 дзён у Ленінградзе, 3 тыдні ў Маскве й 4 месяцы ў Парыжы.
На жаль, канец верасьня й пачатак кастрычніка для Масквы й Ленінграда — ня вельмі ўдалая пара ў кліматычных адносінах, і мы абое былі ўвесь час прастуджаныя, тым больш, што пасьля нашай каліфарнійскай цеплыні — розьніца калясальная.
Наша прастуда вельмі перашкаджала, і мы ня ўбачылі шмат з таго, што хацелі-б, акрамя сваякоў, тэатраў і музэяў. (А наагул мы маглі свабодна сустракаццай перамяшчацца).
Будаўніцтва ў Маскве асабліва вялікае і ў Ленінградзе -калясальнае, але патрэба ў кватэрах ня меншае. Нягледзячы на тое, што мы бачылі шматмільныя, цалкам новыя забудаваныя раёны, людзі жывуць яшчэ па 3 чалавекі ў адным пакоі, і камунальных кватэр яшчэ не пазбавіліся.
Пачулі шмат займальных анэкдотаў, але іх цікавей пераказваць пры асабістай сустрэчы.
На жаль, мы ў Нью-Ёрк ня трапілі, магчыма, праз 2-3 месяцы зьбяромся, тады можна будзе й сустрэцца.
У Парыжы я бачыўся з нашым земляком Маркам Шагалам (дарэчы, ягоная сястра, што жыве ў Ленінградзе, сябруе зь сям’ёй майго брата, і я яе там бачыў), і ён вельмі цёпла прыняў нас у сябе, мы ўспаміналі многае з нашага дзяцінства, агульных знаёмых, сяброў і наагулусё пра нашродны горад.
Я, прызнаюся, быў вельмі крануты ягонай цеплынёй, ласкай і ўвагай, нягледзячы на тое, што ён цяпер заняў вельмі высокае становішча ў сьвеце мастацтваня толькі Францыі, але й сусьветнага.
113
Ягоная сьціпласьць, просты й сяброўскі падыход мяне проста зачаравалі (ягоная жонка таксама вельмі мілая й таксама спрыяла гэтай сымпатычнай атмасфэры).
Шкада, што Вы так далёка жывяце, а то абавязкова мы й з Вамі шмат чаго ўспомнілі-б.
Будзем спадзявацца, падчас нашай наступнай паездкі ў Нью-Ёрк мы зможам папярэдне сьпісацца й сустрэцца.
А пакуль што з найлепшымі пажаданьнямі застаюся
Самуіл Марковіч
12 сакавіка 1960 году Саўт Рывэр
Высокапаважаны Самуіл Саламонавіч!
Прабачце, што са спазьненьнем адказваю на Ваш ветлівы ліст ад 25.2.60 г. -трохі занядужаў.
Вас цікавіць, дзе можна знайсьці краявіды, паштоўкі, афішы й наагул усё друкаванае, што належыць да старога Віцебску. Мая віцебская асабістая бібліятэка (каля 10 тысяч кніг) згарэла падчас вайны, але мне ўсё-ж пашчасьціла тое-сёе дацягнуць да Саўт Рывэру. Акрамя дзьвюх-трох кніжак пра стары Віцебск, маю тут альбом з краявідамі Віцебску, Полацку, Заходняй Дзьвіны й г.д. (каля 100 здымкаў), матар’ялы Віцебскай навуковай экспэдыцыі 1939 г. па ўліку помнікаў гісторыі й мастацтва (53 здымкі), вялікі плян Віцебску (1904 г.), некалькі карцін, а між іх Юдовіна „Чорная Тройца” й Пэна -партрэт дзяўчыны, звар’яцелай пасьля пагрому — дарункі мастакоў.
Чатыры гады таму назад віцяблянін са старой эміграцыі, які жыве ў Нью-Ёрку, зрабіў копіі з большасьці гэтых здымкаў, а таксама з карцін Юдовіна, Пэна, з пляну Віцебску й г.д. Я ня маю цяпер зь ім сувязі, але спадзяюся, што ён жывы й здаровы і нэгатывы ў яго захаваліся. Вось ягоны адрас амаль чатырохгадовай даўнасьці: Мг. 8іапІ8Іато Сугвкі. 122 8оШЬ 1§[ 8ігееІ, Вгоокіуп, 11, КУ.
На жаль, ня ведаю, ці выйшла з друку кніжка на габрайскай мове пра Віцебскую габрайскую суполку. Гэтую кніжку меліся выдаць яшчэ ў 1955 г. УіІеЬзкі Вепеуоіепі-Лззосіаііоп і УіІеЬзкі ЬгапсЬ ЛгЬеіІег Кіп§ 224. Адрас Камітэту па выданьню яе быў такі: Мг. N. А. АЬгашзоп. 4075 3ггі Ауе. Вгопх 57, ^У.
Хаця Вы пра гэта ня пішаце, але, магчыма, Вам падчас сваёй цікавай паездкі пашчасьціла наведаць Віцебск? У Маскве, дзе Вы былі тры тыдні, я некалі пражыў дзевяць гадоў — працаваў на яе фабрыках і заводах і зарабляў сабе такім чынам (як сын сьвятара) права на
114
вышэйшую адукацыю. Наўрад ці нават і там, як і наагул у вялікіх гарадах СССР, будзе ліквідаваны жыльлёвы крызіс, пра які Вы ўпамінаеце. Ды й ці толькі жыльлёвы? Адзін мой прыяцель быў вельмі зьбянтэжаны, калі атрымаў просьбу зь Менску — дастаць і прыслаць іголкі для чысткі прымусаў. У ЗША ня толькі гэтыя прымітыўныя саматужныя іголкі, але й прымусы няведамыя.
Прыемна, што наш родны Віцебск даў сьвету Марка Шагала. Хаця, каюся, не разумею мадэрнага мастацтва і ў гэтых адносінах мне бліжэй „правінцыяльны” Юры Пэн. Як бліжэй мне, напрыклад, і Рэпін, зьвязаны, дарэчы, зь Віцебскам. Між іншым, пра гэта у „НРС” (13.11.55) быў мой нарыс „Рэпін на Беларусі”. Тут, у Саўт Рывэры, маю здымкі зь ягонага дому ў Здраўневе пад Віцебскам і, што найбольш каштоўна, — ягоны эскіз акварэльлю на лермантаўскі матыў „Тры пальмы”.
Спадзяюся ў гэтым годзе напісаць для „НРС” нарысы пра Полацак і мястэчка Бешанковічы. Як нельга ўявіць сабе Нью-Ёрк бяз хмарачосаў, так немагчыма ўявіць старую Беларусь без шматлікіх мястэчкаў. Там, у Бешанковічах, можна ўбачыць і швэдскія курганы, і вал маршала Сэн-Сіра, і палац, дзе гасьцявалі Пётр Першы, Напалеон, Аляксандар Першы. Менавіта ў гэтым самым палацы Пётр Першы прыняў вядомага пушкінскага казака-ганца, у шапцы якога быў зашыты
Донос нагетмана злодея
Царю Петру от Кочубея.
Між іншым, у Бешанковічах нарадзіўся Юдовін — беларускі Левітан. Ніхто зь беларускіх мастакоў не адлюстраваў на сваіх палотнах з такой цеплынёй беларускія старажытныя цэркаўкі й каплічкі, курганы й прыдарожныя крыжы, як габрай па нацыянальнасьці Юдовін.
Шчыра зычу Вам усяго найлепшага.
Юры Стукаліч
21 сакавіка 1960 году Бэвэрлі Гільс
Высокашаноўны Спадар Стукаліч!
Даруйце, што менавіта так да Вас зьвяртаюся, бо Ваш першы ліст недзе згубіўся, а Вы, магчыма, наагул не сказалі мне, як Вас завуць па бацьку.
Я быў вельмі ўзрадаваны Вашым лістом і пад ягоным уражаньнем пачаў гартаць кнігі, якія маю й на якія даўно ўжо не зьвяртаў увагі. На
115
вялікі жаль, яны на ідыттт. а я ледзь-ледзь умею чытаць на габрайскім жаргоне. Сярод іх і тая кніжка, якая была выдадзена пры ўдзеле спадара Абрамсона, у ёй падаюцца рэпрадукцыі карцін Юдовіна, Пэна, Шагала й прыводзіцца шмат цікавых фактаў пра Віцебск. На адной старонцы гаворыцца нават пратое, што калі ў 1885г. адкрылася аддзяленьне Дзяржаўнага банка, то мой дзед Лейба Гершман быў выбраны ганаровым старшынёй уліковага камітэту. Менавіта ад ягонага слова залежала, хто ў горадзе атрымае крэдыт, а хто не. У мяне ёсьць фота майго дзеда з мэдалямі, якія ён атрымаў ад цара за сваю адданасьць справе.
Кніжка гэтая добра выдадзеная, але, на жаль, я не разумею тэксту, хаця да дзевяцігадовага ўзросту мяне вучылі габрайскай мове, праўда, усяго толькі па адной гадзіне штодзень, а гэтага аказалася недастаткова, як я цяпер бачу.
Я маю яшчэ адну кніжку з вокладкай, намаляванай Шагалам, яна выйшла прыблізна ў 1957 г. у Ізраілю, але ўжо на старажытнай габрайскай мове. Т ам я знайшоў на с. 307 здымак маіх бацькоў, а над ім — партрэт дзеда. Але зноў-жа, на вялікі жаль, прачытаць нічога не магу. У гэтай кнізе на с. 135 ёсьць плян Віцебску, але назвы вуліц падаюцца па-габрайску. Можа, гэта перароблены Ваш плян гораду?
Вельмі цікава тое, што Вы пішаце пра Бешанковічы. Я помню гэтую назву, бо мае бацькі трымалі аптовыя мучныя склады, і мне прыпамінаецца, як зь Вяліжу, Бешанковічаў і зь іншых гарадкоў прыяжджалі, асабліва зімою, на санях па Дзьвіне, 40-50 і больш пакупнікоў па муку. Яны начавалі ў нас і суседзяў на дварэ, раніцай наладоўвалі сані пяціпудовымі мяхамі мукі й крупаў і ад’яжджалі ў свае мястэчкі. Усё гэта было да першай вайны або, больш дакладна, нават да 1912 г., пакуль я яшчэ жыў там і вучыўся ў Камэрцыйным вучылішчы.
Нас было 10 братоў, і старэйшыя, больш дужыя, заўсёды забаўляліся, наладжвалі спаборніцтвы зь вясковымі грузчыкамі-асілкамі (яны бралі па два пяціпудовыя мяхі адразу на плечы). Усё гэта адышло, мінула, засталося толькі шасьцёра братоў, ды й тыя разышліся па сьвеце.
Тут, у Бэвэрлі Гільс, жыве мой прыяцель Рыгор Глікман, ён нарадзіўся ў Бешанковічах і ўсё ўспамінае нейкі вялікі замак-палац, што належаў самаму буйному магнату-землеўладальніку Храптовічу-Буцянёву (калі я правільна яго называю), з сынам якога ён, Глікман, потым сустрэўся ў Парыжы.
116
Між іншым, Рыгор Глікман — мастак, ягоная спэцыяльнасьць -аголенае цела. Ён карыстаецца посьпехам тут, у Каліфорніі, і, здаецца, у бліжэйшым часе будзе выстаўляцца ў Нью-Ёрку. Яша Хейфец, які зь ім сябруе, мае даволі многа карцін Глікмана, таксама як і Рыгор Пяцігорскі, і Артур Рубінштэйн -усе ягоныя блізкія сябры.
Калі сустрэнецца Вам у газэце аб’ява пра выставу Глікмана, раю яе наведаць (напэўна, у адной з галерэй).
Дарэчы, Глікман дружыў і зь Юдовіным, гэта ён мне сам сказаў, калі ўбачыўу мяне кніжкі на габрайскай мове.
Між іншым, у гэтых дзьвюх кніжках зьмешчаны віды Віцебскага вакзалу й лёнапрадзільнай фабрыкі, маста празь Дзьвіну й шматлікія здымкі ўраджэнцаў гораду.
Заканчваю на гэтым ліст, дзякую Вам за ўсе зьвесткі. Жадаю шчасьця й посьпехаў ва ўсіх справах.
Самуіл Марковіч
11 красавіка 1971 году Саўт Рывэр
Шматпаважаная Фрыда Барысаўна!
Вельмі прыемна, што ў Вас знайшліся час і жаданьне адразу адказаць на мой ліст, хаця такая апэратыўнасьць, як Вы шчыра зазначылі, ня ў Вашым звычаі. Што да мяне, то гэтай акуратнасьці перашкаджаюць старэчыя хваробы, якія, дзякуй Богу, яшчэ сумяшчаю з творчай працай і папярэднім уседлівым азнаямленьнем з рознымі матар’яламі.
Аказваецца, мы маем агульную „Аіта шаіег” — Вяліскі пэдтэхнікум. Істотная розьніца, праўда, што я закончыў яго ў тым годзе, калі Вам было толькі 2 гады ад роду. Мой выпуск (другі) лічыў толькі 14 курсантаў, менавіта: Антаневіч, Багданава, Шчарбакоў, Высоцкі, Загароўскі, Токарава, Мамкіна, Кузьняцоў, Якаўлева, Мухіна, Сеўрукоў, Пухаўцаў, Мамантаў, Кірэенак. Здаецца, пералічыў усіх.
Магчыма, зь некаторымі Вы сустракаліся пазьней. У сваёй большасьці — гэта былі тады былыя вяліскія гімназісты й гімназісткі, што данашвалі яшчэ свае форменныя шапкі, шынялі й пэлярынкі. Данашвалі не зь вялікай прыхільнасьці да іх, а таму, што ў той час (НЭП), калі й зьявілася пасьля ваеннага камунізму амаль усё ў продажы, рэчыбылі вельмі дарагія.
Між іншым, яшчэ пры мне пэдтэхнікум перамясьціўся з будынку на наберажнай (да рэвалюцыі ў ім было пачатковае гарадзкое
117
вучылішча, перад вайной — электрастанцыя) у будынак былой мужчынскай гімназіі наБазарнай плошчы.
Хочацца яшчэ ўспомніць пра тое, што ў маю бытнасьць у пэдтэхнікуме панаваў модны тады, „звышрэвалюцыйны” комплексны мэтад, які мы ад усёй душы ненавідзелі за ягоную сумбурнасьць і цішком прысьвячалі яму розныя пародыі.
На жаль, не магу паслаць Вам свой нарыс „Народ сьмяяўся” і аповесьць „Лшона Габоа Бійрушалайм”, бо й сам іх ня маю. Знаю толькі, што першы можна выпісаць з архіву ,НРСлова”, а другая маецца ў Славянскім аддзеле Ньюёркскай Публічнай Бібліятэкі на 42-ой вуліцы.
І дазвольце цяпер перайсьці да самага істотнага. Вы, зыходзячы з самых лепшых намераў, прапануеце мне перапісвацца з Вашым добрым знаёмым, што жыве ў Вяліжы. Калі-б я, згубіўшы розум і гонар, паслаў яму ліст, то яго арыштавалі-б тут-жа, у той-жа дзень, калі ён гэты ліст атрымаў. Я завочна прысуджаны там да вышэйшай меры пакараньня. І да сёньня маё імя там, як за мінулае, так і за сучаснае, скланяецца й спрагаецца ў розных выданьнях — ад маскоўскіх да вяліскіх.
Запэўніваю Вас, што на маіх руках няма ні кроплі крыві габрайскага народу, да якога ставіўся й стаўлюся з выключнай сымпатыяй і, як стары жаўнер, хацеў-бы разам з гераічнымі салдатамі Ізраілю быць на Суэцкім канале.
Прашу Вас і Вашага мужа прыняць найлепшыя пажаданьні.
Пішыце, калі ласка, калі мая шчырасьць гэтаму не перашкодзіць.
З павагай
Юры Стукаліч
1 траўня 1971 году Саўт Рывэр
Высокашаноўная Фрыда Барысаўна!
Удзячны за Ваш зьмястоўны ліст і каштоўны падарунак. На жаль, не магу належным чынам Вам аддзякаваць і абмяжоўваюся толькі старонкай з газэты „Беларус”, прысьвечанай мне, грэшнаму. Спадзяюся, што беларуская мова Вам больш-менш зразумелая, бо блізкая да расейскай, праўда, не ў такой ступені, як, напрыклад, швэдская да нарвескай.
Вельмі прашу Вас адкінуць усякую боязь, быццам-бы ліставаньне з Вамі адрывае мяне ад працы. Праўда, апошняя патрабуе шмат часу, таму й не дазваляе быць акуратным (што не ў маім характары) у
118
ліставаньні. Але, разам з тым, лісты ад чытачоў, а тым больш ад зямлячкі, маральна падтрымліваюць, яны дзейнічаюць, як дождж на пасевы. А асабліва, паўтаруся, прыемна ліставацца зь зямлячкай. Хоць я, лічыце, і ўцёк у сваім раньнім юнацтве зь Вяліжу, але ён сам тут ні пры чым, ірадзіма назаўсёды застанецца непаўторнайрадзімай.
Вітаю Вашую любоў да кніг, сярод якіх і сам вырас, дый цяпер жыву. У вяліскай бібліятэцы маіх бацькоў, у вялікім і ўтульным доме ў Касьцельна-Усьпенскім завулку (Камсамольская вуліца?) іх было каля 8 тысяч, яны згарэлі падчас вайны. Згарэла і мая асабістая бібліятэка ў Віцебску, дзе было кніг каля 3 тысяч. Але чалавек заўсёды абрастае, а ў першую чаргу, для яго любімым. Вось і тут маю кніг ужо больш за 2 тысячы, сярод іх ёсьць і названыя Вамі.
Поўнасьцю разумею Вас як маці, асабліва калі ўлічыць, што дзеці ў Амэрыцы — гэта ня дзеці ранейшага Вяліжу. Мы (маю на ўвазе сваё пакаленьне) былі ў невымоўным захапленьні ад вартых жалю нямых фільмаў, што йшлі ў кінатэатры „Грёзы” на Ільінскай вуліцы (Праспэкт Камінтэрну?). А ў іх распараджэньні — усе каналы каляровага і агучанага тэлебачаньня, радыёпрымачы, якія дазваляюць чуць увесь сьвет, удасканаленыя прайгравальнікі й г.д. Праўда, у дзяцінстве ў мяне былі амаль усе дзіцячыя часапісы („Светлячок”, „Жаворонок”, „Путеводный огонёк”, „Золотое детство”), што выдаваліся ў старой Расеі, грамафон зь вялікай старамоднай трубой, куплены ва ўнівэрсальнай краме Барэнбаўма ў Новых Радах на гандлёвай плошчы, а разам з усім гэтым быў бясспрэчны аўтарытэт бацькоў і настаўнікаў. І ад усёй душы жадаю Вашым дзецям увабраць усе лепшыя традыцыі зямлі Вашынгтона й Лінкольна.
Аднак неабходна й кропіу ставіць.
Шчыра жадаю Вам і Вашай сям’і ўсяго добрага ад мяне й маіх.
З глыбокай пашанай. Ваш зямляк Юры Стукаліч
Р.8. Мне часам сьніццародны мой сад, што спускаецца тэрасамі да ручая Канеўца каля каменнага маста. І заўсёды хвалюе мяне вядомы верш:
Вечерннй звон, вечерннйзвон!
Как много дум наводат он
О юных днях в краюродном,
Где я любнл, где отчнй дом,
Н как я, с ннм навек простясь,
Т ам слушал звон в последннй раз!
119
Толькі пакідаючы назаўсёды Вяліж, я чуў не вячэрні звон (усе ягоныя званы былі разьбітыя яшчэ ў 30-я гады), а гул „кацюш” у раёне Кадолава, Жгутоў, Смаленскага бальшака й разрывы снарадаўу самім горадзе.
Яшчэ раз усяго добрага.
Юры Стукаліч
6 ліпеня 1971 году Саўт Рывэр
Вельмішаноўная Фрыда Барысаўна!
Ня цешу сябе вядомай прыказкай „Лепш позна, чым ніколі”, маючы на ўвазе сваё значнае спазьненьне з адказам на Ваш ветлівы ліст ад 24.5.71 г., за які вельмі ўдзячны. Праца над скрыптамі для радыё забірае шмат часу, але, здаецца, я ад іх цяпер пазбаўлюся, а значыць, буду мець больш свабоднага часу. Спадзяюся зноў больш-менш сыстэматычна друкавацца ў „НРСлове”. Гэтая цікавая газэта зьяўляецца цяпер большай трыбунай, чым радыё, якое там глушыцца і амаль не даходзіць да слухачоў.
Спадзяюся, Вам прыслалі з „НРСлова” мой нарыс „Народ сьмяяяўся”, і мяне цікавіць Вашая думка пра яго. Калі думаеш сёньня пра перажытае тады ў Вяліжы, то робіцца, па праўдзе кажучы, даволі жахліва, а ў тыя дні адчувалася нейкая абыякавасьць, атупеласьць, уласьцівыя наагул асуджаным. Хацелася-б убачыць, як выглядае родны горад цяпер, зрэдку бываю там... у сьне. Калі Вы маеце краявіды цяперашняга Вяліжу, то буду вельмі ўдзячны, калі Вы іх мне на кароткічас прышляце.
А пакуль што ў нецярпеньні чакаю да сябе ў госьці з Канады земляка, які выехаў у 1964 годзе з Суражу, ураджэнцам якога ён і зьяўляецца. Пазнаёміўся я зь ім праз „НРСлова”, зь ягонага ліста многа чаго цікавага даведаўся, але ўсё-ж яны (лісты) не даюць столькі, колькі жывая гутарка, як Вы зусім правільна зазначылі ў сваім лісьце.
Вы пытаецеся, у чым менавіта саветчыкі мяне абвінавачваюць. Шмат у чым, а гэтае многае можна падагульніць — у нянавісьці да іх, у барацьбе зь імі ўсімі даступнымі для мяне сродкамі. А ў мяне асабіста ёсьць за што іх ненавідзець да апошняга свайго ўздыху. Да таго-ж я літаратар, і маім сьвятым абавязкам зьяўляецца зрываць зь іх маскі, зусім неўласьцівыя іх нутру.
Яшчэ раз прашу прабачэньня за спазьненьне з адказам, цяпер спадзяюся быць больш акуратным.
Прашу Вас і Вашую сям’ю прыняць найлепшыя пажаданьні ад мяне й маёй сям’і.
120
Пішыце, калі ласка.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Юры Стукаліч
10 чэрвеня 1969 году Саўт Рывэр
Шаноўны Юры Сяргеевіч!
Вельмі ўдзячны за Ваш ласкавы ліст ад 30.5.69 г. і яшчэ дзякую за такую прыемную для мяне думку пра мой артыкул „Усіх нас не расстраляеце”. Маючы на ўвазе, што гэта ня столькі артыкул, колькі нарыс, працаваў над ім, пераадольваючы пэўныя цяжкасьці, хацелася, каб эмацыянальнасьць нідзе не сказіла фактаў. І гэтага я, здаецца, дасягнуў.
На чарзе ў мяне артыкул для „НРСлова” „Як Парэчча сталася Дзямідавым”, прысьвечаны гераічнай барацьбе братоў Жыгалавых. А для беларускага друку рыхтую артыкул пра Нясьвіскае паўстаньне ў красавіку 1919 году. Маю, акрамя ўспамінаў удзельнікаў і сьведкаў, запісаных мною, яшчэ й савецкія матар’ялы. Апошнія патрабуюць асьцярожнага падыходу да іх, але й першыя часам любяць прыхарашыць факты. Маючы пэўны жыцьцёвы вопыт, у асабліва складаных выпадках разьлічваю на нейкае чуцьцё й павінен зазначыць, што яно мяне амаль не падводзіла.
Калі тых або іншых матар’ялаў і няма ў маёй адносна вялікай бібліятэцы, то знаёмыя й нават асабіста не знаёмыя беларусы зь Нью-Ёрку, Вашынгтону, Чыкага, Лёндану, Парыжу, Таронта й г.д. прысылаюць бясплатна фотакопіі. Часам нават бяз просьбы з майго боку, а ў спадзяваньні, што яны, гэтыя матар’ялы, мяне зацікавяць. Прычым, ня толькі тое, што мае адносіны да антыбальшавіцкай барацьбы (гэта прысылаецца мне ў першую чаргу), але й да розных іншых праблемаў, закранутыху маёйтворчасьці.
Вітаю Ваш добры намер напісаць кніжку пра антыбальшавіцкую барацьбу й не сумняваюся, што яна будзе вельмі каштоўная для шырокага кола чытачоў. Ужо 20 гадоў я выразаю з газэтаў і некаторых часапісаў найбольш цікавыя для мяне публікацыі, а потым раскладаю іх па асобных папках, лік якіх большы за тысячу. І ў папках „Чырвоная/Савецкая армія” й „Грамадзянская вайна” маю амаль усе вашы выдатныя артыкулы, пачынаючы з 1961 году, як, напрыклад, „Мнровой пожар”, „Зубы дракона”, „Впечатлення н факты”, „Вольное пораженне” й г.д., і заканчваючы Вашым апошнім зьмястоўным лістом „Разгром нш разгром” у „НРСлове” ад 7.6.69. Маю таксама й
121
пярэчаньні Вашых апанэнтаў, такіх, як Паўловіч (нешта не чутно пра яго), Далгоў, Бальшухін, Паўлікоўскі. Між іншым, з апошнім у мяне даўняе і ўстойлівае ліставаньне: ён родам зь Менску. Усё гэта, разам узятае, дае мне права яшчэ раз зазначыць, што ваша кніжка будзе вельмі патрэбная, і ад душы жадаю Вам усялякіх посьпехаў.
Вельмі буду рады праз Вашае ласкавае пасрэдніцтва пазнаёміцца са сп. Драчалуцкім. Спадзяюся, што і ён будзе рады гэтаму, тым больш, што на эміграцыі амаль няма суражан і веліжан, як і наагул віцяблян. На фотакартцы, пра якую Вам пісаў, на носе прасторнай лодкі сядзіць сярод дзесяці пасажыраў да неверагоднасьці малады кадэт, магчыма, гэта і ёсьць сп. Драчалуцкі ў дзевяці-дзесяцігадовым узросьце. Дасталася мне гэтая картка, як „ваенны трафей”: усе экспанаты й фонды Віцебскага гістарычнага музэю немцы выкінулі праз вокны на вуліцу. Разам зь іншымі жыхарамі я сёе-тое з выкінутага падабраў, яно было стаптанае нямецкімі ботамі й шыпамі і ўжо часткова зьнішчылася дажджом. Між гэтым падабраным ёсьць цяпер у мяне акварэль І. Я. Рэпіна „Тры пальмы” на вядомы лермантаўскі матыў (Рэпін меў маёнтак Здраўнева пад Віцебскам, я пісаў пра гэта некалі ў „НРСлове”), пагоны генэрала Духоніна, пячатка Беларускай Народнай Рады 1918 году, калекцыя асыгнацыяў Белых урадаў часоў грамадзянскай вайны й г.д., а таксама і ўспомненая фотакартка. Мяркую, што яна была ў музэйным фондзе „Заходняя Дзьвіна”. На яе адваротным баку алоўкам напісана: „Упадзеньне Ўсьвячы ў Дзьвіну”.
Жадаю Вам усяго найлепшага.
Пішыце, калі ласка, калі будуць час і жаданьне.
У глыбокай пашане
Ваш Юры Стукаліч
Р.8. Пасьля публікацыі „Ўсіх нас не расстраляеце” знайшоў (падводзіць у старасьці памяць) у сваім вялікім архіве матар’ялы, дзе маецца рапарт невядомага афіцэра палкоўніку Канстанціну Езавітаву
— прадстаўніку Рады БНР у Латвіі і Эстоніі. Рапарт датычыцца партызанскага руху ў Віцебскай і Смаленскай губэрнях. У ім згадваюцца браты Жыгалавы, Грамабой, Воранаў і шэраг іншых партызанаў, такіх, як славуты „Барон Кіш” (Бельскі уезд), „Князь Сярэбраны” — Волкаў (Духаўшчынскі ўезд) і іншыя. Спадзяюся прыгадаць іх у артыкуле „Чаму Парэчча сталася Дзямідавым”.
Яшчэ раз усяго добрага.
122
24 жнівеня 1952 году Гранд Рапід, штат Мічыган
Высокашаноўны суайчыньнік Юры...
(нажаль, ня ведаю Вашага імя па бацьку)!
Зь вялікай цікавасьцю прачытаў Ваш артыкул у „НРСлове” ад 18.08.52. Шмат сумных і адначасна дарагіх успамінаў прабудзіў ён у мяне.
Справа ў тым, што я нарадзіўся ў 1898 г. у Полацку на Ніжне-Пакроўскай вуліцы, г. зн. амаль каля падножжа Сафійскага сабору. Вучыўся я ў Віцебску ў Духоўнай сэмінарыі, побач з Усьпенскім саборам, дзе сэмінарысты бывалі пастаянна, а я нават сьпяваўу хоры. Нарэшце ў эміграцыі (з 1920 г.) я жыў у Вільні й сотні разоў праходзіў, зьняўшы шапку перад Вострабрамскай Божай Маці, Старыя Вароты.
Балюча й цяжка, чытаючы артыкул, дазнавацца пра варварствы сталінскіх нелюдзяў — ворагаў нашых і ўсяго чалавецтва. Няўжо нам так і наканавана памерці на чужыне, ня ўбачыўшы нашай радзімы свабоднай і адпомшчанай за ўсе злачынствы?
Я паходжу са старой беларускай сям’і. Бацька мой усё жыцьцё служыў у Віцебскай губэрні ў ведамстве Міністэрства Фінансаў і быў бухгалтарам і казначэем у Полацку й Дрысе. Між іншым, у ягоным ведамстве па фінансах у Віцебску ўКазённай Палаце служыў таксама нехта Стукаліч, можа, Ваш родзіч? А ў Аляксееўскай гімназіі вучылася разам з маімі сёстрамі гімназістка, таксама Стукаліч, я знаў яе — румяная бландзінка з доўгай касой. Яшчэ юнаком я цікавіўся беларускай мінуўшчынай і, між іншым, дзейнасьцю віцебскага гісторыка і археалёга Сапунова. Шмат цікавага й карыснага давала наша сэмінарская фундамэнтальная бібліятэка (таксама зьнішчаная „дабрадзеямі роду чалавечага”).
Я ня буду злоўжываць успамінамі, іх многа, і не хачу Вас стамляць. Хачу толькі запытацца ў Вас, зь якой крыніцы Вы атрымалі зьвесткі пра разбурэньне Вострай Брамы ў Вільні? Справа ў тым, што пра гэтае варварства я чуў яшчэ ў Нямеччыне некалькі гадоў таму назад. Каб праверыць гэтыя чуткі, я напісаў у Лёндан праваслаўнаму (польскай юрысдыкцыі) архіяпіскапу Саве (цяпер ужо нябожчыку) і атрымаў адказ, што чуткі быццам-бы не пацьвердзіліся — Вострая Брама цэлая. Зрэшты, нельга быць упэўненымі ў паўнацэннасьці зьвестак, якія меў Сава, бо ён сам жыў толькі чуткамі.
Ці ня можаце Вы паведаміць, дзе магчыма купіць або атрымаць кнігі па гісторыі, этнаграфіі, археалёгіі й г.д. Беларусі,
123
Паўночна_Заходняга Краю, Старой Літвы на беларускай або рускай мове. Такая літаратура дае мне шмат задавальненьня, ва ўсякім разе, больш, чым палітыка нашай беларускай эміграцыі, якая разьдзіраецца нутранымі грамадзкімі й царкоўнымі спрэчкамі й да гэтай пары не стварыла агульнага й прадстаўнічага руху.
Чакаю адказу.
Моцна паціскаю Вашу руку й застаюся з пашанай
Ніл Валянцінавіч Мілоўскі
15 верасьня 1952 году Саўт Рывэр
Высокапаважаны Ніл Валянцінавіч!
Вельмі ўдзячны за Ваш ласкавы ліст, і велікадушна прабачце, што зь некаторым спазьненьнем адказваю на яго. Ён тым больш прыемны, што дасланы суайчыньнікам, які добра знаёмы з падзеямі, фактамі і асобамі, зь якімі я, у сваю чаргу, хацеў-бы пазнаёміць чытачоў „НРС”.
Мне добра знаёмая Ніжне-Пакроўская вуліца, дзе Вы нарадзіліся. Яшчэ ў 6-7-гадовым узросьце яразам з бацькам гасьцяваў тут у свайго дзядзькі, судовага сьледчага Івана Іванавіча Папова. Успамінаецца дом з высокімі прыступкамі, зашклёнай вэрандай і невялікім садам, які стаяў наводдаль ад вуліцы й быў абмежаваны з аднаго боку абрывам, а з другога — сьцяной Кадэцкага корпусу. Мой бацька жартам называў гэты сад „адным зь вісячых садоў Семіраміды”. А на Верхне-Пакроўскай вуліцы ў 1877 г. нарадзілася мая маці, якая жыве тут са мною ў добрым здароўі.
Знаёмая мне й Дрыса, дзе служыў Ваш бацька. Успамінаюцца дзьве царквы, касьцёл і маляўнічыя могілкі на ўскраіне. Мясцовы помнік 1812 г. быў спачатку павалены бальшавікамі, але праз колькі гадоў ізноў пастаўлены — на новым месцы. На плошчы бальшавікі таксама паставілі няўклюдны драўляны помнік на магіле 13 чырвонаармейцаў, якія патанулі ў 1939 г. ў Дзьвіне ў першы дзень нападу СССР на Польшчу.
Віцебскую Духоўную сэмінарыю, дзе Вы вучыліся, за год перад Вашым нараджэньнем закончыў мой бацька. У ёй настаўнічалі ў розныя гады мае сваякі. Пры бальшавіках да вайны ў будынку сэмінарыі разьмяшчаўся політэхнікум. Усьпенскі сабор яны спачатку выкарыстоўвалі як склад „Заготзерно”, а потым узарвалі адначасна з УваскрэсенскайРынкавай царквой.
Успомнены Вамі Стукаліч не зьяўляецца маім родзічам, але добра знаёмы мне як аўтар цэлага шэрагу краязнаўчых прац. Яго расстралялі
124
бальшавікі ў лютым 1919 году. Гімназістка Аляксееўскай гімназіі („румяная бландзінка з доўгай касой”) — ягоная малодшая дачка, сяброўка маёйжонкі, якая вучылася ў Марыінскай гімназіі.
Цікавае супадзеньне. У той дзень, калі я атрымаў Ваш ліст, дзе Вы ўспамінаеце праАляксея Парфёнавіча Сапунова, я закончыўі паслаўу адзін беларускі навуковы часапіс вялікі нарыс „У пошуках Альгердавага Шляху”, прысьвечаны ягонай памяці ў сувязі са стагодзьдзем зь дня яго нарадзін. Ён нарадзіўся ў 1852 г. у мястэчку Ўсьвяты, а памёр 2 кастрычніка 1924 г. у Віцебску. Яшчэ ў 1922 г. А. П. Сапуноў страціў зрок і памёр амаль што галоднай сьмерцю, затраўлены савецкім прапагандовым друкам. Толькі сьмерць пазбавіла яго ад непазьбежнай высылкі. Ягоная магіла на Трайчанкоўскіх могілках з часам згубілася, і толькі ў 1939 г. яе адшукалі і аднавілі супрацоўнікі навуковай экспэдыцыі, сярод якіх былі і ягоныя вучні.
Зьвесткі пра зьнішчэньне Вострай Брамы ў Вільні я атрымаў яшчэ чатыры гады таму назад з польскай газэты „Кгопіка”. Яна тады паведамляла, што Вострую Браму бальшавікі зьнішчылі таму, што яна нібыта перашкаджала вулічнаму руху. Ня ведаю, ці зьнішчэньне ВострайБрамы адпавядае праўдзе, але застаецца фактам тое, што, па-першае, бальшавікі, спасылаючыся на перашкоды для вулічнага руху, сапраўды зьнішчалі помнікі рэлігіі, гісторыі, мастацтва (Іверская капліца, сьцены Кітай-гораду, Трыумфальныя Вароты й г.д. у Маскве), а па-другое, „Кгопіка” здаецца сур’ёзнай газэтай.
Вас цікавіць, дзе можна набыць кнігі, прысьвечаныя гісторыі, этнаграфіі, археалёгіі й г.д. Беларусі. На гэтае пытаньне адказаць не магу. Здаецца, нідзе. Хаця час ад часу артыкулы й нарысы па гэтых пытаньнях сустракаюцца амаль ва ўсіх беларускіх пэрыядычных выданьнях. Учора паслаў Вам некаторыя з гэтых выданьняў, я іх атрымліваю бясплатна йчасам панекалькі экзэмпляраў.
Ліст мой атрымаўся задоўгі.
Прашу пісаць, калі будуцьчас іжаданьне.
Прашу прыняць прывітаньне ад маёй сям’і.
Шчыра жадаю Вам усяго найлепшага.
Юры Стукаліч
22 верасьня 1952 году
Дарагі суайчыньнік Юры Аляксандравіч!
Вельмі ўзрадаваў мяне Ваш ліст. Цяпер я разумею, чаму Вы так доўга не адказвалі — навуковая праца забірае ўвесь час. У сувязі з
125
Вашым адказам у мяне ўзьніклі новыя пытаньні і ўспаміны, якімі я хацеў-бы з Вамі й Вашай сям’ёй падзяліцца.
З Полацкам, дзе жыла мая сям’я на Ніжне-Пакроўскай вуліцы ў доме адстаўнога і, можа, вядомага Вашай мамегенэрала Аргамакава, а таксама з Дрысай у мяне зьвязаны ўспаміны дзяцінства і юнацтва. Полацак, безумоўна, больш цікавы, бо ён быў (дарэчы, і ёсьць) старым гістарычным горадам, дзе сьляды даўніны сустракаюцца на кожным кроку. Таму іўражаньняўу мяне пра яго значна больш.
Яшчэ ў маленстве, капаючыся ў пяскох Замкавай гары, каля падножжа Сафійскага сабору, мы з аднагодкамі знаходзілі чарапы й косьці, а таксама рэшткі зьедзенай часам зброі воінаў, палеглых у розных гістарычных бойках. Думаю, што ўсё, знойдзенае намі, можна аднесьці да эпохі Стэфана Баторыя, які штурмам браў Замкавую гару, выцясьняючы войска расейскага ваяводы Шарамецева. Здаецца, сярод нашых знаходак не было рэчаў, зьвязаных з 1812 годам, бо ў той час баі ішлі не на Замкавай гары, а ў навакольлі Полацку. І сапраўды, калі мы знаходзілі якія-небудзь прадметы за межамі гораду, напрыклад, у лясох і пяскох угодзьдзяў Еўфрасінеўскага манастыра (там амаль кожны год мы жылі на лецішчы), то ўсё гэта значна адрозьнівалася ад знаходак на Замкавай гары: і косьці, і чарапы былі сьвяжэйшыя — больш позьнія. Знаходзіліся й манэты, я сабраў іх ладную калекцыю. Вось тады й прачнулася ў маёй сьвядомасьці цікавасьць да гісторыі й стар ажытнасьці.
Але галоўныя ўспаміны, без сумненьня, пра Віцебск, дзе пачалося ўжо больш сьвядомае жыцьцё пасталелага фізычна й духова юнака. Калі я вучыўся ў Духоўнай сэмінарыі, то жыў на прыватнай кватэры ў Вераб’ёвым завулку (канец Варапаеўскай вуліцы), у свайго дзядзькі Мікалая Мілоўскага, які служыў у губэрнскай Земскай Управе, а потым у другога дзядзькі — Вечаслава Селязьнёва (матчынага брата), чыноўніка Кантрольнай Палаты, які наймаў кватэру ў доме Карзенкі за Віцьбай. Дочкі Карзенкі вучыліся ў Марыінскай гімназіі.
Але маё маладое сэрца больш цягнулася тады да гімназіі Аляксееўскай, можа, таму, што там вучыліся сёстры й было больш знаёмых. Прыгадваецца й хваляваньне пры сустрэчах з такімі гімназісткамі, як, напрыклад, сёстры Старыковічы або сёстры Ірочнікавы, зь якімі хоць і ня быў знаёмы, але часам сустракаўся на Замкавай вуліцы.
Думаю, што Вашай жонцы прыемна будзе ўспомніць некаторых настаўнікаў Духоўнай сэмінарыі, якія адначасна вучылі і ў Марыінскай гімназіі. Гэта Іван Пятровіч Вінаградаў (памёр у 1911г.),
126
Іван Фёдаравіч Іваніцкі (памёр у 1917 або 1918 г.), Мікалай Веніямінавіч Полазаў (ягоны лёс мне невядомы), Аляксей Аляксеевіч Краснеўскі (лёс невядомы), Канстанцін Мікалаевіч Махаеў (лёс невядомы). Шмат гадоў знаў і быў на пахаваньні ў 1917 г. дырэктара Марыінскай гімназіі Міхаіла Іванавіча Лебедзева. (Мая маці ў свой час таксама вучылася ў гэтай гімназіі).
Віцебск я пакінуў у 1918 г. пасьля забойства доктара генэрала Грыгаровіча й судзьдзі Бялыніцкага-Бірулі, а таксама зьверскага забойства на вуліцы Дрысы гарадзкога галавы — выключна шляхетнага, высакароднага Пятра Сямёнавіча Шахурына. У той час мяне ахапілі такая агіда йроспач, што я вырашыў назаўсёды парваць з „дабрадзеямі роду чалавечага”. У 1918 г. я пайшоў дабравольцам у армію генэрала Юдзеніча, і тады-ж пачалася мая эміграцыя, што цягнецца йда сёньняшняга дня.
Амаль увесь час эміграцыі я жыў у Гародні й Вільні і працаваў у кнігавыдавецтвах, між іншым, трымаў у Вільні кніжную кантору польскіх пэдагагічных выданьняў і вучэбных дапаможнікаў, такіх, як глёбусы і атласы. Кніжны гандаль мне ўдалося часткова ўзнавіць і ў Нямеччыне — у апошнія пяць гадоў майго жыцьця ў Мюнхэне. Т ам я меў рассыльную кнігарню пад назвай „Кніга — Поштай”. На жаль, тут, у Амэрыцы, я вымушаны здабываць сабе кавалак хлеба на мэблевай фабрыцы паліроўшчыкам — працай цяжкай і бяздушнай.
Я дзякую Вам за пасланыя Вамі літаратурныя й гістарычныя матар’ялы, хаця, мусіць, па віне пошты я іх яшчэ не атрымаў. Беларускімі праблемамі я заўсёды цікавіўся. Дарэчы, з прычыны нязгоды й міжусобнай барацьбы шматлікіх беларускіх груповак я не бяру ніякага ўдзелу ў іхным жыцьці, лічу, што такія зьявы толькі шкодзяць нацыянальнай беларускай справе, ствараюць у іншаземцаў уражаньне, што „невядома з кім гаварыць”, і сьведчаць пра нашую слабую арганізаванасьць. Я-б горача вітаў аб’яднаньне ўсіх беларускіх груповак у адзін цэнтар, сцэмэнтаваны Праваслаўнай Кананічнай Царквой. На царкоўным грунце можна было-б многае зрабіць, бо толькі Царква можа стаяць па-над усімі групоўкамі. У гэтым выпадку і я мог-бы аказваць пасільную дапамогу як асоба, блізкая і па выхаваньню, і па адукацыі да духоўнага сьвету.
Пад канец свайго ліста хачу яшчэ расказаць сёе-тое пра сябе. Мне зусім няведамы лёс маіх бацькоў і сёстраў. Як пайшоў я на эміграцыю, так і ня ведаю, што зь імі. Знаю толькі, што бацькі жылі ў Савецкім Саюзе недзе ў Вобалі, пад Полацкам, а сёстры павыходзілі замуж за
127
настаўнікаў. На ўсякі выпадак, называю іх прозьвішчы па мужу: Вера Валянцінаўна Петухова й Натальля Валянцінаўна Лапацінская.
Спробы зьвязацца зь імі падчас Другой сусьветнай вайны аказаліся безвыніковымі, а нямецкі Чырвоны Крыж пасьля росшукаў даў адказ: „У названых месцах невядомыя”. Я спрабаваў сам паехаць у Віцебскую губэрню, але немцы не далі пропуску. На ўсякі выпадак, напісаў Вам пра гэта.
Вельмі буду рады і ўдзячны, калі атрымаю ад Вас адказ і на гэты ліст. Калі Вы ня маеце часу, то, можа, Вашая жонка напіша колькі слоў.
Прывітаньні Вам і Вашай сям’і, цісну Вашу руку й застаюся з пашанай
Ніл Мілоўскі
1 кастрычніка 1952 году Саўт Рывэр
Высокашаноўны Ніл Валянцінавіч!
Удзячны за Ваш ласкавы ліст ад 22 верасьня. Крыўдна, што Вы не атрымалі маіх двух пакункаў зь беларускімі пэрыядычнымі выданьнямі, дзе часткова асьвятляюцца тыя праблемы, якія Вас цікавяць. Ва ўсякім разе, калі Вы й да сёньня не атрымалі іх, пайду „скандаліць” на мясцовую пошту.
На жаль, у бытнасьць маю там мне нічога не было ведама пра лёс Вашых бацькоў і сёстраў. Усё-ж на працягу двух-трох бліжэйшых тыдняў я спадзяюся сустрэцца з трыма беларусамі, што жылі ў раёне Вобалі і, магчыма, ад іх што-небудзь пачую. Затое ў самім Віцебску ўжо ў ваенны час я пазнаёміўся зь Мілоўскім, якога, здаецца, звалі Аляксандрам. Калі не памыляюся, то гэта Ваш стрыечны брат. Ён незадоўга перад вайной прадаў свае два дамы на Галубятніцкай вуліцы й перабраўся ў дом на Вераб’ёвай вуліцы. Калі пры наступе немцаў на Віцебск усе гэтыя дамы згарэлі, то Аляксандар Мілоўскі зноў пабудаваў сабе дом на Вераб’ёвай вуліцы. Пры адыходзе немцаў ён быў прымушаны імі, разам з усімі жыхарамі Віцебску, эвакуявацца. Ага, ледзь не забыўся, падчас вайны Аляксандар Мілоўскі скончыў у Віцебску пастырскія курсы, але ня ведаю, ці быў ён пасьвечаны ў сьвятары, здаецца, не. Апошні раз мы бачыліся ў Менску, і ён гаварыў мне, што архіяпіскап Філафей накіроўвае яго ў Жыровіцкі манастыр для ўдасканаленьня ведаў царкоўнага ўставу.
Калі не памыляюся, то, здаецца, мы з Вамі асабіста знаёмыя й пазнаёміліся ў Мюнхэне, на кватэры сп. Родзевіча. Я, наяжджаючы зь
128
беларускага ДП лягеру Міхельсдорф, каля Кама, у Мюнхэн, спыняўся або ў Родзевіча, або ў „Доме Міласэрнага Самарытаніна”, дзе, магчыма, у нас былі агульныя знаёмыя. Помняцца мне і аб’явы Вашага прадпрыемства ўрускіх газэтах таго часу.
Шкада, але мае асабістыя ўспаміны ня могуць цалкам супасьці з Вашымі, бо я нарадзіўся ў 1905 г. і вучыўся ў Вяліскай Мужчынскай гімназіі, закончыць якую мне ня даў „Вялікі Кастрычнік”. У далейшым я атрымаў закончаную адукацыю, але пераадолеўшы вялікія жыцьцёвыя цяжкасьці й вельмі далёка ад нашага гораду, бо я -сын сьвятара, г. зн., адпаведна савецкай тэрміналёгіі, — „сацыяльна варожы, а таму перасьледны”. Затое жонка мая, якая ўвесь час жыла ў Віцебску на Галубятніцкай вуліцы, добра помніць усіх названых Вамі настаўнікаў і сваіх сябровак — Ірочнікавых, Карзенкаў і інш. Сумна, але мне думаецца, што далейшы жыцьцёвы шлях усіх гэтых цікавых і жыцьцярадасных гімназістак быў усеяны шыпамі, бо яны належалі да тых слаёў грамадзтва, якія асабліва перасьледваліся бальшавікамі.
Спачуваю Вам у сувязі з Вашай цяжкай працай на фабрыцы. Спачуваю тым больш, што тое-ж маю і я. Толькі грузчыкам адпрацаваў я тут больш за год. Цяпер часова бяз працы, атрымліваю
26 даляраў на тыдзень, як беспрацоўны, і выкарыстоўваю гэты час для літаратурнага й журналісцкага занятку. Жонка працуе на швэйнай фабрыцы. І ўсё-ж — дзякуй Богу за ўсё. Мне „ў мінуту жыцьця трудную” заўсёды ўспамінаюцца дзясяткі маіх дарагіх сяброў -беларускіх пісьменьнікаў, паўстанцаў і партызанаў. Многія зь іх замучаны бальшавікамі, іншыя й дагэтуль пакутуюць на Калыме. І вось таму ў вольны час я пішу, каб расказаць тым, хто ня ведае або ня верыць, пра невыказныя пакуты падсавецкіх народаў, а сярод іх і нашага — беларускага.
Вы маеце рацыю, калі пішаце пра міжусобную грызьню сярод беларускай эміграцыі, што падрывае ейныя і без таго нязначныя сілы і ейны аўтарьпэт у вачах эміграцыі іншых народаў. Аднак аб’яднаньне гэтых варожых груповак вакол Праваслаўнай Кананічнай Царквы немагчыма. Беларускі народ, асабліва ягоная эміграцыя, падзяляецца на два веравызнаньні — праваслаўнае й каталіцкае. На жаль, і беларускія праваслаўныя архіпастыры на эміграцыі аказаліся не на вышыні. Гэты горкі вывад я зрабіў на аснове свайго блізкага, асабістага знаёмства зь імі, бо неаднойчы бываў у іх у Тырсгайме як рэфэрэнт веравызнаньняў пры беларускіх цэнтральных палітычных і грамадзкіх арганізацыях. Ва ўсякім разе, я цяпер адышоў ад усякай
129
палітычнай дзейнасьці нашай эміграцыі й займаюся ў вольны час выключна літаратурай іжурналістыкай.
Аднак я злоўжываю Вашым часам.
Прашу прыняць прывітаньні ад маёй сям’і.
Шчыра зычу Вам усяго добрага.
Юры Стукаліч
5 кастрычніка 1952 году
Высокашаноўны Юры Аляксандравіч!
Дзякую Вам за ліст ад 1 кастрычніка й сьпяшаюся сказаць, што атрымаў два вялікія пакункі беларускіх выданьняў, якія прыйшлі на другі ці на трэці дзень пасьля майго ліста. Шмат цікавага й карыснага знайшоў я ў гэтых матар’ялах. Калі ў Вас будуць яшчэ такія часапісы, асабліва з Вашымі артыкуламі, прысылайце іх адразу, буду вельмі ўдзячны.
Нечаканымі й цікавымі аказаліся для мяне Вашыя зьвесткі пра Аляксандра Мілоўскага. Гэта сапраўды мой стрыечны брат, які жыў яшчэ да рэвалюцыі на Галубятніцкай вуліцы. Ён на 10-12 гадоў старэйшы за мяне, і, калі ён яшчэ жывы, я не ўяўляю яго старым чалавекам з лысай галавой, хаця ён і тады меў ужо ладную лысіну. Безумоўна, ён павінен ведаць пра лёс маіх бацькоў і сёстраў, але невядома, ці трапіў ён на эміграцыю і ці будуць дзейснымі пошукі яго па газэтах. Ва ўсякім разе, улавіўшы ягоную сувязь з архіяпіскапам Філафеем, я адначасна пішу гэтаму апошняму ў Вісбадэн (Эўропа). Можа архіяпіскап Філафей ведае, ці трапіў брат зь Менску або Жыровіц наэміграцыю.
Зь сям’ёй Родзевічаў, якія выехалі ў Аўстралію, у Мюнхэне мы з жонкай падтрымлівалі блізкае знаёмства. Няма сумненьня, што калі Вы бывалі ў доме Ўсевалада, то пазнаёміўся з вамі і я. На жаль, сярод шматлікіх дзеячаў і гасьцей, бываўшых у Родзевічаў, мне цяжка Вас прыпомніць, і гэта вельмі шкода, бо многія пытаньні, закранутыя ў нашым ліставаньні, адпалі-б самі па сабе, калі-б яшчэ ў Мюнхэне я даведаўся, што Вы зь Віцебску.
Што да Вяліжу, то адтуль мне былі вядомыя толькі браты Зьміцер і Барыс Савіцкія — сэмінарысты, сыны тамашняга сьвятара. Па неправераных чутках, Барыс быццам-бы трапіў на эміграцыю ў ангельскую зону.
Вельмі прыемна пачуць, што Вы былі рэфэрэнтам па веравызнаньнях, гэтаробіць наша знаёмства яшчэ больш цікавым.
130
Праблемы беларускай царквы мне блізкія яшчэ й таму, што я па адукацыі ў пэўнай ступені асоба духоўная, жонка мая — шматгадовая рэфэрэнтка Гарадзенскай Духоўнай Кансысторыі. Яшчэ ў 1913 г. я прысутнічаў у Віцебску пры хіратаніі архімандрыта Панцеляймона, будучага мітрапаліта, цяпер ужо нябожчыка, галавы Беларускай Аўтакефальнай Царквы. А ў 1944 г. мы з жонкай былі эвакуяваныя разам зь епіскапатам у Нямеччыну ў Францэнсбад і жылі там пры архіярэях.
Пакідаючы ў баку асобу нябожчыка мітрапаліта Панцеляймона, які фактычна ня меў ніякага ўплыву на справы Царквы, я хачу сказаць, што сярод тых, хто застаўся ў жывых, знаходзіцца ў Нямеччыне законны намесьнік мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай Царквы архіяпіскап Філафей, а ў Аўстраліі — япіскап Афанасій. У мяне няма сумненьняў адносна іхнай поўнай і сур’ёзнай адданасьці беларускай Царкве й беларускаму народу; гэтыя архіярэі, акрамя 100-працэнтнага беларускага паходжаньня, маюць і вышэйшую духоўную адукацыю. Невыказна цяжкія ўмовы ваенных і паваенных гадоў вымушалі да розных юрыдычных фармулёвак нашай Аўтакефальнай Царквы, аднак не зьмянілі яе сутнасьці й цэльнасьці і асабліва кананічнасьці, г. зн. разуменьня боскай ласкі, якое выходзіць за рамкі людзкіх уплываў і выключае магчымасьць зьмен пры дапамозе чалавечай сілы. Т аму я думаю, што слова за нашай Царквой, і таму ня варта губляць надзею на нашае аб’яднаньне пад яе нейтральнай надпартыйнай апекай. Гэта маё сьціплае меркаваньне.
Калі што-небудзь пачуеце пра маіх родных, пішыце. Часапісы прысылайце.
Прывітаньне Вам і Вашай сям’і ад мяне й маёй жонкі.
Цісну руку. У глыбокай пашане
Ваш Н. Мілоўскі
16 студзеня 1953 году
Высокашаноўны Юры Аляксандравіч!
Віншую Вас зь сям’ёй з Новым Годам і Калядамі. Маё некалькі запозьненае віншаваньне з прычыны пераезду й рамонту новай кватэры перадаю з самымі найлепшымі пажаданьнямі на 1953 год.
Атрымаў я і ад уладыкі Філафея навагодняе віншаваньне разам з адказам на маё пытаньне адносна Аляксандра Мілоўскага. На жаль, ён нічога ўспомніць ня можа, за выключэньнем прыезду ў Менск зь Віцебску двух дэлегатаў з Царкоўнага Аддзелу Гарадзкой Управы. Магчыма, адзін зь іх і быў А. Мілоўскі.
131
У мяне ніякіх навін няма. Жыцьцё ўсё такое-ж аднастайнае, як і папярэднія два гады побыту ў Амэрыцы. Трэба цяжка працаваць і... спадзявацца на перамены. Але я ўжо 35 гадоў на эміграцыі жыўлюся надзеямі, і гэта „жыўленьне” парадкам надаела.
Вельмі буду рады, калі прышляце, як і раней, літаратуру йгазэты.
Прывітаньне Вам зь сям’ёй ад мяне й маёй жонкі.
З глыбокайпавагай
Н. Мілоўскі
24 сакавіка 1957 году Саўт Рывэр
Вельмішаноўны Ніл Валянцінавіч!
Колькі лет, колькі зім! Я ня ўпэўнены ў тым, што Вы атрымаеце гэты мой ліст (магчыма, у Вас новы адрас), і тым ня менш, пішу. Вельмі мала на эміграцыі, параўнальна зь іншымі гарадамі Беларусі, віцяблян, а таму ім неабходна між сабою час ад часу пераклікацца. Што можа быць больш прыемнае за ўзаемны абмен успамінамі пра старажытны, прыгожы й родны Віцебск!
Аднак, акрамя ўспамінаў, на мяне (напэўна, таму, што я — Юрка Віцьбіч) яшчэ ўскладзена лёсам місія памагаць землякам у пошуках зьвестак пра іхных родных і блізкіх. А для мяне прыемна й тое, што я стаў у гэтых адносінах для віцяблян на эміграцыі чымсьці накшталт цэнтру і, залежна ад сваіх магчымасьцяў, стараюся быць ім карысным. Зь цягам часу ў мяне ўсё больш пашыраецца кола знаёмых, што жылі некалі на Замкавай, Вакзальнай, Шасэйнай, на Пескаваціку, на Ялагах
і г.д. Гэтае кола выходзіць за межы Віцебску, распасьціраецца на ўсю Віцебшчыну, і ня менш радасна завязваць кантакты з ураджэнцамі Полацку, Вяліжу, Гарадка, Суражу, Янавічаў, Ушачаўі г.д. У сувязі з гэтым мне цяпер, магчыма, удасца хоць нешта даведацца пра лёс Вашых бацькоў і сёстраў. Адзін з маіх новых знаёмых жыў дзесьці каля Вобалі, я прашу Вас толькі ўдакладніць месца жыхарства й род заняткаў Вашых бацькоў.
У сваю чаргу, спадзяюся, што празь мяне (або непасрэдна) Вы паможаце віцябляніну сп. Цяцерскаму, які шукае зьвестак пра свайго друга Ксенафонта Васільевіча Спаскага, пляменьніка Стукаліча, расстралянага бальшавікамі ў 1919 г. У адным са сваіх лістоў Вы ўспамінаеце менавіта пра гэтага Стукаліча, а таму, магчыма, што-небудзь чулі й пра Спаскага. Прабачце, што не папярэдзіў Вас пра гэта й Ваш адрас падаў сп. Цяцерскаму. Магчыма, Вы ўжо атрымалі ліст ад
132
яго, а калі не, то напішыце, калі ласка, пра Спаскага мне, калі наагул што-небудзь пра яго вам ведама.
Коратка пра сваё асабістае. Працую на фабрыцы, у вольны час я літаратар і журналіст. Сыстэматычна друкуюся ў розных выданьнях, нядаўна ў Мюнхэне выйшла мая кніжка, прысьвечаная Беларусі, пішу скрыпты для радыёстанцыі „Вызваленьне” й г.д. Акрамя ўсяго гэтага, радуюся, што магу дапамагчы віцяблянам у пошуках сваякоў і знаёмых. Ад нашай, у вузкім сэнсе гэтага паняцьця, эміграцыйнай палітыкі я, які некалі прымаў у ёй самы актыўны ўдзел, цяпер вельмі далёка адышоў. Справа ў тым, што гэта скрозь вузкалобая, парою проста местачковая, „палітыка” толькі перашкаджае мне, як журналісту, быць палітыкам у змаганьні за вызваленьне маёй Радзімы
— Беларусі.
Спадзяюся ў блізкім часе атрымаць ад Вас ліст.
Прашу прыняць прывітаньне ад маёй сям’і.
Шчыра зычу Вам усяго найлепшага.
Ваш Юры Стукаліч
29 сакавіка 1957 году Рочастар, Нью-Ёрк
Вельмішаноўны Юры Аляксандравіч!
Вы мелі рацыю — ліст Ваш мне даслалі з Гранд Рапіда, дзе я больш не жыву. Цяжкія ўмовы маёй пяцігадовай працы на фабрыцы выклікалі цэлы кош хваробаў, звальненьне з фабрыкі (фактычна неабходнае, але юрыдычна дабравольнае, што не дае права на дапамогу), згублены заробак і пераезд з Гранд Рапіду ў Рочастар да сваякоў. Ужо некалькі месяцаў сяджу тут, падлечваюся й шукаю працу, пакуль што беспасьпяхова, бо ранейшая „ламавая” стала не пад сілу, пражываю свае невялікія зьберажэньні, якія ўдалося сабраць за папярэдні час. Сумна. Ці ня так?
Ліста ад сп. Цяцерскага я пакуль што не атрымаў. Але калі-б і атрымаў, то ня змог-бы яго парадаваць якімі-небудзь зьвесткамі пра К. В. Спаскага — такога чалавека я ня ведаю. Дзядзьку ягонага, сп. Стукаліча, ведаў, галоўным чынам, мой бацька па службе ў адным і тым-жа ведамстве Віцебскай Казённай Палаты. Бацьку майго ў Вобалі наўрад ці хто можа ведаць, пры бальшавікох ён быўужо стары й жыў у адстаўцы ў сясьцёр. Адна зь іх, Вера Петухова, па апошніх зьвестках, падчас вайны пераехала ў мястэчка Сенна, там яе сьлед згубіўся. Муж яе і яна настаўнікі.
133
Вельмі рады я, што Вам удалося выдаць у Мюнхэне кніжку. Калі Вы яе атрымаеце, адзін экзэмпляр прышліце мне з рахункам. Буду ўдзячны.
Што да беларускай местачковай палітыкі, то я называю яе „кухоннай”: сваёй развальнай пазыцыяй (вось ужо каля 40 гадоў) яна ніякай барацьбы з бальшавікамі не вядзе, а, наадварот, аблягчае ім барацьбу з намі.
Карыстаюся выпадкам і шлю Вашай сям’і й Вам віншаваньні са сьвятам блізкага дня Нараджэньня Хрыстова.
З пашанай
Ваш Н. Мілоўскі
134