Блог


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» облако тэгов
Поиск статьи:
   расширенный поиск »


Статья написана 14 мая 2022 г. 11:48

Ахвярую Тацьцяне Ермаковіч.


Яму жадалася сьвету, праўды, брацтва, дабра,

і ягонае шчырае сэрца, ірвучыся на прастор,

знаходзіла спачын там…

У. Галубок «Апошняе спатканьне».




Статья написана 14 мая 2022 г. 11:44

Мінулаю суботай у рэдакцыю нашае ґазэты недзе паабедзе затэлефанаваў невядомы ды паведаміў, што ён з Валожына, што ў іх намячаўся экалягічны мітынґ, але ўлады забаранілі яго правядзеньне, а папярэдзіць праз раённую ґазэту таксама не далі. Выглядала, што штучна ствараюцца ўмовы несанкцыянаванае, незаконнае сходкі.




Статья написана 14 мая 2022 г. 11:40

Журналістскае апавяданьне


Гадзіньнік нагадваў аб пачатку пятай вечара. Менавіта таму журналіст Падбярэзскі, закінуўшы за плячо вядомую ўсім у гэтым горадзе жоўтага колеру сумку, пабег да аўтобуснага прыпынку. Каса зачынялася праз якія пяцьдзесят хвілінаў, але ганарар ён мусіў атрымаць менавіта сёньня. Ён даў слова вярнуць пазычаныя грошы якраз у дзень выплаты, а зманіць даўнім сябрам было звыш ягоных правілаў.




Статья написана 14 мая 2022 г. 11:19

Калі Ноэр прачнуўся раніцою, яго зноў ахапіла журба — ён застаўся адзін. Зусім адзін… у цяжкой хваробе, што дарэшты скавала яго.

Хто б мог падумаць, што яго гэтак джагне: паветра ж, якім ён дыхаў, было ідэальна кандыцыянаванае, ежа — гранічна стэрыльная… Ён ведаў усё, што дзе адбываецца. Дый што казаць — ані ў чым Ноэр не адчуваў нястачы. Аднак — у сорак гадоў стаць лядачым старым! Як здарыцца такое магло ў нашым трыццатым стагодзьдзі?




Статья написана 14 мая 2022 г. 11:13

Мужчынскае апавяданьне

Бібоп

Не! У рэшце рэшт, трэба зьбірацца. Трэба хоць бы скрануцца з месца, каб пачаць апранацца. Усё ж, здаецца, вырашана. Трэба ехаць. І гэта ўжо зусім ня той выпадак, калі нехта здольны падказаць, што рабіць. Параіць табе — ехаць ці ўсё ж застацца дома. Ня дасьць рады аніхто, апрача цябе самога. Ты ж сам здаўна усьвядоміў тое. Ва ўсім сьвеце няма нікога, хто б вырашыў лепш. Не, можна, канешне, і пазваніць. Сяму-таму. Толькі ня сёньня. Сёньня нікому не пазвоніш. Тэлефон адключаны за няўплату. А гэта значыць адно: сьпяшацца патрэбы няма. Як няма й выбару. Ёсьць толькі крыху часу, каб яшчэ раз падумаць. Таму, хто ўжо супакоіўся. Таму, хто ўжо нікуды не сьпяшаецца.







  Подписка

Количество подписчиков: 92

⇑ Наверх